Friday, November 27, 2009

«СЛУЦКАЕ ПАЎСТАНЬНЕ»

Антановіч Ірына

1. КАНЕЦ САВЕЦКА-ПОЛЬСКАЕ ВАЙНЫ 1919—1920 гг.

Слуцкае паўстаньне адбылося ў самым канцы грамадзянскае вайны на тэрыторыі Беларусі падчас апошніх баёў, якія вялі на нашай зямлі польскія і савецкія расей-скія войскі. Пасьля разгрому савецкіх войскаў Варшавай у жніўні 1920 г. Чырвоная армія пачала адступаць на усход, аддаючы польскім войскам тэрыторыю Заходняй Беларусі і Заходняй Украіны. Спроба камандуючага Заходняга фронту савецкіх войскаў М. Тухачэўскага затрымаць свае арміі на лініі старых германа-расейскіх акопаў (умацаваных падчас пазыцый-най вайны ў 1915—1918 гг.) не удалася. У пачатку кастрычніка 1920 г. польскія войскі разьвілі наступ і набліжаліся да Полацку, Менску і Слуцку.

А ў сталіцы Латвіі — Рызе — ішлі мірныя перамовы паміж урадавымі дэлегацыямі Савецкае Расеі ды Савецкае Украіны, з аднаго боку, і Польшчы — з другога. Кіраўнік савецкае дэлегацыі А. Іофэ не дапусьціў прадстаўніка БССР А. Чарвякова да перамоваў, сказаўшы яму, што калі спатрэбіцца, дык савецкі бок перадасьць усю тэрыторыю Беларусі Польшчы. Такая прапанова і была зроблена згодна з інструкцыяй ураду РСФСР. Аднак кіраўнік польскай дэлегацыі Ян Домбскі адмовіўся ад такога падарунку, бо польскі бок лічыў немэтазгодным уключаць вялікую тэрыторыю, населеную беларусамі, у склад Польскай дзяржавы, каб не стварыць сабе «беларускае праблемы».

12 кастрычніка 1920 г. быў падпісаны трактат аб замірэньні і прэлімінарных (папярэдніх.—А. Г.) умовах міру паміж РСФСР і УССР, з аднаго боку, і Польшчай — з другога. Паводле дамовы была прызнаная незалежнасьць Украіны і Беларусі, а таксама устаноўлена усходняя мяжа Польшчы з Украінай і Беларусьсю. Заходняя Беларусь і Заходняя Украіна адыходзілі да Польшчы. Так, без удзелу ня толькі беларускага народу, але нават і ураду БССР, быў вырашаны лёс народу і дзяржаўнасьці.

Ваенныя дзеяньні спыняліся 18 кастрычніка 1920 г. у 24 гадзіны, праз 6 дзён пасьля падпісаньня дамовы. Гэта дало магчымасьць польскім войскам наступаць далей і займаць усё большую частку тэрыторыі Беларусі. Вызначалася нэўтральная зона: савецкія войскі адыходзілі на 15 км ад лініі фронту, польскія на поўнач ад Нясьвіжу спыняліся на лініі дзяржаўнае мяжы, а на поўдзень ад яго — на лініі свайго найбольшага прасоўваньня (да 18 кастрычніка уключна). Паводле дамовы лінія дзяржаўнае мяжы вызначалася па Дзьвіне, потым праходзіла на захад ад Ветрына, Ушачаў, Бягомля, Плешчаніцаў, Заслаўя, Негарэлага, Капыля, Цімкавічаў, Семежава, Вызны, Старобіну ды Турава, а далей ішла на Украіну. Усходняя ж мяжа БССР была вызначана урадам РСФСР яшчэ улетку 1920 г. паводле межаў былой Менскай губэрні, ды і то ня усёй (на баку БССР — Бягомель — Халопенічы — Барысаў — Клічаў — Парычы — Азарычы — Мазыр — Ельск). Лепель, Крупкі, Бялынічы, Рагачоў, Жлобін, Калінкавічы і Нароўля былі ў складзе РСФСР. Тэрыторыя БССР складалася з 6 паветаў Менскае губэрні, дзе да 1917 г. іх было 9. У склад РСФСР і Полынчы увайшла ня толькі тэрыторыя іншых губэрняў, але і значная частка былое Менскае.

Галява Польскае дзяржавы і галоўнакамандуючы Ю. Пілсудзкі аддаў загад сваім войскам прасоўвацца наперад і пасьля падпісаньня замірэньня. Батальён польскага войска 15 кастрычніка заняў Менск, адкінуўшы савецкія адзінкі на Магілеўскую шашу на 5—7 км ад гораду, але паводле умоваў замірэньня 17 кастрычніка пакінуў горад. Разам з палякамі пайшлі тыя жыхары горада, якія ратаваліся ад рэпрэсіяў бальшавіцкіх уладаў.

На поўдні Беларусі 13 кастрычніка польскія войскі захапілі Тураў, а 16-га — Жыткавічы і Даманавічы, да 18 кастрычніка былі ў Капацэвічах. Пасьля вулічных баёў да вечара 11 кастрычніка занялі Слуцак. Аднак чырвоныя на наступны дзень уварваліся на вуліцы гораду і зноў вялі баі ў ім. У выніку контратакі польскіх войскаў адзінкі 17-й дывізіі чырвоных адступілі на усход. Да 18 кастрычніка пасьля упартых баёў яны былі адціснутыя далей, на лінію за 25 вёрстаў на усход ад Слуцку.

Да моманту спыненьня ваенных дзеяньняў савецкія войскі ў Беларусі разьмяшчаліся за 15 км ад новае мяжы з поўначы Беларусі да раёна на поўдзень ад Негарэлага.

На поўнач ад Узды лінія фронту адыходзіла на паўднёвы усход у бок Вяркалаў (на поўдзень ад Шацку), далей на усход да Амговічаў (Слуцкі раён), Дарасіно-Закальнага (Любанскі раён), на Палесьсі — па лініі Камаровічы — Бобрык — Галубіца на Прыпяці і далей праз Махнавічы на Ельск. Такім чынам, польскія войскі на поўдні Беларусі кантралявалі раёны на усход ад толькі што вызначанае дзяржаўнае мяжы Польшчы і БССР. Тэрыторыя Слуцкага павету была цалкам занятая польскімі войскамі, а заходняя ягоная частка зь Нясьвіжам, Клецкам, Ляхавічамі і Дзяніскавічамі афіцыйна уключаная ў склад Польшчы. Фармальна Слуцкі павет лічыўся ў складзе БССР, але савецкае улады на ягонай тэрыторыі не было. Слуцкі рэўкам знаходзіўся за лініяй фронту Чырвонае арміі — у Старых Дарогах.

2. НАЦЫЯНАЛЬНА-ВЫЗВАЛЕНЧЫ РУХ НА СЛУЧЧЫНЕ.

Слуцак і Слуцкі павет былі асяродкамі дзейнасьці беларускага нацыянальнага руху. Тут і раней была моцная нацыянальна-вызваленчая традыцыя ў грамадзкім жыцьці, якая падтрымлівалася ідэямі незалежнае Беларускае Народнае Рэспублікі. Паўплывалі на гэта і грамадзянская вайна, чарговыя германская, расейская і польская акупацыі. Беларусы актыўна выступалі за незалежнасьць.

Яшчэ ў 1918 г. у Слуцку быў створаны Беларускі Нацыянальны Камітэт на чале са старшынёй Паўлам Жаўрыдам, які адразу прыступіў да творчае дзяржаўнае працы. Тут у 1918 г. была арганізаваная і адчыненая Слуцкая беларуская гімназія, адна зь першых на Беларусі. Нацыянальны Камітэт і гімназію зьліквідавалі ў сьнежні 1918 г. расейскія бальшавікі, якія зьмянілі нямецкіх акупантаў. Аднак карані беларускага нацыянальнага руху тут засталіся. Да гэтага трэба дадаць і палітычную пазыцыю вольналюбівага беларускага сялянства, падманутага палітыкай бальшавікоў у зямельным пытаньні. Як гэта ні парадаксальна, аграрная палітыка, у тым ліку і ў падаткаабкладаньні, якую праводзілі нямецкія і польскія акупанты, была не такая жорсткая, як «ваенны камунізм» з амаль поўнаю канфіскацыяй ураджаю й жывёлы (харчразьвёрстка). Усё гэта абвастрала сытуацыю і незадаволенасьць беларускага сялянства, якое не прызвычаілася да палітыкі савецкае улады. Сялянства Случчыны таксама займала патрыятычную паставу.

Асноўным чыньнікам Слуцкага паўстаньня было беларускае сялянства. А актыўным элемэнтам, які падняў сялянства на барацьбу супраць іншаземнага нацыянальнага й сацыяльнага прыгнёту дыктатуры пралетарыяту, была сьвядомая беларуская нацыянальная інтэлігенцыя.

3. НАПЯРЭДАДНІ.

У Слуцку і Слуцкім павеце ў пэрыяд другое польскае акупацыі ў кастрычніку — лістападзе 1920 г. разьмяшчаліся 11-я і 16-я польскія пяхотныя дывізіі. Тут жа ў кастрычніку 1920 г. фармаваліся гусарскі, уланскі і Тульскі драгунскі палкі Рускае народнае дабрахвотніцкае арміі генэрала С. Булак-Балаховіча непасрэдна перад ягоным паходам на Палесьсе.

Яшчэ ў лістападзе 1919 г., падчас першае польскае акупацыі, паводле інструкцыі нацыянальных дзеячаў зь Менску, сход з 16 чалавек выбраў Беларускі Нацыянальны Камітэт Случчыны зь 5 сяброў на чале з прадстаўніком партыі беларускіх эсэраў У. Пракулевічам. Гэты камітэт вёў культурную і каапэратыўную працу. Пасьля заняцьця Слуцку Чырвонай арміяй у ліпені 1920 г. Беларускі Нацыянальны Камітэт і ягоны каапэратыў былі зачыненыя. Але зь лета 1920 г. у горадзе працаваў камітэт Партыі беларускіх сацыялістых-рэвалюцыянэраў, бо ў часе вайны партыя беларускіх эсэраў была саюзьніцай бальшавікоў у барацьбе супраць Польшчы. Таму арганізацыі беларускіх эсэраў дзейнічалі легальна.

У кастрычніку 1920 г. Слуцак занялі польскія войскі, і Беларускі Нацыянальны Камітэт адразу узнавіў сваю дзейнасьць. Аднак сярод беларускіх нацыянальных дзеячоў у Слуцку не было адзінства. Тут існавалі групы розных палітычных поглядаў.

Адна з гэтых групаў 2 лістапада 1920 г. арганізавала сход («прадстаўнікоў горада» і двух чалавек зь вёскі), на якім у камітэт было уведзена яшчэ 7 сяброў. Але стары склад камітэту, у які уваходзілі ў асноўным беларускія эсэры, не прызнаў паўнамоцтваў некаторых абраных членаў, абвінаваціўшы іх у тым, што яны «русыфікатары». Нават старшыня Беларускага Нацыянальнага Камітэту ў Слуцку лекар А. Паўлюкевіч абвінавачваўся ў тым, што дрэнна гаворыць па-беларуску, а дагэтуль пагардліва ставіўся «да усяго беларускага». Гэтая групоўка дзеячоў у камітэце арыентавалася на супра-цоўніцтва з польскімі уладамі.

Такое рознагалосьсе адмоўна паўплывала на далейшыя падзеі, бо быў страчаны час для лепшай арганізацыі беларускага войска.

Польскія вайсковыя улады даволі позна, толькі ў лістападзе 1920 г., перадалі цывільную уладу ў Слуцку і павеце Беларускаму Нацыянальнаму Камітэту. У горадзе былі паднятыя бел-чырвона-белыя сьцягі Беларускае Народнае Рэспублікі. Адміністрацыя і гаспадарка перададзеныя ў рукі беларусаў. Але тыя ж улады не дазво-лілі стварыць нацыянальнае войска, спасылаючыся на умовы Рыскага трактату. Толькі пачала фармавацца беларуская міліцыя на чале з афіцэрам Мацэлі зь Менскае рэзэрвы Беларускае вайсковае камісіі — зь 5 тысячаў чалавек: 500 чынных і астатнія ў рэзэрве міліцыі. Мацэлі быў прыхільнікам Булак-Балаховіча і намагаўся выкарыстаць міліцыю як рэзэрву для беларускіх адзінак арміі Булак-Балаховіча.

