Sunday, April 14, 2013

КАЗАНЬ У ЧАЦЬВЕРТУЮ НЯДЗЕЛЮ ВЯЛІКАГА ПОСТУ


У імя Айца, і Сына, і Сьвятога Духу!
Упадабаныя браты і сёстры.
У чацьвёртую нядзелю Вялікага Посту усьлед за ўшанаваньнем Годнага і Жыватворнага Крыжа, Сьвятая Праваслаўная Царква пастанавіла памінаць прападобнага і баганоснага айца нашага Яна, што апісаў Лесьвіцу духоўную. Гэта зроблена для таго, каб мы на працягу посту і нашых малітоўных подзьвігаў мелі перад вачыма жывы прыклад чалавека, якой дасягнуў духоўнае дасканаласьці, вялікага настаўніка і не забыліся пра неабходнасьць для кожнага хрысьціяніна вывучаць яго боганатхнёнае кнігу «Лесьвіца духоўная», у якой ён намаляваў усе хрысьціянскія дабрачыннасьці ў той паступовасьці, як яны павінны зацьвердзіцца ў чалавеку, каб прывесьці яго да паяднаньня з Богам і каб нас змусіць праз гэта да самавыпраўленьня.


Мусім памятаваць, што само разуменьне Лесьвіцы было дадзена нам Богам. Так, яшчэ ў старажытнасьці патрыярху Якаву праявіліся ў сонным бачаньні: “І ўбачыў у сьне: вось лесьвіца стаіць на зямлі, а верх яе кранае неба; і вось анёлы Божыя ўзыходзяць і сыходзяць па ёй” (Быц. 28:12). З часу Уваскрэсеньня Хрыстова нябёсы адкрытыя для зямных, і па гэтай Боскай Лесьвіцы увайшлі ў Нябесную Айчыну багата сьвятых падзьвіжнікаў, што яшчэ пры жыцьці зрабіліся падобнымі на бязгрэшнага анёлаў. Аб прыступках, якія вядуць да дасягненьня дасканаласьці, кажа сьвяты Апостал Павел: “ня гэтым толькі, але хвалімся і жальбамі, ведаючы, што ад жальбы ідзе цярплівасьць, ад цярплівасьці дасьведчанасьць, ад дасьведчанасьці надзея, а надзея не ганьбуе, бо любоў Божая вылілася ў сэрцы нашыя Духам Сьвятым” (Рым. 5:3 - 5).
Кніга прападобнага Яна, “Лесьвіца”, складаецца з трыццаці слоў (разьдзелаў), як бы прыступак, - па колькасьці гадоў Госпада Ісуса Хрыста да часу Ягонага выхаду на пропаведзь.
Першым прыступкам прападобны айцец вызначае адрачэньне ад зямных прыхільнасьцяў. Затым ідуць: адмова ад страсьцей, набожнае жыцьцё, паслухмянасьць, пакаяньне, памяць пра сьмерць, плач, сьціпласьць. Далей раскрываюцца запал і іншыя грахоўныя станы, даюцца указаньні для барацьбы з імі. Потым малюецца шлях набожнасьці , маці якога зьяўляецца “сьвяшчэнная і дабрашчасная” малітва. А верхняя прыступка“Лесьвіцы” - гэта саюз трох дабрадзейнасьцяў - веры, надзеі і любові.
Усе гэтыя прыступкі, якія прайшоў і апісаў Ян Лесьвічнік, нездарма нам дадзены, таму што кожны чалавек таксама павінен прайсьці іх на шляху далучэньня да Бога. Што нам трэба дасягнуць, перш за усё, на першай ступені? Мы жывем з вамі ў сьвеце, а не ў манастыры, у нас з вамі ёсьць праца, сям'я, у нас ёсьць абавязак перад нашымі блізкімі, аб якіх нам трэба клапаціцца. Але, нягледзячы на усю мітусьню, зьвязаную з нашымі зямнымі клопатамі, нам трэба быць з Богам. Каб не паглынацца той мітусьнёй і тымі клопатамі, якія усіх нас абавязкова чакаюць у нашым жыцьці.
Мы ўсе зараз жывём у вельмі неспакойным ды грахоўным сьвеце. Ён уражаны бязьмежным жаданьнем асалоды, жаданьнем зямной раскошы і зямнога багацьця. Сродкамі для гэтага зьяўляюцца кар'ера, улада, гроўы і гэтак далей, дзеля чаго чалавек гатовы зрабіць усё. А якая мэта? Каб жыць лепш па зямным мерках, гэта значыць, каб, у канчатковым рахунку, задаволіць жаданьні плоці і гэтага часовага жыцьця. Гэта самыя галоўныя стымулы, якімі сёньня жыве вялікая колькасьць людзей, можа быць, самі таго не усьведамляючы. Нам трэба з самага пачатку пажадаць адыйсьці ад гэтай мітусьні, і тады Гасподзь неяк прыхіліцца да нас хоць крыху. Нам патрэбна адысьці ад мітусьні гэтага сьвету і прысьвяціць частку свайго жыцьця Богу. Гэта значыцца – падняцца па прыступкам Лесьвіцы.
Гэтыя прыступкі нам трэба праходзіць, па гэтых прыступках нам трэба ісьці з верай. Бо без веры нічога не будзе. Мы мусім ісьці з той верай, якую паказаў у сёньняшнім Эвангельлі бацька невылечна хворага хлопчыка. Без гэтай веры нельга прайсьці прыступкі дабрадзейнасьці. Бо вера - гэта не проста наш маральны высілак або наша дабрачыннасьць, а жыватворны дар, які дае нам Гасподзь. Першы крок робім мы, калі зьдзяйсьняем крок, каб паверыць. Але каб наша вера была моцная, Гасподзь дапамагае нам. Як раз гэта і сьведчыў бацька невылечна хворага хлопчыка, калі вымавіў словы: “Веру Госпадзе, памажы маёй няверы”. Вось ён верыў, хацеў верыць і разумеў, што без веры зрабіць нічога нельга, нават у тым зямным, што ён хацеў атрымаць - у вылячэньні свайго сына.
Упадабаныя мае, мусім памятаваць, што Гасподзь дае нам усё. Мы можам толькі хацець, разумеючы, што нашы сілы нямоглыя, і спавядаючы перад Богам сваю немач. Тады Гасподзь дасьць нам, тое, што мы можам атрымаць. Таму што “сіла Божага ў немачы выяўляецца”, як кажа Апостал Павел. Вось гэтая немач была вызнае бацькам гэтага хлопчыка, і хлопец атрымаў вылячэньне. І вера гэтага чалавека, злучыўшыся з той набожнай дапамогай, якую даў Бог, умацавалася і стала дасканалай. І толькі такім шляхам можна ісьці. Толькі шляхам барацьбы з сабой, у жаданьні дагадзіць Богу, вызнаньні сваёй немачы і молячы аб дапамозе Божай. Такім шляхам ішлі усе прападобныя айцы, уключаючы Яна Лесьвічніка. Такім шляхам ішоў і бацька хлопчыка, выпрасіла сабе веру поўную. Такім шляхам павінны ісьці і мы для таго, каб прыдбаць тыя вянкі, якія Гасподзь падрыхтаваў нам у Царстве Нябесным. Амін.
прат. Сяргей Горбік
4-я Нядзеля Вялікага посту 2013 л.Б.

No comments:

Post a Comment

Note: Only a member of this blog may post a comment.