Saturday, May 29, 2010

ГАРА АФОН І КІЕЎСКАЕ (БЕЛАРУСКАЕ) МАНАСТВА

архіяпіскап Афанасій (Мартас)

У бягучым годзе адзначаецца 1000—годзьдзе сьвятой Афонскай гары — цэнтру праваслаўнага манаства і сьвяцейшага месца пасьля Палестыны. Гэты юбілей супадае з беларуска—украінскім праваслаўным юбілеем. Дагэтуль на Афоне захаваліся манастыры Кіеўскае Царквы, беларускія і украінскія пустэльнікі, сьвятыні і званы, якія зьнішчаныя ў нас на радзіме. На вялікі жаль, шматлікія праваслаўныя на чужыне мала або наогул нічога не ведаюць аб Афоне. Задачай гэтага артыкула, хоць сьцісла пазнаёміць нашых чытачоў, якое значэньне мае гэтая сьв. Гара для Беларусі і беларускага манаства. Да часу прыняцьці Кіеўскае Русьсю Хрысьціянства, Афон ужо меў славу сьвятой Гары, месца высокіх аскетычных подзьвігаў і сузіральнага жыцьця. Неўзабаве пасьля асьветы сьвятлом Хрыстовым Кіеўскае Русі сюды пацягнуліся беларусы і украінцы, аматары бязьмоўя і духоўнага жыцьця. Прылучаючыся да высокай аскетычнай культуры сьвятой Гары, некаторыя зь іх вярталіся і пераносілі на радзіму досьвед строгіх манаскіх подзьвігаў і статутаў манаскага жыцьця. Такім чынам, усталявалася цесная духоўная сувязь беларускага і украінскага манаства зь Афонам. Гэтая сувязь не слабела на працягу стагодзьдзяў.

Першым падзьвіжнікам быў заснавальнік Кіева—Пячорскае лаўры звышгодны Антоній. Вярнуўшыся ў Кіеў, звышгодны Антоній перанёс правілы афонскага жыцьця на радзіму. Звышгодны Хвядос Пячорскі працягваў у Кіеўскае Русі дзела звышгоднага Атанія. Ужо пачынаючы з 12—го стагодзьдзя зносін беларускага і украінскага манаства зь Афонам робяцца вельмі ажыўленымі. Вялікае Княства Літоўскае (Беларусь) наведваюць афонскія манахі, якія знаёмяць сваіх беларускіх і украінскіх братоў з творамі Сьвятых Айцоў, жыцьцяпісамі сьвятых, закладаюць тут манастыры, у якіх уводзяць афонскія статуты.

Моцным было узьдзеяньне Афона на манаства Кіеўскае Царквы і глыбока пранікала яно ў яго асяродзьдзе. І не толькі на манаства уплываў Афон, але таксама на узьнікаючую арыгінальную старажытную беларускую літаратуру, якую узбагачалі афонскія манахі: Япіфаній Прамудры, Пахомій Сэрб, сталы самым пладавітым пісьменьнікам Кіеўскае Русі. Над перакладамі сьвятаайцоўскае літаратуры на беларускую мову шмат папрацавалі не толькі беларускія манахі, якія зыходзілі для гэтай мэты на Афон, але і манахі Афонскай гары. Характэрным для усіх гэтых перакладаў і рукапісаў зьяўляецца тое, што усе яны маюць аскетычны зьмест, які сьведчыць аб патрэбе беларускіх манахаў менавіта ў літаратуры такога кірунку. Афон, як узор і кіраўнік манаства, не згубіў сваё значэньні для Беларусі і ў далейшым. Нязгодныя зь духоўным прыгнётам Расейскага праваслаўя, беларускія падзьвіжнікі сыходзілі на Афон і папаўнялі лік манахаў грэцкіх манастыроў.

Цяпер у Беларусі манаства зьнішчана бязбожнікамі, а на Афоне яно высілілася. Пад уплывам матэрыялістычнай культуры нашага часу моцна саслабеў прыток новых кандыдатаў, якія шукаюць падзьвіжніцкага жыцьця, што значна паменшыла колькасьць манахаў у манастырах сьвятой Гары Афон.

Прытоку новых сіл няма. Верым, што Беларусь духоўна і дзяржаўна адродзіцца, а зь ёю заквітнее і беларускае манаскае жыцьцё на Афоне.

першая субота пасьля Пяцідзесятніцы 1959 г.


Monday, May 24, 2010

АКАФІСТ СЬВЯТЫМ РОЎНЫМ АПОСТАЛАМ КІРЫЛУ І МЯФОДЗІЮ, НАСТАЎНІКАМ СЛАВЯНСКІМ

Кандак 1

Абраныя Ўладаром сілаў Госпадам Ісусам у апосталы мовай славянскай, Мяфодзій й Кірыла багамудрые, сьпевамі праславім вас, прадстаяцеляў нашых; вы ж, як маючыя дзёрзкасьць да Госпада, ад усялякіх бед малівамі вашымі пазбаўце, заклікаючых: Радуйцеся, Мяфодзій й Кірыла, народаў славянскіх апосталы і багамудрыя настаўнікі.

Ікас 1

Анёлаў Творца і Гасподзь сілаў паставіў вас быць асьветнікамі мовай славянскай; таму і дабрыня Ягоная ёсьць зь вамі, абараняючая і ўмацоўваючая вас ва ўсе дні жыцьця вашага як дапамога няспынная, славу Боскую ў гарадох і пустэльнях словам і справай несьлі ўсім. Таму і мы, як атрымалі мову, вераю Хрыста ад вас адукаваныя, сьпяваем вам, сьпяваючы:

Радуйцеся, радасьці Эвангельля дабравесьнікі; радуйцеся, цудатворнай дабрыні носьбіты.

Радуйцеся, скрухі шматлікія за імя Госпада прыняўшыя; Радуйцеся, спакусы сусьвету гэтага адкінуўшыя.

Радуйцеся, зь дзяцінства Богам дабраслаўлёныя; радуйцеся, вянцамі спавядальнікаў ад Яго ўпрыгожаныя.

Радуйцеся, бо славай чалавечай грэбуючы, у пустэльні Госпада шукалі вы; радуйцеся, бо волю Ягоную моцным сусьвету гэтага зь адвагай дабравесьцілі вы.

Радуйцеся, сілаў дзеля ад Уладара ўсіх у рай сьветлы прынятыя; радуйцеся, прад Ім за нас шчырыя малітоўнікі.

Радуйцеся, бо вашымі малітвамі ў веры нашай умацоўваемся; радуйцеся, бо прадстаяльніцтвам вашым над ерасямі перамогу атрымліваем.

Радуйцеся, Мяфодзій й Кірыла, народаў славянскіх апосталы і багамудрыя настаўнікі.

Кандак 2

Бачыў сьвяты Кірыл, яшчэ юнаком будучы, у ночы вядзеньня, як абраць яму Сафію дзеву ў сёстры сябе, бацькам аб гэтым паведаміўшы. Тыя ж, разумеючы тут волю Боскую, быць сыну іх прамудрасьці служыцелям, вельмі аб навуцы і выхаваньні яго клапаціліся, бачачы ягоныя хуткія ў розуме вялікія посьпехі, сьпявалі Богу: Алілуя.

Ікас 2

Розум недасканалы і сутнасьць прысутных выпрабоўвая, Кірыла ў прамудрасьці равесьнікаў сваіх апярэдзіў і, яшчэ юнаком будучы, праславіўся, і быў сунастаўнікам у пакоі царскія як вобраз добры пакліканы да сына царскага. Але, багацьцям і славай зямной грэбаўшы і выключна патрэбнага выратаваньня шукаючы, у пустэльню перасяліўся, пастом і малітвамі дасканаласьці дасягаючы. Дзеля гэтага ж і Мяфодзій, ужо ваяводам будучы, адышоў на гару Алімп, дзе як манах Госпаду служыў. Тым самым і мы спакусамі сусьвету грэбаваць навучаючыся, найлепш Хрысту Богу дагаджаючы, праведнікаў Яго апяваем:

Радуйся, славаю чалавечай не спакусіўшыся; радуйся, пустэльнае жыцьцё моцна палюбіўшыя.

