Monday, September 3, 2012

Жыцьцяпіс і Акафіст прападобнаму Аўрааму Смаленскаму, цудатворцы

Памяць 21 жніўня / 3 верасьня
Прападобны Аўраам нарадзіўся ў Смаленску ад багатых і набожных бацькоў. У школе ён адрозьніваўся здольнасьцямі і дапытлівасьцю і вельмі любіў хадзіць у царкву сьпяваць і чытаць. Ад шлюбу ён ухіліўся і па сьмерці бацькоў раздаў іх маёнтак цэрквам і бедным, а сам вырашыў весьці жыцьцё жабрака, просячы пры гэтым Бога паказаць яму шлях да выратаваньня. Па пакліканьню звыш ён паступіў у манастыр Усясьвятой Багародзіцы у 6 вёрстах ад Смаленска (цяпер в. Багародзіцкая), дзе захавалася ягоная пячора і астаткі пасаджанага ім дуба. Тут ён, выконваючы паслухмянства, вывучаў Сьвятое Пісаньне і жыцьці сьвятых і, атачыўшы сябе пісарамі, складаў павучальныя артыкулы і зборнікі. Стаўшы ераманахам у 1198 г., ён штодня служыў літургію і прапаведаваў, прыцягваючы мноства людзей сваім добрым словам. Так прайшло 35 гадоў. Яго уплыў на людзей выклікаў зайздрасьць, і яго сталі гнаць. Тады ён сышоў у смаленскі манастыр Сьвятога Крыжа. Але народ працягваў прыходзіць да яго, і паклёпнікі не супакоіліся. Яго прадставілі на суд да япіскапа, абвінаваціўшы ў ерасі. Але здарылася ў то час быць князю Раману Расьціславічу. Ён не знайшоў у абвінавачваньнях ні аднаго словы праўды і загадаў абвінаваўцам разыйсьціся. На іншы жа дзень паклёпнікі вярнуліся, і ні спакойныя адказы звышгоднага Аўраамія, ні абарона яго, па наказе звыш, манахам Лукой не выратавалі вялебнага ад забароны зьдзейсьняць богаслужбы й гутарыць з народам. Тады пачаліся засуха і хваробы. Набажэнствы не дапамагалі. Сьвятар Лазар сказаў япіскаму, што, калі не дазваляць Аўраама, будуць яшчэ горшыя беды. Япіскап дазволіў, прасіў у Аўраамія прабачэньні, і, па малітвах Аўраамія, пайшоў багаты дождж. Так была даказаная яго праўда, а япіскап заснаваў манастыр у гонар Пакладаньня годных Усясьвятой Багародзіцы і плябанам яе прызначыў Аўраамія.
 
Прападобны памёр у 1221 альбо ў 1222 г. пасьля пяцідзесяцігодзьдзя сьвятарскіх і манаскіх подвігаў. Ягонае ушанаваньня пачалося яшчэ пры жыцьці, а ў канцы XIII ст. была складзена асобная служба прападобнаму Аўрааму Смаленскаму. Пад час вызваленьня Смаленска ад маскоўскай акупацыі ў 1609 - 1611 г.г. мошчы прападобнага былі акупантамі вывезены альбо зьнішчаны. Усе выселкі беларускіх сьвятароў знайсьці іх пасьпеху ня мелі.
Кандак 1
Абраны слуга Хрыстовы і цудатворца дзіўны, у жыцьці сваім асьвячоны ад улоньня маці скіроўваць людзей на шлях Хрыстовага послуху, і зараз з анёламі стаіш каля пасаду Боскага, зрабі нас годнымі прыславіць цябе сьпевамі любові, ды малітвамі тваімі ад усялякае бяды і скрухі вызвалі. Клічам табе: Радуйся, прападобны ойча Аўраам, Смаленскі цудатворца.
Ікас 1
Анёлаў сужыцель і людзям абаронцай сапраўды ёсьць ты, прападобны ойча Аўраам, добрым жаданьням усіх Творцы Хрыста Бога, Яго ж палюбіў ты ад юнацтва і за Яго ж перацярпеў ману ворагаў. Таму прымі ад нас гэты сьпеў праслаўленьня:
Радуйся, прасьветлая зорка набожнасьці.