У воласьцях Слуцкага павету замест прызначаных польскімі уладамі войтаў былі створаныя беларускія камітэты; потым такія ж камітэты ў вёсках замянілі солтысаў. Такім чынам, польскую адміністрацыю зь яе прызначэньнямі на пасады і савецкую адміністрацыю з вылучанымі Чырвонай арміяй рэўкамамі на Случчыне зьмяніла дэмакратычная форма мясцовага кіраваньня. Ва усіх гэтых камітэтах знаходзіліся прадстаўнікі партыі беларускіх эсэраў, якая карысталася падтрымкай сялянства.

4. ЗЬЕЗД СЛУЧЧЫНЫ I РАДА СЛУЧЧЫНЫ.

Прадстаўнікі беларускіх эсэраў у Слуцку і на Случчыне займалі незалежніцкія пазыцыі ў дачыненьні як да Польшчы, так і да Расеі. Яны вырашылі склікаць зьезд Случчыны, каб устанавіць легальную уладу. Былі праведзеныя выбары на зьезд: па 5 прадстаўнікоў ад кожнае воласьці і па 1 прадстаўніку ад беларускіх культурна-асьветніцкіх гурткоў, якія існавалі ў горадзе і вёсцы.

Польскія улады не запярэчылі скліканьню зьезду Случчыны, таму што канчальна мір з Савецкай Расеяй падпісаны яшчэ ня быў і ў Рызе працягваліся мірныя перамовы. А усякае аслабленьне пазыцыяў савецкага боку на перамовах было на карысьць Польшчы.

Паводле прэлімінарнае дамовы, замірэньне уступіла ў сілу пасьля абмену ратыфікацыйнымі граматамі. Да канца кастрычніка 1920 г. дамова была ратыфікаваная. Войскі абодвух бакоў павінны былі адысьці і разьмясьціцца за 15 км па абодвух бакох ад лініі дзяржаўнае мяжы. Аднак польскія войскі не сьпяшаліся.

У такіх палітычных стасунках разгортваліся падзеі ў Слуцку.

«Першы беларускі зьезд Случчыны» адбыўся 14—15 лістапада 1920 г. у Слуцку ў вялікай залі дому Эдварда Вайніловіча, фундатара Чырвонага касьцёлу ў Менску. На зьезд сабралася 107 прадстаўнікоў гораду Слуцку і 15 воласьцяў Слуцкага павету з правам пастаноўчага і 10 прадстаўнікоў з правам дарадчага голасу.

Зьезд адкрыўся 14 лістапада а 12 гадзіне дня ў багата прыбранай залі дому Э. Вайніловіча і працягваўся да 10 гадзін вечара 15 лістапада. Зеляніна уперамежку з нацыянальнымі бел-чырвона-белымі сьцягамі запаўняла залю і трыбуну. Панаваў сьвяточны, прыўзьняты і усхваляваны настрой.

Кіравалі зьездам беларускія эсэры. Старшынёю быў абраны Васіль Русак, а віцэ-старшынёю Уладзімір Пракулевіч.

Пасьля адчыненьня зьезду і прывітаньня сабраных дэлегатаў, як піша ў сваіх успамінах А. Сокал-Кутылоўскі, з дазволу старшыні зьезду на трыбуну узышоў малады чалавек, дастаў паперу і сказаў, што ён, Павал Жаўрыд, прызначаны эміграцыйным урадам Беларускае Народнае Рэспублікі камісарам на Случчыну. Тут жа ён прачытаў дэкрэт аб сваім прызначэньні на камісара. Гучныя воплескі усёй залі былі адказам на гэтую заяву. Воплескі разам з тым былі выяўленьнем падпарадкаванасьці ураду БНР. На зьездзе выступіла з прамовамі каля 10 дэлегатаў, у тым ліку В. Русак, капітан Анцыповіч, капітан Самусевіч, Ю. Сасноўскі, Р. Грынько. Яны выказваліся супраць чужое улады і толькі за тую, што выбраная беларускім народам. На зьезьдзе склалася даволі моцная групоўка прыхільнікаў Булак-Балаховіча на чале з А. Паўлюкевічам і раённымі начальнікамі міліцыі. Яна абапіралася на дэлегацыю, якая езьдзіла раней да Булак-Балаховіча, на чале зь мясцовым урадзімцам капітанам Самусевічам. Ен заявіў на зьезьдзе, што «Булак-Балаховіч абароніць Случчыну ад бальшавікоў» і што для гэтага трэба «даць сваіх сыноў на змаганьне». Самусевіч паведаміў, што Булак-Балаховіч даручыў яму сфармаваць Слуцкі полк і камандаваць ім. Аднак гэтая заява не сустрэла водгуку сярод удзельнікаў зьезду, таму што прыхільнікі Балаховіча былі ў меншасьці. Іх праціўнікі, у асноўным сябры партыі беларускіх эсэраў, абвінавачвалі «балахоўствуючых», што тыя — замаскаваныя расейскія белагвардзейцы. Яны заклікалі «ня верыць ніякім расейскім абяцанкам». Адным зь лёзунгаў беларускіх эсэраў быў заклік да адзінства беларускіх інтэлігентаў і сялянаў у барацьбе з «масквафільствам». Былі на зьезьдзе і людзі, якія не прымыкалі да гэтых асноўных груповак.

14 лістапада зьезд прыняў рэзалюцыю, у якой вітаў Найвышэйшую Раду Беларускае Народнае Рэспублікі і заявіў катэгарычны пратэст супраць савецкае улады ў Беларусі «як чужацкае». У рэзалюцыі зьмяшчаўся заклік «да усяго сьвету і Лігі Нацыяў аб дапамозе ў стварэньні нашае вайсковае сілы». Асноўным зьместам гэтае рэзалюцыі было рашэньне падняць паўстаньне «супраць акупацыі» за «незалежную Беларусь».

Зьезд прыняў наступную рэзалюцыю:

«Першы Беларускі зьезд Случчыны, скліканы ў ліку 107 асобаў, вітае Раду Беларускае Народнае Рэспублікі і заяўляе, што усе свае сілы аддасьць на адбудову Бацькаўшчыны. Зьезд катэгарычна пратэстуе супраць заняцьця нашае Бацькаўшчыны чужацкімі і самазванчымі савецкімі уладамі. Хай жыве Вольная, Незалежная Беларуская Народная Рэспубліка ў яе этнаграфічных межах!».

Зьезд Случчыны выбраў Раду Случчыны Беларускае Народнае Рэспублікі ў складзе 17

У. ПРАКУЛЕВІЧ

чалавек на чале з У. Пракулевічам, даверыў ёй цывільную уладу і даручыў арганізаваць нацыянальнае войска. Гэтая Рада лічылася часовым урадавым органам аж да утварэньня выбарнага органу на Беларусі.

На зьезьдзе былі абвешчаныя патрыятычныя лёзунгі, якія выяўлялі інтарэсы беларускага народу: аб «вольнан, незалежнай, дэмакратычнан Беларускай Народнай Рэспубліцы ў яе этнаграфічных межах», аб беларускай арміі і беларускім устаноўчым сойме, аб братэрстве усіх славянскіх народаў.

Паколькі зьезд прыняў пастанову аб падрыхтоўцы збройнага змаганьня, пасьля яго закрыцьця некалькі дэлегатаў выехалі ў вёскі Грозаўскай, Грэскай, Раманаўскай, Чапліцкай, Быстрыцкай, Старобінскай, Вызьнянскай, Капыльскай, Цімкавіцкай ды іншых воласьцяў, каб рыхтаваць узброеныя атрады і заклікаць жыхароў да змаганьня.

3 16 лістапада пачалі сваю дзейнасьць Рада Случчыны зь 17 сяброў і яе прэзыдыюм зь 5 чалавек. Старшынёй Рады быў абраны Уладзімір Пракулевіч. У складзе Рады было 8 беларускіх эсэраў — У. Пракулевіч, В. Русак, Асьвяцімскі і іншыя. Да іх прымыкалі спачувальнікі, такія, як Ю. Лістапад. Другой групоўкай у Радзе Случчыны былі прыхільнікі Булак-Балаховіча і Алексюка — А. Паўлюкевіч, Мацэлі ды іншыя. Урэшце, былі і прадстаўнікі «нэўтральных групаў». Сярод іх раздаваліся галясы пра тое, каб не падымаць паўстаньня, але і яны далучыліся да большасьці і актыўна удзельнічалі ў Слуцкім паўстаньні. Бальшыня сяброў Слуцкае Рады была настроена насьцярожана да Булак-Балаховіча, не жадаючы падпарадкоўвацца ягонаму камандаваньню. Усё ж прадстаўнікі Балаховіча прыяжджалі ў Слуцак для сувязі з Радаю.

Першачарговаю справаю Рады Случчыны зьяўлялася фармаваньне войска, дзеля чаго была створана вайсковая тройка зь сяброў Рады Жаўрыда, Анцыповіча і Мацэлі, якія сьпешна пачалі зьбіраць узброеныя атрады. Іншыя сябры Рады займаліся арганізацыяй розных цывільных установаў.

Рада занялася і дыпляматычнай дзейнасьцю. Яна заявіла «энэргічны пратэст... савецкаму ураду на чале з Кнорынам» супраць намераў савецкіх войскаў заняць Слуцкі павет пасьля адыходу адтуль палякаў. Рада абвесьціла, што «перадасьць сваю уладу толькі ураду, створанаму Усебеларускім Кангрэсам 1917 г.». Слуцкая Рада заявіла таксама пратэст і польскаму ураду супраць перадачы Слуцкага павету уладам БССР.

Слуцкая Рада 21 лістапада выдала дэклярацыю, якая заклікала сялянства на барацьбу за «незалежную Беларусь у яе этнаграфічных межах» і за «інтарэсы сялянства».

У дэклярацыі Рады Случчыны гаварылася:

«У мамэнт самавызначэньня усіх народаў і змаганьня іх за сваю самастойнасьць і свабоду Беларуская Рада Случчыны, выконваючы волю сялянства, паслаўшага яе і даверыўшага ёй абарону незалежнасьці нашай Бацькаўшчыны Беларусі, заяўляе усяму сьвету аб асноўных дамаганьнях беларускага сялянства:

1. Беларусь павінна быць вольнай, незалежнай рэспублікай у яе этнаграфічных межах.

2. Абвяшчаючы аб гэтым і зьяўляючыся выразіцелькай волі народу, Слуцкая Рада дакляруе цьвёрда стаяць за незалежнасьць роднае Беларусі і бараніць інтарэсы сялянства ад гвалту з боку чужаземных захопнікаў.

3..У выпадку патрэбы, Слуцкая Рада будзе бараніцца нават сілаю аружжа, нягледзячы на лічбовую перавагу ворага.

Мы верым, што наша справа ёсьць справа праўдзівая, а праўда заўсёды закрасуе».

Пры актыўнай патрыятычнай падтрымцы сялянства і гараджанаў Слуцку Рада Случчыны за тры дні сфармавала з дабрахвотнікаў «1-ю Слуцкую брыгаду стральцоў войскаў Беларускае Народнае Рэспублікі» ў складзе двух палкоў: 1-га Слуцкага і 2-га Грозаўскага. Асноўным ядром збройнае сілы зьявілася беларуская міліцыя. Фармавалася войска пасьпешна, бо, паводле умоваў прэлімінарнае мірнае дамовы, польскія войскі павінны былі хутка адысьці за лінію дзяржаўнае мяжы.

