Памяць 19 кастрычніка / 1 лістапада
НА ВЯЧОРНЯЙ
На “Госпада клічу”, вершыры на 6, тон 1
Богамудры звышгодны, Гэоргі, чырваньню крыві ўласнай, / сьвятарскія рызы свае ўпрыгожыў ты годна: / моцны ў змаганьні, бо набожнасьць у моцы, / і ўсяхвальна ў славу боскую / радасна перашоў ты, / і цяпер маліся, / каб Госпад падаў душам нашым / мір і вялікую міласьць. (2)
Раней ахвяру бязкроўную, / як сьвятар праўдзівы, / богадобрую ўсяславу, / пасьля таксама ўсяплодную / і прыемную ахвяру, / сваёй крывёй, / як сьвятамучанік усягодны / Хрысту прынёс слаўна, / Яго ж малі аб шануючых цябе. (2)
Мучанікаў хары, / Хрыстос Ойча, прывёў Ты, / навукай і запаветамі Сваімі, / адукоўвая і выхоўвая, / і як вобраз богамудры, Цябе самога прапаноўваючы. / З імі молімся, / падаць душам нашым / мір і вялікую міласьць. (2)
Слава Айцу, і Сыну, і Сьвятому Духу, цяпер і заўсёды, і на вякі вякоў. Амін.
Богародзічны: У буры грахоў сканаючы, да ціхай прыстані Тваіх маленьняў, Усячыстая Богародзіца, прыбягаю, клікаю Цябе6 выратуй мяне, дзяржаўную руку Тваю працягні да слугі Твайго, Усягодная.
Крыжабогародзічны: На крыжы бачыўшы Сына і Бога твайго, і на пакуты Яго гледзячы, казала плачучы Маці Чыстая: Боляча мне, Сын мой Усяслалодкі, што гэтыя пакуты прымаеш бязвінна, Слова Боскае, дзеля выратаваньня сусьвету.
Вершыра саматонныя, тон 6
Слава Айцу, і Сыну, і Сьвятому Духу.
Сьвятаром праўдзівым, да самай сьмерці сваёй зьяўляўся ты, сьвятамучанік Георгі, бо сьвятарства Боскага невымоўную таямніцу зьдзясьняў набожна, кроў сваю праліў за Хрыста Бога, і ў ахвяру богапрыемную сябе прынёс ты. Тым права маючы прадстаяць прад пасадам Госпада, няспынна малі Яго аб шчасьці Радзімы тваёй – зямлі Беларускай і аб шануючых памяць тваю годна, каб вызваліся ад усяго злога і атрымалі мір і вялікую міласьць.
Цяпер і заўсёды, і на вякі вякоў. Амін.
Богародзічны: Бога з Цябе ўвасобіўшагася невымоўна, Богародзіца Дзева, малі аб збаўленьні душаў нашых.
Крыжабогародзічны: Бачыўшы Цябе ўкрыжаваным, Хрысьце, Цябе нарадзіўшая клікала: “Што за невядомую бачу таямніцу, Сын мой, жыцьця падаўца, на дрэве памірае плоцьцю ўкрыжаваны.”
Уваход, Пракімен дня і чытаньня сьвята.
1. Выслоўяў чытаньня
Шчаслівы чалавек, што знайшоў мудрасьць, чалавек, што розум набыў, бо яе набыцьцё лепшы ад набыцьця срэбра, і кштоўней золата падобны набытак. Яна каштоўней перлінаў, нічога з жаданага не параўнальна з мудрасьцю. Час доўгі ў яе правай руце, і ў левай руце багацьця і слава.
Выс. 3:13-16
2. Мудрасьці чытаньня
Праведнік, паміраючы прадчасна, знаходзіць супакой, бо годная старасьць не ў багацьці гадоў і не вымяраецца лікам іх. Розум чалавечы не ў сівых валасах, і век старасьці – гэта жыцьцё ўсячыстае. Ён спадабаўся Богу і ён палюбіў яго, а што жыў паміж грэшнікамі, то і перанёс яго. Выхоплены ён, каб зло не зьмяніла розуму ягонага альбо каб хітрасьць не падманула душы ягонай. Бо чад зла паглынае дабро, і жаданьняў бура зьменівае розум чысты. За час кароткі дасканалым зрабіўшысь, ён выканаў шматгодзьдзя., бо душа ягоная Госпаду спадабалася, таму і забраў Ён яго хутка ад зла сусьвету зямнога. Людзі гэта бачаць, але не разумеюць, ім гэта і ў розум не прыходзіць тое, што міласьць і міласэрнасьць – дзеля абраных Ягоных і клопат – дзеля сьвятых Яго. Правяднік спачылы асуджывае жывых грэшнікаў; а юнацтва, якое дасканаласьці хутка дасягнула, - няправеднага шматгадовую старасьць. Бо яны канец мудра бачаць, але не разумеюць, што Госпад вырашыў аб ім і навошта яго забясьпечыў. Бачаць і зьневажаюць, але Госпад з іх пасьмяецца. І пасьля гэтага трупам зьняважаным зробяцца, пагардай назаўжды сярод памёршых, бо Ён магутна іх кіне, анямеўшых, ператрусіць аж да іх падмуркаў, і зьнішчаны яны будуць канчаткова; перабываць будуць у пакуце, і памяць аб іх сатрэцца. У дзень судны, калі грахі іх пералічываць будуць, яны прыдуць жахаясь, і беззаконьня іх, на супраць іх паўстаўшы, абвінаваўцамі іх будуць.
