Wednesday, June 1, 2011

УЗЬНЯСЕНЬНЕ ГОСПАДА БОГА І ВЫРАТАВАЛЬНІКА НАШАГА ІСУСА ХРЫСТА

НА ВЯЛІКАЙ ВЯЧЭРНЯЙ

На “Госпада клічу:” вершыры на 10, тон 6

Гасподзь узьнёсься на нябёсы, / каб паслаць Суцяшальніка сьвету. / Нябёсы падрыхтавалі пасад Яму, / аблокі – узыходжаньне Ягонае. / Анёлы дзівуюцца, / бачачы Чалавека вышэй сябе. / Айцец чакае Таго, / Каго ад стагодзьдзя мае ў нетрах Сваіх; / Дух Сьвяты загадвае ўсім Анёлам Ягоным: / “Адчыніце, князі, брамы вашы; / усе народы апладзіруйце, / бо ўзышоў Хрыстос туды, / дзе быў раней!” (2)
Гасподзь, узьнясеньню Твайму дзіваваліся Херувімы, / бачачы Цябе, Бога, на іх сядзячага / узыходзячым на аблоках; / і мы славім Цябе, бо добрая ёсьць міласьць Твая, / слава Табе! (2)
Сузіраючы на гарах сьвятых / узьнясеньне Твае, Хрыстос, / зьзяньня славы Айца, / апяваем сьветлы вобраз твару Твайго, / пакланяемся пакутам Тваім, / шануем уваскрэсеньне, / праслаўляючы слаўнае ўзьнясеньне. Памілуй нас! (2)
Гасподзь, калі Апосталы пабачылі Цябе, / Падаўца жыцьця Хрыстос, / на аблоках уздымаючагася, / са сьлязамі смутку, скрухай напоўненыя, / у скарбуце ўсклікалі: / “Уладыка, не пакінь нас, слуг Тваіх, сіротамі, / тых, каго са спачуваньня ўпадабаў Ты, як Міласэрны; / але пашлі, як абяцаў нам, Усясьвятога Духа Твайго, / адукоўваючага душы нашы!” (2)

Sunday, May 29, 2011

ЗВАРОТ АРХІРЭЙСКАГА САБОРУ ЎКРАІНСКАЕ АЎТАКЕФАЛЬНАЕ ПРАВАСЛАЎНАЕ ЦАРКВЫ ДА СУСЬВЕТНАГА ПАТРЫЯРХА ВАРФАЛАМЕЯ І ПРАДСТАЯЦЕЛЯЎ СТАРАЖЫТНЫ ЎСХОДНІХ ПРАТРЫЯРХАЎ

Ваша Сьвятасьць! Ад імя мільёнаў праваслаўных вернікаў нашай краіны, якія прагнуць канчатковага стварэньня на Ўкраіне адзінай Памеснай Царквы, выказваем падтрымку дзеям Вашай Сьвятасьці, якія скіраваны на пераадоленьня крызысу ў праваслаўным сьвеце і аднаўленьня традыцыйных кананічных мэханізмаў ягонай саборнасьці.
Шмат праблемаў сучаснага праваслаўя павязаны зь ідэалёгіяй этнафілітызму і этатызму, які перакручваюць сёньня царкоўную сьвядомасьць некаторых Памесных Цэркваў. Непавага да царкоўнае традыцыі, пранікненьня ў Царкву сьвецкай ідэалёгіі, барацьба за ўладу і палітычны ўплыў – гэтыя і іншыя падставы не толькі зацямняюць сёньня хрысьціянскі ідэал у жыцьці асобных Памесных Цэркваў, але і ствараюць падставы да маштабнага разьдзяленьня ў праваслаўным сьвеце.

НЯДЗЕЛЯ ШОСТАЯ ПАСЬЛЯ ПАСХІ АБ СЬЛЯПЫМ


у суботу на вялікае вячэрняй

На “Госпада клічу” вершыры на 10. Сьпяваем тры нядзельныя вяршыры, чатыры ўсходніх і дзьве аб сьляпым, паўтараючы першую.