Вывад польскага войска пачаўся толькі пасьля падпісаньня спэцыяльнага пагадненьня (14 лістапада) — з 22 лістапада. Адыходзілі вайсковыя адзінкі марудна, ня 20 кілямэтраў у суткі, як гэта прадугледжвалася умовамі замірэньня, а па 10 кілямэтраў ці трохі больш. У раёне Слуцку адвод войскаў адбываўся ў апошняй дэкадзе лістапада 1920 г., а 24 лістапада палякі пакінулі Слуцак. Савецкія адзінкі паволі прасоўваліся наперад, не сустракаючыся з польскімі. 26 лістапада апошнія польскія салдаты-уланы адышлі за лінію мяжы. 29 лістапада 1920 г. войскі Чырвонае арміі выйшлі на новую дэмаркацыйную лінію: мястэчка Вызна — мястэчка Леніна, заняўшы Слуцак. Да канца лістапада савецкія войскі вышлі на лінію ад Леніна на рацэ Случ да Турава.

Паміж дзяржаўнаю мяжой і дэмаркацыйнаю лініяй савецкіх войскаў утварылася 15-кілямэтровая нэўтральная палоса. Паводле мірнае дамовы, яна не была занятая адзінкамі Чырвонае арміі.

У Слуцку заставацца было небясьпечна. Дастатковую ягоную абарону яшчэ не зарганізавалі. Таму Слуцкая Рада прыняла рашэньне, а камандаваньне Слуцкае брыгады выдала загад 24 лістапада пакінуць Слуцак, адыходзіць па дарогах, што вядуць на захад, і зьбірацца ў Сэмежаве. Слуцак быў пакінуты надвячоркам у той жа дзень.

Не пасьпеўшы канчальна сфармаваць абодва палкі, Слуцкая брыгада разам з Радаю Случчыны усьлед за польскімі войскамі адышла з гораду на захад, у мястэчка Сэмежава, якое знаходзілася ў нэўтральнай зоне (прыкладна за 8 км ад мяжы). Тут да канца лістапада быў сфармаваны 1-шы Слуцкі полк, а фармаваньне 2-га Грозаўскага палка амаль закончылася. Пазьней паўстанцы не аднойчы мянялі сваю дысьлякацыю, каб пазьбегнуць адкрытых баёў зь перасяжнымі сіламі праціўніка.

У гістарычнай літаратуры колькасны склад Слуцкай беларускай брыгады ацэньваецца па–рознаму. Удзельнікі збройнага чыну ва успамінах падаюць, што колькасьць паўстанцаў складала ад 7 да 10 тыс. чалавек. Але гэтая лічба тычыцца усіх тых добраахвотнікаў, хто адгукнуўся на заклік Беларускае рады Случчыны уступаць у беларускае войска і прыйшоў у Сэмежава. Адсутнасьць зброі і хуткі адыход паўстанцаў з гэтага мястэчка прымусілі многіх зь іх вяртацца ў свае вёскі. Рэальна колькасны склад двух палкоў быў значна меншы. У кароткім аглядзе гісторыі беларускага нацыянальнага руху, пададзеным у 1928 г. дэфэнзівай (контравыведкай) Генэральнага штабу польскага войска, узгадваецца 4 тыс. слуцкіх паўстанцаў. Польскія гісторыкі З. Карпус і В. Рэзмэр, паводле сваіх падлікаў, узятых з рапартаў выведкі 4–й польскай арміі за сьнежань 1920 г., прыводзяць значна меншую лічбу — 1100—1200 чал. Савецкія ваенныя крыніцы вызначаюць колькасны склад паўстанцкага войска прыкладна ў 2 тыс. чал., пры гэтым у зводках 16–й арміі за сьнежань 1920 г. паведамлялася, што больш за палову беларускіх вайскоўцаў ня мела узбраеньня*. Такім чынам, і польскія, і савецкія зьвесткі аб рэальным баявым патэнцыяле Слуцкае беларускае брыгады блізкія, і іх можна прызнаць аб’ектыўнымі.

Напачатку паўстаньня ў Слуцкай брыгадзе было усяго 300 карабінаў, перададзеных польскімі уладамі, і 500 вінтовак, якія прынесьлі самі паўстанцы. Потым, праўда, выявілася, што польскія карабіны са зьбітымі прыцэламі і для баёў непрыдатныя.

Калі пачалося паўстаньне, з Лунінца празь Беларускую вайсковую камісію брыгадзе былі перададзены яшчэ вінтоўкі ды кулямёты. Частку зброі атрымалі ад дэзэртыраў або узялі ў баёх як лупы. Усяго ў сьнежні, як сьведчыла беларуская газэта «Наша Думка» (1921, № 11, 18 сакавіка), брыгада мела ужо 2000 вінтовак і 10 кулямётаў. Аднак зброі на усіх не хапала. Артылерыі ў паўстанцаў наагул не было. Забесьпячэньне спачатку наладзілі самі сяляне, але, па меры скарачэньня тэрыторыі пад кантролем, яно пагаршалася.

Камандзерам брыгады Рада Случчыны прызначыла аднаго са сваіх сяброў — капітана Анцыповіча. Камандаваць 1-м Слуцкім палком прызначылі капітана генэральнага штабу расейскае арміі П. Чайку (урадзімца Случчыны), які да другое польскае акупацыі працаваў на пасадзе памочніка ваеннага кіраўніка Слуцкага павятовага ваеннага камісарыяту. Камандзерам 2-га Грозаўскага палка стаўся капітан Сэмянюк, які зь лютага 1920 г. камандаваў Першым Беларускім партызанскім атрадам, створаным Беларускаю Вайсковаю Камісіяй у Менску.

Брыгада была пяхотная, палкі яе падзяліліся на батальёны і роты. Батальёны былі асноўнымі баявымі адзінкамі. У яе складзе знаходзіўся конны атрад, а таксама палкавыя абозы і збраёвая майстэрня. Быў сфармаваны і асобны ад брыгады атрад зь дзьвюх ротаў. У палкох створаныя палкавыя штабы. Арганізаваны штаб брыгады, аддзелы разьведкі і контрразьведкі пры ім. Лекар А. Паўлюкевіч арганізаваў палявы шпіталь, а Я. Біруковіч — вайсковы суд. Беларуская Вайсковая Камісія ў Лодзі прыслала 12 беларускіх афіцэраў, але ў брыгадзе засталося толькі чацьвёра зь іх.

Такім чынам, за некалькі дзён было створана вайсковае аб'яднаньне рэгулярных войскаў Беларускае Народнае Рэспублікі. Беларускія жанчыны з Горадні прыслалі для случакоў сьцяг з прыгожа вышытаю «Пагоняю» і надпісам: «Тым, што пайшлі паміраць, каб жыла Бацькаўшчына».

5. ПАЎСТАНЬНЕ.

У канцы лістапада 1920 г. беларускае войска заняло пазыцыі за 35—40 км ад Слуцку. 1-шы Слуцкі полк займаў ужо франтавы участак ад Сэмежава да Вызны, г. зн. працягласьцю прыкладна 20 км.

Баявыя дзеяньні паўстанцаў пачаліся 27 лістапада, калі падразьдзелы гэтага палка зрабілі налёты на разьмяшчэньне адзінак 8-е дывізіі Чырвонае арміі, на яе палявыя варты і заставы на дэмаркацыйнай лініі. У наступныя дні паўтараліся безупынныя атакі з нэўтральнае зоны ня толькі на фронце 1-га Слуцкага палка, але і на участку 2-га Грозаўскага — на палявыя варты. Асабліва моцна атакавалі на участку Капыль — Цімкавічы — Вызна працягласьцю 60 км.

Найбольш значныя баі паасобныя батальёны 1-й Слуцкай брыгады вялі ля вёсак Садавічы, Дошнава, Быстрыца, Лютавічы, Морач, мястэчкаў Капыль, Вызна ды ля іншых населеных пунктаў. У паасобных баёх з чырвонымі паўстанцы наносілі і значныя страты, бралі палонных, адбівалі назад населеныя пункты. Некаторыя чырвонаармейцы, у асноўным з расейскіх сялянаў, сілаю мабілізаваных у Чырвоную армію, дабрахвотна здаваліся ў палон або пераходзілі са зброяй у руках на бок паўстанцаў.

Тады камандаваньне 16-й арміі савецкіх войскаў вырашыла ачысьціць нэўтральную зону ад паўстанцаў. Польскія улады далі дазвол на уваход 4 сьнежня савецкіх войскаў у нэўтральную зону на тры дні, гэтым выказаўшы сваё адмоўнае стаўленьне да паўстанцаў. Аднак карная апэрацыя дала мізэрны вынік: было затрымана каля 50 дэзэртыраў і 15 перабежчыкаў. Камандаваньне Слуцкае брыгады, карыстаючыся падтрымкаю насельніцтва, вывела асноўныя сілы з-пад удару савецкіх войскаў. Толькі ў раёне Сэмежава частка атрадаў паўстанцаў была разьбітая і 7 сьнежня перайшла польскую мяжу. Польскія вайсковыя улады раззброілі 30 афіцэраў і 400 салдатаў.

У гэты ж час рознагалосьсі ў кіраўніцтве паўстанцаў прывялі да зьмены камандаваньня брыгады. Камандзера 1-га Слуцкага палка капітана П. Чайку арыштавалі па абвінавачаньні ў здрадзе. Ен спрабаваў перадаць пакет з сакрэтнымі дакумэнтамі на савецкі бок. Чайка здолеў уцячы з арышту ў Слуцак, але там быў арыштаваны за здраду чырвонымі і на вырак ваенна-палявога суда расстраляны.

Рада Случчыны сабралася на надзвычайнае паседжаньне і пастанавіла арыштаваць камандзера брыгады капітана Анцыповіча і начальніка контрразьведкі паручніка Мірановіча. Камандзерам брыгады 3 сьнежня быў прызначаны штабс-капітан Антон Сокал-Кутылоўскі, камандзерам 1-га палка — падпалкоўнік Ахрэм Гаўрыловіч, а начальнікам контрразьведкі — паручнік Янушэнка. Ваенна-палявы суд вынес вымову арыштаваным афіцэрам і вызваліў іх з арышту. Камандзеру брыгады Рада Случчыны часова перадала дыктатарскія паўнамоцтвы.

Штаб Слуцкае брыгады пасьля адступленьня знаходзіўся ў вёсцы Грыцэвічы, за 2 кілямэтры ад ракі Лані, у нэўтральнай зоне, але ужо на тэрыторыі, якая адышла да Польшчы паводле прэлімінарнае мірнае дамовы.

Пасьля вяртаньня савецкіх адзінак з нэўтральнае зоны на дэмаркацыйную лінію паўстанцы зноў пачалі нападаць на перадавыя аддзелы Чырвонае арміі. Звычайна гэта бьілі начныя налёты. Так, у ноч на 10 сьнежня напалі на вёскі Крывасёлкі і Навасёлкі, у ноч на 12-га — на вёску Старынь. Потым паўстанцы зрабілі спробу адціснуць перадавыя адзінкі Чырвонае арміі з занятых пазыцыяў. Быў распачаты наступ на мястэчкі Сэмежава і Вызна.

У ноч на 13 сьнежня паўстанцы зноў занялі Сэмежава, але потым вымушаныя былі з боем адысьці.

Э. Вайніловіч у сваіх успамінах згадвае, што пасьля баёў ля Вызны і Сэмежава чырвоныя войскі зайшлі далёка за лінію замірэньня (г. зн. за дзяржаўную мяжу, вызначаную дамовай 12 кастрычніка 1920 г.), ажно за Пузаў, пад Едчыцы, што было ужо на тагачаснай польскай тэрыторыі. Ен сьведчыць, што польскія войскі нават адсунуліся за сваю дэмаркацыйную лінію. Можна дадаць, што гэта было зроблена, каб даць магчымасьць савецкім войскам разграміць паўстанцаў.

Штаб Слуцкае брыгады паўстанцаў пераехаў у вёску Морач (за 20 км на захад ад Вызны). У наступных баёх у ноч на 18 сьнежня атрады паўстанцаў зноў занялі Сэмежава, а ў наступную ноч пасьля бою занялі Вызну і прасунуліся на усход ад яе.