Тады выдзе праведнік з сьмеласьцю вялікай і стане прад крыўднікамі сваімі, што годную працу яго за нішто мелі. Яны ўздрыгнуўшы, напоўняцца жахам жахлівым і зьдзівуюцца неспадзяваным выратаваньням. Яна, каючыся, прамовяць адзі да аднога і, у хваляваньні духа стагнаўшы, прамовяць: “Гэта той, якога мы калісьці зьнішчалі і з сьмяяліся з якога калісьці. Якія ж іы былі дурныя! Жыцьцё ягонае лічылі бязглуздай, а сьмерць – нягоднай. Як жа ён залічаны да сыноў Боскіх, і сярод сьвятых ён перабывае.”
Мудр. 4:7-20, 5:1-5
3. Мудрасьці чытаньня
Праведнік, паміраючы прадчасна, знаходзіць супакой, Правяднік спачылы асуджывае жывых грэшнікаў; а юнацтва, якое дасканаласьці хутка дасягнула, - няправеднага шматгадовую старасьць. Бо яны канец мудра бачаць, але не разумеюць, што Госпад вырашыў аб ім і навошта яго забясьпечыў. Бачаць і зьневажаюць, але Госпад з іх пасьмяецца. І пасьля гэтага трупам зьняважаным зробяцца, пагардай назаўжды сярод памёршых, бо Ён магутна іх кіне, анямеўшых, ператрусіць аж да іх падмуркаў, і зьнішчаны яны будуць канчаткова; перабываць будуць у пакуце, і памяць аб іх сатрэцца. У дзень судны, калі грахі іх пералічываць будуць, яны прыдуць жахаясь, і беззаконьня іх, на супраць іх паўстаўшы, абвінаваўцамі іх будуць.
Тады выдзе праведнік з сьмеласьцю вялікай і стане прад крыўднікамі сваімі, што годную працу яго за нішто мелі. Яны ўздрыгнуўшы, напоўняцца жахам жахлівым і зьдзівуюцца неспадзяваным выратаваньням. Яна, каючыся, прамовяць адзі да аднога і, у хваляваньні духа стагнаўшы, прамовяць: “Гэта той, якога мы калісьці зьнішчалі і з сьмяяліся з якога калісьці. Якія ж іы былі дурныя! Жыцьцё ягонае лічылі бязглуздай, а сьмерць – нягоднай. Як жа ён залічаны да сыноў Боскіх, і сярод сьвятых ён перабывае.”
Мудр. 4:7,16-20, 5:1-5
Вершоўны на вершыры, саматонныя, тон, 6
Крывёй уласнай свае рызы сьвятарскія абагрыўшы, увашоў ты ў сьвятое сьвятых, сьвяты ты быў, ойча Георгі, усяхвальны слуга Боскі, і табой заўсёды Царква Беларуская ўпрыгожваецца годна, мучаніцтвам тваім сьвятым узмацняючысь. Таму і мы, нягоднае стада твае, сьвяткуем урачыста сьвятое сьвята твае, усягодны ойча Георгі.
Верш: Сьвятары Твае апранаюцца ў праўду, і сьвятыя Твае ўзрадуюцца.
Пс. 131:9
Набожнымі бацькамі выхаваны, Бога і Беларусь усім сэрцам любячы, праўдзівым шляхам крочыў ты, звышгодны, што да нябёснага горада прыводзіць. Праз годныя твае ранамы, ойча Георгі, ды сьвятарскае сьвятое служэньня, у яго ўвайшоў ты як пераможца сапраўдны і мучанік непераможны, і сьвятатворца сьвяты, спяваеш з анёламі песьню боскую: Сьвята, сьвята, сьвята Тройца адзінасутная.
Верш: Дарагая ў Гасподніх вачах сьмерць сьвятых Ягоных!
Пс.115:6
Як сьвятар, годна служыў ты Ўладару Хрысту Богу і пыносіў беззаганую ахвяру, а ў канцы ты, сьвятамучанік Георгі, прынёс Госпаду дасканалае целаспаленьня – самаго сябе, пяцярпеўшы мужна дзеля любові Ягонай і, як пастыр добры, “аддаў жыцьця свае за авечак”. Як пастыр праўдзівы і верны сын зямлі Беларускай, ты маліўся няспынна: “Ойча, зьбяражы краіну нашую – Беларусь Сьвятую, дай мір народу яе і ад палону варожага вызвалі!” Дык і сёньня, дабраславены Георгі, прадстоячы прад пасадам Госпада, маліся за Радзіму нашую – Беларусь Дабраслаўлёную і народ яе шматпакутны.
Слава Айцу, і Сыну, і Сьвятому Духу.
Быццам сонца, зазьзялі добрыя справы твае на нябёсах і зямлі, дагаджальнік Хрыстовы, дабраслаўлёны сьвятамучанік Георгі. Як сын зямлі Беларускай, ты добра яе зброяй зямной абараняў, а потым, зброяй усямоцнай апаясаўшыся, праўдзіва веру Хрыстову ў час выпрабавальны народу свайму прапаведываў. Апосталам і пастырам Хрыстовым пераймаючы, сябе ў ахвяру за народ свій прынёс. Малі ж Яго цяпер, дабраслаўлёны ойча Георгі, у гэтае сьвята твае сьвятое за збаўленьня ўсіх, якія з любоўю шануюць памяць мучаніцкай сьмерці тваёй.