Радуйся, бо Госпадам асьвячаліся вы ў снах і бачаньні; радуйцеся, бо і мудрасьць чалавечая дапамагала вам у ратаваньні.

Радуйцеся, бо Слова Боскае і сьвятых айцоў пісаньня больш філязофіі палюбілі вы; радуйцеся, бо закону Госпада не забыўчывымі слухачамі былі, але творцамі.

Радуйцеся, бо напады д'ябальскія, што на манахаў пустэльных зьдзяйсьняюцца, перамаглі вы; радуйцеся, бо ў перамогах дадзена вам улада над спакусамі і запаламі.

Радуйцеся, бо подзьвігі вашы прынесьлі вам вянец жыцьця; радуйцеся, бо і сёньня малітоўнікам і посьнікам дапаможнікамі зьяўляецеся.

Радуйцеся, усім грэшным прад Богам добрыя абаронцы; радуйцеся, душаў нашых ад спакусаў сатанінскіх ратаваньня.

Радуйцеся, Мяфодзій й Кірыла, народаў славянскіх апосталы і багамудрыя настаўнікі.

Кандак 3

Сіла малітваў царскіх прымусіла сьвятога Кірылу пустэльню пакінуць дзеля служэньня пастырскага ў Царградзе, славу Боскую вучэньням і справамі замацоўваючы і ерась іканаборчую перамагаючы. Тым жа і нас, сьвяты ойча, у праваслаўі ўмацуй, адпаўшых ад сапраўднай веры братоў нашых да адзінай веры павярні, ды засьпяваюць усе славяне адзінымі вуснамі аб асьветніках сваіх да Хрыста Бога: Алілуя.

Ікас 3

Маючы прамудрасьці моц, пажадаў ты, сьвяты Кірыла, зь манахам Рыгорам да агаран пайсьці дзеля дыспуту аб веры, і ад сьвятога Рыгора Багаслова духоўна адукаваныя, прамудрасьць таямніц Сьвятой Тройцы ў шматлікіх падрабязнасьцях і прыкладах паказаў ты, перамагаючы ерэтыкаў агаранскіх сілай словаў сваіх. Тыя ж, зайздрасьцю распаляем, пажадалі атрутай забіць цябе, але ты, пакаштаваўшы атруты, не пашкодзіў сябе, але здаровым прыбыў да сьвятога Мяфодзія ў манастыр і зь ім разам манаскі подзьвіг зьдзяйсьняў, і асьвяцілася пустэльня сьвятлом подзьвігаў вашых. Тым жа і нас малітвамі вашымі асьвяціце, зь любоўю сьпяваючых:

Радуйцеся, мілагучныя цымбалы славы Боскай; радуйцеся, Царквы Ягонай моцныя стаўпы.

Радуйцеся, таямніцу Тройцы ў падабенстве прапаведуеш; радуйцеся, увасабленьня Бога Слова прад сарацынамі больш чым сьмела спавядаўшыя.

Радуйцеся, элінаў і жыдоў, і варвараў асьветнікі; радуйцеся, Трыадзінага Бога дабравесьнікі.

Радуйцеся, бо вамі пасаромлена ерась іканаборная; радуйцеся, бо ад вас вяне брудная кветка агаранская.

Радуйцеся, бо праўды Хрыстовай настаўнікі вы дзеля не ведаючых; радуйцеся, бо спакушаных сумневамі вы ў веры ўмацоўваеце.

Радуйцеся, бо прагнявіўшыя Госпада маюць вас прад Ім малітоўнікамі; радуйцеся, бо дагаджаючыя Яму маюць у вас абаронцаў

Радуйцеся, Мяфодзій й Кірыла, народаў славянскіх апосталы і багамудрыя настаўнікі.

Кандак 4

Буру бед, плямёны славянскія ахінуўшую, малітвамі вашымі перамажаце, звышгодныя, як служэньня шматлікага пакліканьне прынялі вы, і ў апостальскай сутнасьці, і звышгодным хоры, і ў настаўніках праўды, і ў спавядальнікаў воінства прыняў вас Гасподзь, ды ўсе славяне засьпяваюць Яму аб вас: Алілуя.

Ікас 4

Чуў цар Казарэск, як сапраўдная вера ў краіне элінаў спавядаецца, выпрасіў сябе у цара Бізантыйскага настаўнікаў праваслаўя. Цар жа ўмаліў Кірылу і Мяфодзія пакінуць пустэльню і плыць морам Яўксінскім да хазараў. Да іх жа прыбыўшы, сьвятыя браты навярнулі сэрца іх да Хрыста і выратавальны Хрост падаравалі ім. за гэта і мы праславім раўнаапостальных братоў, сьпяваючы:

Радуйцеся, не пабаяўшыся пайсьці да варвараў зь Эвангельскім дабравесьцям; радуйцеся, асьвяціўшыя мора слаўным сваім вандраваньням.

Радуйцеся, бо сьвятога апостала Клемэнція нятленныя мошчы ад вас атрыманы былі; радуйцеся, бо зь яго дапамогай паганства хазарскае пасаромлена было.

Радуйцеся, бо сьвет Хрыстовы краіне паўночнай прынесьлі вы; радуйцеся, бо праведная ваша слава ва ўсіх краях зямных слаўнавядомай зрабілася.

Радуйцеся, Царквы Хрыстовай малітоўнікі і зацьвярджэньня; радуйцеся, ад ерасей і расколаў моцная абарона наша.

Радуйцеся, ад агаранаў і жыдоў прыняўшыя за Хрыста выпрабаваньня; радуйцеся, ад мошчаў мучаніка атрымаўшыя дабраслаўленьня.

Радуйцеся, ушанаваньню сьвятых добрым вобразам жыцьця вашага нас навучыўшыя; радуйцеся, і самі, як сьвятыя Боскія, усімі праваслаўнымі ўшанаваныя.

Радуйцеся, Мяфодзій й Кірыла, народаў славянскіх апосталы і багамудрыя настаўнікі.

Кандак 5

Богакіруючай зоркаю зьявілася вам сьвятога Клімэнція нятленнае цела, усплыўшае на хвалях мора Яўксінскага, на ягоным дне сямсот год таямніча праляжаўшае. Вам жа яго выявіў дзівосна Гасподзь як знак вашай працы апостальскай і скрухі спавядальнікаў. Гэта разумеючы, засьпяваем Богу: Алілуя.

Ікас 5

Бачыўшы славян, праўдзівую веру спавядаўшых, але слова Боскага ўласнай мовай нямеючых, сьвятыя браты пачалі сьвятыя Боскія кнігі на мову славянскую перакладаць, каб усі людзі на мове роднай адзінага Госпада ўсіх праслаўлялі; таксама і мы праславім Госпада, молячы аб асьветніках нашых, а ім засьпяваем:

Радуйцеся, бо прынесьлі сьвет Хрыстовы народам іншаплямёным; радуйцеся, асьветнікі славян, вам адзінаплямёных.

Радуйцеся, працаўнікі вінаградніку Хрыстовага; радуйцеся, пастыры добрыя статку Ісуса.

Радуйцеся, слова Боскага праўдзівыя тлумачальнікі; радуйцеся, нашы ў посьце і пакоры настаўнікі.

Радуйцеся, мір Хрыстовы зь сабою паўсюль прынёсшы; радуйцеся, сусьвет сьветам настаўніцтва вашага прасьвяціўшыя.