Сабраўшы значныя сілы, раніцай 19 сьнежня адзінкі Чырвонае арміі пачалі наступ, каб зьліквідаваць узброенае паўстаньне. У гэты ж дзень чырвонымі было адбіта мястэчка Вызна. Паўстанцы пачалі адыходзіць на захад да вёскі Смалічы (за 10 км на захад ад Вызны). 20 сьнежня яны былі выціснутыя да ракі Морач. У той жа дзень іх выбілі зь Сэмежава.

Па узгадненьні расейскае савецкае і польскае дэлегацыяў на мірных перамовах у Рызе, войскам Чырвонае арміі дазвалялася перасьледаваць паўстанцаў і ў нэўтральнай зоне, нават на тэрыторыі Польшчы. Штаб Слуцкае брыгады вымушаны быў перабрацца ў вёску Заастравечча (Клецкі раён) каля ракі Лань, за якой стаялі польскія войскі. Сюды зьбіраліся аддзелы паўстанцаў, якім была нанесена параза. Рада Случчыны прыняла рашэньне перайсьці раку ў раёне разьмяшчэньня 41-га польскага палка. 28 сьнежня 1920 г. Слуцкая брыгада перайшла за раку Лань.

Перад самым адыходам 1-шы Слуцкі полк за удзел у баёх атрымаў ад Рады палкавы сьцяг залацістага колеру, 2 мэтры даўжынёю і мэтар шырынёю. Пасярэдзіне сьцяга Пагоня 45 сантымэтраў дыямэтрам, а навокал яе надпіс: Першы Слуцкі полк Беларускае Народнае Рэспублікі. 31 сьнежня на польскі бок перайшоў апошні аддзел слуцкіх паўстанцаў.

Пасьля пераходу на тэрыторыю, кантраляваную польскімі войскамі, салдаты і афіцэры Слуцкае брыгады былі раззброеныя ды інтэрнаваныя спачатку ў раёне Сіняўкі, потым у канцэнтрацыйным лягеры ў Беластоку, а пасьля гэтага у лягеры ў Дарагуску. Іх вызвалілі толькі ў траўні 1921 г., пасьля падпісаньня канчальнага савецка-польскага мірнага трактату (сакавік 1921 г.).

«Рада Случчыны пераехала ў м. Баранавічы, дзе й сядзела праз цэлы месяц бяз жаданае працы. Працаваць яна не магла, бо ня было ніадкуль дапамогі з боку матарыяльнага. За гэты месяц шмат прыйшлося чаго няпрыемнага перажыць ад агентаў генэрала Булак-Булаховіча, якія стараліся, каб перацягнуць да "Бацькі", але ім не удалося гэтага зрабіць. На абяцанкі Балаховіча ні адзін паўстанец не згадзіўся, і войска, як было беларускім, так і засталося. Вось 20 студзеня 1921 г. на пасяджэньні частка сяброў Рады Случчыны прызнала сваім важаком Балаховіча й паехала да яго. Другая частка Рады прымушана была распаўзьціся хто куды: некаторыя засталіся ў Баранавічах, трохі паехала да Вільні, каб часова знайсьці прытулак, і такім чынам Рада Случчыны фактычна ня уснуе».( Ю. Лістапад.) Газэта "Наша Думка" 1921, №9-11 (Спадчына 1/1998 с. 162-163)

Архіў Слуцкае брыгады штабс-капітан А. Сокал-Кутылоўскі ў ліпені 1921 г. адвёз у Вільню і перадаў Браніславу Тарашкевічу. Са складу брыгады адзін батальён (каля 400 чалавек) на чале са сваімі афіцэрамі застаўся ў нэўтральнай зоне, каб працягваць ваенныя дзеяньні партызанскага характару. У асноўным гэта былі прыхільнікі Булак-Балаховіча. Яны змагаліся яшчэ доўгі час.

6. УДЗЕЛЬНІКІ ПАЎСТАНЬНЯ.

Сярод слуцкіх паўстанцаў было шмат слаўных людзей. Адзін зь іх — Макар Косьцевіч (Макар Краўцоў), аўтар гімну «Мы выйдзем шчыльнымі радамі».

Мы выйдзем шчыльнымі радамі

На вольны родны наш прастор.

Хай воля вечна будзе з намі,

А ґвалту мы дамо адпор!

Хай аджыве закамянелы

Наш беларускі вольны дух;

Штандар наш бел-чырвона-белы

Пакрыў сабой народны рух!

На бой за шчасыде і за волю

Народу слаўнага свайго!

Браты, цярпелі мы даволі.

На бой! - усе да аднаго!

Імя і сілу беларуса

Няхай пачуе й бачыць той,

Хто сьмее нам нясьці прымусы

І першы выкліча на бой.

Браты, да шчасьця мы падходзім:

Хай гром грыміць яшчэ мацней!

Ў крывавых муках мы народзім

Жыцьцё Рэспублікі сваей!

Неверагодна хутка песьня пачала набываць велізарную папулярнасьць. Натхнёныя ідэяй дзяржаўнай незалежнасьці, случакі ішлі ў бой на расейскіх вайскоўцаў з "Ваяцкім гімнам", або, як яго тады называлі ў беларускіх вайсковых аддзелах, "Ваяцкім маршам".

Актыўным удзельнікам змаганьня быў таксама Іосіф Лагіновіч, які разам зь іншымі слуцкімі паўстанцамі прымаў чынны удзел у патрыятычнай дзейнасьці Беларускае Рэвалюцыйнае Арганізацыі ў Заходняй Беларусі, а потым стаўся нацыянальным сакратаром кампартыі Заходняе Беларусі. Абодва загінулі ў вязеньнях БССР. Сярод слуцкіх змагароў было шмат палітычных дзеячоў, афіцэраў і шарагоўцаў, інтэлігентаў і гараджанаў. Усе яны выступалі за незалежнасьць роднае Беларусі.

Многія са змагароў вярнуліся пазьней на радзіму, паверыўшы ў магчымасьць адбудовы Беларускага гаспадарства пад бальшавікамі, але былі зьнішчаныя ў часе рэпрэсій.

ЗАКЛЮЧЭНЬНЕ.

Слуцкі збройны чын адыграў вялікую ролю ў барацьбе беларускага народа за сваю незалежнасьць. Беларускія патрыёты змагаліся супраць далучэньня да Расіі, бо БССР была рэспублікай несамастойнай, на чале якой стаялі бальшавікі, Расійская камуністычная партыя (бальшавікоў) была адзінай, а кампартыя Беларусі была філіяй РКП(б). Таму Беларусь кіравалася з Масквы, і яе кіраўніцтва самастойных рашэньняў не прымала. Бальшавіцкая дыктатура вяла палітыку жорсткіх рэпрэсій, у тым ліку і супраць беларускіх незалежнікаў.

Слуцкія паўстанцы адказвалі на гэтую палітыку бальшавікоў і на іх палітыку рабаваньня сялянства. Яны мужна змагаліся супраць значна пераважнай узброенай сілы. Аднак у тых абставінах, якія склаліся напрыканцы грамадзянскай вайны і пэрыяд інтэрвэнцыі, пры варожай пазыцыі Польшчы ў змаганьні з савецкімі войскамі, шанцаў на перамогу ў герояў Случчыны не было Аднак слуцкі збройны чын паказаў волю беларускіх сялян, беларускай інтэлігенцыі, беларускіх патрыётаў адстаяць сваю свабоду і незалежнасьць Беларусі. Таму дзень 27 лістапада ёсьць Беларускае нацыянальнае сьвята – Дзень Герояў, якое штогод адзначаецца ў Беларусі і ў іншых краінах. У 1992 г. мы упершыню на Бацькаўшчыне адкрыта ушанавалі іх сьветлую памяць і адзначылі чарговыя угодкі Слуцкага паўстаньня 1920 г. разам з суайчыньнікамі за мяжой. Аднак афіцыйныя асобы, прыхільнікі старое савецкае камуністычнае сыстэмы, у гэтых урачыстасьцях ня удзельнічалі. Устрымалася ад удзелу ў сьвяткаваньні і значная частка інтэлігенцыі, у тым ліку і менская.

Палякі тут, а тут –

бальшавікі.

І горад Слуцк –

у паласе нэўтральнай.

А па-над гэтай

паласой лунае:

- Быць Беларусі вольнай

на вякі!..

І ў бой ідуць яны за

родны край,

За уласныя дзядзінцы

ды гасьцінцы,

За тое, каб народ увесь

чужынцы

Не зацягнулі

ў пралетарскі рай.

Алесь Мікалайчанка,

“Героям Слуцкага збройнага чыну”.

Слуцкія паўстанцы, не зважаючы на значную лічбавую перавагу бальшавікоў, на здрадніцкую пазыцыю польскіх уладаў, падняліся на барацьбу за незалежнасьць Беларускае Народнае Рэспублікі, за самастойнасьць сваёй дзяржавы і свайго народу. Гэта не было паўстаньне — гэта быў збройны чын беларускага сялянства і нацыянальнае інтэлігенцыі, збройны чын беларускага народу.


89-Е УГОДКІ СЛУЦКАГА ПАЎСТАНЬНЯ 1920 г. ДЗЕНЬ ГЕРОЯЎ.

Сёньня мы молімся за беларускіх герояў! За тых, хто ў далёкім 1920-м годзе пайшоў у свой апошні бой за Вольную і Незалежную Беларусь.

Але змаганьня за Беларусь працягваецца – таму памолімся да Госпада нашага, каб дараваў нам перамогу над ворагам!

Малітва:

Госпад Божа сілаў, Божа выратаваньня, Божа, адзіны творца цудаў, паглядзі ў міласьці й шчодрасьці на набожных слугаў Тваіх, верных дзяцей асьвячанай Табой зямлі Беларускай, і памілуй нас. Бо ворагі нашы пайшлі на нас, каб зьнішчыць нас і разбурыць сьвятыні нашы. Ты ж, усe ведаючы, ведаеш, што нягодны і бязбожны нясправядліва паўстаў на нас. І няздольны супрацьстаяць мы шматлікасьці іх, калі не падаш нам дапамогі. Таму грэшныя і нягодныя, ў каяньні молімся Табе: Дапамагі нам, Выратавальнік наш, й вызвалі нас дзеля славы імя Твайго. Ды не вымавяць ворагі нашыя: Бог пакінуў іх й няма выратаваньня ім. Але ды мовяць усе народы: Ты Бог наш й мы людзі Твае, пад аховай Уладарства Твайго заўсёды перабываем. Выяві нам, Госпадзі, міласьсь Тваю ды будуць дзеля нас словы, прамоўленыя Маясеям да людзей Ізраіля: Трымайцеся, стойце й пабачыце выратаваньня ў Госпадзе, бо Госпад змагаецца за нас. Зрабі зь намі ў дабро, каб бачыў вораг наш праваслаўную веру нашу, і ганьбою пакрыўся, і зьмірыўся. Ты, Госпадзі Божа наш, моц і надзея, і абарона наша, не памятай грахоў, беззаконьня і памылак людзей Тваіх, не пакарай нас гневам Тваім, але ў міласэрнасьці і шчодрасьці наведай слугаў Тваіх, што няроўны бой вядуць зь ворагамі Тваімі за вольнасьць зямлі Тваёй Беларускай й народу яе шматпакутнага, але ў набожнасьці няпераможнага, і да Тваeй дабрыні прыпадаючага. Узрадуй сэрцы нашы ў міласьці Тваёй ды ўмацуй нас у міласьці Тваeй. Паўстань на дапамогу нам і разбуры ўсе намеры злыя ворагаў нашых, і зьнішчы дзeрзкасьць іх ды пераўтвары яе ў страх і бегства. А праваслаўнай і справядлівай арміі дзяцей зямлі беларускай, на Цябе надзею маючых, падай адвагу і мужнасьць гнаць ворага зь зямлі Беларускай ды імeм Тваім перамогаць заўсeды, а калі каму судзілася пакласьці ў сьвятой барацьбе душу сваю за веру праўдзівую й Радзіму сваю, гэтым прабач усе грахі іхнія сьвядомыя і несьвядомыя, і як сьвятых Тваіх у дзень судны вянчай вянцамі нятленнымі. Бо Ты ёсьць абарона й перамога, й выратаваньня надзею на Цябе ўскладаючых, й Табе славу аддаем, Айцу, і Сыну, і Сьвятому Духу, цяпер і заўсeды, і на вякі вякоў. Амін.


