Monday, August 31, 2009

АКАФІСТ УСЬПЕНЬНЮ ЎСЯСЬВЯТОЙ БАГАРОДЗІЦЫ

Кандак 1

Абранай ад усіх радоў Боскай Маці і Царыцы, узыходзячай ад зямлі да Неба, набожны сьпеў аб усягодным Тваім Усьпеньні прыносім слугі Твае, Багародзіца. Ты ж, як маючая перамогу над сьмерцю, ад усялякіх сьмяротных бед нас вызвалі, ды сьпяваем Табе: Радуйся, Радасная, ва Ўсьпеньні Тваім нас не пакінуўшая.

Ікас 1

Анёл абаронца пасланы быў да Багародзіцы, каб абвясьціць аб пераходзе Яе да Сына і Бога, сьветла зьзяючы мовіў ён так:

Радуйся, усярадасная Маці Цара; Радуйся, Царыца Нябесная, Маці Госпада і Бога Нябёсаў і зямлі.

Радуйся, ушанаваная веліччу прыходу да Цябе Сына Твайго і Бога; Радуйся, узьвялічаная весткай Твайго да Сына адыходу.

Радуйся зь усіх радоў Богам абраная; Радуйся, сьвятой каўчэг Слова Боскага.

Радуйся, прароцкага слова выкананьне; Радуйся, прыгодны вянок Апосталаў.

Радуйся, сьвяціцелям упрыгожаньне і сьвятарам дабрыня; Радуйся, уладарам дапамога і дзяржава.

Радуйся, Багамудрых манахаў узьвядзеньне да Горнага Царства; Радуйся, адчыняючая дзьверы раю роду хрысьціянскаму, заўсёды Цябе шануючаму.

Радуйся, Абрадаваная, ва Ўсьпеньні Тваім нас не пакінуўшая.

Кандак 2

Бачыўшы хор Апосталаў, усямоцным цудам са ўсіх канцоў сусьвету на сабраных да Ўсягоднага Твайму, Усячыстая, Усьпеньню, сьвяціцеляў кіраўніцы: Дзіяніс – таемны нябесны служыцель, Ярафей дзівосны і Цімафей з Багапыгожай годнасьцю сьвятарства сьпявалі Богу: Алілуя.

Ікас 2

Разумнае ўсё тварэньне, старэйшыя чыны анёльскія прыйшлі зь сваім Царом, Ён жа ў Свае жыватворчыя рукі душу Маці Сваёй прыняў. Верай гарачы Пётр са сьлязамі шматлікімі да Ёй зьвярнуўся, прамаўляючы:

Радуйся, да сьвятых, Маці Творцы сусьвету, узыходзячая; Радуйся, да нябесных, прасторная больш нябёсаў, адлятаючая.

Радуйся, усё асьвяціўшая Тваім узыходжаньнем; Радуйся, Нябесных ўзьвесяляючая прыходам Тваім.

Радуйся, у цудоўны Ерусалім Горны прынятая; Радуйся ў нерукатворны храм радасна ўвашоўшая.

Радуйся, Хэрувімаў і Сэрафімаў Царыца; Радуйся, Архангелаў Уладарка.

Радуйся, прыстанак верных і вызваленьне; Радуйся, статку Твайму дапамога і абарона.

Радуйся, аб усім сусьвеце хрысьціянскім да Бога Малельніца; Радуйся, дабротаў ўсялякіх Усядобрая Падаўца.

Радуйся, Абрадаваная, ва Ўсьпеньні Тваім нас не пакінуўшая.

Кандак 3

Сіла Ўсявышняга паклікала зь Індыі Тамаша, зь нейкага жаданьня Боскага не далучыўшы яго ва ўсягоднае усьпеньне Багародзіцы да хору апостальскага, але паставіла каля сьвежай магілы Яе. Спачыўшую жадаючы бачыць, убачыў узьнесеную на Нябёсы целам і, паверыўшы, аб гэтым засьпяваў: Алілуя.