Радуйся, сонца, у цемры нягоднасьці слаўна зазьзяўшае.
Радуйся, падману выкрывальнік.
Радуйся, веры Хрыстовай бясстрашны прапаведнік.
Радуйся, Эвангельскага вучэньня добры пасьлядоўнік.
Радуйся, закону Госпада адданы захавальнік.
Радуйся, жыцьцё часовае зьмяніўшы на вечны скарб нябесны.
Радуйся, навукі Хрыстовай жамчужыну бясцэнную атрымаўшы.
Радуйся, вучэньням Хрыстовым душу сваю асьвяціўшы.
Радуйся, узнагароджаны дабраслаўленьням Нябесным.
Радуйся, дабрыні жыльлё цнотай ўпрыгожанае.
Радуйся, Духа Сьвятога жытло цудоўнае.
Радуйся, прападобны ойча Аўраам, Смаленскі цудатворца.
Кандак 2
Бачыўшы душу тваю, да прыняцьця дабрыні чысьцінёю і дабротамі падрыхтаваную, Хрыстос Гасподзь сьвятлом навукі Сваёй асьвяціў цябе з юнацтва і паказаў ты сябе добрым дабравесьнікам набожнасьці, і, памянуўшы цябе любоўна-міласэрна, Гасподзь зрабіў цябе насельнікам Уладарства Нябеснага, дзе разам з анёламі сьпяваеш Богу: Алілуя.
Ікас 2
Розум добры й сьветлы дадзены табе, сьвяты Аўраам, ім жа добра зразумеў ты мімалётнасьць для душы жыцьця часовага і ад яго ўхіліўся, жадаючы Хрысту пераймаць. Ад душы любячы сьпяваем табе:
Радуйся, добрадзейны пасьлядоўнік Хрыстовы.
Радуйся, любячы запаветы Ягоныя шчыра.
Радуйся, карэньня водарнае раю Нябеснага.
Радуйся, кветка цудоўная у саду Ісуса.
Радуйся, багацьця зямное за нішто меўшы.
Радуйся, выселкамі тленьня грэбаваўшы
Радуйся, храмы Боскія і жабракоў задавальняючы.
Радуйся, скарб прападобны нябёсам прынёсшы.
Радуйся, бо не ўхіліўся ты ў сеці славы зямной.
Радуйся, бо няўлоўным быў дзеля неваду срэбралюбства.
Радуйся, мудры вучань Уладарства Нябеснага.
Радуйся, слуга верны, дадзены табе талант прымножыўшы.
Радуйся, прападобны ойча Аўраам, Смаленскі цудатворца.
Кандак 3
Моц Госпада ўмацоўвала цябе ў подзьвігу дабравесьця, прападобны Аўраам, бо ня здольны ты быў бачыць згубу душаў чалавечых, рэўнасьцю распальваўся ты навучая прыходзячых да цябе ў набожнасьці праводзіць жыцьцё і не адхіляцца ад запаветаў Хрыстовых і сьпяваць Яму: Алілуя
Ікас 3
Маючы благі розум, духам злосьці зацемнены, ня пажадалі людзі смаленскія пачуць розум словаў тваіх натхненных і праведных, але ману на цябе ўзьвялі, паклікалі на суд. Мы ж, дабраслаўляючы цярпеньня твае, сьпяваем шчыра:
Радуйся, Хрыста ўсёй душой палюбіўшы.
Радуйся, да Яго любоўю ў вызнаньні выяўлены.
Радуйся, апосталам пераймаўшы.
Радуйся, зброяй Сьвятога Духа быўшы.
Радуйся, дабравесьця Эвангельскага вусны добрамоўныя.
Радуйся, шлях да жыцьця вечнага асьвячаючы.
Радуйся, пакуты за прысалодкага Ісуса ты весела перацярпеў.
Радуйся, ганьбу і пагарду за Яго дабрадушна з пакорай прыняўшы.
Радуйся, бо ў вызнаньні Хрыстовам непахісным перабываў ты.