Радуйцеся, і сёньня прымаючыя маленьня нашыя; радуйцеся, і сёньня суцяшэньня ў скрусе прыносячыя.

Радуйцеся, усіх, за праўду церпячых, прыстанак; радуйцеся, прачысты дом Духа Сьвятога.

Радуйцеся, Мяфодзій й Кірыла, народаў славянскіх апосталы і багамудрыя настаўнікі.

Кандак 6

Асьветнікамі баганоснымі будучы, сьвятыя браты ў краіны славянскія ішлі асьвяціць новаахрошчаных людзей навукай Хрыстовай. Тыя ж, пабачыўшы вас, як анёлаў сьветлых, ратаваньня дабравесьця нясучых, як пастыраў добрых, душу сваю за авечак пакласьці гатовых, засьпявалі праслаўляючаму сьвятых Сваіх Богу: Алілуя.

Ікас 6

Запрамянеўшаму ў Маравіі сьвітанку сапраўднай веры, выпрасілі князі славянскія ад цара Бізантыйскага ў краіну сваю настаўнікаў і ўмацаваньня людзям. Гэтыя маленьня пачуўшы, сьвятыя Мяфодзій й Кірыла ў краіны славянскія павандравалі, прапаведуючы Эвангельля Ўладарства Боскага славянскім народам. Пабачыўшы гэта, узрадаваліся славяне і, адусюль да сьвятых братоў прыходзячы, закону Боскаму навучаліся, Госпада славячы і асьветнікаў сваіх праслаўляючы, зь імі і мы праславім Мяфодзія й Кірылу, сьпяваючы:

Радуйцеся, апосталы нашы добравесныя; радуйцеся, настаўнікі нашы богаданныя і дабраслаўлёныя.

Радуйцеся, спавядальнікі нашы, шмат перацярпеўшыя; радуйцеся, пустэльнікі нашы звышгодныя.

Радуйцеся, малітоўнікі нашы цёплыя; радуйцеся, цудатворцы нашы сьветлыя.

Радуйцеся, славіць Бога ўсімі мовамі запавядаўшыя; радуйцеся, трохмоўнае ерасі слаўныя пераможцы.

Радуйцеся, славянам у гадзіну скрухі суцяшэньня; радуйцеся, у абставінах цяжкіх іх дапамога надзейная.

Радуйцеся, малітвы нашага каяньня да Ўладаркі усіх прыносячыя; радуйцеся, і самі аб нас да Госпада маленьня ўзносячыя.

Радуйцеся, Мяфодзій й Кірыла, народаў славянскіх апосталы і багамудрыя настаўнікі.

Кандак 7

Жадаючы выгнаць вас з краін славянскіх, сьвятары лацінскія абгаварылі вас прад архірэям Рымскім. Калі ж пабачыў ён вас зь мошчамі сьвятога Клімэнта прыйшоўшых і аб праваслаўі вашым і добрым жыцьці даведаўся, пасаромлены былі агаварыўшыя вас карысталюбцы, вас жа імям Хрыстовым Папа дабраславіў, сьпяваючы Богу: Алілуя.

Ікас 7

Дзівосныя справы апостальскія зьдзейсьнілі сьвятыя браты, ня маючы спакою ў працы сваёй: сьвяты Кірыла ад подзьвігаў шматлікіх стаміўся, неўзабаве пасьля услаўленьня ў Рыме жыцьцё свае скончыў. Сьвяты Мяфодзій подзьвігамі брата свайго ўмацованы і ад папы Андрыяна архірэйскаю хіратоніяй праслаўлены, да подзьвігаў новых у Маравію і Панонію павярнуўся, працу цяжкую зьдзяйсьняючы; цуду подзьвігу зьдзіўляючыся, праславім сьвятых братоў, сьпяваючы:

Радуйцеся, добрыя слугі Хрыстовы; радуйцеся, бо аж да сьмерці былі верныя праўдзе Ягонай.

Радуйцеся, Госпаду, а не чалавеку дагаджаючыя; радуйцеся, дзеля праўды Ягонай зьнявагу чалавечую прыняўшыя.

Радуйцеся, усё жыцьцё на ніве Госпада працаваўшыя; радуйцеся, бо і пасьля сьмерці ад статку свайго любоўю не адышоўшыя.

Радуйцеся, сьветам сусьвету і сольлю зямлі быўшыя; радуйцеся, як сьвяцільнік, палаючы ў цемры, словам сьвяціўшыя.

Радуйцеся, як горад на вяршыні гары, ад верных і няверных несхаваны; радуйцеся, бо запаветаў Госпада трымаліся і іншых ім навучаючы.

Радуйцеся, бо па справах сваіх у Царстве Боскім праслаўлены; радуйцеся, на зямлі ў Царкве Госпада вельмі шанаваныя.

Радуйцеся, Мяфодзій й Кірыла, народаў славянскіх апосталы і багамудрыя настаўнікі.

Кандак 8

Дзіўна сьмерць сьвятога Кірылы ўсімі ўспрынятая была, не аб жыцьці часовым думаў, але Госпада аб новаасьвечаных ім Цэрквах молячы: ды умацуюцца яны ў праваслаўі ды ад трохмоўнай ерасі і іншых бед абарані іх. Сьвятога Мяфодзія навучаючы, мовіў: “Гэта, браце, пара валоў ва упражы, адзіную справу цягнуўшыя, і я падаю, жыцьцё канчаючы; ты ж любіш сьвятую гору моцна, ня мусіш дзеля гары гэтай пакінуць навучаньня мовай славянскай”. Мы жа, падобнай рэўнасьці сьвятых братоў дзівуючыся, засьпяваем Богу: Алілуя.

Ікас 8

Цалкам адданы быў душой і целам запаветам брата свайго, сьвяты Мяфодзій не спужаўся пагрозаў царскіх, ілжы ярэяў лацінскіх, заключэньне ў цямніцы, але ўсё гэта, як добры ваяр Хрыстовы перацярпеўшы, не перапыняў мовай славянскай паству сваю навучаць і скіроўваць да ўратаваньня, пакуль у старасьці не спачыў і да сьвятога Кірылы ў дабраславёню сялібу райскую не перасяліўся. Да іх і паклічам у сьпеве:

Радуйцеся, вянцом цярплівасьці на зямлі венчаныя; радуйцеся, сьвятлом спрадвечным на нябёсах асьвячоныя.

Радуйцеся, раўнаапостальныя, няможныя духам, бо ваша ёсьць Уладарства Нябеснае; радуйцеся, шмат плакаўшыя, бо шчасьцем суцешыліся.

Радуйцеся, пакорныя, бо ёсьць вы спадчына Хрыстова зямлі славянскай; радуйцеся, прагна жадаючыя праўды, бо задаволіце спрагу ў сялібах нябесных.

Радуйцеся, выратаваныя, бо ня толькі сябе ратаваньня атрымалі, але і за іншых прад Богам моліце шчыра; Радуйцеся, чыстыя сэрцам, бо цяпер Бога тварам да твару бачыце.

Радуйцеся, як міратворцы дзеля людзей працаваўшыя, цяпер як сыны Боскія пакліканы; Радуйцеся, гнаныя за праўду, бо ваша ёсьць Уладарства Нябеснае.

Радуйцеся, бо няпраўду, нянавісьць і выгнаньня ад людзей за Хрыста прынялі; радуйцеся, бо ўзнагарода ваша на нябёсах вялікая.

Радуйцеся, Мяфодзій й Кірыла, народаў славянскіх апосталы і багамудрыя настаўнікі.