АПОСТАЛ ПІЛІП

Памяць 14 лістапада

Сьвяты апостал Піліп, выхадзец горада Віфсаіды (Галілея), быў глыбокім знаўцам Сьвятога Пісаньня і, правільна разумеючы сэнс старазапаветных прароцтваў, чакаў прыходу Месіі. Па закліку Выратавальніка (Ян. 1:43) ён пайшоў за Ім. Аб апостале Піліпе некалькі разоў гаворыцца ў Сьвятым Эвангельлі: ён прывёў да Хрыста апостала Нафанаіла (Ян. 1:46); яго Госпад спытаў, колькі трэба грошай для куплі хлеба 5-ці тысячам чалавек (Ян. 6:7); ён прывёў элінаў, якія жадалі убачыць Хрыста (Ян. 12:21– 22); нарэшце, ён падчас Таемнай Вячэры пытаў Хрыста аб Богу Айцы (Ян. 14:8).

Пасьля Ушэсьця Госпада апостал Піліп прапаведаваў Слова Боскае ў Галілею, суправаджаючы пропаведзь цудамі. Так, ён уваскрэсіў немаўля, памерлага на руках у маці. З Галілеі ён накіраваўся ў Грэцыю і прапаведаваў сярод перасяліўшыхся туды юдэяў. Некаторыя зь іх паведамілі ў Ерусалім аб пропаведзі апостала, і тады зь Ерусаліму ў Эладу прыбытку кніжнікі на чале з першасьвятаром для абвінавачваньня апостала Піліпа. Апостал Піліп выкрыў хлусьню першасьвятара, гаварыўшага, што вучні Хрыстовы выкралі і схавалі цела Госпада, распавёўшы, як фарысэі падкупілі ваяроў варты, распаўсюдзіўшых гэтую чутку. Калі жа юдзейскі першасьвятар і яго спадарожнікі сталі ганіць Госпада і накінуліся на апостала Піліпа, яны раптам асьлеплі. Па малітве апостала усё празерэлі, і, бачачы гэты цуд, шматлікія паверылі ў Хрыста. Апостал Піліп паставіў ім япіскапа, імем Наркіс (далучаны да ліку 70 апосталаў).

Зь Элады апостал Піліп адправіўся ў Парфы, а затым у горад Азот, дзе вылечыў хворыя вочы дачкі мясцовага жыхара Нікакліда, які прыняў яго ў свой дом і затым прыняўшага хрост са усім сямействам.

Зь Азоту апостал Піліп адправіўся ў Іярапаль Сірыйскі, дзе, падбухторваныя фарысэямі, юдэі падпалілі дом Іра, які прыняў да сабе апостала Піліпа, а апостала жадалі забіць. Але, бачачы цуды, зробленыя апосталам: вылячэньне высмаглай рукі начальніка горада Арыстарха, які хацеў стукнуць апостала, а таксама уваскрашэньне памерлага хлопца, – раскаяліся і шматлікія прынялі сьвяты Хрост. Паставіўшы Іра япіскапам у Іяраполь, апостал мінуў Сірыю, Малую Азію, Лідзію, Місію, усюды прапаведуючы Эвангельле і пераносячы пакуты. Яго і яго спадарожніцу – сястру Марыамну пабівалі камянямі, зьнявольвалі ў вязьніцы, выганялі з паселішчаў.

Затым апостал прыбыў у Фрыгію, у горад Іераполь Фрыгійскі, дзе было шмат паганскіх храмаў, у тым ліку храм, прысьвечаны зьмеям, дзе жыла велізарная яхідна. Апостал Піліп сілай малітвы забіў яхідну і вылечыў шматлікіх укушаных зьмеямі. У ліку вылечаных была жонка кіраўніка горада Анфіпата, якая прыняла хрысьціянства. Пазнаўшы аб гэтым, кіраўнік Анфіпат загадаў схапіць Піліпа, яго сястру і прыйшоўшага зь імі апостала Варфаламея. Па нагавору жрацоў храма яхідны Анфіпат загадаў укрыжаваць сьвятых апосталаў Піліпа і Варфаламея. У гэты час пачаўся землятрус, і усіх прысутных на судзе засыпала зямлёй. Вісеўшы на крыжы ў храма яхідны апостал Піліп маліўся аб выратаваньні ўкрыжаваўшых яго ад наступстваў землятрусу. Бачачы адбыўшаеся, народ паверыў у Хрыста і стаў патрабаваць здыманьня з крыжа апосталаў. Апостал Варфаламей, зьняты з крыжа, быў яшчэ жывы і, атрымаўшы вызваленьне, хрысьціў усіх паверыўшых і паставіў ім япіскапа.

Апостал Піліп, малітвамі якога усё, акрамя Анфіпата і жрацоў, засталіся жывыя, памёр на крыжы.

Сястра яго Марыамна пахавала яго цела і разам зь апосталам Варфаламеям накіравалася з пропаведзьдзю ў Армэніі, дзе апостал Варфаламей быў укрыжаваны, Марыамна ж прапаведавала да свайго скону ў Лікаоніі.


Thursday, November 26, 2009

АРХІЯПІСКАП ЯН АБ “КІЕЎСКАЕ МАДЭЛІ”


Гэтымі днямі карэспандэнт інтэрнэт – выданьня “Рэлігія ва Ўкраіне” сустрэўся зь Старшынёй Багаслоўска–кананічнае Камісіі ЎАПЦ, Архіяпіскапам Уманскім Янам (Мадзалеўскім), зь якім было запісана вялікае інтэрв’ю, якое выйшла ў расейскім варыянце пад назвай “Правобразам сучаснае “элінскае мадэлі” была “мадэль” кіеўская”. Сёньня ж “Украінская Аўтакефалія” прапануе вашай увазе поўны ўкраінскі варыянт згаданага дыялёгу (Зь якога і ўроблены дадзены пераклад – БА).

Карэспандэнт: Уладыка, распавядзіце, якая, зь Вашае кропкі зору, ідэнтычнасьць УАПЦ сёньня? Гэта царква Заходняй Украіны, усёй Украіны ці гэта родная Царква для ўкраінцаў усяго сьвету? Ці не перажыла яна за апошнія гады нейкую эвалюцыю?

Архіяпіскап Ян: Усім вядома, што нашы тры найбольшыя япархіі – Івана-Франкоўская, Львоўская і Тэрнопальская – разьмешчаны на Заходней Украіне, нягледзячы на гэта, УАПЦ бачыць сябе Царквой унівэрсальнай, у якой маглі знайсьці сябе месца любыя людзі – і ўкраінцы, і неўкраінцы, зь захаду і зь усходу.

Безумоўна, УАПЦ эвалюцыянуе і гэта бачна па матэрыялах нашых Архірэйскіх сабораў за апошнія некалькі гадоў.

Карэспандэнт: Ці не здаецца Вам, што ў Аўтакефальнае Царкве не было прыпісанага ёй крытыкамі вельмі відавочнага этнафілетызму?

Архіяпіскап Ян: Трэба заўважыць, што наша Царква ніколі не была этнафэлітычнаю, але паколькі адмоўная пазыцыя ў стаўленьні да этнафілетызму была адназначна пазначана толькі ў апошні час, гэта дазволіла экспэртам казаць аб зьмене вузкай нацыянальнай парадыгмы ў УАПЦ і вяртаньне яе да праваслаўнае эклезіялёгіі. Былі ў нас асобныя архірэі, заражаныя ерасьсю этнафілетызму, якія зараз, слава Богу, не зь намі. Сярод іх, напрыклад, архіяпіскап Ігар (Ісічэнка); безумоўна, ён быў іскравым прадстаўніком ідэалёгіі этнафілетызму і асабіста мне было цяжка мець зь ім справу.

Дазвольце яшчэ некалькі словаў аб ідэнтычнасьці. УАПЦ цяпер пазыцыянуе сябе як “маленьня Царква”, як неаднаразова паўтараў наш кіраўнік, Сьвяцейшы мітрапаліт Мяфодзій, але мы ведаем, што часам “маласьць” бывае больш значнаю, чым “вялікасьць” вялікіх юрысдыкцый. Маленькая вага можа ў стане, які склаўся, схіліць чашу вагаў у той альбо іншы бок.

І ЎПЦ МП, і ЎПЦ КП зацікаўлены ў том, каб УАПЦ была на іхнім баку, адпаведна, УАПЦ можа адгуляць вырашальную ролю, нягледзячы на тое, што не валодае вялікай колькасьцю парафій. Існуе пашыраная думка, што ЎАПЦ губляе свае парафіі, – гэта не адпавядае рэчаіснасьці. Колькасьць нашых грамад трымаецца на ўзроўні каля тысячы, як і было раней. Проста за рахунак таго, што існуе сталы дрэйф парафій зь адной юрысдыкцыі ў іншую, прычым як у бок УАПЦ, так і ў супрацьлеглым напрамку, колькасьць ёсьць наогул стабільнай.

Карэспандэнт: Тысяча парафій – гэта досыць багата! Розныя “дабрадзеі” звычайна прыпісваюць вам не больш шасьцісот парафій.

Архіяпіскап Ян: Так, каля тысячы. Гэтая колькасьць крыху хістаецца зважаючы на нестабільнасьць рэлігійнага становішча, што нараджае пераходы грамад і сьвятароў зь адной юрысдыкцыі ў іншую. Часьцей за ўсё зьменьваецца толькі падпарадкаваньне япіскапу, якое не цягне за сабой юрыдычную перарэгістрацыю статутаў грамад, што, у сваю чаргу, стварае пэўную блытаніну ў статыстычных дадзеных. Вось, нядаўна надышла інфармацыя аб тым, што пяць парафій аднаго зь дэканатаў у Тэрнопальскае вобласьці перашлі ад Філярэта да ўладыкі Мяфодзія.

Так альбо інакш, міграцыя парафій адбываецца рэгулярна.

Карэспандэнт: Гэтая тысяча – гэта такая “магутная купа”. І, як Вы кажаце, і ЎПЦ, і ЎПЦ КП жадалі б залучыць гэтую магутную тысячу да сябе. Як Вам здаецца, хто за апошнія гады зрабіў больш крокаў насустрач УАПЦ – Кіеўскі патрыярхат альбо ЎПЦ пад кіраўніцтвам Сьвяцейшага мітрапаліта Ўладзіміра?

Архіяпіскап Ян: Безумоўна, тыя намаганьні, якія рабіліся Ўкраінскае Праваслаўнае Царквой пад амафорам мітрапаліта Ўладзіміра, былі больш значнымі і сур’ёзнымі. Я маю на ўвазе не толькі апошнія заявы, але і перамовы 2006-га года, якія адбываліся пасьля трывалага адзінаццацігадовага перапынку. Цьвярозасьць падыходу, бачаньне існуючых праблемаў і прага да іх пераадоленьня ўсялялі надзею.

Наадварот, перамовы з Кіеўскім патрыярхатам заўсёды заходзілі ў глухі кут, не гледзячы на шматлікія спробы.

Карэспандэнт: Калі не памыляюся, апошні раз гэта было ў 2005-м годзе?

Архіяпіскап Ян: Так, у самым канцы 2005-га году. Прычым, штораз перамовы заходзілі ў глухі кут разьбіваючыся аб адзін і той жа камень спатыканьня – праблему кіраўніцтва ва ЎПЦ КП. Тут аніякія кампрамісы іх кіраўніком не ўспрымаюцца. Сьвяцейшы мітрапаліт Мяфодзій неаднаразова заклікаў главу Кіеўскага патрыярхату пайсьці з кіруючых пасад разам, даўшы тым самым магчымасьць аб’яднальнаму сабору абраць іншую асобу для кіраваньня агульнай юрысдыкцыяй. Гэта катэгарычна адкідалася дзеючым главой УПЦ КП, перамовы прыпыняліся і ўсе далейшыя спробы адшукаць кампрамісны варыянт выяўляліся пазбаўленымі сэнсу.

