Friday, August 28, 2009

НАЦЯНАЛІСТЫ НЯСУЦЬ ПРАЎДУ


У часе 24 сэсіі Тэрнопальская абласная рада прыняла рашэньне аб вызнаньні статусу “рэпрэсаваная Царква” за Украінскай Аўтакефальнай Праваслаўнай Царквой, Украінскай Праваслаўнай Царквой Кіеўскага Патрыярхату, як правапераемніц Украінскае Аўтакефальнае Праваслаўнае Царквы.

Дэпутаты вызналі значны ўклад Украінскае Аўтакефальнае Праваслаўнае Царквы і ЎПЦ КП, як правапераемніц Украінскае Аўтакефальнае Праваслаўнае Царквы ў разьвіцьцё духоўнасьці, культуры і станаўленьне ўкраінскае нацыі.

Зь мэтай аднаўленьня нацыянальнае памяці і гістарычнай справядлівасьці, кіруючыся ўкраінскім заканадаўствам і ўлічваючы зварот Сьвята-Траецкага духоўнага цэнтру, Тэрнопальская абласная рада аднагалосна вырашыла вызнай за вышэй ўзгаданымі Цэрквамі статус “рэпрэсаваная Царква”, як сьведчаньне павага і пашаны грамады Тэрнопальскай вобласьці да ўсіх верных яе служыцеляў, якія мужна перанесьлі рэпрэсіі ў часы таталітарнага часу.

Дэпутаты абласной рады ўхвалілі зварот да прэзыдэнта Ўкраіны і Вярхоўнае Рады Ўкраіны з просьбай ініцыяваньня на дзяржаўным узроўні працэсу аднаўленьня гістарычнае справядлівасьці адносна Ўкраінскае Аўтакефальнае Праваслаўнае Царквы, Украінскае Праваслаўнае Царквы Кіеўскага Патрыярхату, як правапераемніц Украінскае Аўтакефальнае Праваслаўнае Царквы, і вызнаньня за імі статусу “рэпрэсаваная Царква”.Тэрнопальская абласная рада дасьць падтрымку вышэй узгаданым Цэрквам у іх поўнай рэабілітацыі, у тым ліку ўсталяваньне льгот у парадку і межах, вызначаных заканадаўствам Украіны.

Прэс-служба Тэрнопальскай арганізацыі ЎА “Свабода”

http://www.svoboda.org.ua/diyalnist/novyny/011700/

No comments:

Post a Comment

Note: Only a member of this blog may post a comment.