Кандак 9

Усялякае зло, на краіны славянскія нападаючае, хутка перамагалі вы, звышгодныя, таксама і сёньня не пакідайце нас, пакорлівых і грэшных, але ўсіх славян у Праваслаўі замацуйце, ды ўсе адзіным сэрцам і адзінымі вуснамі засьпяваюць праславіўшаму вас Богу: Алілуя.

Ікас 9

Дзівосамі зачараваныя, як рыбы бязмоўныя, глядзім на вас, звышгодныя, не разумеючы, як і ў пустэльні духам віталі вы, і сярод людзей няспынна подзьвігі тварылі. Мы ж, радуючыся, што мелі такіх малітоўнікаў і настаўнікаў, праславім вас, сьпяваючы:

Радуйцеся, сапраўднай веры спавядальнікі; радуйцеся, Уладарства Боскага спадкаемцы.

Радуйцеся, ерасі іконаборчай выкрывальнікі; радуйцеся, бо жыдоўства пасарамацілі.

Радуйцеся, трохмоўную ерась перамаглі; радуйцеся, славянам дзьверы Ўладарства Боскага адчыніўшыя.

Радуйцеся, ваяры Хрыстовы, яшчэ пры жыцьці ад Яго славаю венчаныя; радуйцеся, і ў славе дух свой у пакоры ды послуху вытрымаўшыя.

Радуйцеся, зло, як Ісая й Ірэмія, ад адзінаплямёных за дабро прыняўшыя; радуйцеся, як Данііл і Эсьфір, за мову сваю прасіўшыя.

Радуйцеся, зь усімі сьвятымі нязгасным сьвятлом асьвячоныя; радуйцеся, зь усімі звышгоднымі Боскімі аб нас, грэшных, Госпада молячыя.

Радуйцеся, Мяфодзій й Кірыла, народаў славянскіх апосталы і багамудрыя настаўнікі.

Кандак 10

Жадаючы выратаваць новае статку Хрыстова ад ваўкоў трохмоўных, сьвяты Мяфодзій на ложку сьмяротным вучняў уласных маліў моцна трымацца сапраўднай веры праваслаўнай, спакусы ворага перамагаць, але і ў скрусе і ў бедах за ўсё дзякаваць Богу, сьпяваючы: Алілуя.

Ікас 10

Вы сьцяна ўсім, на ніве праваслаўя працуючым, і за абаронай да вас зь верай прыходзячым, Мяфодзій і Кірыла багамудрыя, бо нябёсаў і зямлі Творца абраў вас быць на зямлі асьветнікамі чалавецтва, пасьля і на нябёсах да ліку апосталаў далучыў. Таму і аб паданьні міласьці нам Яго маліце, зь любоўю сьпяваючых:

Радуйцеся, дабротамі, як вісонам, упрыгожаныя; радуйцеся, у прамудрасьці Саламону роўныя.

Радуйцеся, пастом і малітвай зь вялікімі Антоніем і Пахоміям параўнальныя; радуйцеся, як Васілі Вялікі й Ян Залатавусны, сілай слова абдараваныя.

Радуйцеся, у цноце Іосіфу падобныя; радуйцеся, у цярплівасьці Іаўлему пераймаўшыя.

Радуйцеся, дабрынёй цару і прароку Давыду роўныя; радуйцеся, руплівасьцю ў веры Ільлі падобныя.

Радуйцеся, бо, як Паўла і Ян Багаслоў, Хрыста Бога палюбілі вы; радуйцеся, бо, як Данііл і тры юнака, мужна Бога праславілі.

Радуйцеся, бо зь анёламі і сьвятымі Боскімі знаходзіцеся; радуйцеся, бо і мы грэшныя імя вашае зь верай клічам.

Радуйцеся, Мяфодзій й Кірыла, народаў славянскіх апосталы і багамудрыя настаўнікі.

Кандак 11

Сьпеў удзячнасьці прыносячы да Госпада, прадстоячымі нам грэшным вас падараваўшаму, з шчырасьцю і любоўю молім: сьвятыя настаўнікі нашы, не пагрэбуйце намі за ляноту нашу, не пакіньце нас за беззаконьня нашы, але міласэрнасьць Госпада ўсім вымаліце, сьпяваючых Яму аб вас: Алілуя.

Ікас 11

Сьвятланосных апосталаў славянскіх праслаўляючы, праваслаўныя, пакінем свае войны і свары, падзелы ў веры, адзінства духу ў саюзе веры выконваючы, засьпяваем сьвятым настаўнікам:

Радуйцеся, гучнамоўныя сурмы Эвангельскага дабравесьця; радуйцеся, гусьлі мілагучныя казаньня ратаваньня.

Радуйцеся, моцы праўды заснавальнікі; радуйцеся, непахісныя няпраўды выкараніцелі.

Радуйцеся, радасьці падаўцы ўсім патрабуючым; радуйцеся, бяды напады перацярпеўшыя

Радуйцеся, платы і славы працы сваёй ад людзей не шукаўшыя; радуйцеся, аб няўдзячных людзях Бога молячыя.

Радуйцеся, бо анёлаў і сьвятых Боскіх подзьвігамі і жыцьцём сваім радавалі; радуйцеся, радасьцю спрадвечнай разам зь імі ў сялібах нябесных насалоджываецеся.

Радуйцеся, зоркі, зьзяючыя сьвятлом праўды; радуйцеся, сьвятлом жыцьця ўласнага асьвячоныя.

Радуйцеся, Мяфодзій й Кірыла, народаў славянскіх апосталы і багамудрыя настаўнікі.

Кандак 12

Дабрыню адзінства і міру вымаліце нам, звышгодныя, і мір ва ўсім сусьвеце да канца дзён дабравесьціце, каб і мы, ад усіх расколаў і спакусаў вызваленыя, у міры засьпяваем, як сябры, вас палюбіўшаму адзінаму ў сусьвеце міратворцы ўсіх Госпаду: Алілуя

Ікас 12

Апяваючы вашае дзівоснае жыцьцё і славу, пакорліва молім вас, сьвятыя настаўнікі, моц вышэйшую праваслаўным хрысьціянам дзеля перамогі над ворагамі бачнымі і нябачнымі надайце, і народы славянскія да адзінай веры прыйшоўшыя, разам сьпяваюць вам:

Радуйцеся, праваслаўя сьцяна непахісная; радуйцеся, ерасей пераможнае выкрыцьцё.

Радуйцеся, сыходжаньня Духа Сьвятога ад Айца праўдзіва, як ад айцоў сьвятых наказана, спавядаўшыя; радуйцеся, службу Боскую адпраўляць кожнаму сваёй мовай запавядаўшыя.

Радуйцеся, дабрадзейных у дабрадзейнасьці замацоўваючыя; радуйцеся, і беззаконных да закону навяртаючыя.

Радуйцеся, бо вамі і мы да хору Царкоўнага далучыліся; радуйцеся, бо слова Боскае на роднай мове нам прынёсшы.

Радуйцеся, бо малітвамі вашымі, як шчытом моцным, ад ворагаў нашых абараняемся; радуйцеся, бо малітвамі вашымі адвечнага жыцьця годнымі робімся.

Радуйцеся, усім славянам айцы і пастыры; радуйцеся, бо праз вас браты па плоці братамі ў Хрысьці зрабіліся.

Радуйцеся, Мяфодзій й Кірыла, народаў славянскіх апосталы і багамудрыя настаўнікі.