Вяршыры нядзельныя, тон 5

Сьвятым Сваім Крыжам, Хрыстос, / Ты сатану пасарамаціў, / і ўваскрашэньнем Сваім джала граху прытупіў / і выратаваў нас ад брамы сьмерці. / Праслаўляем Цябе, Адзінародны.
Уваскрашэньне Даруючы роду чалавечаму, / як авечка на ахвяраваньне быў прыведзены. / Спужаліся Яго князі пекла, / і адчынілі браму смутку; / бо прыйшоў Цар славы – Хрыстос, / абвяшчаючы паланёным: “выходзьце”, / і тым, хто ў цемры: “адкрыйцеся”.
Вялікі цуд! Стваральнік нябачнага, / па чалавечы плоцьцю пацярпеўшы, / уваскрэс, як Бесьсьмяротны. / Прыйдзіце, плямёны народаў, паклонімся Яму; / бо мы, Ягонай міласэрнасьцю ад памылкі збаўленыя, / апяваць адзінага ў трох Асобах Бога навучыліся.

Friday, May 27, 2011

СЛОВА Ў ДЗЕНЬ ПАМЯЦІ СЬВЯТЫХ РАЎНААПОСТАЛЬНЫХ КІРЫЛЫ І МЯФОДЗІЯ

11/24 траўня
прат. Сяргей Горбік
У імя Айца, і Сына, і Сьвятога Духа.
Сёньня мы сьвяткуем памяць сьвятых раўнаапостальных Кірылы і Мяфодзія, настаўнікаў славянскіх. Аб іх апостальскім подзьвігу напісана незьлічоная колькасьць артыкулаў і кніг, творы ва ўсіх галінах мастацтва праслаўляюць іх служэньне Выратавальніку і Ягонай Царкве…
І сёньня жадаецца мне адчыніць прад вамі, упадабаныя браты і сёстры, усю глыбіню подзьвігу сьвятых братоў… Вялікі сэнс подзьвігу служэньня Хрыстовай, які да сёньня працягваецца іх пераймальнікамі і пасьлядоўнікамі.
Мы называем іх настаўнікамі славянскімі… Але ж, ці не было да іх прапаведнікаў хрысьціянства на нашых землях? Безумоўна былі і аб гэтым маем шмат сьведчаньняў у летапісах. Бясспрэчным ёсьць і той факт, што прапаведавалі яны на зразумелай мясцоваму насельніцтву мове. Ды інакш і быць не магло! Хто ж зразумее пропаведзь на чужой і незразумелай мове?! Нават некаторыя кнігі Старога і Новага запавету былі перакладзены на нейкую “славянскую” мову, аб чым гаворыць і жыцьцяпіс сьвятых Кірылы і Мяфодзія…

Tuesday, May 24, 2011

АКАФІСТ СЬВЯТЫМ РОЎНЫМ АПОСТАЛАМ КІРЫЛЕ І МЯФОДЗІЮ, НАСТАЎНІКАМ СЛАВЯНСКІМ

Кандак 1
Абраныя Ўладаром сілаў Госпадам Ісусам у апосталы мовай славянскай, Мяфодзій й Кірыла багамудрые, сьпевамі праславім вас, прадстаяцеляў нашых; вы ж, як маючыя дзёрзкасьць да Госпада, ад усялякіх бед малітвамі вашымі пазбаўце, заклікаючых: Радуйцеся, Мяфодзій й Кірыла, народаў славянскіх апосталы і багамудрыя настаўнікі.
Ікас 1
Анёлаў Творца і Гасподзь сілаў паставіў вас быць асьветнікамі мовай славянскай; таму і дабрыня Ягоная ёсьць зь вамі, абараняючая і ўмацоўваючая вас ва ўсе дні жыцьця вашага як дапамога няспынная, славу Боскую ў гарадох і пустэльнях словам і справай несьлі ўсім. Таму і мы, як атрымалі мову, вераю Хрыста ад вас адукаваныя, сьпяваем вам, сьпяваючы:

