Thursday, June 4, 2009

ПАМЯЦЬ ДРУГОГА СУСЬВЕТНАГА САБОРУ

ПАМЯЦЬ ДРУГОГА СУСЬВЕТНАГА САБОРУ

Другі Сусьветны Сабор адбыўся ў 381 году і дазьвяршыў перамогу Праваслаўя, здабытую ў 325 году на Першым Сусьветным Саборы.

У цяжкія гады, прайшоўшыя пасьля прыняцьця Нікейскага Сымбаля веры, арыянская ерась дала новыя расткі. Македоній, пад выглядам змаганьня зь ерасьсю савеліян, вычыўшых аб зьліцьці выявы Айца і Сына, стаў ужываць слова “падобасутны” аб стаўленьні Сына да Айца. Гэтая фармулёўка была небясьпечная яшчэ і тым, што Македоній выстаўляў сябе як барацьбіта зь арыянамі, якія ужывалі тэрмін “падобны Айцу”. Акрамя гэтага, македаніяне - паўарыяне, схіляўшыеся ў залежнасьці ад становішча і выгады то да Праваслаўя, то да арыянства, ганілі і Сьвятога Духа, сцвярджаючы, што Ён не мае адзінства зь Айцом і Сынам. Другі ерэтык - Аецы увёў паняцьце “іншасутны” і казаў, што Айцец гэта цалкам іншая існасьць, чым Сын. Яго вучань Яўномій вучыў аб герархічнай падпарадкаванасьці Сына Айцу і Сьвятога Духа Сыну. Усіх, хто прыходзіў да яго, ён перахрэшчываў у “сьмерць Хрыста”, адпрэчваючы Хрост у Імя Айца, і Сына і Сьвятога Духа, што запавядаў Сам Выратавальнік.

Трэцяя ерась нарадзілася з вучэньня Валента і Урсакія на Арымонскам Саборы. Яны спрабавалі абдурыць праваслаўных япіскапаў, абвясьціўшы, што Сын Божы ад Бога і падобны Богу Айцу, а не ёсьць тварэньне, як вучаць арыяне. Але пад той падставай, што слова “істота” не знаходзіцца ў Сьвятым Пісаньні, ерэтыкі прапаноўвалі не ужываць тэрмін “адзінасутны”, па стаўленьні Сына да Айца. Акрамя гэтых трох асноўных ерасяў, было шмат і іншых ілжэвучэньняў. Ерэтык Апалінарый казаў: “Цела Выратавальніка, узятая з Неба зь улоньня Айца, не мела чалавечай душы і розуму; адсутнасьць душы папаўняла Слова Боскае; Боскасьць заставалася мёртвай у працягу трох дзён”.

Для абвінавачаньня ересіярхаў, сьвяты цар Хвядос Вялікі (379 - 395) склікаў у Канстанцінопалі Сусьветны Сабор, на якім прысутнічала 150 япіскапаў. На разгляд сьвятых айцоў было прапанавана зацверджанае на Рымскім саборы спавяданьне веры, якое сьвяты папа Дамас даслаў япіскапу Анціахийскаму Паўліну. Прачытаўшы скрутак, сьвятыя айцы, адпрэчваючы ілжэвучэньне Македонія, аднадушна зацвердзілі апостальскае вучэньне, што Дух Сьвяты ёсьць не службовая істота, але Госпад Жыватворчы, ад Айца сыходзячы, са Айцом і Сынам роўна шануемы і услаўляемы. Для аспрэчаньня іншых ерасяў: яўнаміянаў, арыян і паўарыян, сьвятыя айцы пацвердзілі Нікейскі Сымбаль Праваслаўнай веры.

У Сымбале, прынятым I Сусьветным Саборам, не гаварылася аб Боскай годнасьці Сьвятога Духа, бо духазмагарнай ерасі тады не было. Таму сьвятыя айцы II Сусьветнага Сабора дадалі да Нікейскага Сымбаля 8, 9, 10, 11,і 12 чальцы, г. з. канчаткова сфармулявалі і зацьвердзілі Нікеа-Царагародзкі Сымбаль веры, спавядаемы і цяпер усёй Праваслаўнай Царквой.

Другі Сусьветны Сабор акрамя таго усталяваў формы царкоўнага суду, вызначыў прымаць у зносіны праз Таямніцу Мірапамазаньня раскаяўшыхся ерэтыкоў, што хрысьціліся ў Імя Сьвятой Тройцы, а прыняўшых хрост аднаразовым апусканьнем у ваду прымаць як язычнікаў.

No comments:

Post a Comment

Note: Only a member of this blog may post a comment.