Цяпер і заўсёды, і на вякі вякоў. Амін.
Богародзічны, тон 4: Зьзяньням Духа ўсячыстага, мае думкі асьвяці, як нарадзіўная Хрыста, нявымоўна беззаконьня чалавечыя шчадротамі скасоўваючага; малітвамі Тваімі ўсямоцнымі зьнішчы крыніцу злых запалаў маіх, і зрабі годным мяне прычасьнікам быць жыцьця вечнага.
Крыжабогародзічны: На крыжы Цябе пабачыўшы прыцвячаным, Госпад, Дзева і Маці Твая пакутвала, што сабор беззаконны няпраўдзіва карае Цябе, нягледзячы на ўсе справы Твае добрыя, але невымоўна і ўсявяліка слава ўзыходжаньня Твайго.
Трапар, тон 4: У любові да Хрыста і Радзімы набожнымі бацькамі выхаваны, сьвятамучанік Георгі, суродзічу свайму, сьвятому Мяркуру Смаленскаму, пераймаючы, зброю зямную ў рукі ўзяць мусіў, каб ад ворагаў народ свій бараніць годна. А потым, Хрыста любячы і сьвятым Ягоным пераймаючы, у час выпрабаваньня крывавага, сьвятарскі крыж узяў і прынёсшы сябе, як сьвятую ахвяру, за сьвятое праслаўя і шчасьця народу беларускага, у сьвятая сьвятых увайшоў, дзе зараз цешысься разам з анёламі. Дык цяпер, прад пасадам Хрыста прадстоячы, малі Яго, ойча сьвяты, каб збавіў народ беларускі і падаў яму мір і вялікую міласьць.
Слава Айцу, і Сыну, і Сьвятому Духу, цяпер і заўсёды, і на вякі вякоў. Амін.
Богародзічны, тон 4: Ад стагодзьдзяў патаемная / і Анёлам невядомая таемніца, / праз Цябе, Богародзіца, паказана жывучым на зямлі, / - Бог, увасобіўшыйся ў нязьлітнам яднаньні двух сутнасьцяў, / і дзеля нас добраахвотна што прыняў Крыж, - / ім Ён уваскрэсіў Адама першароднага / і выратаваў ад сьмерці душы нашы.
НА РАНІШНЯЙ
На “Бог Госпад:” сьпяваем:
Трапар, тон 4: У любові да Хрыста і Радзімы набожнымі бацькамі выхаваны, сьвятамучанік Георгі, суродзічу свайму, сьвятому Мяркуру Смаленскаму, пераймаючы, зброю зямную ў рукі ўзяць мусіў, каб ад ворагаў народ свій бараніць годна. А потым, Хрыста любячы і сьвятым Ягоным пераймаючы, у час выпрабаваньня крывавага, сьвятарскі крыж узяў і прынёсшы сябе, як сьвятую ахвяру, за шчасьця народу беларускага, у сьвятая сьвятых увайшоў, дзе зараз цешысься разам зь анёламі. Дык цяпер, прад пасадам Хрыста прадстоячы, малі Яго, ойча сьвяты, каб збавіў народ беларускі і падаў яму мір і вялікую міласьць.
Пасьля першай кафізмы:
Сядальны, тон 3: Морам спавяданьня веры, спакусы згасіў ты славаслаўям, выкрывая паганскае бязбожжа, і ўсяспаленьня боскае прыняўшы, праменьнямі цудаў сусьвет асьвятляеш, ойча звышгоды Георгі. Малі Хрыста Бога падаць нам вялікую міласьць. (два разы)
Слава Айцу, і Сыну, і Сьвятому Духу, цяпер і заўсёды, і на вякі вякоў. Амін.
Богародзічны: Боскай скініяй зьяўлялася Ты дзеля Слова, адзіная Ўсячыстая Дзева-Маці. Мяне, больш за ўсіх грэхамі забруднёнага, ачысьці боскімі водамі малітваў Тваіх, падаючы, Усячыстая, вялікую міласьць.
Пасьля другой кафізмы:
Сядальны, тон 4: Як зазьзяўшае сонца сьвятло, зьзяеш, звышгодны, усяму сусьвету сьвятлом навукі тваёй, богавусны Георгі, сьвятланосная мучанікаў хвала. (два разы)
Слава Айцу, і Сыну, і Сьвятому Духу, цяпер і заўсёды, і на вякі вякоў. Амін.
Богародзічны: Усячыстыя рукі Твае, Дзева-Маці, працягні, пакрой спадзяваючыхся на Цябе, і Сына свайго малі: Усім падай, Хрысьце, міласьці Твае.
Пасьля “Хваліце імя Госпада:”
Прысьпеў: Славім цябе, сьвятамучанік Георгі, і шануем сьвятую памяць тваю, бо ты моліш за народ беларускі Хрыста Бога нашага.
Псальма абраная
Дабро ёсьць - славіць Госпада і сьпяваць імю Твайму, Усявышні, абвяшчаць раніцай ласку Тваю і праўду Тваю ўначы.
