Sunday, May 23, 2010

СЛОВА Ў ДЗЕНЬ СПАСЛАНЬНЯ СЬВЯТОГА ДУХА НА АПОСТАЛАЎ

архіяпіскап Лука (Война–Ясінецкі)

Глыбока важны і таямнічы догмат аб траічнасьці у Асобах Адзінага Бога адрозьнівае нашу хрысьціянскую рэлігію ад усіх іншых рэлігій.

Цэлыя тысячагодзьдзі жыл Багавыбраны жыдоўскі народ вераю ў Адзінага Бога, выявіўшага Свая усемагутнасьць і неспасьціжную прамудрасьць у тварэньні сусьвету; Сваю праўду у сусьветным патопе, Сваю літасьць і любоў да Свайго народа у цудоўным вызваленьні народа жыдоўскага зь доўгага Эгіпэцкага палону, у пераходзе праз Чорнае мора; у гутарках на горы Сінаі зь вялікім прарокам Майсеем і ў паданьні праз Яго Сваіх дзесяці запаведзяў, і ў шматлікіх, шматлікіх іншых вялікіх падзеях, аб якіх зь вялікай сілай так кажа Апостал Павел у пасланьні да Рымлянаў: “што можна ведаць пра Бога, ёсьць яўнае ім, таму што Бог явіў ім; бо нябачнае ў Ім, вечная сіла Ягоная і боскасьць, ад стварэньня сьвету праз сузіраньне тварэньняў бачныя…” (Рым.1 19–20)

Такой верай у Адзінага Іегову жыл шматлікія сотні гадоў Багавыбраны народ жыдоўскі, нічога не ведаючы аб Траічнасьці Яго ў Асобах, і толькі тады, калі Прадвечны Сын Божы, Другая Асоба Сьвятой Тройцы, увасобіўся ад Найсьвяцейшай Дзевы Марыі, прапаведаваў Эвангельле праўды, калі быў раскрыжаваны на крыжы і ў трэці дзень уваскрэс, і праз 40 дзён узьнёсься ад зямлі на неба, тады толькі спазналі паверыўшыя ў Яго усім сэрцам, што Ён перш быцьця сьвету Народжаны ад Айца Яго Адзінасутны Сын.

Аб Усясьвятым Духу, Трэцяй Асобе Усясьвятой Тройцы, амаль нічога не ведалі ў Старым запавеце. Толькі вялікія праведнікі, падобныя Ною, Аўрааму, Язэпу, Якаву, падобныя Псальмасьпеваку Давыду, адчувалі ў сэрцах сваіх дыханьне Духу Сьвятога. А вялікія прарокі успрымалі ад Яго глыбокія таямніцы сваіх прароцтваў і жылі ў блізкіх зносінах зь Ім.

Але вось у вялікі дзень Пяцідзесятніцы упершыню выявіў Сябе сьвету Дух Сьвяты адчувальным і відавочным чынам, сыходзячы зь нябёсаў на галовы Апосталаў Хрыстовых у выглядзе агністых языкоў пры магутным шуме як бы бягучага бурнага ветру.

Гэтыя агністыя языкі спалілі ў іх душах і сэрцах усё нячыстае, усякі страх і боязь, цалкам перарадзілі іх. Дух Сьвятой нагадаў ім усё, што калісьці чулі яны ад Госпада Ісуса Хрыста, і даў ім нечуваную сьветам мудрасьць і цудоўны дарунак прамаўляць на мовах усіх народаў, якім панясуць яны пропаведзь Эвангельскую.

Ён даў ім цудоўнае веданьне усяго Сьвятога Пісаньня... Ён даў ім велізарныя сілы для зьнішчэньня паганскай ілжэмудрасьці. А любімага Апостала Хрыстова Яна паставіў Ён невымерна вышэй багасловаў усяго сьвету, і напісаў ён зьдзіўляючае нас сваёй глыбінёй чацьвёртае Эвангельле.

Праўда, і ў дзень Хросту Хрыстова ў Ярдане Дух Сьвятой зьявіўся ў выглядзе голуба, зьляцеўшага зь нябёсаў на галаву выходзячага зь вады Ісуса Хрыста, але гэта было непараўнальна меней ясная зьява Духа Сьвятога, чым спасланьня Яго ў дзень Пяцідзесятніцы ў выглядзе агністых языкоў на галовы Апосталаў.

З такой выразнасьцю яно ніколі больш не паўтаралася.

Вось чаму дзень спасланьня Сьвятога Духа на Апосталаў Хрыстовых мы завём таксама сьвятам Сьвятой Тройцы.

Нагадаю вам і незвычайныя словы Апостала Паўла ў першым пасланьні Карынфянам, словы дзіўныя і вельмі важныя для нас: “Хіба ня ведаеце, што вы храм Божы, і Дух Божы жыве ў вас?” (1 Кар. 3:16)

О, што кажаш ты, вялікі. Павел?! Няўжо і ў нашы сэрцы уваходзіць Дух Сьвяты?!

О так! Глыбока праўдзівыя словы Паўла, і іх пацьвярджае зь вялікай сілай любімы Апостал Хрыстоў Ян у сваім першым саборным пасланьні, у якім знаходзім глыбока суцяшальныя для нас слова аб тым, якімі добрымі зьменамі нашых сэрцаў суправаджаецца ціхае і непрыкметнае спасланьне ў іх Духа Сьвятога (1 Ян. 2:3-4).

Калі усім сэрцам верым мы ў Госпада нашага Ісуса Хрыста і выконваем запаведзі Яго, то любяць нас і Айцец Яго Нябесны, і Дух Сьвяты, і усяляецца ў сэрцы нашы Ён Сам зь Айцом Сваім і Духам Сьвятым, і робімся мы храмамі Божымі (Ян. 14:23).

Гэта адбіваецца павольным, але няўхільным вызваленьнем нас ад усякай брыдоты цела і духу. Мы становімся пакорлівымі і рахманымі, ціхімі і маўклівымі, літасьцівымі і праўдзівымі, любячымі блізкіх нашых.

Гэтыя ціхія зносіны зь Духам Сьвятым ды будзе для усіх вас, духоўныя дзеці мае, мэтай жыцьця вашага, ды будзе глыбокай і ціхай радасьцю.

Заслужыце вялікае шчасьце быць храмамі Божымі і сялібай Сьвятога Духа, і абароніць Ён вас ад усялякага злу і спакусаў сьвету, і дасьць вам вечную радасьць і вечны супакой. Амін.

1958 г.


No comments:

Post a Comment

Note: Only a member of this blog may post a comment.