Карэспандэнт: Наколькі я ведаю, ва Ўкраіне ёсьць пэўны досьвед рэалізацыі рознымі юрысдыкцыямі агульных цэркоўна–культурніцкіх праектаў.Ці не здаецца Вам, што было б лягічна, што Аўтакефальная царква разам зь іншымі цэрквамі Ўкраіны яшчэ да пошуку юрыдычных шляхоў яднаньня мела б нейкія агульныя справы. Як вядома, нават у сьвецкае сфэры нішто так не яднае, як агульная справа і праца над нейчым агульным. Ці не здаецца Вам, што менавіта цяпер настаў такі момант.

Мяне заўсёды зьдзіўляла, што, нягледзячы на ўзаемную падобнасьць Кіеўскага патрыярхату і ЎАПЦ, менавіта асабісты момант перашкаджае рэалізацыі шматлікіх праектаў. Ці магчыма, насуперак гэтаму асабістаму моманту, зьдзяйсьненьне пэўных агульных праектаў, напрыклад, зь Маскоўскім патрыярхатам, які намагаецца дэманстраваць сваю ўкраінскасьць.

Архіяпіскап Ян: З Кіеўскім патрыярхатам у нас існуюць агульныя лякальныя праекты, у якіх бяруць удзел некаторыя дэканы, сьвятары і міране. На роўні архірэяў гэта практычна немагчыма праз амбітнасьць главы ЎПЦ КП, аб якой ужо казалася.

Што стасуецца ЎПЦ, то тут усё наадварот. Можа нам і жадалася б пачаць зь нейкіх лякальных праектаў, але не заўсёды сустракаецца разуменьне на ўзроўні сьвятароў. Больш мабільным, адукаваным і “падкаваным” у разуменьня магчымых шляхоў супрацоўніцтва выяўляецца Сьвяцейшы мітрапаліт Уладзімір і ягоная каманда, чым прадстаўнікі ЎПЦ на месцах. Нейкіх агульнацаркоўных агульных праектаў мы сёньня дазволіць сябе не можам, а нешта меней маштабнае не выходзіць зь аб’ектыўных прычын, хоць дамоўленасьці ёсьць, і перамоўныя камісіі стала абмяркоўваюць гэтыя пытаньні. Магчыма, пасьля чарговага раунда перамоў, зьявіцца нейкая агульная справа, напрыклад, гэта маглі б быць агульныя пераклады і рэдакцыя богаслужбовай літаратуры, абмеркаваньне актуальных багаслоўскіх праблемаў. Жадаецца спадзявацца, гэта пытаньне будзе вырашана ў найблізкай будучыне.

Карэспандэнт: Можа, варта было б пачаць ствараць нейкія інтэлектуальныя пляцоўкі? Значыцца не толькі праводзіць нейкія “круглыя сталы”, але і выдаваць часопісы, рабіць інтэрнэт–праекты, прысьвечаныя тэме яднаньня, і зьбіраць вакол гэтага людзей як зьнізу, так і зьверху? Магчыма, з гэтай мэтай варта заснаваць нейкае брацтва альбо грамадзянскія ініцыятывы?

Архіяпіскап Ян: Ва ЎАПЦ як юрысдыкцыі, якая мае багаты досьвед працы з праваслаўнымі брацтвамі, ёсьць пэўныя асьцярогі, што яны могуць адыгрываць не цалкам станоўчую ролю не толькі ў працэсе яднаньня, а і ў працэсе жыцьцядзейнасьці самой царкоўнай арганізацыі. Аднак, пытаньне агульных праектаў, у тым ліку інтэлектуальных, зь залучэньнем інтэрнэт – рэсурсаў і іншых СМІ, безумоўна, ёсьць актуальным і, будзем спадзявацца, што па выніках наступнай сэрыі перамоў мы будзем мець з гэтага пэўны вынік.

Карэспандэнт: Калі брацтвы непакояць, магчыма, тым, што зьнізу прыходзяць розныя анархічныя элемэнты, то, магчыма, ёсьць сэнс у стварэньні навукова–багаслоўскіх калектываў, такіх своеасаблівых брацтваў для выкладчыкаў і экспэртаў розных канфэсій, якія маюць послух сваім герархам, і не былі б такімі анархічнымі, як некаторыя братчыкі?

Архіяпіскап Ян: Безумоўна! Была нават думка аб тым, каб даць магчымасьць выкладчыкам сэмінарый УАПЦ праслухоўваць курсы лекцый у Кіеўскіх духоўных школах для ўздыманьня свайго багаслоўскага ўзроўню. Гэта абмяркоўвалася, але наша апошняя працоўная сустрэча была так даўно, што гэтае пытаньне засталося ў стадыі распрацоўкі.

Карэспандэнт: Лічу, што такой агульнай справай магло б зрабіцца выданьне ўкраінскіх сэрый багаслоўскіх кніг. Сёньня выпускам багаслоўскіх кніг украінскае мовай займаюцца сьвецкія выдаўцы, такія як, напрыклад, “Дух і Літара”. Нешта выдаюць грэка–каталікі. Нядаўна ЎПЦ МП выдала ва ўкраінскім перакладзе кнігі архіяпіскапа Іларыёна (Алфеева) “Таямніца веры”, выдадзена кніга аб Рамане Салодкасьпявака ўкраінскай мовай, “Слова Пастыра. Бяседы аб праваслаўнае веры” патрыярха Кірылы. Магчыма, варта зрабіць крокі насустрач, зрабіўшы агульны праект? Магчыма, і ўкраінская дзяржава выявіць да гэтага інтарэс?

Архіяпіскап Ян: Гэта было б вельмі добра. Я думаю, што мы будзем спрабаваць дамовіцца аб гэтым на наступных перамовах. Спадзяюся, што іх чарговая фаза выявіцца больш актыўнай і не будзе настолькі трывалых перапынкаў у нашых сустрэчах. Калі мы доўга не сустракаемся, то забываем, аб чым размаўлялі ў апошні раз. Думаю, першыя некалькі гадзін нам давядзецца цалкам прысьвяціць аднаўленьню нашых папярэдніх дамоўленасьцяў. Добра, што з боку ЎПЦ мы маем цяпер адэкватную перамоўную камісію, склад якой зазнаў пасьля апошняга Сыноду значныя зьмены і папоўніўся тымі людзьмі, зь якімі сапраўды магчыма весьці сур’ёзны і трывалы дыялёг.

Карэспандэнт: Некаторыя аналітыкі ацанілі склад гэтай камісіі як дэманстрацыю з боку ЎПЦ адкрытасьці адносна Аўтакефальнай Царквы. І таму вынікае думка: калі нават гэты склад не здолее дамовіцца, каб УАПЦ увайшла як аўтаномная царква ў УПЦ МП, то гэта немагчыма наогул. Наколькі, пры спрыяльных абставінах і пры адпаведным багаслоўскім абгрунтаваньні, магчыма знаходжаньне ЎАПЦ у складзе ЎПЦ Маскоўскага патрыярхату, без парываньняў апошняй кананічных сувязяў зь Масквой? Ці гэта прынцыпова немагчыма?

Архіяпіскап Ян: Для пераважнае большасьці нашых сьвятароў і міран пераход у Маскоўскі патрыярхат будзе відавочнай здрадай ідэі аўтакефаліі, і таму ўваходжаньне непасрэдна пад амафор Сьвяцейшага мітрапаліта Ўладзіміра мы не можам сябе дазволіць. Набываючы такім чынам кананічную еднасьць, мы губляем парафіяльную еднасьць, еднасьць вернікаў, якія складаюць цела ЎАПЦ.

Але разумеючы неабходнасьць набыцьця кананічнае еднасьці і еўхарыстычных зносін зь сусьветным Праваслаўем, мы разглядаем мадэлі, якія задаволілі б як УПЦ, так і ЎАПЦ. Мы намагаемся адшукаць кампрамісны варыянт, які прадбачыў б наяўнасьць зьнешняга гаранта самабытнасьці нашай юрысдыкцыі. Ім мог бы зрабіцца Канстантынопальскі патрыярхат, які гістарычна мае права на існаваньня ва Ўкраіне, калі згадаць усе кананічныя нюансы гісторыі прыяднаньня Кіеўскае мітраполіі да Маскоўскага патрыярхату ў XVII ст.

Мы спадзяемся, што Сусьветны патрыярх возьме на сябе функцыю незалежнага арбітра і гаранта таго, што ЎАПЦ, адшукаўшы кананічную еднасьць зь сусьветным Праваслаўем ва ўлоньні іншай юрысдыкцыі, тым ня меней, захаваем самаідэнтычнасьць. Як гэта будзе адбывацца, мы пакуль не ведаем, але менавіта такая схема дазволіла б нам не згубіць паству, і нават пэўным чынам паслужыць узмацненьню пазыцый УПЦ, якая здолела б адрадзіць свае тры калісьці практычна згубленыя япархіі: Львоўскую, дзе ў яе мала парафій, Івана–Франкоўскую, дзе іх ня вельмі багата, і Тэрнопальскую. Гэта быў бы, на мой погляд, значны посьпех УПЦ ў справе пацьверджаньня і ўзмацненьня свайго аўтаномнага статусу, які пасьля візыту Сьвяцейшага патрыярха Кірылы ва Ўкраіну гэтым летам пагражаў апынуцца пад пытаньнем ў некаторых сваіх аспэктах.

Карэспандэнт: Гэта вельмі цікавы варыянт, аб якім Вы распавялі. Выходзіць, што насупраць думкі аналітыкаў, якія праводзяць аналёгію паміж умовамі ўваходжаньня ЎАПЦ у склад УПЦ з тымі, на якіх Руская замежная Царква ўвайшла да яднаньня з РПЦ, такая аналёгія, зь Вашай кропкі зору тут не працуе. У такім выпадку, неабходна нейкае больш складанае рашэньне, зь залучэньнем у якасьці арбітра Канстантынопальскага патрыярха. Але ці магчымы іншыя варыянты вырашэньня долі Аўтакефальнае Царквы, напрыклад, прамое падпарадкаваньне Канстантынопалю.

Мы ведаем, што Масква вельмі раўніва ставіцца да гэтага, пагражаючы расколам сусьветнага Праваслаўя, які магчымы ў тым выпадку, калі Канстантынопальскі патрыярх возьме ўкраінскіх аўтакефалістаў у сваю юрысдыкцыю. Але, паколькі ЎАПЦ “маленькая Царква”, магчыма, Масква магла б гэтую тысячу парафій у складзе Канстантынопальскага патрыярхату выцерпець і не пайсьці на глябальны разрыў з рэштай Праваслаўя.

Архіяпіскап Ян: Магчыма і здолела б выцерпець. Але мы разумеем, чым абумоўлена палітыка маскоўскага патрыярха, як і тое, што Масква абсалютова не зацікаўлена пускаць ва Ўкраіну Канстантынопальскі патрыярхат, справядліва бачачы ў гэтым пагрозу для сябе. Мне здаецца, што расколу сусьветнага Праваслаўя не адбудзецца, хутчэй за ўсё, сама Масква можа пайсьці ў раскол ад сусьветнага Праваслаўя, калі Сусьветны патрыярх увайдзе на тэрыторыю Ўкраіны. Занадта мала сатэлітаў засталося ў РПЦ ў праваслаўным сьвеце. Так альбо інакш, разумеючы зацікаўленасьць у захаваньні агульнацаркоўнага сьвету і непажаданасьць падобных дзеяў з боку Масквы, жадалася б, перш за ўсё, працаваць над тым варыянтам, які будзе найменьш для ўсіх.