Радуйся, ману варожую як сьмецьця адкінуўшы.
Радуйся, сьвяты Боскі, у мужнасьці неадольны.
Радуйся, пераможца ў цярпеньні нясхілёны.
Радуйся, прападобны ойча Аўраам, Смаленскі цудатворца.
Кандак 4
Бурай злосьці пыхаючыя, ня пераносячыя твайго выкрыцьця, людзі смаленскія прынародна катавалі цябе, як ягня добрае, спрабуючы адвярнуць ад цябе жадаючых твайго дабравесьця Эвангельскага, але не здолеў злы перамагчы, бо з нябёсаў умацаваны, пасароміў й перамог іх благія справы, галосна і няспынна дабравесьціў Хрыста і Адзінага Творцу, сьпяваючы Яму: Алілуя.
Ікас 4
Чуўшы ўгаворваючыя твае словы да людзей смаленскіх, Аўраам сьвяты, ворагі твае беззаконна пагражалі ахоўнікамі жадаючым словы твае паслухаць. Мы ж, дзівуючыся  вялікаму дабравешчаньню твайму, сьпяваем табе:
Радуйся, настаўнік набожнасьці.
Радуйся, пасароміўшы нягоднасьць.
Радуйся, словамі дабрадатнымі, як золатам каштоўным, Царкву Беларускую ўпрыгожыўшы.
Радуйся, у нішто зласлоўя ператварыўшы.
Радуйся, сілаю тваёй злосьць перамогшы.
Радуйся, за прысалодкага табе Ісуса ўсі пляны ворагаў разбурыў ты.
Радуйся, спавяданьнем на судзе спалучыўся Хрысту раскрыжаванаму.
Радуйся, вясельля твае ў палацы нябеснага Домаўласьніка.
Радуйся, каля пасаду Боскага стоячы з горнымі сіламі.
Радуйся, шчырым тварам бачачы славу адзінага ў Тройцы Бога.
Радуйся, з райскіх вышыні прыпадаючы добрым сэрцам сваім да нас, на зямлі жывучых.
Радуйся, ратуючы ад бяды усіх веру і любоў да цябе маючых
Радуйся, прападобны ойча Аўраам, Смаленскі цудатворца.
Кандак 5
Багамудрым дабравесьнікам апосталам пераймаў ты, Аўраам, кажучы: Хрыста шаную, Адзінага Яго люблю і дабравесьціць людзям шчыра жадаю, сэрцам і вуснамі сьпяваючы Яму: Алілуя.
Ікас 5
Бачучы цябе, непахіснага і непераможнага дабравесьніка Хрыстовага Эвангельля, выстаяўшага супраць нападу варожага і слаўна перацярпеўшага няпраўду сьвяціцеля, назаўсёды сышоўшага ў жытло Багародзіцы, шчыра сьпяваем:
Радуйся, непераможны спавядальнік Хрыстовы.
Радуйся дыямэнт цярпеньня цудоўны.
Радуйся, новы дабравесьнік набожнасьці.
Радуйся, старажытным сьвятым пераймаўшы годна.
Радуйся, дабрынёю цудатворцы ад Госпада венчаны.
Радуйся, лекаваньня падаўца прыдобры.
Радуйся, у водары сьвятыні спачываючы.
Радуйся, водарам райскімі душы верных асьвяжаючы.
Радуйся, крыніца дарункаў багатавобразных.
Радуйся, рака цудаў сапраўдных.
Радуйся, міласэрнасьці да патрабуючых скарбніца невычарпальная.
Радуйся, хворым вылічэньня праўдзівае.
Радуйся, прападобны ойча Аўраам, Смаленскі цудатворца.
Кандак 6
О невымоўна прамудрасьць Боская! Іх жа Бог абраў, іх жа паклікаў, іх жа праўдай асьвяціў, іх жа выпрабаваў, іх жа праславіў: на табе, сьвяты Боскі, спраўдзілася гэта слова апостала. Бачыў Гасподзь, як гэты абраны дабравесьнік і Сына Госпада Хрыста дабравесьціў, і цярпеў за Яго, вянчаў цябе славай цудатворнай, якую паказваеш усім з любоўю шануючым памяць тваю і сьпяваючым Богу: Алілуя.