Ікас 3

Маючы ў сябе разуменьне, якое без Божага дабраслаўленьня яму б не здабыць да провадаў Боскай Маці, разам зь іншымі ўзрадаваны быў безсьмяротнасьцю Яе Ўсьпеньня, так зьвяртаўся да Яе:

Радуйся, ад зямлі ўзятая далонямі Сына Твайго; радуйся, да вышэйшых узьнятая асалоду славы Яго атрымліваць.

Радуйся, суправаджаемая ўсімі чынамі анёльскімі ў Вышыні Горныя; Радуйся, узьнятая Хэрувімамі ў паднябесьсе і Нябёсы.

Радуйся, у Нябеснай браме старэйшынамі Сілаў прыгожа песьнямі ўслаўленая; Радуйся, усімі Нябеснымі грамадзянамі атачоная і шануемая.

Радуйся, Неба зямное, да Горнага палаца ўзьнятае; Радуйся, Пасад Госпада, ад зямлі ўзьняты ў Царства Нябеснае.

Радуйся, малітоўніца наша і моцная абарона; Радуйся, грэшнікам Дапамога ў выратаваньні.

Радуйся, Хрысьціянаў Царыца і ў Богу Надзея Нябесная Царства; Радуйся, Жыцьця Маці і ў Гопадзе надзея наша на жыцьцё вечнае.

Радуйся, Абрадаваная, ва Ўсьпеньні Тваім нас не пакінуўшая.

Кандак 4

Буру думак маючы няверны жыд Афоній і бачачы як у труне нясуць Баганосныя Апосталы Багародзіцы Ўсячыстае цела, да супраціву ўдаўся. Раптам рукі яго, да сьвятой труны скіраваныя, нябачны меч адсек і яны на труне павісьлі. Цудам гэтым адукаваны, веру ў Маці Боскую паспавядаў, сьпяваючы Богу: Алілуя.

Ікас 4

Чуўшыя таямніцы і сьведкі Слова Анёлаў, сьпяваючых вышэйшыя песьні пры пахаваньні Багапрыемнага цела Багародзіцы, і годнасьць аддаць жадаючыя Багапрыемную, вырашылі сутонна сьпяваць, прамаўляючы:

Радуйся, дабравесьце прыняўшая аб пераходзе Тваім ў Царства Горнае; Радуйся, ад дабравесьціўшага Гаўрыіла прыняўшая радаснага раю ўзнагароду.

Радуйся, прыгодны хэрувімскі хор адукаваўшая; Радуйся, прыслаўную сэрафімскую сутнасьць узрадаваўшая.

Радуйся, ад патрыярхамі правобраз; Радуйся, ад прарокаў прадвешчаная.

Радуйся, злую дзёрзкасьць Афонія хутка зваяваўшая; Радуйся, вылячэньне яму ж падаўшая.

Радуйся, навярнуўшая ў веру няверу Афонія; Радуйся, яго праўдзівае прыняўшы спавяданьне.

Радуйся, узводзіўшая да Нябёсаў зь любоўю і верай да Цябе прыходзячых; Радуйся, выратоўваючая верай імя Твае заклікаючых.

Радуйся, Абрадаваная, ва Ўсьпеньні Тваім нас не пакінуўшая.

Кандак 5

Баносныя зоркі, Апосталы сьвятыя, па сусьвету раскіданыя дзеля пропаведзі Евангельля, сабраны былі на аблоках і па шырыні паветранай, да пахаваньня Маці Госпада дастаўлены. Яе песьнямі і сьпевамі суправаджаючы, зь Нярэчывымі сьпявалі: Алілуя.

Ікас 5

Бачылі Багабачныя свайго Ўладыку, у рукі Маці Сваёй душу прымаючага, і Госпада Таго разумеючы, імкнуліся сьвятаслоўнымі сьпевамі багаслоўна апець Яе:

Радуйся, Царыца, над усімі Царуючага насіўшая; Радуйся, і Сама рукамі Яго Сыноўскімі насімая.

Радуйся, скіпэр царскі ў руцэ Хрыстовай; Радуйся, у руцэ Ноя галіна галубкі.