Monday, May 23, 2011

СЛОВА Ў НЯДЗЕЛЮ САМАРАНКІ

прат. Сяргей Горбік
У імя Айца, і Сына, і Сьвятога Духа!
Сёньня мы зь вамі чулі эвангельскае апавяданьне пра гутарку Выратавальніка зь жанчынай у студні Якава ў Самарыі. Акалічнасьці гэтай гутаркі незвычайныя ў шматлікіх адносінах.
Хрыстос зьвяртаецца з просьбай і навукай не толькі да грэшнай жанчыны, бо Ён і раней размаўляў з грэшнікамі, але да жанчыны народу, які юдэі лічылі адпрэчаным, лічылі паганцамі… Нават зносіны зь самаранамі яны лічылі для сябе зьнявагай.
Узгадаем, Гасподзь Ісус Хрыстос зьвярнуўся да яе зь незвычайнымі словамі: аб Вадзе Жывой, аб пакланеньні Богу ў духу і ісьціне, а скончыў Сваю вельмі глыбокую па зьместу размову зь самаранскай тым, што прама і адкрыта назваў Сябе Мэсіяй, Хрыстом.

Saturday, May 21, 2011

АКАФІСТ СЬВЯТОМУ АПОСТАЛУ І ЭВАНГЕЛІСТУ ЯНУ БАГАСЛОВУ

Кандак 1
Абраны Госпадам ад справы рыбацкай на пропаведзь Эвангельля і ад лоўлі рыбы на лоўлю душаў чалавечых у сьвятло праўдзівай веры, вялікі апостал, вучань, сябра і наперсьнік Хрыстовы, умалі адзінага сапраўднага Чалавекалюбца аб душах нашых. Бо Яго Ты ўпадабаў праўдзіва. Ды памілуе нас, просячых тваіх малітваў да Яго і сьпяваючых табе: Радуйся, апостал Ян, наперсьнік Хрыстовы і Багаслоў.
Ікас 1
Анёльскіх сілаў і ўсяго тварэньня Творцу, Уладыку і Госпада, апрануўшага плоць нашу і прыйшоўшага на зямлю дзеля нашага выратаваньня, убачыў ідучага каля мора Галілейскага і паклікаўшага цябе разам з братам тваім, Ян вялебны, у чыне апостальскім, пакінуўшы сеткі рыбацкія і бацьку твайго ў караблі, няўхільна ад часу таго крочыць у сьлед Выратавальніку. Праз гэта сьпяваем табе так:
Радуйся, праз любоў да Хрыста бацьку па плоці пакінуўшы; радуйся, Хрыстом Нябеснага Айца атрымаўшы.
Радуйся, сьвет і ўсе прыкрасы ягоныя адкінуўшы; радуйся, даброты нябесныя ва ўзнагароду атрымаўшы.
Радуйся, духам плоць цалкам скарыўшы; радуйся, дух твой Упадабанаму Настаўніку твайму Ісусу ў пакоры прынёсшы.
Радуйся, апостал Ян, наперсьнік Хрыстовы і Багаслоў.

СЛОВА Ў ДЗЕНЬ ПАМЯЦІ СЬВЯТОГА АПОСТАЛА І ЭВАНГЕЛІСТА ЯНА БАГАСЛОВА

сьвяціцель Лука (Война–Ясянецкі)
О якое вялікае, о якое праслаўленае імя умілаванага вучня Гаспода нашага Ісуса Хрыста – Апостала і Эвангеліста Яна Багаслова.
Я думаю, што калі Гасподзь наш Ісус Хрыстос назваў Свайго Папярэдніка і Хрысьціцеля найбольш вялікім зь усіх народжаных жанчынамі, то усьлед за гэтым найбольш вялікім трэба было б паставіць умілаванага вучня Гаспода Ісуса, а ўсьлед за ім вялікага Першавярхоўнага Апостала Паўла.
Бязьмерна велізарная справу зьдзейсьнілі усе Апосталы Хрыстовы: яны увайшлі ў змаганьне, у сьмяротнае змаганьне зь цемрай стагодзьдзя гэтага. Яны разагналі гэту цемру – цемру паганскую, цемру страшную – цемру незьлічоных грахоў.
Яны усё, акрамя умілаванага Госпадам Яна Багаслова, скончылі жыцьцё сваю сьмерцю пакутніцкай. Яны зацьвердзілі Крыж Хрыстовы над усім сусьветам. Яны спынілі паганскі бруд і цемру, першым чынам і больш за усё – сьвятыя Эвангелісты Мацей, Марк, Лука і Ян.