Безумоўна, магчыма ўявіць сябе часовае ўваходжаньне ЎАПЦ на правах аўтаноміі ў склад Канстантынопальскага патрыярхату, прычым, не на год і нават не на дзесяць гадоў. Але існуе небясьпека, што такі варыянт кананічнае легітымізацыі герархіі ЎАПЦ мог бы прывесьці да істотнага завастрэньня канфрантацыі паміж праваслаўнымі юрысдыкцыямі ва Ўкраіне. Цяпер магчыма размаўляць аб наяўнасьці толькі адной кананічнае юрысдыкцыі, што мае зносіны зь сусьветным Праваслаўем – УПЦ, але становішча зьменіцца ў выпадку прыёму ЎАПЦ у Канстантынопальскі патрыярхат, што падцепліць паміжюрысдыкцыйную напружанасьць. Таму, перш за ўсё, мы намагаемся працаваць над мяккім варыянтам, які дастатковай мерай адпавядаў бы інтарэсам як УАПЦ, так і ЎПЦ пад амафорам мітрапаліта Ўладзіміра.

Такім чынам, звычайна, ідэальнага рашэньня ўсё адно няма, хтосьці застанецца ў большым плюсе, хтосьці – у меншым, але, так альбо інакш, рашэньне ўкраінскай царкоўнае праблемы мусіць зьдзяйсьніцца ў фармаце, які б адпавядаў інтарэсам не той ці іншае юрысдыкцыі, а Праваслаўнае Царкве ва Ўкраіне цалкам. Калі мы адмовімся ад дыялёгу зь УПЦ і будзем весьці перамовы выключна з Канстантынопалем, то гэта будзе выгодна толькі Канстантынопалю і ЎАПЦ, але прывядзе да завастрэньня канфэсійнага становішча ва Ўкраіне, што аніяк ня ёсьць нашай мэтай. Наадварот, мы жадаем спрыяць прывядзеньню жыцьця праваслаўных цэркваў ва Ўкраіне да агульнаправаслаўнай нормы. Безумоўна, важна, каб гэты варыянт быў прыняты таксама і Масквой, пры тым, што ва Ўкраіне шмат хто ўжо разумее яго актуальнасьць.

Мне здаецца, наша лёгіка зразумелая прадстаўнікам Канстантынопальскага патрыярхату, але мы яшчэ не ведаем думкі вышэйшага кіраўніцтва РПЦ. А мы павіны быць рэалістамі, разумеючы, што дыялёг аб будучыні Праваслаўнай Царквы ва Ўкраіне мае адбывацца і зь улікам думкі Масквы – недаацэньваць уплыў РПЦ на агульнаправаслаўныя працэсы было б наіўна. Сьвяцейшы патрыярх Кірыла – герарх, які валодае стратэгічным бачаньнем будучага Праваслаўя. І мы павінны намагацца вытлумачыць яму і сваю лёгіку, і тое, як мы разумеем інтарэсы ЎАПЦ і Праваслаўя ва Ўкраіне цалкам. Мы павінны зразумець – каб прыйсьці да рэальнага і канструктыўнага рашэньня, неабходна ўзаемаразуменьне, неабходна, каб усе зацікаўленыя бакі былі гатовыя ахвяраваць сваімі юрысдыкцыйнымі інтарэсамі дзеля інтарэсаў Царквы.

Карэспандэнт: У чым жа палягае Ваша прапанова? Мова ідзе аб прыяднаньне ЎАПЦ да ЎПЦ пры ўдзеле Сусьветнага Патрыярха?

Архіяпіскап Ян: Калі мы жадаем прыйсьці да рэальнага вырашэньня царкоўнае праблемы ва Ўкраіне, то павінны навучыцца мысьліць царкоўнымі, кананічнымі, а не палітычнымі катэгорыямі. Прыяднаньне – гэта сынонім канфэсійнага паражэньня. І зь меркаваньняў пастырскага характару, каб захаваць сваю паству, УАПЦ адкідае падобныя варыянты вырашэньня праблемы. Але мы гатовы размаўляць аб “аднаўленьне царкоўнае еднасьці” Украінскай Праваслаўнай Царквы. Цяпер аб нашай прапанове. Не так даўно быў апублікаваны мой артыкул, дзея зьвярнуўся да досьведу Элінскае Царквы, у якой царкоўная еднасьць мае, так бы мовіць, складной характар падпарадкаваньня. Элінская Царква мае ўсе адзнакі адзінае Памеснае Царквы, у рамках якой існуе цэнтралізаванае кананічнае кіраваньне

У Элінскае Царкве існуюць такія кананічныя ворганы як Кіраўнік і Архірэйскі Сабор ( у Грэцыі ён называецца Сынодам). Разам з тым, гэтая Памесная Царква як бы складаецца зь двух юрысдыкцый – уласна грэцкай і юрысдыкцыі Сусьветнага Патрыярха. Больш паловы япархій Элінскае Царквы знаходзяцца на тэрыторыі так званых “новых зямель”, які былі ўключаны да складу грэцкае дзяржавы пасьля балканскіх войнаў. Гістарычна гэтыя япархіі заўсёды належалі Канстантынопальскаму патрыярхату.

Аднак, адпаведна Томасу аб аўтакефаліі Грэцкае Царквы, яе кананічнае тэрыторыя была вызначана тэрыторыяй грэцкай дзяржавы. Вынікла калізія. Грэцкая дзяржава і грамадзтва былі зацікаўлены ў тым, каб Царква ў Грэцыі была адзінай. Зь іншага боку, было абсалютна зразумела, што ў аднабаковым парадку, толькі намаганьнямі дзяржавы і Элінскае Царквы гэтае пытаньне вырашыць немагчыма. Зрабілася зразумелым, што выратаваць становішча можа толькі кампраміс. І гэты кампраміс быў знойдзены. Канстантынопаль не адмовіўся цалкам ад сваіх юрысдыкцыйных правоў на “новыя тэрыторыі”. Але ён пагадзіўся дзеля еднасьці Царквы ў Грэцыі дэлегаваць частку гэтых правоў Сабору япіскапаў Элінскае Царквы пад старшынствам архіяпіскапа Афінскага. Такім чынам, вынікла адзіная цэнтралізаваная царкоўная структура, якая складаецца зь двух юрысдыкцый.

Карэспандэнт: Вы лічыце, што Элінская мадэль магла б выявіцца карыснай і для Ўкраіны?

Архіяпіскап Ян: Менавіта гэта я і напісаў ва згаданым артыкуле, які, да рэчы, быў апублікаваны на Вашым сайце ў аўтарскім варыянце. Мы павінны зразумець дзьве рэчы. Першае. Стварэньне ва Ўкраіне паўнавартаснай юрысдыкцыі Канстантынопаля без узгадненьня зь УПЦ прывядзе да канфлікту, і істотна адцягне час легітымізацыі ЎАПЦ. І другое. Ні паства ЎАПЦ, ані паства любой іншае царкоўнае структуры, што прэзэнтуе аўтакефальны рух, ніколі не пагадзіцца на тое, каб “растварыцца” ва ЎПЦ. Перайсьці на такіх умовах можа толькі групка клірыкаў, але не паства. І калі ЎПЦ не гатовая сёньня да зьмены свайго кананічнага статусу, то адзінай мадэльлю аднаўленьня царкоўнае еднасьці ва Ўкраіне сёньня можа быць “Элінская” мадэль, якая прадбачвае, па–першае, удзел у працэсе аб’яднаньня Канстантынопальскага патрыярха, а па – другое, кананічныя, малітоўныя зносіны япіскапату і кліру ЎАПЦ з патрыярхам Варфаламеям.

Карэспандэнт: Але якія гістарычна –кананічныя прадумовы да такой мадэлі вылячэньня расколу існуюць сёньня?

Архіяпіскап Ян: Галоўная перавага гэтай мадэлі ў тым, што яна можа быць задзейнічаная ўжо зараз, у той час, калі для рэалізацыі іншых кананічных мадэлей неабходны час, прычым, я не выключаю, што мы гаворым аб дзесяцігодзьдзях. Калі ж Вы гаворыце аб канкрэтных гістарычных і кананічных прадумовах, то яны відавочныя. Дастаткова толькі правесьці ўважны кананічны аналіз сэрыі Патрыяршых і Сынадальных грамат 1686 г. Такі аналіз – тэма асобнага кананічнага дасьледаваньня. Але я згадаю найважнейшае – адной зь умоў прыяднаньня Кіеўскае Мітраполіі да Маскоўскага Патрыярхату, згодна гэтых грамат, была малітоўная еднасьць з Канстантынопалем.

Так, у Сынадальнае грамаце Канстантынопальскага Патрыярхату (значыцца граматы Архірэйскага сабору) да маскоўскага цара згадваецца, што Кіеўскі мітрапаліт павінны і пасьля ўваходжаньня ў склад Маскоўскага патрыярхату захоўваць памінаньня імя Сусьветнага патрыярха. Імя Сусьветнага Патрыярха павінна было згадвацца на першым месцы, а патрыярха Маскоўскага – на другім, і дзеля хіратоніі, якую Кіеўскі мітрапаліт атрымлівае ад (патрыярха) Маскоўскага. Іншымі словамі, пры бліжэйшым разглядзе выходзіць, што правобразам сучаснай “элінскае мадэлі” была мадэль “кіеўская”, значыцца мадэль кананічнага ладу, які быў вызначаны для Кіеўскай мітраполіі граматамі 1686 г.

Карэспандэнт: Гэта вельмі знакавае, важнае сьцьверджаньне. Але ці гатова ЎАПЦ навукова абгрунтаваць Вашу думку?

Архіяпіскап Ян: Я лічу, што гэта справа не толькі самой УАПЦ, але ўсіх праваслаўных навукоўцаў. Звычайна ж, РПЦ раней не была зацікаўлена ў тым, каб гэтая праблема атрымала належнае навуковае асьвятленьне, была аб’ектыўна і навукова дасьледавана. Але час зьмяніўся, і я лічу, што цяпер неабходны сапраўды навуковы аналіз. Зь свайго боку Багаслоўска–Кананічная камісія, звычайна ж, правядзе адпаведную навуковую працу. Але неабходна, каб у дасьледніцкую працу ўключыліся і багасловы іншых Памесных Цэркваў, якія ня ўдзельнічаюць у царкоўным канфлікце ва Ўкраіне.

Карэспандэнт: Вы кажаце аб кампрамісным варыянце. Але калі кампраміс зь Масквой усё ж не будзе знойдзены, як падзеі будуць разьвівацца ў такім выпадку? Ці лічыце Вы, што Канстантынопаль пойдзе на стварэньне сваёй паўнавартаснай юрысдыкцыі ва Ўкраіне ў найблізкія гады.

Архіяпіскап Ян: Украіна сёньня ёсьць закладнікам адносін паміж Канстантынопалем і Масквой. Усё залежыць ад таго, як яны складуцца. Калі Канстантынопаль будзе зацікаўлены ў актыўным супрацоўніцтве з РПЦ, то, натуральна, стварэньне юрысдыкцыі Канстантынопаля ва Ўкраіне будзе адкладацца.

Карэспандэнт: Але ці мае гэты праект наогул шансы на ажыцьцяўленьне?

Архіяпіскап Ян: Я ні сэкунды не сумняваюся ў тым, што калі нам не ўдасца дасягнуць кампрамісу зь УПЦ сёньня, то такая юрысдыкцыя абавязкова будзе створана. Архірэі ЎАПЦ – адказныя людзі. І калі мы падпісалі просьбу аб уваходжаньні да складу Канстантынопальскага патрыярхату, то абсалютна зразумела, што гэта будзе зроблена пасьля ўважнага і ўзважанага аналізу становішча. Таму я абсалютна ўпэўнены ў тым, што “Элінская мадэль” – адзіная альтэрнатыва стварэньню паўнавартаснай юрысдыкцыі.

“Кропка невяртаньня” для ЎАПЦ ўжо пройдзена. Мы скіравалі адпаведную просьбу ў Канстантынопаль, і цяпер будзем спакойна, мірна чакаць адказу Сусьветнага патрыярха. Чакаць на яго нават у тым выпадку, калі ён прыйдзе не сёньня і не заўтра. Аднак, я ўпэўнены, што ад такога адкладаньня рашэньня праблемы ўрэшце згубяць усе – і РПЦ, і ЎАПЦ, і Канстантынопаль, і Праваслаўе цалкам. Царква не павінна разьвівацца ў канфрантацыйным рэчышчы. Скрозь, дзе гэта магчыма, неабходна шукаць кампрамісныя рашэньні, значыцца рашэньні на базе кансэнсусу.

http://uaoc.net/2009/11/13/pro-kyjivsku-model/

Wednesday, November 25, 2009

СЬВЯЦІЦЕЛЬ ЯН МІЛАСЬЦІВЫ

Памяць 12 лістапада

Сьвяціцель Ян Міласьцівы, Патрыярх Александрыйскі, нарадзіўся на Кіпры ў VII стагодзьдзі ў сям'і шляхетнага вяльможы Епіфанія. Па волі бацькоў уступіў у шлюб і меў дзяцей. Калі жонка і дзеці сьвятога памерлі, ён стаў манахам: строгім посьнікам, малітоўнікам і браталюбчым.