Радуйся, жазло Аарону, узрасьціўшае нятленьне; радуйся, корань неўвядальны, узрасьціўшы безсьмяротнасьць.

Радуйся, Богаайца Давыда царэўна Боганатхнёная; Радуйся, прароцтва яго паўстаўшае слова, псалтыр і гусьлі цудоўныя.

Радуйся, адушаўлёны сьвятыні Госпада ківот; Радуйся, у супакоі Госпада ўваскрэсіўшае жыцьцё наша.

Радуйся, скінія, ад Хэрувімаў ахінаемая; Радуйся, Сьвятая сьвятых, ад Сэрафімаў прамоўленая.

Радуйся, Абрадаваная, ва Ўсьпеньні Тваім нас не пакінуўшая.

Кандак 6

Прапаведнікі Баганосныя Апосталы, пасьля пахаваньня Божай Маці, на агульнай традыцыйнае трапэзе сабраліся і прапанову хлеба ў Імя Госпада ўзьняўшыя, нечакана зь вышыні прыйшоўшую, зь сьвятланоснымі анёламі, Багародзіцу Царыцу пабачылі і мір ім ад Сына і Бога падаўшую чуючы, засьпявалі аб гэтым: Алілуя.

Ікас 6

Зазьзяла нам Сонца праўды, Хрыстос Бог ад Твайго ўсячыстага ўлоньня, воляй і разважлівасьцю пропаведзі праз Апосталаў сусьвет адукаваўшы і Цябе, Багародзіца, ад роду ў род уславіў. Таму і мы ўсе ўлагоджваем Цябе, сьпяваючы Табе:

Радуйся, Усядабрашчасная ад усіх радоў на ўсе вякі; Радуйся, дабрадзейная і Міласьцівая да людзей.

Радуйся, хору вучняў абяцаньне выканаўшая; Радуйся, наведваньнем Тваім ад Сына Твайго і Бога мір ім падаўшая.

Радуйся, ўсяжаданае сьвятых салодкае бачаньне; Радуйся, звышгодных жанчын і юначак сьвятых ўсявясёлая радасьць.

Радуйся, прыходзячая ў райскае паселішча справядлівых; Радуйся, наведваючая ўсіх у славе нябеснай зьмешчаных.

Радуйся, пачатак чалавечага выратаваньня; Радуйся, выкананьне ўсіх добрых жаданьняў.

Радуйся, у Богу Цары царствуючых, Багародзіца Царыца; Радуйся, у Госпадзе ўладарыўшых, Уладары нашым, Спадарыня і Ўладарка.

Радуйся, Абрадаваная, ва Ўсьпеньні Тваім нас не пакінуўшая.

Кандак 7

Усіх уваходзячых зь верай у храм Твой сьвяты, Багародзіца, заўсёды выратоўваеш і славячых Цябе ад усялякіх нападаў і бед вызваляеш. Таму і набожным людзям, заўсёды шануючым цябе, перамогу над ворагам падаруй і ўсё неабходнае дзеля выратаваньня нам падавай, аб гэтым молячымся Табе і сьпяваючым Богу: Алілуя.

Ікас 7

Новае паказаў нам тварэньне, зьявіўшыся нам, усіх Творца Госпад праз Цябе, Багародзіца. Ты ж маючы суродную думку аб нас да Яго маючы, годна шануючых усягоднае Тваё Ўсьпеньне, прымі Табе сьпяваючых:

Радуйся, Маці Бога, абраная зь людзей зямных; Радуйся, вышэйшая чым зямныя і Нябесныя.

Радуйся, Хэрувімаў і Сэрафімаў Гара вышэйшая; Радуйся, хор вучняў на аблоках да пахаваньня Твайго жаданьнем сабраўшая.

Радуйся, Тамаша пасьля пахаваньня Твайго сілай Боскай прывёўшая зазумна; Радуйся, праз яго паказаўшая праўдзіва Тваё на Неба з плоцьцю перасяленьне.