Ікас 6
Зазьяў ты слаўна праменьнем цудатворцы, выпрасіўшы Госпада, як Ільля ў старажытнасьці, напаіць дажджом зямлю Смаленскую, і па выяўленьню мошчаў тваіх, сьвяты Аўраам, у горадзе Смаленску, выяўляеш сваю невычарпальную міласэрнасьць усім, хто да тваіх мошчаў і да тваёй іконы прыпадае. Славячы цябе сьпяваем ад сэрца:
Радуйся, гарадоў беларускіх слава і ўмацаваньня.
Радуйся, сялібы Спаса, у якой спачыў ты, праўдзівы абаронца.
Радуйся, манахам яе добры прыклад і няспынная дапамога.
Радуйся, іх ахоўнік і абаронца.
Радуйся, хворых хуткі лекар.
Радуйся, скарбутных дабрадзейная ўзрушанасьць.
Радуйся, у бедах быўшым суцяшэньня.
Радуйся, жабракоў багацьця.
Радуйся, зьнямоглых замацаваньня.
Радуйся, у посьце і малітве жывучым добрая дапамога.
Радуйся, прападобны ойча Аўраам, Смаленскі цудатворца.
Кандак 7
Чалавекалюбца Хрыстос выявіў шмат шчодрасьці Сваёй краіне нашай Беларускай, падаўшы і цябе, прападобнага Аўраама Смаленскага, слугі і малітоўніка добрага і прыемнага, крыніцу няспынную цудаў добрых і хворых міласэрна лікуючага: тым жа ўдзячны будзем табе даўшага нам Госпада, і слаўна сьвяткуючы памяць тваю, зь любоўю да ракі мошчаў тваіх і абраза твайго прыпадаючы і Хрысту сьпяваючы: Алілуя.

Ікас 7
Новага Хрыстовага спавядальніка і цудатворцу слаўнага, прападобнага Аўраама Смаленскага, любоўю улагодзім і радасна засьпяваем:
Радуйся, сонца сьветла зьзяючае горада Смаленска і ўсёй зямлі Беларускай.
Радуйся, прамень нязгасны праўды Хрыстовай.
Радуйся, добры слуга Госпада, дзівосны ў цудах.
Радуйся, дабраверны, праслаўлены на нябёсах і на зямлі.
Радуйся, нетленьнем мошчаў сваіх у праўдзе ўваскрашэньня мёртвых сьцьвярджаючы .
Радуйся, вобраз несьмяротнасьці ў сьмяротным целе выяўляючы.
Радуйся, бо дадзена табе дабрыня за нас маліцца і запальваць нас на добрыя справы.
Радуйся, бо па малітве тваёй добрыя справы просячым даюцца.
Радуйся, ад сьмяротных язваў і хваробаў прыходзячых да цябе ахоўваеш.
Радуйся, бядуючым і пакрыўджаным дапамагаючы.
Радуйся, богалюбчых душаў годная надзея.
Радуйся, любячых цябе сапраўднае суцяшэньня.
Радуйся, прападобны ойча Аўраам, Смаленскі цудатворца.
Кандак 8
Дзіўна ёсьць бачыць мёртвае цела, жыцьцё сапраўднае выяўляючы, у труне ляжачае і хваробы вылечваючы, але бяз ваганьняў праўдзіва верым, слуга Хрыстовы Аўрааме, як мошчамі тваімі сьвятымі, а яшчэ і патаемна, спачываеш тут і духам сваім не сыходзячы ад нас нягодных, годную памяць тваю любоўна шануючых і перад сьвятой тваёй іконай Хрысту ўдзячна сьпяваючым: Алілуя.
Ікас 8
Поўнасьцю ў нябёсах, сьвяты Боскі Аўраам, жывеш, у сьвятле сьвятых ва ўрачыстасьці і асалодзе незьлічоных дабротаў нябесных: ведаем таксама, што ня толькі й нас на зямлі жывучых не забываеш, але і з вышыні горнае міласьціва да нас прыходзіш, таму сьпевамі цябе славім заўсёды:
Радуйся, набожнасьці зацьвярджэньня.
