Tuesday, June 2, 2009

МУЧАНІК АСКАЛОН АНЦІАХІЙСКІ

Сьвяты мучанік Аскалён быў хрысьціянінам, нарадзіўся ў горадзе Эрмаполе Вялікім (Сярэдні Егіпет). Сьвяты папакутаваў у III стагодзьдзі пры Дзіякліціяне (284 - 305). Прыведзены да кіраўніка Аріяну, Аскалён адважна паспавядаў сваю веру і адмовіўся прынесьці ахвяру паганскім багам. Сьвяты прадрок Аріяну, што прыйдзе гадзіна, калі і ён змушаны будзе назваць Ісуса Хрыста Адзіным і Праўдзівым Богам. Па загадзе Аріяна сьвятога сталі жорстка мучыць, падвесілі і раздзіралі жалезнымі прыладамі, так што кавалкі цела яго падалкі на зямлю. Сьвяты Аскалён моўчкі пераносіў пакуты. Калі адзін з прысутных, падыдучы да яго, сказаў: “Глядзіце, ён ужо без пачуцьцяў і блізкі да сьмерці”, - сьвяты мучанік адказаў: “Я не пазбавіўся пачуцьцяў і нястомна слаўлю Бога майго і Стваральніка”.

Кіраўнік Аріян загадаў везьці мучаніка ў горад Анцінаю, разьмешчаны на процілеглым беразе Нілу, для працягу катаваньняў, куды намерваўся неўзабаве прыбыць сам. Але мучанік зьвярнуўся з малітвай да Бога, просячы Яго утрымаць лодку Аріяна датуль, пакуль ён не паспавядае Імя Госпада Ісуса Хрыста прад усім народам. І вось лодка Аріяана на сярэдзіне ракі раптам спынілася і вясьляры не маглі ссунуць яе з месца. Аріян прыпісаў цуд дзеяньню чарадзейных чар Аскалёна. Па наказу сьвятога кіраўніку прыйшлося напісаць спавяданьне Адзінага Праўдзівага Бога, і тады лодка прыплыла да берага. Увойдучы ў горад, Аріян загадаў ізноў павесіць сьвятога Аскалёна і абпальваць яго цела агнём, пасьля чаго загадаў утапіць яго ў глыбіні ракі. Праводзячым яго хрысьціянам мучанік сказаў: “Імкніцеся, браты, атрымаць узнагароды ад Госпада Бога. На трэці дзень, дзеці мае, прыйдзіце ў паўночную частку гораду і тамака знойдзеце маё цела. Пахаваеце яго разам з прывязаным да яго камэнем”. Сьмерць мучаніка Аскалёна адбылася каля 287 гады, непадалёк ад горада Анцінаі. На трэці дзень хрысьціяне знайшлі цела мучаніка і паводле завяшчаньня пахавалі яго з гонарам разам з камэнем.

No comments:

Post a Comment

Note: Only a member of this blog may post a comment.