Радуйся, прыгажосьцю ўсёй дабрадзейнасьці ўпрыгожаная; Радуйся, прыгажэйшаму больш сыноў чалавечых Сыну Свайму супрычэтная.

Радуйся, як фэнікс, плоцьцю уваскросшай расквітнеўшая; Радуйся, як кедр у Ліване нябесным, памножыўшыяся.

Радуйся, дрэва жыцьця, пасаджанае пасярод раю вышэйшага; Радуйся, каўчэг разумны узьнесены Вышыні ад патопу сьмяротнага.

Радуйся, Абрадаваная, ва Ўсьпеньні Тваім нас не пакінуўшая.

Кандак 8

Таямніча ў вышыні вялі цябе, Абраная, як сонца зьзяючая, Уладарка, ва ўнутр прынябеснай невымоўнае прыгажосьці і нелічаных даброт, замілавана да Сына і Бога, на руках Ягоных трымаемую, узышоўшую і ўсярадасна пакланіўшуюся жыцьцяўладарнай Яго постаці, аб гэтым няспынна сьпяваем: Алілуя.

Ікас 8

Уся быўшая гарой, да Нябесных узятая і, зямных не пакінуўшая, Багародзіца, рукамі Сына прынасімая, у незаходзячым выглядзе, у гэты горад ўсясьветлы і прыгожы, Ерусалім вышэйшы, Хэрувімамі атачоная са ўсімі сіламі нябеснымі, дзе чуе сьпяваючых гэтак:

Радуйся, Чыя ўсясьвятая душа ў вышэйшым усясьветлым Сіёне весяліцца; радуйся, Чыё і цела нятленнае там жа з душой разам услаўляецца.

Радуйся, увайшла Ты у пасадны горад Самога Ўсятрымаючага; Радуйся, ўвайшла Ты ў прыгожы рай Вышэйшага Садоўніка.

Радуйся, пераселеная ў горад, заснаваны на каменьнях усясьветлых; Радуйся, уведзеная за мур, што ваяры вышэйшыя ахоўваюць.

Радуйся, вышэй Нябёс у прыгажосьць Боскую ўзятая; радуйся, больш усіх нярэчывых розумаў ушанаваная.

Радуйся, прыносячая да Сына Свайго і Бога верных маленьня; Радуйся, і Сама няспынна каля Пасаду Сына Твайго і Бога молячая аб ўсіх.

Радуйся, Малельніца да Бога, сусьвет ратуючая; Радуйся, Абаронца, роду хрысьціянскаму Богам падараваная.

Радуйся, Абрадаваная, ва Ўсьпеньні Тваім нас не пакінуўшая.

Кандак 9

Уся сутнасьць анёльская ўзносіць Цябе, Багародзіца, усе ж чалавечыя роды Цябе, Маці Боскую, славяць і шануюць усягоднае Тваё Ўсьпеньне, Царыца. Бо праз Цябе зямныя зь Нябеснымі яднаюцца, сутонна сьпяваючы Богу: Алілуя.

Ікас 9

Мудрасьць Боганатхнёную прароцкіх прамоў аб Табе цяпер бачым спраўдзіўшыміся, Багародзіца, што сапраўды Бога плоцьцю нарадзіла нам. Таму таямніцы словаў Боскіх веруючы, сьпяваем:

Радуйся, закону і прарокаў падмурак дасканалы; Радуйся, зорка Якава, Валаамам прадказаная.

Радуйся, ложак Цара Вялікага, абвешчаны Саламонам; Радуйся, руно, арашонае Ісусам, створанае Гэдыёнам.

Радуйся, Неапалёная Купіна, заканапакладнікам прабачаная; Радуйся, Гара Сьвятая, мужам жаданьня пабачаная.

Радуйся, лесьвіца нябесная, Якава прадбачаная; Радуйся, дзьверы непраходныя Езэкіілям прадказаныя.

Радуйся, сонца пасяленьня Хрыстовага, псальмасьпеваком прад’яўленае; Радуйся, таямніца, шматвобразна прарокамі апісаная.