Радуйся, праваслаўя слава.
Радуйся, зямлі Беларускай дабрадатнае асьвятленьня
Радуйся, горада Смаленску сьветлая радасьць.
Радуйся, шматплодная гронка вінаграду Хрыстовага.
Радуйся, грамадзянін горнага граду Ерусаліму нябеснага.
Радуйся, у ліку праслаўленых прападобных знаходзячыся.
Радуйся, раю насельнік прападобны.
Радуйся, Уладарства Хрыстовага спадкаемца.
Радуйся, вечнага дабрадзейнага жыцьця супрычасьнік.
Радуйся, прыстанак наш і абарона.
Радуйся, хуткае і бясплатнае хваробаў вылячэньне.
Радуйся, прападобны ойча Аўраам, Смаленскі цудатворца.
Кандак 9
Усе анёлы нябесныя радасна віталі цябе ў сялібе райскае, багамудры ойча Аўраам, там жа сьвятая твая душа прыняла пашану пераможную ад Хрыста Збаўцы, праўдзіва ўзнагароджваючага працуючых ва імя Ягонае сьвятое на зямлі: бо праславіць іх на нябёсах, абдорваючы правам стаяньня каля пасаду Свайго, дзе сьпяваюць Яму няспынна: Алілуя.
Ікас 9
Няпраўдзе ворагаў і мане нячысьціка годны адказ даў ты, ойча Аўраам, калі выкліканы быў на суд архірэя зямлі смаленскай, таксама і мы, як праўдзіваму спавядальніку Хрыстоваму, з пашанай засьпяваем табе:
Радуйся, асьвету прыняўшы ад Усясьвятога Духа.
Радуйся, бо страх маладушнасьці перад судом ад сябе адрынуў ты.
Радуйся, бо непераможным шчытом веры агарадзіўся ты.
Радуйся, няспынны дабравесьнік моцы Боскай.
Радуйся, нястомны спавядальнік Эвангельскай праўды.
Радуйся, праўдзівы малітоўнік, духам і праўдай прыпадаючы да Хрыста Творцы.
Радуйся, муж жаданьняў духоўных.
Радуйся, шукаючы Хрыста, адкінуўшы сусьвету зямнога спакусы.
Радуйся, патрабуючыя ад працы тваёй праўдзівай сілкуюцца.
Радуйся, алеям міласьці намошчаная галава.
Радуйся, гара невымоўная спраў добрых.
Радуйся, прападобны ойча Аўраам, Смаленскі цудатворца.
Кандак 10
Выратаваньня нашага шчыра жадаючы, малітвы за нас узносячы на нябёсах каля пасаду Боскага, слуга Хрыстовы Аўраам, і дапамагаеш сваімі малітвамі нам у вандраваньні цяжкім зямным жыцьцём, яго ж у каяньні набожнасьці скончыўшы, ды будзем годнымі з табой сьпяваць Хрысту і Богу Айцу з Сьвятым Духам: Алілуя.
Ікас 10
Сьцяной абарончай маем твае сьвятыя малітвы, Аўраам прападобны, радуемся і шануем любоўю памяць тваю сьпяваючы:
Радуйся, шаноўны наш абаронца.
Радуйся, нябёсаў насельнік богаасьвячоны.
Радуйся, цудатворца дзіўны і міласьцівы.
Радуйся, добры слухач усіх, хто ў бядзе знаходзіцца.
Радуйся, дапамога ў бедах цябе заклікаючых.
Радуйся, прыводзячы грэшнікаў да выпраўленьня.
Радуйся, міро, што лечыць хваробы шматлікія.
Радуйся, ня толькі цялесных, але і душэўных хваробаў лекар.
Радуйся, духаў нягодных ад людзей адкідаючы.
Радуйся, дарункаў дабрадатных добры падаўца.
Радуйся, водарам сьвятыні тваёй напаўняеш душы нашы.
Радуйся, цудамі сваімі ўмацоўваеш нас ў праўдзівай сьвятасьці праваслаўнай веры.