Пс 91:2–3
Вялікі Гасподзь і праслаўлены вельмі ў горадзе Бога нашага, на сьвятой гары Ягонай.
Пс 47:2
Род у род будзе хваліць дзеі Твае і абвяшчаць магутнасьць Тваю.
Пс 144:4
Буду казаць пра моц страшных дзеяў Тваіх, і я буду абвяшчаць веліч Тваю.
Пс 144:5
Будуць абвяшчаць памяць вялікай даброці Тваёй і распавядацьмуць праўду Тваю.
Пс 144:7
Господь Гасподзь дасьць сілу народу Свайму; Гасподзь дабраславіць народ Свой мірам.
Пс 28:11
Хай радуюцца сьвятыя ў славе, хай сьпяваюць на ложках сваіх.
Пс 149:5
А ўсе, хто на Цябе спадзяецца, будуць радавацца вечна; і Ты будзеш іх асланяць; і будуць хваліцца Табою тыя, хто любіць імя Тваё.
Пс 5:12
Такі род усіх, што шукаюць Яго, шукаюць аблічча Твайго, Божа Якаваў!
Пс 23:6
Якія ўзьнёслыя для мяне намеры Твае, Божа, і як многа іх лікам!
Пс 138:17
Ці ж палічу іх, калі іх больш, чым пяску.
Пс 138:18а
Ведайце, што Гасподзь ёсьць Бог, што Ён стварыў нас, і мы - Ягоныя, Ягоны народ і авечкі паствы Ягонай.
Пс 99:3
Пра ласкі Твае, Госпадзе, буду сьпяваць вечна, з роду ў род абвяшчаць праўду Тваю вуснамі маімі.
Пс 88:2
А ласка Гасподняя зьвеку й давеку тым, хто баіцца Яго.
Пс 102:17
Хто баіцца Госпада! спадзявайся на Госпада; Ён - нам дапамога і шчыт.
Пс 113:19
Сьпявайце радасна Богу, цьвярдыні нашай; усклікайце Богу Якава!
Пс 80:2
Мы парадуемся выратаваньню твайму, і ў імя Бога нашага падымем сьцяг.
Пс 19:6а
Гасподзь - сіла народу Свайго і ратавальная абарона памазанца Свайго.
Пс 27:8
З Богам мы выявім сілу; Ён скіне ворагаў нашых.
Пс 59:14
Госпадзе! сілаю Тваёю радуецца цар, і з Твайго ратаваньня цешыцца бясконца.
Пс 20:2
Хваліцьмемся Богам штодня, і імя Тваё будзем славіць вечна.
Пс 43:9
Зямля дала плод свой: хай дабраславіць нас Бог, Бог наш. Хай дабраславіць нас Бог, і хай збаяцца Яго ўсе межы зямлі.
Пс 66:7–8
Ратуй нас, Госпадзе, Божа наш, зьбяры нас спаміж народаў, каб мы славілі сьвятое імя Тваё, хваліліся Тваёю славаю.
Пс 105:47
Дабраславёны Гасподзь, Бог Ізраілеў, спрадвеку і навечна! І хай скажа ўвесь народ: амін!
Пс 105:48
Пасьля паліялея:
Сядальны, тон 8: Умацаваны моцью ўсятворчай, і ветразем кіруемы крыжовым, лёгка буру жыцьцёвую пераадолеў, і боскай прыстані сапраўды дасягнуў ты, дабранабожнасьцю напоўнены, таксама і сябе Ўладару ўсіх прынёс, як слуга добры. Таму, звышгодны Георгі, малі Хрыста Бога, прабачэньня грахоў падаць народу беларускаму, што памяць тваю з любоўю шануе. (два разы)
Слава Айцу, і Сыну, і Сьвятому Духу, цяпер і заўсёды, і на вякі вякоў. Амін.
Богародзічны: У палон шматпакутны патрапіў, ворагаў бачных і нябачных, бурай гнаны нязлічоных грахоў маіх; і як да цёплага супакою і пакрову майму, Чыстая, да прыстанку Тваёй дабрыні прыбягаю. Таму, Усячыстая, да Народжанага Табой без семяні, няспынна маліся аб усіх слугах Тваіх, ад сэрца молячых Цябе, Богародзіца Ўсячыстая, каб Сын Твой і Бог наш грахоў прабачэньня літасьціва падаў, асьпяваючым годна славу Тваю.
Сьцяпяны, 1 антыфон 4 тону
Пракімен: Дарагая ў Гасподніх вачах сьмерць сьвятых Ягоных.
Пс. 115:6
Верш: Што аддам Госпаду за ўсе дабрачынствы Ягоныя мне.
Пс. 115:3
Евангельля: Лк., пач. 67 (12:32-40)
Пасьля псальмы 50
Вершыра, тон 4: Сасудам Духа Сьвятога зьяўляўся ты, душу ачысьціўшы ад запалаў, годна боскае памазаньня прыняўшы. Абаронцам і сьвятаром ты быў народу беларускаму, і настаўнікам людзей богамудрых, і мучанік непераможны, дзеля Беларусі пакуту прыняўшы, і адвагу Хрыстову паказаўшы, сьвятамучанік ойча Георгі.
Канон, тон 2
Песьня 1
Ірмас: Прыходзьце, людзі, засьпяваем песьню Хрысту Богу, падзяліўшаму мора, і адукаваўшаму людзей, таксама вызваліўшаму з рабства Егіпецкага, бо Ён улавіўся.