Кандак 13

О прамудрыя і цудоўныя мовы славянскай настаўнікі, сьвятыя раўнаапостальныя Мяфодзій і Кірыла, сёньня прыміце маленьня наша, усіх славян ад злога вызваліце, у міры і адзінстве захавайце і да Ўладарства Нябеснага прадстаяльніцтвам вашым прывядзіце ўсіх, у любові і пашане аб вас сьпяваючых Госпаду Богу: Алілуя. (тройчы)

Ікас 1

Анёлаў Творца і Гасподзь сілаў паставіў вас быць асьветнікамі мовай славянскай; таму і дабрыня Ягоная ёсьць зь вамі, абараняючая і ўмацоўваючая вас ва ўсе дні жыцьця вашага як дапамога няспынная, славу Боскую ў гарадох і пустэльнях словам і справай несьлі ўсім. Таму і мы, як атрымалі мову, вераю Хрыста ад вас адукаваныя, сьпяваем вам, сьпяваючы:

Радуйцеся, радасьці Эвангельля дабравесьнікі; радуйцеся, цудатворнай дабрыні носьбіты.

Радуйцеся, скрухі шматлікія за імя Госпада прыняўшыя; Радуйцеся, спакусы сусьвету гэтага адкінуўшыя.

Радуйцеся, зь дзяцінства Богам дабраслаўлёныя; радуйцеся, вянцамі спавядальнікаў ад Яго ўпрыгожаныя.

Радуйцеся, бо славай чалавечай грэбуючы, у пустэльні Госпада шукалі вы; радуйцеся, бо волю Ягоную моцным сусьвету гэтага зь адвагай дабравесьцілі вы.

Радуйцеся, сілаў дзеля ад Уладара ўсіх у рай сьветлы прынятыя; радуйцеся, прад Ім за нас шчырыя малітоўнікі.

Радуйцеся, бо вашымі малітвамі ў веры нашай умацоўваемся; радуйцеся, бо прадстаяльніцтвам вашым над ерасямі перамогу атрымліваем.

Радуйцеся, Мяфодзій й Кірыла, народаў славянскіх апосталы і багамудрыя настаўнікі.

Кандак 1

Абраныя Ўладаром сілаў Госпадам Ісусам у апосталы мовай славянскай, Мяфодзій й Кірыла багамудрые, сьпевамі праславім вас, малітоўнікаў нашых; вы ж, як маючыя дзёрзкасьць да Госпада, ад усялякіх бед малітвамі вашымі пазбаўце, заклікаючых: Радуйцеся, Мяфодзій й Кірыла, народаў славянскіх апосталы і багамудрыя настаўнікі.

МАЛІТВЫ СЬВЯТЫМ КІРЫЛУ І МЯФОДЗІЮ, НАСТАЎНІКАМ СЛАВЯНСКІМ

Малітва Першая

О праслаўленыя мовай славянскай настаўнікі й асьветнікі, сьвятыя раўнаапостальныя Мяфодзій й Кірыла. Да вас, як дзеці да бацька, сьвятлом навукі вашае асьвячоныя і пісьменствам вашым навучаныя веры Хрыстовай, сёньня шчыра і зь любоўю прыходзім да вас і ад сэрца молімся. Калі запаветаў вашых, як дзеці неразумныя, не выконваем і аб дагаджаньні Богу, як вы вучылі, ня думаем, і ад аднадумства і любові, што вы ўсім славянам як братам па веры і плоці, добра запавядалі, адпадзём, тады, як калісьці у старажытнасьці, пры жыцьці вашым, няўдзячных і нягодных не адкінулі, сёньня малітвамі грэшных і нягодных дзяцей вашых ня пагрэбуйце, але, як меючыя вялікую любоў Госпада, маліце Яго, хай навучыць і скіруе нас на шлях ратаваньня, войны і свары, сярод аднаверных братоў узьнікаючыя, зьмірыць, адпаўшых у аднадумства зьверне і ўсіх нас адзінствам духа і любоўю ў Сьвятой, Саборнай і Апостальскай Царкве зьяднае. Верым мы, верым, на што здольная малітва звышгоднага да міласэрнасьці Ўладара, калі і аб грэшных людзях прынесёная бывае. Не пакіньце нас, вінаватых і нягодных дзяцей вашых, бо грэх зараз перамагае паству вашу, вамі сабраная, варожасьцю падзеленая і спакусамі інаслаўных спакушаныя, зьменшылася, авечкі яе раскіданыя, ад валкоў цярпець, падайце нам малітвамі вашымі аб праваслаўі руплівасьць, каб ім запалёныя, айцоў запаветы добра захоўвалі, статуты і звычаі царкоўныя старана выконвалі, усялякія ілжэ вучэньня адкінулі і так, у жыцьці багалюбным на зямлі знаходзячыся, жыцьця райскага на нябёсах годнымі былі, і там, разам зь вамі, Уладара ўсіх, у Тройцы Адзінага Бога праславім на вякі вякоў. Амін.

Малітва Другая

О праслаўленыя раўнаапостальныя Мяфодзій й Кірыла, укленчываючы прад сьвятым вобразам вашым, старана молім вас: зірніце міласьціва на нас, якіх працай вашай асьвяцілі, і абараніце нас няспыннымі малітвамі вашым ад зла ворагаў нашых! Паглядзіце на вінаград гэты, якой вы насадзілі, і не дазвольце злому зьверу зьнішчыць яго. Захавайце, сьвятыя дагаджальнікі Боскія, Царкву нашу Праваслаўную, якую вы стварылі на краевугольным камяні Хрыстовым, які ды будзе нерухомым, але хай разабьюцца аб гэты камень хвалі ўсялякага іншаслаўя. Умацуйце пастыраў нашых ва ўсялякіх дабротах і подзьвігу казаньня, навучыце статак ваш ва ўсім слухацца словаў іхніх. Захавайце краіны славянскія ад бед мору, ад агню і мяча, ад сьмяротных хваробаў і ўсялякага зла. Пачуйце ўсялякага чалавека, зь вераю да вас прыходзячага і дабрадатнай дапамогі вашай патрабуючага.

У жахлівую ж гадзіну сьмерці зьявіцеся ўсім нам добрыя малітоўнікі і цемру дэманаў адганіце, ды ў міры і каяньні зямное жыцьцё скончыўшы, дасягнём спрадвечных дабротаў асалоды нябеснай і разам зь вамі праславім Усясьвятую Тройцу — Айца і Сына, і Сьвятога Духа, цяпер і заўсёды, і на вякі вякоў. Амін.


СЬВЯТЫЯ КІРЫЛА І МЯФОДЗІЙ

24 траўня

Радныя браты Кірыла і Мяфодзі паходзілі з шляхетнай сям'і, што мешкала ў грэцкам горадзе Салуні. Яны былі сынамі ваяводы, ро­дам баўгарскага славяніна. Сьв. Мяфодзі быў старэйшым зь сямі братоў, сьв. Канстанцін, у манастве Кірыла, — малодшым.

Сьв. Мяфодзій быў спачатку ў вайскоўцу званьні і правіл падпарад­каваным Бізантыйскай імпэрыі славянскім княствам, відаць Баў­гарс­кім, што дало яму магчымасьць навучыцца славянскай мове. Прабыўшы там каля 10 гадоў, сьв. Мяфодзій прыняў затым ма­наст­ва ў адным зь манастыроў на гора Алімп (Малая Азія). Сьв. Кірыла зь малых гадоў адрозьніваўся разумовымі здольнасьцямі і вучыўся разам зь малалетнім імпэратарам Міхасём у лепшых нас­таў­нікаў Канстантынопаля, у тым ліку ў Фоція, пасьля Патрыярха Канстанцінопальскага. Сьв. Кірыла у дасканаласьці спасьціг усе навукі свайго часу і шматлікія мовы, асабліва старанна ён вывучаў тварэньні сьвяціцеля Рыгора Багаслова. За свой розум і выбітныя спазнаньні сьв. Кірыла быў празваны Філёзафам.