Радуйся, усіх словаў прароцкіх, аб Табе напісаных, канец прынёсшая; Радуйся, усё Вышэйшага бачаньне для выратаваньне сусьвету зьдзясьніўшая.

Радуйся, Абрадаваная, ва Ўсьпеньні Тваім нас не пакінуўшая.

Кандак 10

Выратаваць жадаючы сусьвет, усіх Госпад ад зямнога роду Цябе абраў у Маці Сябе і, дзеля нас зрабіўшыся чалавекам, узышоў, адсюль сышоўшы, на Нябёсы, і цябе зь Сабой узьвёў да знаходжаньня ў славе вечнай і суўладарству зь Сабой, што канца не мае. Таму як Бог чуе ад ўсіх сьпеў: Алілуя.

Ікас 10

Сьцяна ёсьць верным, Багародзіца Дзева, і абаронца ўсім, да Цябе прыбягаючым, бо Неба і зямлі Творца, ад Цябе ў плоці адбыўшыся, Усячыстая, духам і целам ў Нябёсы цябе перасяліў, да найблізкага маленьня аб усіх, іх жа сьпяваць навучы:

Радуйся, горад Цара Вялікага на вяршыні гары Нябеснай; Радуйся, сьцяна і пакроў, што заўсёды адгукаецца на мальбы нашы.

Радуйся, дапамога верным у змаганьні зь ворагам; Радуйся, напад агаранскі перамагаючая.

Радуйся, веры набожнай непахіснае захаваньне; Радуйся, палкоў ерэтычных разарэньне.

Радуйся, сапраўдныя радасьць і мір сусьвету; Радуйся, усязгубны ад зваяваўшая.

Радуйся, паўстаўшых на плоць цнотай ладнае вянчаньне; Радуйся, подзьвігаў мучанікаў усягоднае ўслаўленьне.

Радуйся, працы звышгодных дабарашчаснага супакою Замоўца; Радуйся, манахам у добрай скрухі знаходзячымся Падаўца вечнай радасьці

Радуйся, Абрадаваная, ва Ўсьпеньні Тваім нас не пакінуўшая.

Кандак 11

Сьпеў усялякіх песьняў Боганатхнёных не выкажа нашу пахвалу ўсягоднага Ўсьпеньня Твайго, Усяхвальная Ўладарка, Царыца Багародзіца, але старана Цябе прыносім, як Маці Цара ўсіх, пакорлівае маленьне наша, зь Нябеснымі чынамі сьпяваючы Адзінаму годна ўславіўшаму Цябе Богу: Алілуя.

Ікас 11

Сьвет прыняўшая Сьвечка праўдзівага Сьвятла, нам, на зямлі жывучым, зьяўляешся, душы адукоўваеш і шануючых Твой ўсягодны адыход да розуму Боскаму скіроўваеш, ды сьпяваем Табе так:

Радуйся, сьвечка нязгасная вагню нярэчывага; Радуйся, зара нязаходзячага Сьвятла невячэрняга.

Радуйся, месяц, ад Сонца праўды зьзяючы; Радуйся, сьвятло, што сьвеціць у цемры.

Радуйся, сьвяцільнік на сьвяцільні вышэйшай пастаўлены; Радуйся, крыніца жыцьця, зь магілы да сьвятла ўзьнятая.

Радуйся, Маці Сьвятла мудрага, набожныя душы адукоўваючага; Радуйся, Маці Бога ўсіх, азлобленыя душы суцяшаючага.

Радуйся, спадзяваньне на Цябе маючым канец жыцьця годны даруючая; Радуйся, годнае стаяньне на Судзе Сына Твайго слугам Боскім і Тваім робячая.

Радуйся, Усядабрашчасная, бо Табой і мы ёсьць дабрашчасныя, бо Дапамогай Цябе маем; Радуйся, Усядабраслаўляемая з роду ў род, бо Госпад з Табой, і Табой зь намі.

Радуйся, Абрадаваная, ва Ўсьпеньні Тваім нас не пакінуўшая.