Прысьпеў: Славім цябе, сьвятамучанік Георгі, і шануем сьвятую памяць тваю, бо ты моліш за народ беларускі Хрыста Бога нашага.
Набожнымі бацькамі выхаваны, сьвятлом Хрыстовым адукаваны, сьвятамучанік слаўны Георгі, малітвамі тваімі дабрадзейнымі, душу маю зьнямоглую ўздымі, ды асьпяваем цябе годна.
Адукаваны любоўю Хрыстовай да Бога, бацькоў і Радзімы, сьвятому Мяркуру Смаленскаму юнаком пераймаць пачаў слаўна і, зброю зямную ўзяўшы, ад паганаў чырвоных сьвятую Беларусь бараніў годна.
Слава Айцу, і Сыну і Сьвятому Духу.
З малітвай Хрыстовай на вуснах, і з Запаветамі Ягонымі ў сэрыцы мужным абаронцай айчыны выявіў сябе ты. Сяброў асьвятляў любоўю, бацькоў умацоўваў павагай і на шлях да нябёсаў выйшаў кіруемы Госпада воляй.
Цяпер і заўсёды, і на вякі вякоў. Амін.
Богародзічны: Бога ад Цябе нарадзіўшагася невымоўна, бо шлюбу Ты неспазнала, існаваўшага прадстагодзьдзяў і раней усялякага стварэньня, таму мы Цябе вызнаем сапраўды Богародзіцай Усячыстай.
Песьня 3
Ірмас: Зацьвердзі нас у Табе, Госпад, дрэвам забіўшы грэх, і страх да Цябе ўкарэні ў сэрцах асьпяваючых Цябе.
Любоў Хрыстову спавядаючы, ад дзяцінства да служэньня Богу імкнуўся ты, ойча Георгі, бацьку свайму дапамагаючы і ад вышыняў адукоўваючыся нявымоўна. Бо служэньня сьвятарскае Госпаду – сьвятое пакліканьня і крыж усяслаўны.
Жыцьцё твае сьвята, і словы напоўненыя праўдай Ўсявышняга, усяслаўна выхаваліся ў сэрцы тваем беларускам, прагнуўшам праўдзівага богабачаньня. Толькі прад Госпадам страх меў ты і толькі Яго шляхамі крочыў.
Слава Айцу, і Сыну і Сьвятому Духу.
Разважаў богамудра ты, ойча дабраслаўлёны, аб справах зямных і нябёсных. Веры праваслаўнай абаронцам заўсёды перабываючы.
Цяпер і заўсёды, і на вякі вякоў. Амін.
Богародзічны: Ад сьмерці розум наш вызваліла, нарадзіўшы праўдзівую Безсьмяротнасьць, і вопратку нам сшыла нятленную, Дзева, нараджэньням Тваім.
Сядальны, тон 3: Боскім Духам адукаваны, жорсткасьць катаў адвагай сьвятарскай ты, сьвятамучанік Георгі, слаўна перамог; і, перашоўшы спакусаў бездань, прыстані боскай дасягнуў праўдзіва, ойча звышгодны Георгі. Цяпер прад пасадам Госпада прадстоячы, малі Хрыста Бога нашага дараваць Радзіме тваёй і народу яе вялікую міласьць.
Слава Айцу, і Сыну, і Сьвятому Духу, цяпер і заўсёды, і на вякі вякоў. Амін.
Богародзічны: Кожны жадае выратавацца, таму праўдзіва і прыбягае да сьвятога пакрову Твайго, бо няма абароны лепш чым пакроў Твой, Богародзіца, пакрываючы душы нашыя.
Крыжабогародзічны: Жазло моцы атрымаўшы, крыж Сына твайго, Богародзіца, ім перамагаем ворагаў палкі, любоўна ўсяшануючы Цябе няспынна.
Песьня 4
Ірмас: Пачуем Цябе, Госпад, слаўнае Твае назіраньня, і ўсяславім, Чалавекалюбчы, няасяжную сілу Тваю.
Апяваем твой розум богамудры, звышгодны ойча Георгі, бо у час выпрабаваньня цяжкага не аб ратаваньні цела ўласнага думаў ты, а аб узмацьненьні і збаўленьні народа беларускага. У выбары сваім звышгодным айцам зямлі Беларускай пераймаючы.
Сьвятымі айцамі дабраслаўлёны, на Беларусь павярнуўся ты. Каб крыж сьвятарства прыняўшы, стада свае зброяй духоўнай абараняць годна. Служэньня сьвятарскае вышей уласнага жыцьця меў ты, ойча сьвяты, як сьветач, ў цемры палону паганскага, стаду свайму праўдзівы шлях асьвятляючы.
Слава Айцу, і Сыну і Сьвятому Духу.
Як Майсей народ Ізраільскі, ты, ойча звышгодны, жадаў народ беларускі з палону маскальскага вызваліць. І як прад Майсеям мора Чырвонае, так прад стадам тваім паганства чырвонае морам паўстала, а войска савецкае – як калесніцы фараонавы, што літасьці няведалі. Але крыжом, Богам табе дадзеным, як жазлом Майсей, шлях выратаваньня народу беларускаму адчыніў ты. Цяпер, прад усявышейшым алтаром служачы, малі Хрыста Бога нашага аб дабрабыце і шчасьці зямлі сьвятой Беларускай.