Па заканчэньні вучэньня сьв. Кірыла прыняў сан і быў прызначаны захавальнікам патрыяршай бібліятэкі пры храме Сьвятой Сафіі, але неўзабаве пакінуў сталіцу і таемна сышоў у манастыр. Рас­шуканы там і вернуты ў Канстантынопаль, ён быў прызначаны настаўнікам філязофіі ў Вышэйшую канстантынопальскую школу. Мудрасьць і сіла веры яшчэ зусім маладога Кірыла былі гэтак вялікія, што ён здолеў перамагчы ў спрэчках правадыра ерэтыкоў—іканаборцаў Анія. Пасьля гэтай перамогі Кірыла быў пасланы імпэ­ра­тарам на дыспут для спрэчак аб Сьвятой Тройцы зь сарацынамі і таксама атрымаў перамогу. Неўзабаве Кірыла пайшоў да свайго брата Мяфодзія на Алімп, дзе праводзіў час у няспыннай малітве і чы­таньні тварэньняў сьвятых айцоў.

Аднойчы імпэратар выклікаў сьвятых братоў зь манастыра і ад­пра­віў іх да хазараў для эвангельскай пропаведзі. На шляху яны спы­ні­ліся на некаторы час у горадзе Херсанесе (Корсуні), дзе рыхта­ва­лі­ся да дабравесьця. Там сьвятыя браты дзівосным чынам здабылі мошчы сьвятамучаніка Клімэнта, Папы Рымскага. Там жа, у Хер­са­несе, сьв. Кірыла знайшоў Эвангельле і Псалтыр, напісаныя "русь­кімі літарамі", і чалавека, размаўляючага па-руську, і стаў ву­чыц­ца ў гэтага чалавека чытаць і гаварыць на яго мове.

Затым сьвятыя браты адправіліся да хазараў, дзе атрымалі пера­могу ў спрэчках зь юдэямі і мусульманамі, прапаведуючы эвангельс­кае вучэньне. На шляхі дамоў браты зноў наведалі Херсанес і, узяўшы там мошчы сьв. Клімэнта, вярнуліся ў Канстантынопаль. Сьв. Кірыла застаўся ў сталіцы, а сьв. Мяфодзій атрымаў ігуменства ў невялікім манастыры Паліхрон, недалёка ад гары Алімп, дзе ён манастваваў раней.

Неўзабаве прышлі да імпэратара амбасадары ад мараўскага кня­зя Расьціслава, уціскаемага нямецкімі біскупамі, з просьбай дас­лаць у Маравію настаўнікаў, якія маглі бы прапаведаваць на род­ным для славян мове. Імпэратар заклікаў да сабе Кірыла і ска­заў яму: "Неаб­ход­на табе ісьці туды, бо лепш цябе ніхто гэтага не зробіць". Сьв. Кірыла пастом і малітвай прыступіў да новага подзь­ві­гу. Зь дапамогай свайго брата Мяфодзія і вучняў Гаразда, Клімэн­та, Савы, Наву­ма і Ангяляра ён склаў славянскую азбуку і перавёў на славянскую мову кнігі, без якіх не магло зьдзяйсьняцца багаслужба: Эвангельле, Апостал, Псалтыр і абраныя службы. Гэта было ў 863 г.

Зьдзейсьніўшы пераклад, сьвятыя браты павандравалі ў Маравію, дзе былі прыняты зь вялікай пашанаю, і пачалі навучаць багас­луж­бам на славянскай мове. Гэта выклікала гнеў нямецкіх япіска­паў—лацінян, якія адпраўлялі службы ў мараўскіх цэрквах выключна на лацінскай мове, і яны паўсталі супраць сьвятых братоў, сьцьвер­джаючы, што набажэнства можа зьдзяйсьняцца толькі на адным з трох моў: габрэйскім, грэцкім або лацінскім. Сьв. Кірыла адказваў ім: "Вы прызнаеце толькі тры мовы, годныя таго, каб славіць на іх Бога. Але Давыд кажа. "Усякае дыханьне ды славіць Госпада!" Гас­подзь прыйшоў выратаваць усе народы, і усе народы павінны усхва­ляць Госпада на сваіх мовах". Нямецкія біскупы былі пасаромлены, але узлаваліся яшчэ больш і падалі скаргу ў Рым. Сьвятыя браты былі закліканыя ў Рым для рашэньня гэтага пытаньня. Узяўшы зь сабою мошчы сьв. Клімэнта, Папы Рымскага, сьвв. Кірыла і Мяфо­дзій адправіліся ў Рым. Пазнаўшы аб тым, што сьвятыя браты нясуць зь сабою сьвятыя мошчы, Папа Рымскі Адрыян з клірам вый­шаў ім насустрач. Браты былі сустрэтыя з пашанай, Папа Рымскі зацьвердзіў набажэнства на славянскай мове, а перакладзеныя бра­та­мі кнігі загадаў пакласьці для асьвячэньня ў рымскіх цэрквах і зьдзяйсьняць літургію на славянскай мове.

Знаходзячыся ў Рыме, сьв. Кастусь занямог і, у дзівосным бачаньні паведамлены Госпадам аб набліжэньні скону, прыняў схіму зь імем Кірыла. Праз 50 дзён пасьля прыняцьця схімы, 14 лютага 869 г., роўнаапостальны Кірыла скончыў свае зямное жыцьцё ва узросьце сарака двух гадоў. Адыходзячы да Бога, сьв. Кірыла запа­вя­даў брату свайму сьв. Мяфодзію працягваць іх агульная справу — асьвету славянскіх народаў сьвятлом праўдзівай веры. Сьв. Мя­фо­дзій прасіў Папу Рымскага дазволіць павезьці цела брата для паха­ваньня ў роднай зямлі, але Папа загадаў пакласьці мошчы сьв. Кіры­лы ў цэрквы Сьвятога Клімэнта, дзе ад іх сталі здзяйсьняцца цуды.

Пасьля скону сьв. Кірылы Папа, прытрымліваючыся просьбе сла­­вянс­кага князя Коцела, паслаў сьв. Мяфодзія ў Панонію, пасьвяціўшы яго ў архібіскупа Маравіі і Паноніі, на старажытны пасад сьв. апостала Андроніка. У Паноніі сьв. Мяфодзій разам са сваімі вучнямі працягваў распаўсюджваць набажэнства, пісьменнасьць і кні­гі на славянскай мове. Гэта зноў выклікала лютасьць нямецкіх біскупаў. Яны дамагліся арышту і суду над сьвяціцелем Мяфодзіем, які быў сасланы ў зьняволеньне ў Швабію, дзе на працягу двух з паловай гадоў зьведаў шматлікія пакуты. Вызвалены па загаду Па­пы Рымскага Іаана VIII і адноўлены ў правах архібіскупа, сьв. Мя­фо­дзій працягнуў эвангельскую пропаведзь сярод славян і пах­рась­ціў чэскага князя Барывоя і яго жонку Людмілу, а таксама аднаго з польскіх князёў. У трэці раз нямецкія біскупы узьвялі га­нень­не на сьвя­ціцеля за непрыняцьце рымскага вучэньня аб сыход­жань­ні Сьвя­тога Духу ад Айца і ад Сына. Сьвяціцель Мяфодзій быў вык­лі­ка­ны ў Рым і даказаў перад Папам, што захоўвае ў чысьціні пра­вас­лаўнае вучэньне, і быў зноў вернуты ў сталіцу Маравіі — Велеград.

Там у апошнія гады свайго жыцьця сьвяціцель Мяфодзій зь дапамогай двух вучняў—сьвятароў перавёў на славянскую мову увесь Стары запавет, акрамя Макавейскіх кніг, а таксама Номаканон (Правілы сьвятых айцоў) і сьвятаайцоўскія кнігі (Пацярык).