ПАМЯЦЬ СЬВЯТОГА АПОСТАЛА І ЭВАНГЕЛІСТА ЯНА БАГАСЛОВА

8/21 траўня
Годная сьмерць гэтага сьвятога апостала і эвангеліста, - наперсьніка, нявіннага і умілаванага вучня Хрыстовага Яна Багаслова сьвяткуецца ў дваццаць шосты дзень верасьня месяца; пад гэтым лікам і зьмешчана яго жыцьцё. У цяперашні ж дзень зьдзяйсьняецца успамін ягонага сумленнага праху, водару і цудам зыходзіўшымі ад труны ягонай.
Калі сьвяты Ян Багаслоў дажыў да стогадовага узросту, шмат папрацаваўшы ў пашырэньні дабравесьця Хрыстовага, то разам зь сямю вучнямі сваімі выйшаў з горада Эфэсу і загадаў ім выкапаць яму крыжападобную магілу, у якой ён і прыгатаваўся памерці, лёгшы ў яе, яшчэ быўшы жывым (як апавядаецца пра гэта ў жыцьці ягонам). Хрысьціяне, якія жылі ў горадзе Эфэсе, пасьля сьмерці апостала, раскапалі магілу яго, аднак не знайшлі цела апостала; аплакаўшы ягоны годны спачын, яны вярнуліся ў горад і потым часта прыходзілі на магілу апостала і узносілі там руплівыя малітвы да Бога, заклікаючы сабе на дапамогу і малітоўную абарону прад Богам сьвятога Яна Багаслова, Пры гэтым кожны год у гэты дзень і месяц ад труны апостала зыходзіў як бы нейкі тонкі прах, што дзеяў вылячэньні. Вернікі зьбіралі гэты прах і лекавалі ім розныя хваробы і нямогласьці. Таму і увайшло ў звычай сярод вернікаў у гэты дзень, гэтак жа як і ў месяц верасень, усхваляць і праслаўляць сьпевамі гэтага вялікага дагаджальніка Боскага, умілаванага Богам больш усіх іншых сьвятых апосталаў. Па малітвах ягоных ды даруе і нам Гасподзь вылячэньне ў хваробах нашых душэўных і цялесных і ды удастоімся і мы быць прыемнымі і умілаванымі Хрысту Богу нашаму.

Пераклад “Беларускай Аўтакефаліі” паводле “Жыцьця сьвятых” сьвяціцеля Зьміцера Растоўскага

Monday, May 16, 2011

НЯДЗЕЛЯ РАССЛАБЛЕНАГА

мітрапаліт Антоні (Суражскі)
У імя Айца, і Сына, і Сьвятога Духа.
Не раз мяне пыталі: чаму мы чытаем з года ў год тыя ж самыя урыўкі Сьвятога Пісаньня? Чаму не увесьці нейкую навізну ў эвангельскія чытаньні? Чаму з года ў год я паўтараю тыя ж самыя думкі, імкнучыся давесьці да сваёй і да вашай сьвядомасьці эвангельскую пропаведзь? І мне успамінаецца, як адзін прапаведнік аднойчы чатыры нядзелі запар прамовіў тую ж самую пропаведзь; і калі адзін зь ягоных вернікаў зьвярнуўся да яго з пытаньнем: чаму? Няўжо вы не заўважаеце, што толькі паўтараецеся? — той яму адказаў: а вы — як адклікаліся на гэту пропаведзь? Што вы зрабілі ў адказ на тое, што чулі?..