Friday, October 2, 2009

АБ ЖАХЛІВЫМ ГРАХУ САМАЗАБОЙСТВА

ераманах Агафадор

Любыя ў Хрысьці мае браты і сёстры! Сёньня я хачу паразмаўляць аб найбольш цяжкім граху – самазабойстве. Жыцьцё – вялікі падарунак Боскі. Дзеля жыцьця Гасподзь Сам зрабіўся Чалавекам, Сам пацярпеў пакуты і сьмерць. Ён аддаў Сваё жыцьцё за выратаваньне ўсіх людзей, за жыцьцё ўсяго сусьвету. Таму і жыцьцё кожнага чалавека ёсьць найвялікшым падарункам, бо яно ацэньваецца коштам Крыві Хрыста. Але, на вялікі жаль, асабліва ў сёньняшнія часы шмат людзей забылі аб гэтае цане. Шмат людзей жывуць так, як быццам ніколі не было Хрыста і няма. Яны адвярнуліся ад Бога і занурыліся ў цемру скрухі. Для такіх людзей жыцьцё не мае аніякага сэнсу, яны проста чакаюць канца, а некаторыя нават канчаюць жыцьцё самазабойствам. Што ж чакае такіх людзей за парогам сьмерці. Яны вераць, што там будзе значна лепш і цікавей.

Вечная радасьць і вечная скруха – гэта два шляхі, якія чалавек абірае яшчэ ў сваім зямным жыцьці. Тыя, хто кончыў жыцьцё самазабойствам, ўстаюць на іншы шлях, кідаючы ў твар Бога яго найбольш каштоўны падарунак – чалавечае жыцьцё. Яны самі пазбаўляюць сябе таго, што ім падараваў наш Творца, і, руйнуючы жыцьцё, абіраюць сьмерць. Сьвятая Царква пасьля падобнага ўчынку ўжо не мае магчымасьці дапамагчы чалавеку, бо такі чалавек памёр за яе межамі, пайшоў самавольна з жыцьця так і зьвярнуўшыся за дапамогай да царквы. Сваімі ўчынкамі самазабойцы толькі пацьвярджаюць тое, што ў жыцьці былі вельмі зьвязаныя зь зямным, клапаціліся толькі аб зямных дабротах і заглушылі ў сябе ўсё чалавечае. Таму хрысьціяне пакорліва просяць у сваіх малітвах Бога аб захаваньні ад самазабойства.

Не ўсім памёршым могуць быць карыснымі такія малітвы іх родзічаў і знаёмых, ды і не за ўсіх дазволена маліцца. Той, хто адыходзіць ад Сьвятой Царквы жывучы на зямлі, і ў будучым жыцьці пазбаўляе сябе яе малітваў. Некаторыя грэшнікі самі адсякаюць сябе ад цела Царквы Хрыстовай нябачным судом Боскім, калі іх грахі і спакушэньні цалкам апаноўваюць іх, адварочваючы ад добрых спраў. Калі ў такім безнадзейным стане грэшнік памірае перадчаснаю сьмерцю і без пакаяньня, то Царква нічым дапамагчы не можа і забараняе за яго маліцца. Гэта стасуецца ўсіх памёршых, якія не пакаяліся; самазабойцы, якія самавольна скарацілі сябе жыцьцё, цалкам зьняверыўшыся ў ім.

Малітва за такіх людзей будзе марнаю справай, апрача гэтага яна нават выкліча гнеў Божы. Такіх людзей стасуюцца словы, якія Госпад калісьці прамовіў да прарока Ераміі: “не прасі за народ гэты і ня ўзнось за іх малітвы і просьбы, і не хадайнічай перад Мною, бо Я не пачую цябе.” (Ер. 7:16) Але бываюць выпадкі, калі самазабойца зьдзяйсьняе свой жахлівы крок не сьвядома, гэта значыцца не ў поўным розуме. За такіх дазваляецца маліцца і на богаслужбах. Для гэтага патрэбна зьвярнуцца да сьвятара (духаўніка) за дазволам на малітву. Але каб гэты жахлівы грэх не адбыўся мы мусім пакаяцца.

Калі мы кепска думаем аб людзях, то гэта азначае, што злы дух жыве ў нас, менавіта ён падкідае нам злыя думкі аб іншых людзей. І калі хтосьці памірае і не пакаецца і не прабачыць сваіх ворагаў, то душа яго пойдзе туды, дзе жыве злой дух, які завалодаў душой. Такі закон: калі мы прабачаем, то і Госпад прабачыць нам, а калі не прабачаем, то і грэх застаецца зь намі.

Госпад жадае, каб мы любілі блізкага, калі мы думаем аб ім, то гэта азначае, што любоў Госпада зь намі. Хто носіць у сябе Духа Сьвятога, хоць бы крыху, той суму за ўвесь народ дзень і ноч, і сэрца яго шкадуе ўсялякае стварэньне Боскае, асабліва людзей, якія не ведаюць Бога альбо ідуць супраць Яго. За такіх людзей патрэбна маліцца да Госпада дзень і ноч, больш чым за сябе, каб ўсе пакаяліся і пазналі Госпада.

Вось таму, любыя мае, нагадваю Вам, што мы мусім думаць заўсёды аб сваіх учынках, бо ўсе яны прад вачамі Боскімі. Задумайцеся над гэтым жыцьцём. І я жадаю даць Вам рэцэпт супраць граху.

Адзін старац зайшоў да шпіталю і запытаў у лекара: “Ці маеце Вы лекі ад граху?” – Маем! – адказаў лекар і выдаў наступны рэцэпт:

1. Патрэбна накапаць карані послуху,

2. зьбіраць кветкі душэўнае чысьціні,

3. нарваць лісьця цярпеньня,

4. зьбіраць ягады некрывадушнасьці,

5. не напівацца віном пралюбадзейству,

6. высушыць усё постам вытрымкі,

7. пакласьці да казану добрыя справы,

8. дадаць сьлёзы пакаяньня,

9. пасаліць сілай любові да братоў,

10. дадаць шчодрасьці міласэрнасьці,

11. да ўсяго гэтага пакласьці парашку пакоры і каленапрыхіленьня,

12. прымаць па 3 лыжкі на дзень страху Боскага,

13. апрануцца ў вопратку праведнасьці,

14. не ўпадаць у пустыя размовы, бо магчыма прастудзіцца і зноў захварэць грахом.

Вось таму, любыя мае, пакайцеся, бо пакаяньне – гэта надзея, а надзея, зьяднаная зь любоўю, не можа быць адкінутая Богам. Бог любіць грэшнікаў і чакае іх павяртаньня і пакаяньня, але ненавідзіць грэх… Задумайцеся над гэтым, і захавай Вас Госпад. Амін.


No comments:

Post a Comment

Note: Only a member of this blog may post a comment.