Цяпер і заўсёды, і на вякі вякоў. Амін.
Богародзічны: Асьвяці, Усячыстая, цемру душы маёй сьвятлом Тваім, як Сьвятло нарадзіўшая, Адзінага ў Тройцы.
Песьня 5
Ірмас: Сьвятла падаўца, і стагодзьдзяў творца, Госпад, у сьвятле Тваіх Запаветаў адукуй нас, бо апрача Цябе іншага Бога няведаем.
Багацьця і славу сьвецкую, доўгае жыцьцё і спачын мірны – усё на алтар служэньня паклаў ты, сьвятамучанік Георгі. Як пастыр добры, браў на сябе ўсе скрухі ўсіх патрабуючых, не спыняючысь прад нябясьпекай жыцьця ўласнага.
Жазлом веры Хрыстовай адганяў спакусы паганскія, а моцью любові – ўмацоўваў адзінства стада свайго. Нядзеяй напаўняў упаўшых у адчаі, моцью – зьнямоглых, а праўдай – спраглых.
Слава Айцу, і Сыну і Сьвятому Духу.
Вызваленьня Радзімы ад палону паганскага прагнуўшы, ваяроў праўдзівых на бой ахвярны дабраслаўляў годна. І сам, звышгодны ойча Георгі, наперадзе крочыў з сьвятым крыжом беларускім.
Цяпер і заўсёды, і на вякі вякоў. Амін.
Богародзічны: Ты, абаронца Ўсягодная, і Надзея, і Дзяржава, і Пакроў, і Сьцяна Неразбуральная, і ва ўладарства нябёснае праўдзівы Мост.
Песьня 6
Ірмас: У бяздоньня грахоў сваіх кінуты, нявымоўную міласэрнасьць Тваю клікаю: з бездані сьмяротнай, Госпадзі, ўздымі мяне.
Ахвярай і ахвярнікам ты быў адначасна, Богу сябе ахвяраваўшы дзеля праўды веры, ойча звышгодны Георгі, выканаўшы годна сьвятарства твайго служэньня. За стада свае жыцьцё паклаў ты, верны Евангельскім запаветам.
Слава Айцу, і Сыну і Сьвятому Духу.
Прад катам чырвоным бяздумным, узброяным д’ябальскай сілай, страху невызнаў ніколі. Зброю вышейшую ўзяў ты: праўду, любоў і надзею. Вераю непераможнай – ворага зло перамог ты, звышгодны ойча Георгі.
Цяпер і заўсёды, і на вякі вякоў. Амін.
Праз веру і мужнасьць сьвятую, у вечную славу пайшоў ты, звышгодны ойча Георгі, цяпер, прад пасадам Хрыстовым, вымалі наша збаўленьня ад бездані грахоўнай.
Богародзічны: Узяўшага грахі сусьвету ўсяго, Усячыстая, Хрыста зачала бязгрэшна, таму няспынна малі аб прабачэньні грахоў слугам Тваім.
Кандак, тон 4: Бацькамі, што Якіму і Ганьне пераймалі, народжаны быў ты. Ад дзяцінства прасьвятлёны зьзяньням Хрыстовым. У гадзіну выпрабавальную крыж сьвятарства прыняўшы, прыкладам дабрадзейнасьці і набожнасьці быў ты, ойча звышгодны Георгі, змагаючыся з чырвонай навалай, прапаведаваў Хрыста бязстрашна. Мучаніцкай тваёй крывёю ты ўзмацніў зьнямоглых і шлях паказаў да вызваленьня. За гэта вянцом пераможным, Хрыстос цябе карануе, а мы славу цябе сьпяваем няспынна: “Радуйся, Царквы Беларускай столп непахістны!”
Ікас: Ты, дабраслаўлёны, жыў на зямлі набожна., абвяшчаючы невымоўныя таямніцы Боскія, і натхняючы нас сьпяваць: “Радуйся, бо дзякуючы табе хмара паганская над Радзімай нашай зьменшылася, і зазьзяла сонца дзеля жывучых у Запаветах Госпада. Радуйся, годны слуга Боскі. Радуйся, бо верай перамог ката чырвонага. Радуйся, добра казаўшы аб славе Госпада. Радуйся, атрымаўшы вянец мучаніка і перабываючы ў прысутнасьці Сьвятой Тройцы. Радуйся, бо праз цябе праўда зазьзяла. Радуйся, зямлі Беларускай вечная слава.
Песьня 7
Ірмас: Ідалу залатому богалюбчыя юнакі служыць адмовіліся, а ў пастку вагню кінутыя, арашонныя, сьпявалі: “Дабраслаўлёны ёсьць Бог бацькоў нашых.”
У Табе кубак прымудрасьці напоўніўся дабрынёю, ойча звышгодны Георгі, і скілікаўшы казаньням годнага жыцьця твайго стада свае, кіраваў ім богамудра, і з ім, ойча сьвяты, сьпяваеш: “Дабраслаўлёны ёсьць Бог бацькоў нашых.”