Прадчуваючы набліжэньне скону, сьв. Мяфодзій паказаў на аднаго зь сваіх вучняў — Гаразда як на свайго годнага пераемніка. Сьвяціцель прадказаў дзень сваёй сьмерці і сканаў 6 красавіка 885 г. ва узросьце каля шасьцідзесяці гадоў. Адпяваньне сьвяціцеля было зьдзейсьнена на трох мовах: славянскім, грэцкім і лацінскім; пахаваны сьвяціцель быў у саборнай царкве горада Вялеграда.

Да ліку сьвятых раўнаапостальныя Кірыла і Мяфодзі былі далучаны яшчэ Х ст. Практычна адразу пачалося іх шанаваньня і ў Кіеўскай Царкве.

Sunday, May 23, 2010

ПЯЦІДЗЕСЯТНІЦА

мітрапаліт Антоні (Суражскі)

У імя Айца, і Сына, і Сьвятога Духа!

На пяцідзесяты дзень пасьля Свайго Уваскрэсеньня Хрыстос паслаў Сваім вучням Сьвятога Духа Свайго, Духа, Які зыходзіць ад Айца, але Які пасылаецца ў сьвет Выратавальнікам Хрыстом. Вучні былі сабраныя на малітве, ва успаміне аб сваім забітым і ўваскросшым Настаўніку. І раптам сышлі на іх як бы агністыя языкі; вагнём спусьціўся на іх Дух Божы, іх напоўніла натхненьне — ужо не тыя былі апосталы, якімі яны былі за пяцьдзесят дзён да гэтага. Тады яны, спалоханыя, туліліся ў страху, што іх Настаўнік пераможаны, забіты. Зараз тыя жа самыя людзі, напоўненыя гэтым натхненьнем, гэтым дыханьнем вечнага жыцьця, напоўненыя Божай прысутнасьцю, вышлі да навакольных людзям і без страху, зь адвагай, аб якой яны самі не маглі мець паняцьця да таго, сталі казаць аб Хрысьце як аб Богу, Які стаў чалавекам, сталі казаць аб Богу як аб Любові, любові бязьмернай, невымернай, якая ахінае, ахапляе усё і усіх. І тое ж натхненьне споўніла іх такой адвагі і такой мужнасьці, дзякуючы якой яны пайшлі не толькі на пропаведзь, але на пакуты, на зьбіваньне, на пакуту і зьдзек, у засьценкі, і, у канчатковым выніку, на сьмерць. Дух Божы спачыў на іх; Дух сыноўні: як Сын Божы, так і яны сталі сынамі Божымі, і як Выратавальнік Хрыстос прыйшоў у сьвет выратаваць людзей коштам Свайго жыцьця, так і яны жыцьцё свае і сьмерць сваю падарылі людзям, каб яны пачулі, што Бог ёсьць любоў, што ў сьвеце ёсьць сэнс, што мы Богу дарагія, і што чалавечае грамадзтва павінна быць пабудавана на новых пачатках — не на пачатках гвалту, хлусьні, прыгнёту, а на пачатках любові, узаемнага прызнаньня, на пачатках ахвяры таго, хто ведае, дзеля таго, які яшчэ не ведае. Хрыстос сказаў двоім вучням: Як Мяне паслаў Айцец, так і Я вас пасылаю: на сьмерць, на жыцьцё, на перамогу. Амін.


ПЯЦІДЗЕСЯТНІЦА. ТРОЙЦА. СЫХОД СЬВЯТОГА ДУХА НА АПОСТАЛАЎ

Калі прайшло пяцьдзесят дзён, усе вучні Ісуса разам зь Маці Боскай і некаторыя сьвятыя жанчыны і юдэі, якія верылі ў Яго, сабраліся ў адным доме на Сіёнскае гары – агулам каля 120 людзей. Як заўсёды, яны маліліся і чакалі сыход Сьвятога Духа, як абяцаў Гасподзь. І нечакана пачаўся шум зь неба, як бы бура раптоўна зьявілася, і напоўніла ўвесь той дом, дзе яны сядзелі. І зьявіліся ім языкі падзеленыя, як вогненыя, і на кожнага зь іх па аднаму сеў. Усе яны напоўніліся Духам Сьвятым і пачалі размаўляць рознымі мовамі, як ім Дух даў прамаўляць.

У гэты дзень было юдэйскае сьвята Пяцідзесятніцы, усталяванае ў памяць наданьня юдэям закону на гары Сінайскае і ў Ерусаліме з гэтае нагоды знаходзілася шмат людзей з розных краін. Пачуўшы нязвыклы шум у паветры, людзі пачалі сыходзіцца да будынку, дзе былі апосталы. Яны дзіваваліся, бо кожны зь іх тут пачуў, што апосталы размаўляюць іх уласнымі мовамі.

Вось як аб гэтым распавядаюць “Дзеі Сьвятых Апосталаў”: “І ўсе зьдзіўляліся і дзівавалі, кажучы паміж сабою: гэтыя, што гавораць, ці ня ўсе Галілеяне? Як жа мы чуем кожны сваю мову, у якой нарадзіліся, Парфяне і Мідзяне і Эламіты, і жыхары Месапатаміі, Юдэі і Кападокіі, Понта і Асіі, Фрыгіі і Памфіліі, Егіпта і частак Лівіі, што мяжуюцца з Кірынеяй, і прышлыя з Рыма, Юдэі і празеліты, Крыцяне і Аравіцяне, - чуем іх, як гавораць нашымі мовамі пра вялікія дзеі Божыя? І зьдзіўляліся ўсе і недаўмёна казалі адзін аднаму: што гэта азначае? А іншыя, насьміхаючыся, казалі: яны апіліся салодкім віном. А Пётр, стаўшы з адзінаццацьцю, узвысіў голас свой і прамовіў да іх: мужы Юдэйскія і ўсе, хто жыве ў Ерусаліме! гэта хай будзе вам вядома, і слухайце словы мае: яны не апіліся, як вы думаеце, бо цяпер трэйцяя гадзіна дня; а гэта ёсьць прадказанае прарокам Ёілем”. (Дз. 2:7–16)

Далей Пётр пачаў ім тлумачыць, што той Ісус, якога яны раскрыжавалі, – ёсьць Сын Божы, Мэсія, аб Якім казалі прарокі, што Ён уваскрэс, чаму сьведкі ўсе апосталы. “Ён быў узьнесены правіцаю Божаю і, прыняўшы ад Айца абяцаньне Сьвятога Духа, выліў тое, што вы сёньня бачыце і чуеце.” (Дз. 2:33) Калі яны гэта пачулі ад Пятра, то расчуліўся народ сэрцам і пачаў пытаць Пятра ды іншых апосталаў, што ім трэба рабіць.

Бог Айцец паслаў да нас Сына на зямлю; Бог Сын навучыў нас любіць Бога і блізкіх, пацярпеў на крыжы за грахі людзей, уваскрэс і ўзьнёсься на Неба, абяцаючы вучням Суцяшальніка – Духа Сьвятога; і цяпер Гэты Дух Сьвяты сышоў на вучняў і напаўняе заснаваную Хрыстом Царкву.