Кандак 12

Дабрыню славы высокапасаднай, на нябёсах падараваную Багародзіцы, шаноўным сядзеньнем па правую руку Сына Яе і Бога бачаць розумы горныя, падножжа Яе Пасаду і Сілы атачаюць Пачаткі і Ўлады, прыпадаючыя страшныя Хэрувімы, Сэрафімы і Ўладарства зь Архангеламі і Анёламі сьпяваюць: Алілуя.

Ікас 12

Апяваючы ўсягоднае Твае Ўсьпеньне, усхваляем усе да нябёсаў узыходжаньне Твае, Царыца Багародзіца. Ты ж асьвяці, услаў і выратуй усіх, зь любоўю сьпяваючых Табе:

Радуйся, ачысьціўшая зямлю ўсячыстымі стопамі ног Тваіх; Радуйся, асьвяціўшая паветра ўзыходжаньнем Тваім да Нябёсаў.

Радуйся, на Нябеснае кола ўступіўшая; Радуйся, усе даброты невымоўныя бачашчая.

Радуйся, у славе прысядзячая пасаду Сына Твайго і Бога; Радуйся зь Сынам і Богам вечна царствуючая.

Радуйся, прыгажосьць у руках Госпада, упрыгожваючая шануючых Цябе ўсіх Нябесных; Радуйся, надзеяй на Цябе ўсіх на зямлі жывучых абдараваная.

Радуйся, апранутая ў сонца, зьзяючая дабрынёй і славай усяго сусьвету; Радуйся, абацяўшая захаваць і выратаваць усіх клікаючых Цябе ў паднябесьсі.

Радуйся, хрысьціянскімі радамі як Маці Боская ўшанаваная і Багародзіцай мянуямая; Радуйся, ад усходу сонца да захаду ўсяслаўна і праваслаўна ўсімі набожнымі ўслаўленая.

Радуйся, Абрадаваная, ва Ўсьпеньні Тваім нас не пакінуўшая.

Кандак 13

О Апетая Маці Безсьмяротнага Цара Нябёсаў і зямлі, Хрыста Бога нашага, жывая і пасьля сьмерці, сёньняшнія прынашэньні аб усягодным Тваім Усьпеньні ад нас прымі, у жыцьці гэтай і ў сьмяротным усьпеньні нашым ад усялякага нападу, бед і пакут вызвалі і Нябеснага Царства нас, Царыца, удастой, аб Табе сьпяваючых: Алілуя. (3)

Ікас 1

Анёл абаронца пасланы быў да Багародзіцы, каб абвясьціць аб пераходзе Яе да Сына і Бога, сьветла зьзяючы мовіў ён так:

Радуйся, усярадасная Маці Цара; Радуйся, Царыца Нябесная, Маці Госпада і Бога Нябёсаў і зямлі.

Радуйся, ушанаваная веліччу прыходу да Цябе Сына Твайго і Бога; Радуйся, узьвялічаная весткай Твайго да Сына адыходу.

Радуйся зь усіх радоў Богам абраная; Радуйся, сьвятой каўчэг Слова Боскага.

Радуйся, прароцкага слова выкананьне; Радуйся, прыгодны вянок Апосталаў.

Радуйся, сьвяціцелям упрыгожаньне і сьвятарам дабрыня; Радуйся, уладарам дапамога і дзяржава.

Радуйся, Багамудрых манахаў узьвядзеньне да Горнага Царства; Радуйся, адчыняючая дзьверы раю роду хрысьціянскаму, заўсёды Цябе шануючаму.

Радуйся, Абрадаваная, ва Ўсьпеньні Тваім нас не пакінуўшая.

Кандак 1

Абранай ад усіх радоў Боскай Маці і Царыцы, узыходзячай ад зямлі да Неба, набожны сьпеў аб усягодным Тваім Усьпеньні прыносім слугі Твае, Багародзіца. Ты ж, як маючая перамогу над сьмерцю, ад усялякіх сьмяротных бед нас вызвалі, ды сьпяваем Табе: Радуйся, Радасная, ва Ўсьпеньні Тваім нас не пакінуўшая.

No comments:

Post a Comment

Note: Only a member of this blog may post a comment.