Яго духоўныя подзьвігі прыдбалі яму вядомасьць, і, калі заўдавела патрыяршая катэдра ў Александрыі, імпэратар Іраклій і усё духавенства упрасілі сьвятога Яна заняць патрыяршы пасад.

Сьвяціцель годна нёс архіпастырскае служэньне, клапоцячыся аб маральным і дагматычным выхаваньні даверанага яму статку. Падчас свайго патрыяршаства ён выкрыў і выгнаў зь Александрыі ерась монафеліта-антыёхійца Фулона.

Але галоўнай сваёй справай сьвяціцель лічыў міласьціну і дабрадзейнасьць усім жывучым у нястачы. У пачатку свайго патрыяршага служэньня ён загадаў весьці улік жабракоў і убогіх у Александрыі, якіх апынулася звыш сямі тысяч чалавек. Усім гэтым няшчасным сьвяціцель даваў штодзённы бясплатны пражытак. Два разу ў тыдзень, у сераду і пятніцу, ён выходзіў да дзьвярэй патрыяршага сабору і, седзячы на дзядзінцы, прымаў усіх жывучых у нястачы: разьбіраў звады, дапамагаў пакрыўджаным, раздаваў міласьціну. Тры разу ў тыдзень ён наведваў лякарні, аказваючы дапамогу пакутнікам. У гэты час імпэратар Іраклій вёў цяжкую вайну з пэрсыдзкім царом Хозроям II. Пэрсы разрабавалі і спалілі Ерусалім, захапіўшы мноства палонных. Сьвяты Патрыярх Ян аддаў вялікую частку царкоўнай казны для іх выкупу.

Сьвяціцель ніколі не адмаўляў просячым. Аднойчы па дарозе ў лякарню ён сустрэў жабрака і загадаў даць яму 6 срэбранікаў. Жабрак, зьмяніўшы адзежу, абагнаў Патрыярха і зноў стаў прасіць міласьціну. Ян зноў даў яму 6 срэбранікаў. Калі жа жабрак у трэці раз папытаў міласьці і служкі сталі турыць назойлівага просьбіта, Патрыярх загадаў даць яму 12 срэбранікаў, сказаўшы: “Ці не Хрыстос спакушае мяне?” Два разы сьвяціцель даваў грошы купцу, пацярпеўшаму караблекрушэньні, а на трэці раз даў яму належны Патрыярхіі карабель, напоўнены пшаніцай, на якім купец зьдзейсьніў шчаснае вандраваньне і вярнуў пазычанае.

Сьвяты Ян Міласьцівы быў вядомы сваім рахманым стаўленьнем да людзей. Аднойчы сьвяціцель змушаны быў за нейкую правіннасьць адлучыць ад Царквы аднаго клірыка. Правініўшыся узлаваўся на Патрыярха. Сьвяціцель жадаў заклікаць яго для гутаркі і забыўся аб гэтым. Падчас зьдзяйсьненьня Боскай літургіі сьвяты успомніў словы Эвангельлі: калі прыносіш свой дарунак на алтар і успомніш, што брат твой мае штосьці супраць цябе, – пакінь дарунак свой і перш зьмірыся з братам тваім (Мц. 5:23–24). Сьвяціцель выйшаў зь алтара, заклікаў да сабе вінаватага клірыка і, упаўшы перад ім на калены, усенародна прасіў прабачэньня. Узрушаны клірык раскаяўся ў зробленым і пасьля зрабіўся набожным сьвятаром.

Адзін гараджанін абразіў Георгія, пляменьніка Патрыярха. Георгій прасіў сьвятога адпомсьціць крыўдніку. Сьвяціцель абяцаў так ушанаваць крыўдніка, што зьдзівіцца уся Александрыя. Гэта супакоіла Георгія, і сьвяты Ян стаў павучаць яго, кажучы аб неабходнасьці пакорнасьці і пакоры, а затым, заклікаўшы крыўдніка, абвясьціў, што вызваляе яго ад выплаты царкоўнай даніны за зямлю. Александрыя сапраўды была зьдзіўленая такі “помстай”, а Георгій зразумеў урок свайго дзядзькі.

Сьвяты Ян, строгі аскет і малітоўнік, заўсёды меў у душы памяць сьмяротную. Ён замовіў для сябе дамавіну, але не загадаў майстрам дарабляць яго да канца, папрасіўшы кожны сьвяточны дзень прыходзіць да яго і пытаць, не ці час завяршыць працу.

Незадоўга да скону сьвяты Ян змушаны быў па хваробе пакінуць сваю катэдру і паехаць на востраў Кіпр. Падчас шляху на караблі хвораму сьвяціцелю было знак: у сонным бачаньні яму зьявіўся прамяністы муж і сказаў: “Цар цароў кліча цябе да Сабе”. Гэтае бачаньне прадказала хуткі скон Патрыярха. Прыбыўшы на Кіпр, у родны горад Амафунт, сьвяціцель зь мірам адышоў да Госпада (616 – 620).

Трапар Яну Міласьціваму, патрыярху Александрыйскаму

У цярпеньні тваім атрымаў плату тваю, ойча звышгодны, / у малітвах няспынных знаходзячыся, / жабракоў палюбіў і ім дапамагаў, / але маліся Хрысту Богу, Ян Міласьцівы, дабрашчасны, / каб выратавацца душам нашым.


ЗВЫШГОДНЫ ЯФРЭМ СІРЫН. ПАВУЧАНЬНЕ АБ БЯЗМОЎІ

Набудзьце, брація, бязмоўе, як моцную сьцяну. Бязмоўе пастаўляе цябе вышэй запалу. Ты вядзеш бітву зьверху, а запал зьнізу. Набудзь бязмоўе ў страху Боскім, і не пашкодзяць табе усе стрэлы варожыя. Бязмоўе ў злучэньні зь страхам Боскім ёсьць агністая калясьніца, на неба узносячая таго, хто набыў гэта. Ды пераканае цябе ў гэтым прарок Ільля, які палюбіў бязмоўе і страх Божы і забраны на неба. О, бязмоўе дабрыня манаха! О, бязмоўе нябесная лесьвіца! О, бязмоўе шлях у Царства нябеснае! О, бязмоўе люстэрка грахоў, што паказвае чалавеку граху яго! О, бязмоўе, не утрымліваючае сьлёз! О, бязмоўе, якое нараджаючае пакорнасьць! О, бязмоўе, што жыве разам зь мудрасьцю пакоры! О, бязмоўе, якое уводзіць чалавека ў мірны стан! О, бязмоўе, спалучанае зь страхам Боскім! О, бязмоўе асьвятленьне розуму! О, бязмоўе выпрабавальнік намераў! О, бязмоўе супрацоўнік розуму! О, бязмоўе, якое спараджае усё добрае! О, бязмоўе сьцьвярджэньне паста! О, бязмоўе перашкода дагаджаньня чрэву! О, бязмоўе практыкаваньне ў малітве і чытаньні! О, бязмоўе цішыня намераў! О бязмоўе спакойная прыстань! О, бязмоўе супакой душы! О, бязмоўе радасьць душы і сэрцы! О, бязмоўе зьнішчэньне неразважлівасьці! О, бязмоўе вораг бессаромнасьці! О, бязмоўе маці глыбокай павагі! О, бязмоўе вязьніца запалу! О, бязмоўе дапамога ва усякай дабрадзейнасьці! О, бязмоўе, якое прыводзіць да ня прагненьня да грошаў! О, бязмоўе добрая няволя і лёгкі цяжар, спакоўваючае носячых цябе! О, бязмоўе поле Хрыстова, пладаноснае добрымі пладамі! О, бязмоўе, спалучанае зь страхам Боскім, сьцяна і агароджа жадаючым жыць дзеля Царства нябеснага!

Так, брат, набудзь сабе добрую частку, якую абрала Марыя “якая не адымецца ў яе” (Лк. 10:42). Ці бачыш, брат, якое бязмоўе? Сам Госпад хваліць таго, хто набыў гэтае. Набудзь сабе бязмоўе, умілаваны брат мой, “Суцяшайся Госпадам” Тваім (Пс. 36:4), седзячы пры нагах Яго, і прыляпіўшыся да Яго Адзінага, каб і ты мог сказаць зь адвагай: “Душа мая да Цябе прыляпілася; правіца Твая трымае мяне” Праз гэта “як лоем і алеем душа мая насычаецца” (Пс. 62:9,6). Так, брат мый, набудзь сабе бязмоўе, больш салодкае чым мёд. Бо лепш кавалак хлеба зь сольлю ў бязмоўі і супакоі, чым прапанова дарагіх страў сярод спакус і клопатаў. Паслухай Таго, Хто кажа: “Прыйдзеце да Мяне, усе струджаныя і прыгнечаныя, і Я супакою вас(Мц. 11:28). Госпад жадае супакоіць цябе ад апек, ад раздражняльнасьці, ад спакус і жалоб стагодзьдзя гэтага; Ён жадае, каб спакойны ты быў эгіпэцкім плінфаробленьнем; жадае весьці цябе ў пустэльню, гэта значыць, у бязмоўе, каб асьвятляць шляхі твае слупам хмарным, каб нагадаваць цябе маннаю, разумею жа хлеб бязмоўя і супакою, і каб успадкоўваў ты зямлю зароку. Так, умілаваны, набудзь сабе бязмоўе, палюбі яго, ды асалоду атрымаеш, бо “ежу дае тым, хто баіцца Яго(Пс.110:4). Так, брат, набудзь бязмоўе разам зь страхам Боскім, і Бог сусьвету будзе з табою. Яму слава на вякі вякоў! Амін.

Умольваю вас, брація умілаваныя Госпадам, паспрабуйце штодзённа мець гэтае ў памяці, разумею жа веру, любоў, пакору, падмацаваньне сябе заўсёднымі малітвамі да Бога, заўсёдным павучаньнем у Боскіх Пісаньнях і бязмоўем. Калі усё гэта ёсьць і прысутнае багата ў вас, то не будзеце нядзейнымі і бясплённымі ў спазнаньні Госпада нашага Ісуса Хрыста. Манах, які не набыў гэтага і думае аб сваім выратаваньні, ёсьць зачыняючы вочы сьляпы, які забыўся ранейшыя свае грахі, і “здараецца зь імі як у той праўдзівай прымаўцы: сабака вяртаецца на ваніты свае, і: памытая сьвіньня ідзе качацца ў балоце.(2 Пят. 2:22). “Бо, калі, унікнуўшы нечысьці сьвету праз спазнаньне Госпада і Збаўцы нашага Ісуса Хрыста, зноў заблытваюцца ў іх і перамагаюцца імі, дык апошняе для такіх бывае горш за першае. Лепей бы ім не спазнаць дарогі праўды, чым, спазнаўшы, вярнуцца назад ад перададзенай ім сьвятой запаведзі.” (2 Пят. 2:20-21)

Такім чынам, умілаваныя і дакладныя слугі, абраныя ваяры Хрыстовы, манахі, пачуем сказанае сэрцам сваім ва усёй зброі, кожны дзень без апушчэньня утрымліваючы гэтае ў памяці, каб у стане нам быць, подзьвігам добрым адзначыцца і растаптаць усю сілу ворага, і пазбавіцца ад гневу, чакаючага на сыноў непакорлівых, здабыць жа літасьць і мілату ў страшны дзень прад Судзьдзёй Праведным, падаючаму кожнаму па справах яго. Яму слава ў ва усе стагодзьдзі! Амін.