Дух Сьвятой сышоў на апосталаў не толькі дзеля таго, каб адукаваць іх і натхніць на працу і подзьвігі. Ён сышоў, каб застацца ў Царкве Хрыстовай да канца вякоў. Апосталы ня толькі атрымалі права і ўладу раздаваць дар Духа Сьвятога вернікам, але і перадаваць гэтае права сваім наступнікам, япіскапам, сьвятарам, а тыя – сваім. І так у нашай Царкве гэтая пераемнасьць існуе і да цяпер. Таму наша праваслаўная царква мае найбольш шчыльную сувязь з Хрыстом і апосталамі. Наша Царква – гэта справа Боская, гэта справа Хрыста і Сьвятога Духа. Іншымі словамі, нашу Царкву не мы стварылі, але атрымалі яе ў спадчыну ад Хрыста і Духа Сьвятога, ад апосталаў, ад айцоў і настаўнікаў Царквы. Наша праваслаўная вера – гэта вера апосталаў, вера хрысьціцеляў зямлі Беларускай Аскольда і Тура, якія прынялі яе зь Усходу ад Канстантынопаля. Патрэбна захоўваць і цаніць нашу веру…

У Беларусі са старажытнасьці існаваў наступны звычай: У дзень Пяцідзесятніцы, пасьля Сьвятой Літургіі, крочылі хросным ходам да крыніц альбо калодзежаў і крапілі іх сьвятой вадой; тыя з вернікаў, якія жадалі поўнага асьвячэньня сваіх дамоў, выносілі да брамы стол, накрывалі яго сьвяточным абрусам, а на абрус клалі хлеб і соль. Сьвятар спыняўся каля стала і, прачытаўшы Эвангельля, захадзіў у хату і крапіў сьвятой вадой усе сьцены, а потым крапіў і ўсе іншыя пабудовы, што існавалі ў гаспадарстве.

Трапар сьвята

Дабраслаўлёны Ты, Хрысьце Божа наш, / выявіўшы прамудрымі рыбакоў, / паслаўшы ім Духу Сьвятога / і праз іх які улавіў сусьвет. / Чалавекалюбца, слава Табе!


СЛОВА Ў ДЗЕНЬ СПАСЛАНЬНЯ СЬВЯТОГА ДУХА НА АПОСТАЛАЎ

архіяпіскап Лука (Война–Ясінецкі)

Глыбока важны і таямнічы догмат аб траічнасьці у Асобах Адзінага Бога адрозьнівае нашу хрысьціянскую рэлігію ад усіх іншых рэлігій.

Цэлыя тысячагодзьдзі жыл Багавыбраны жыдоўскі народ вераю ў Адзінага Бога, выявіўшага Свая усемагутнасьць і неспасьціжную прамудрасьць у тварэньні сусьвету; Сваю праўду у сусьветным патопе, Сваю літасьць і любоў да Свайго народа у цудоўным вызваленьні народа жыдоўскага зь доўгага Эгіпэцкага палону, у пераходзе праз Чорнае мора; у гутарках на горы Сінаі зь вялікім прарокам Майсеем і ў паданьні праз Яго Сваіх дзесяці запаведзяў, і ў шматлікіх, шматлікіх іншых вялікіх падзеях, аб якіх зь вялікай сілай так кажа Апостал Павел у пасланьні да Рымлянаў: “што можна ведаць пра Бога, ёсьць яўнае ім, таму што Бог явіў ім; бо нябачнае ў Ім, вечная сіла Ягоная і боскасьць, ад стварэньня сьвету праз сузіраньне тварэньняў бачныя…” (Рым.1 19–20)

Такой верай у Адзінага Іегову жыл шматлікія сотні гадоў Багавыбраны народ жыдоўскі, нічога не ведаючы аб Траічнасьці Яго ў Асобах, і толькі тады, калі Прадвечны Сын Божы, Другая Асоба Сьвятой Тройцы, увасобіўся ад Найсьвяцейшай Дзевы Марыі, прапаведаваў Эвангельле праўды, калі быў раскрыжаваны на крыжы і ў трэці дзень уваскрэс, і праз 40 дзён узьнёсься ад зямлі на неба, тады толькі спазналі паверыўшыя ў Яго усім сэрцам, што Ён перш быцьця сьвету Народжаны ад Айца Яго Адзінасутны Сын.

Аб Усясьвятым Духу, Трэцяй Асобе Усясьвятой Тройцы, амаль нічога не ведалі ў Старым запавеце. Толькі вялікія праведнікі, падобныя Ною, Аўрааму, Язэпу, Якаву, падобныя Псальмасьпеваку Давыду, адчувалі ў сэрцах сваіх дыханьне Духу Сьвятога. А вялікія прарокі успрымалі ад Яго глыбокія таямніцы сваіх прароцтваў і жылі ў блізкіх зносінах зь Ім.

Але вось у вялікі дзень Пяцідзесятніцы упершыню выявіў Сябе сьвету Дух Сьвяты адчувальным і відавочным чынам, сыходзячы зь нябёсаў на галовы Апосталаў Хрыстовых у выглядзе агністых языкоў пры магутным шуме як бы бягучага бурнага ветру.

Гэтыя агністыя языкі спалілі ў іх душах і сэрцах усё нячыстае, усякі страх і боязь, цалкам перарадзілі іх. Дух Сьвятой нагадаў ім усё, што калісьці чулі яны ад Госпада Ісуса Хрыста, і даў ім нечуваную сьветам мудрасьць і цудоўны дарунак прамаўляць на мовах усіх народаў, якім панясуць яны пропаведзь Эвангельскую.

Ён даў ім цудоўнае веданьне усяго Сьвятога Пісаньня... Ён даў ім велізарныя сілы для зьнішчэньня паганскай ілжэмудрасьці. А любімага Апостала Хрыстова Яна паставіў Ён невымерна вышэй багасловаў усяго сьвету, і напісаў ён зьдзіўляючае нас сваёй глыбінёй чацьвёртае Эвангельле.

Праўда, і ў дзень Хросту Хрыстова ў Ярдане Дух Сьвятой зьявіўся ў выглядзе голуба, зьляцеўшага зь нябёсаў на галаву выходзячага зь вады Ісуса Хрыста, але гэта было непараўнальна меней ясная зьява Духа Сьвятога, чым спасланьня Яго ў дзень Пяцідзесятніцы ў выглядзе агністых языкоў на галовы Апосталаў.

З такой выразнасьцю яно ніколі больш не паўтаралася.

Вось чаму дзень спасланьня Сьвятога Духа на Апосталаў Хрыстовых мы завём таксама сьвятам Сьвятой Тройцы.

Нагадаю вам і незвычайныя словы Апостала Паўла ў першым пасланьні Карынфянам, словы дзіўныя і вельмі важныя для нас: “Хіба ня ведаеце, што вы храм Божы, і Дух Божы жыве ў вас?” (1 Кар. 3:16)

О, што кажаш ты, вялікі. Павел?! Няўжо і ў нашы сэрцы уваходзіць Дух Сьвяты?!

О так! Глыбока праўдзівыя словы Паўла, і іх пацьвярджае зь вялікай сілай любімы Апостал Хрыстоў Ян у сваім першым саборным пасланьні, у якім знаходзім глыбока суцяшальныя для нас слова аб тым, якімі добрымі зьменамі нашых сэрцаў суправаджаецца ціхае і непрыкметнае спасланьне ў іх Духа Сьвятога (1 Ян. 2:3-4).

Калі усім сэрцам верым мы ў Госпада нашага Ісуса Хрыста і выконваем запаведзі Яго, то любяць нас і Айцец Яго Нябесны, і Дух Сьвяты, і усяляецца ў сэрцы нашы Ён Сам зь Айцом Сваім і Духам Сьвятым, і робімся мы храмамі Божымі (Ян. 14:23).

Гэта адбіваецца павольным, але няўхільным вызваленьнем нас ад усякай брыдоты цела і духу. Мы становімся пакорлівымі і рахманымі, ціхімі і маўклівымі, літасьцівымі і праўдзівымі, любячымі блізкіх нашых.

Гэтыя ціхія зносіны зь Духам Сьвятым ды будзе для усіх вас, духоўныя дзеці мае, мэтай жыцьця вашага, ды будзе глыбокай і ціхай радасьцю.

Заслужыце вялікае шчасьце быць храмамі Божымі і сялібай Сьвятога Духа, і абароніць Ён вас ад усялякага злу і спакусаў сьвету, і дасьць вам вечную радасьць і вечны супакой. Амін.

1958 г.