Сьмерці ад мяча ката чырвонага за Хрыста Бога нашага і стада свае ніколі не страшыўся ты, ад веры сьвятай дзеля жыцьця зямога не адмовіўся праз пакуту. Таму ў храме нябёснам з анёламі служыш, а мы з надзеяй сьпяваем табе годна: “Дабраслаўлёны ёсьць Бог бацькоў нашых.”
Слава Айцу, і Сыну і Сьвятому Духу.
Звышгодны ты, і дабро ты ёсьць праўдзівае заўсёды, насяляеш цяпер палацы нябёсныя, дзе мучанікаў хары селяцца, дзе вусны звышгодныя сьвяваюць сутонна: “Дабраслаўлёны ёсьць Бог бацькоў нашых.”
Цяпер і заўсёды, і на вякі вякоў. Амін.
Богародзічны: Ты адзіная Богу ўсягодная, Дзева Ўсячыстая, мудра маці Сябе стварыўшаму, таму Цябе набожна клікаючы сьпяваем: “Дабраслаўлёная таксама тая, што плоцьцю Цябе нарадзіла.”
Песьня 8
Ірмас: У печ вогненую да юнакоў сышоўшага, і полымя ў расу пераўтварыўшага Бога, асьпявайце справы заўсёды, і ўздымайце ва ўсі стагодзьдзя.
Справамі богадагаджальнымі рызы свае сьвятарскія ўпрыгожыў добра, сьвяты ойча Георгі, настаўнік ў маліве і каяньні; узор сына, мужа і бацкі хрысьціянскага дзеля ўсіх людзей беларускіх.
Сьвятарам беларускім прыклад выяўляў ты праўдзіва. Сьвятарстваваў набожна Хрыстову службу, а як было патрэбна, сябе ў Яму ў ахвяру прыемную і богадагаджальную прынёс годна.
Слава Айцу, і Сыну і Сьвятому Духу.
Славу мучаніцтва сьвятога прынёс ты зямле Беларускай, дык малі Хрыста Бога, каб падаў грахоў прабачэньня нам, годна шануючых памяць тваю сьвятую.
Цяпер і заўсёды, і на вякі вякоў. Амін.
Богародзічны: Не пагрэбуй, Абаронца адзіная, малітвы слугаў Тваіх і ў вялікай міласьці выпрасі ў Сына Твайго і Бога нашага прабачэньня грахоў, бо багата на міласьці малітва Твая.
Песьня 9
Ірмас: Ад Бога Бога-Слова, што ў невымоўнай мудрасьці прышоў абнавіць Адама, - які ўпаў нізка, пакаштаваўшы атруту тленьня, і дзеля нас прыняў цела ад Усячыстай Дзевы, у сьпевах сутонна ўзвялічым.
Ты, у жыцьці і сьвятарстве быў слаўны, напоўнены мудрасьцю невымоўнай і сусьвет прасьвяціў любоўю да Бога і Бацькаўшчыны, пасеяў колас праўды і нарадзіў слова Духу. Праз гэта зрабіўся сьвятыняй Сьвятой Тройцы. Таму славім цябе ўсе няспынна.
Сьвятланосьбітная твая, ойча Георгі, зазьзяе памяць над усім сусьветам, адукоўваючы душы людзей набожна. Вянцом перамогі каранаваны рукамі Хрыста Бога, сьвятлом боскім напоўніўся праўдзіва і зрабіўся малельнікам цёплым дзеля ўсіх да цябе клікаючых.
Слава Айцу, і Сыну і Сьвятому Духу.
Стоячы прад пасадам Бога, заступайся, дабраслаўлёны сьвятамучанік Георгі, за тых, што з радасьцю ўшаноўваюць тваю памяць. Захавай сьвятую зямлю Беларускую ад закалотаў міжсабойных і ад ўсялякіх бедаў.
Цяпер і заўсёды, і на вякі вякоў. Амін.
Богародзічны: Малітвамі Богародзіцы, Госпад, дай перамогу Царкве Тваёй над паганцамі і захавай яе ў супакоі, каб нам заўсёды славіць Цябе.
Катавасія: Усялякі на зямлі народжаны хай суцешыцца, адукаваны Духам. Хай сьвяткуюць бясьцялесныя хары анёльскія і ўшануюць сьвята Боскай Маці, і сьпяваюць: “Радуйся, усядабраслаўлёная Богародзіца, чыстая Заўсёды Дзева!”
Сьвяцільны
Жыцьцё свае паклаў за стада сваё, ад паганаў чырвоных няславу церпячы, але ў нябёсах Хрыстос Бог каранаваў цябе вянком пераможным, дабраслаўлёны ойча Георгі, сьветач сусьветны, сьвятароў упрыгоданьня і ўсіх сьвятых пахвала.
Слава Айцу, і Сыну, і Сьвятому Духу, цяпер і заўсёды, і на вякі вякоў. Амін.
Богародзічны: Асьвятлі, Усячыстая, душу маю ў граху пацямнеўшую, і ад вечнага полымя і цемры вызвалі малітвамі тваімі, як з усяпашанай хвалячага веліч Тваю.
