Saturday, May 4, 2013

Слова Сьвяціцеля Епіфана, япіскапа Кіпрскага ў Вялікую Суботу


Сьвятога айца нашага Епіфана, япіскапа Кіпрскага Слова на пахаваньне Боскага Цела Госпада і Выратавальніка нашага Ісуса Хрыста ды аб Сыходжаньні Госпада ў пекла

Што гэта? Сёньня цішыня вялікая на зямлі. Цішыня вялікая і разам з тым маўчаньне. Цішыня вялікая, таму Цар сьпіць. Зямля спалохалася і змоўкла, бо Бог целам заснуў і усіх ад веку сьпячых, падняў. Бог у целе памёр, і пекла задрыжала. Бог на кароткі час заснуў і тых, хто знаходзіўся ў пекле ўваскрэсіў.

Дзе сёньня усё гэта лямант, шум і крыкі супраць Хрыста, яшчэ нядаўна гучалі, у беззаконьні? Дзе натоўп апалчэньня, войска, дасьпехі і дзіды? Дзе вяльможы, сьвятары і судзьдзі няправедныя? Дзе паходні, мячы і бязладны шум? Дзе натоўп, насьмешкі і нікчэмная вартаўнікі? Праўдзіва сказана, што людзі задумвалі пустое і бескарыснае. Ударылі яны Краевугольны Камень — Хрыста — і самі разьбіліся! Біліся на усю моц аб Скалу непахісную, і самі разьбіваліся, як хвалі аб камень і рассыпаліся ў пырскі. Удараліся аб Нескароную Вяршыню і самі ламаліся. Яны паднялі на Дрэве Скалу Жыцьця, а яна, сышоўшы, зьнішчыла іх. Узышло пад зямлю боскае Сонца — Хрыстос, і наступіла ў сьвеце цемра на ўвесь вечар.
Сёньня выратаваньня жывучым на зямлі і тым, хто ад стагодзьдзя ў нетрах зямлі.
Сёньня выратаваньне сьвету бачнаму і нябачнаму.
Падвойнае сёньня прышэсьце Гасподняе, двайны задум, падвойнае чалавекалюбства, падвойнае узыходжаньне і паніжэньне ў любові да немачы чалавечай, двайное наведваньня людзей: з нябёсаў — на зямлю, а з зямлі — пад зямлю сыходзіць Бог
Брама пекла адкрываецца — усё здаўна памёршыя, радуйцеся! Вы, што ў цемры і цені сьмерці сядзіце, — прыміце сьвятло вялікае! Між рабамі — Гасподзь паміж мёртвымі — Бог, паміж сьмяротнымі — Жыцьцё, паміж вінаватымі — віны, паміж паняволеных — Вызваліцель, паміж вязьнямі цемры — Сьвятло вечнае, паміж палоннымі бездані глыбокай — Вышэй за неба. Хрыстос на зямлі, каб мы паверылі, Хрыстос паміж мёртвымі, каб мы сышлі і убачылі таксама і схаваныя таямніцы . Спазнаем патаемныя цуды патаемныя пад зямлёй, навучымся, як і тым, што знаходзіліся ў пекле абвяшчаецца Дабравесьце.
Учора Ён нам паказаў свой задум, сёньня ж — уладу; учора — немач, сёньня ж — усямагутнасьць; учора — чалавечае, сёньня ж — Боскае. Учора Яго білі па твары, сёньня Ісус зьзяньнем Бажаства руйнуе крэпасьць пекла. Учора Яго было зьвязана, сёньня Ісус непарыўнай сувязьзю зьвязвае ката. Учора Ён быў асуджаны, сёньня Ісус асуджаным свабоду дорыць. Учора слугі Пілята кпілі зь Яго, сёньня ж вартавыя пекла убачылі Яго і затрымцелі. Амін.

No comments:

Post a Comment

Note: Only a member of this blog may post a comment.