Saturday, June 6, 2009

Сьвяты мучанік Міцеці Страцілат і зь ім пацярпеўшыя

СЬВЯТЫЯ МУЧАНІКІ МЯЛЕЦІЙ СТРАЦІЛАТ, СТЭФАН, ЯН, СЕРАПІЁН ЭГІПЦЯНІН, КАЛІНІК ВЯШЧУН, ХВЯДОР І ФАЎСТ І З ІМІ 1218 ВАЯРОЎ З ІХ ЖОНКАМІ І ДЗЕЦЬМІ

У валадараньне рымскага імпэратара Антаніна Гэліягабала (218 - 222) сьвяты мучанік Мялецій быў вайскаводам Галяційскай вобласьці. Ён быў хрысьціянінам і старанна маліўся, каб Госпад паклаў канец паганскай памылцы. Застрашаныя яго малітвай, нячысьцікі, што знаходзіліся ў паганскіх капішчах, увайшлі ў сабак, якія свайму выцьцём сталі наводзіць страх на жыхароў вобласьці. Сьвяты Мялецій разам са сваімі ваярамі зьнішчыў ашалелых сабак, разбурыў капішчы, але быў схоплены і прыведзены на суд кіраўніка Максыміяна. За адмову прынесьці ахвяру ідалам сьвяты Мялецій падвергнуўся катаваньням, і сканаў, не спыняючы вызнаваць сваю веру ў Хрыста. Трыбуны яго палка, сьвятыя мучанікі Стэфан і Ян, былі абезгалоўленыя за сваё спавяданьне Хрыста Праўдзівым Богам.

Астатнія ваяры палка, таксама абвясьціўшыя сябе хрысьціянамі, былі усечаныя мячом са сваімі жонкамі і дзецьмі, у пакутах загінула 1218 чалавек, па некаторых крыніцах 11000 (+каля. 218).

Сьвятыя мучанікі Хвядор і Фаўст разам са шматлікімі іншымі былі спаленыя. З пацярпелых жонак і дзяцей вядомыя імёны сьвятых пакутніц Маркіяны, Сасаны, Паладыі, немаўлятаў Кірыяка і Хрысьціяны. Вядомыя імёны некаторых з ваяроў, 12-ці трыбунаў: сьвятых мучанікаў Фаўста, Фіста, Маркела, Хвядора, Мялеція, Сергія, Маркеліна, Філікса, Фоціна, Феадарыска, Меркурыя, Дыдзіма.

Сьвяты мучанік Серапіён нарадзіўся ў Эгіпце. Ён прыбыў у Галяційскую вобласьць і быў сьведкай пакутніцкага подзьвігу сьвятога Мялеція і яго людзей. Бачачы мужнасьць, з якім паміраюць за Хрыста вернікі ў Яго, сьвяты Серапіён сам паверыў, за гэта быў увязьнёны. У вязьніцы да яго сышоў Анёл Божы і высьвяціў сьвятога Серапіёна ў япіскапа.

No comments:

Post a Comment

Note: Only a member of this blog may post a comment.