На “хваліце” вершыры на 4, тон 4
Ад дзяцінства выхаванаму ў набожнасьці, дабрыня духоўная, звышгодны ойча Георгі, табе зазьзяла, сьвятлом адукаваўшы цябе. Ты буз прыкладам дзеля ўсіхсьвятароў, сыноў, мужоў і бацькоў беларускіх. Люстрам ўсялякай дабрадзейнасьці, узьнесшы розум да вышыняў нябёсных, каб пабачыць невымоўную дабрыню Хрыстову. Умацаваны моцью Ягонай, ты перацярпеў шматлікія белы і мукі, і цяпер, прадстоячы прад пасадам Боскім, молішся няспынна за душы нашыя. (два разы)
Як сьвятар беларускі ты, дабраслаўлёны ойча Георгі, упрыгожыў сябе ўсялякімі дабрадзейнасьцямі, Імкнуўшыся служыць народу свайму, узброяўся вераю і маліваю, праўдзівасьцю і нядрэмнасьцю. Як Хрыстос, ты крочыў насустрач свайму мучаніцкаму подзьвігу і сьмерці за Хрыста і Беларусь сьвятую. Маліся цяпер за душы нашыя.
Паганы чырвоныя ўзьняліся супраць цябе, дабраслаўлёны сьвятамучанік Георгі, і казалі: “Зьнішчым яго, і згіне з памяці імя яго, і справа ягоная загіне.” Кінулі ў вязьніцу цябе і катавалі жахліва, каб ад Хрыста і справы жыцьця свайго адмовіўся. На суд няправедны, як Хрыста жыды, аддалі і на сьмерць асудзілі. Але перамог ты паганаў злых сьмерцю сваёй. Славім мужнасьць тваю, звышгодны ойча Георгі, за якую атрымаў ты несьмяротны вянец.
Слава Айцу, і Сыну, і Сьвятому Духу.
Ад дзяцінства ў набожнасьці выхаваны, ты Хрыста і Радзіму палібіў усім сэрцам. Ты правёў усё жыцьцё свае ў змаганьні за веру Хрыстову і Беларусь сьвятую. І, як пастыр добры, мужна сьмерць прыняў за авечак сваіх. За гэта годна каранаваны быў вянком пераможным з рук Хрыста Бога нашага. Дык малі Яго, ойча дабраслаўлёны. каб тых, якія з любоўю шануюць памяць тваю, Госпад вызваліў аб ўсіх ворагаў бачных і нябачных, ад пажаданьняў і спакусаў злога, падаў добрага адказу на судзе боскам,і збавіў душы нашыя.
Цяпер і заўсёды, і на вякі вякоў. Амін.
Богародзічны: Богародзіца. Ты – вінаградная лаза праўдзівая, што ўзрасьціла нам плод жыцьця. Молім Цябе, Уладарка, разам з сьвятымі апосталамі маліся аб збаўленьні душаў нашых.
Водпуск
Хрыстос, праўдзівы Бог наш, малітвамі ўсячыстай Сваёй Маці, сьвятых слаўных і ўсяхвальных Апосталаў, сьвятых і правядных Богабацькоў Якіма і Ганны і сьвятамучаніка Георгія, памяць якога сёньня сьвяткуем, памілуе і збавіць нас, як Добры і Чалавекалюбча.
Літургія
Трапар, тон 4: У любові да Хрыста і Радзімы набожнымі бацькамі выхаваны, сьвятамучанік Георгі, суродзічу свайму, сьвятому Мяркуру Смаленскаму, пераймаючы, зброю зямную ў рукі ўзяць мусіў, каб ад ворагаў народ свій бараніць годна. А потым, Хрыста любячы і сьвятым Ягоным пераймаючы, у час выпрабаваньня крывавага, сьвятарскі крыж узяў і прынёсшы сябе, як сьвятую ахвяру, за сьвятое праваслаўя і шчасьця народу беларускага, у сьвятая сьвятых увайшоў, дзе зараз цешысься разам з анёламі. Дык цяпер, прад пасадам Хрыста прадстоячы, малі Яго, ойча сьвяты, каб збавіў народ беларускі і падаў яму мір і вялікую міласьць.
Кандак, тон 4: Бацькамі, што Якіму і Ганьне пераймалі, народжаны быў ты. Ад дзяцінства прасьвятлёны зьзяньням Хрыстовым. У гадзіну выпрабавальную крыж сьвятарства прыняўшы, прыкладам дабрадзейнасьці і набожнасьці быў ты, ойча звышгодны Георгі, змагаючыся з чырвонай навалай, прапаведаваў Хрыста бязстрашна. Мучаніцкай тваёй крывёю ты ўзмацніў зьнямоглых і шлях паказаў да вызваленьня. За гэта вянцом пераможным, Хрыстос цябе карануе, а мы славу цябе сьпяваем няспынна: “Радуйся, Царквы Беларускай столп непахістны!”
Пракімен: Дарагая ў Гасподніх вачах сьмерць сьвятых Ягоных!
Пс. 115:6
Верш: Што аддам Госпаду за ўсе дабрачынствы Ягоныя мне?
Пс. 115:3
Апостал, пач. 311
Алілуя: Сьвятары Твае апранаюцца ў праўду, і сьвятыя Твае ўзрадуюцца.
Пс. 131:9
Верш: Бо выбраў Гасподзь Сіён; пажадаў яго жытлом Сабе.
Пс. 131:13
Евангельля, Лк., пач. 52 (10:22-24)
Прычасьнік: Памяць праведніка жыць будзе вечна, благое весткі ён не забаіца.
Алілуя. (тройчы)
No comments:
Post a Comment
Note: Only a member of this blog may post a comment.