Радуйся, прападобны ойча Аўраам, Смаленскі цудатворца.
Кандак 11
Сьпевам малітоўным і праслаўленьнем гэтым пакорным не пагрэбуй, ойча Аўраам, гэта верай і любоўю да цябе натхненныя, саборам стоячы прад іконай тваёй сьвятой, славім цябе, абаронцу нашага, і сьлёзна молім: маліся за нас да Госпада, бо маеш любоў Ягоную і тваіх малітваў дабрадатную дзею, ды ўдзячна сьпяваем Яму, у сваіх сьвятых дзівоснаму: Алілуя.
Ікас 11
Сьветлым Траістым зьзяньнем асьвячоны, Аўраам прападобны, асьвяці і нашы сэрцы, што цемрай грахоўнай агорнуты, ды алеям спраў добрых запалі згаслыя нашы сьвяцільнікі, зрабі годнымі палацу Хрыстовага, дзе ты спачываеш зь сьвятымі і чуеш гэтыя нашы шчырыя сьпевы:
Радуйся, абарона наша Богам дадзеная.
Радуйся, чалавек на анёла падобны.
Радуйся, упарадкоўца сялібы нашай.
Радуйся, дабравесьнік нястомны.
Радуйся, бо рука твая багата дапамагае сялібы тваёй.
Радуйся, як мудра разьмеркаваў багацьця гэта тленнае, што да цябе прыцякала.
Радуйся, зьмяніўшы яго на нятленныя даброты нябесныя.
Радуйся, асалоду маючы ў мілаце нябеснай.
Радуйся, стоячы каля Хрыста ў ліку прападобных.
Радуйся, у нябесным доме дабрадзейных жывучы.
Радуйся, у жыцьці сваім мудрасьць дзівосную паказаўшы.
Радуйся, манахамі манастыра свайго добра кіраваўшы
Радуйся, прападобны ойча Аўраам, Смаленскі цудатворца.
Кандак 12
Дабрыню і міласьць выпрасі нам у Хрыста і Збаўцы нашага, сьвяты і слаўны ойча Аўраам, бо верым праўдзіва, калі ты просіш, дае табе Усядобры Ўладыка: таму і аб нас, грэшных, не перапыняй маліць Яго добрае сэрца і выпрасі нам дарунак па добрым патрэбам, ды засьпяваем усіх дабротаў творцу і падаўцы Богу: Алілуя.
Ікас 12
Апяваем тваю працу апостальскую, славім твае анёльскае цярпеньня і нязлоснасьць, шануем крыніцу цудаў, што цячэ няспынна ад мошчаў тваіх сьвятых. Адзіным сэрцам і адзінымі вуснамі сьпяваем цябе:
Радуйся, архангелаў і анёлаў суслужыцель.
Радуйся, з патрыярхамі і прарокамі стоячы.
Радуйся, брат апосталаў.
Радуйся, манахаў упрыгожаньня.
Радуйся, сьвяціцеляў і прападобных суразмоўнік.
Радуйся, з дабрадзейнымі і ўсімі сьвятымі жывеш.
Радуйся, бо вышэйшых цудаў дзеяй упрыгожыўся ты
Радуйся, годнымі і цудатворнымі мошчамі сваімі з намі знаходзішся.
Радуйся, і духам сваім ніколі нас не пакідаўшы.
Радуйся, уцеха наша і ў бядзе суцяшэньня.
Радуйся, хваробаў вылячэньне.
Радуйся, зграшыўшых выпраўленьня.
Радуйся, прападобны ойча Аўраам, Смаленскі цудатворца.
Кандак 13
О слаўны слуга Хрыстовы і цудатворца зямлі Беларускай і горада Смаленска Аўраам! З міласьцю прымі гэтае маленьня наша, што табе сёньня прыносім. Умалі Ўладара царствуючых і Госпада гаспадароў Хрыста Бога нашага, пазбавіць нас усялякіх скарботаў і бедаў у гэтым жыцьці і пакутаў вечных пасьля спачыну нашага, ды зрабіць годнымі ў Уладарстве Нябёсным разам з табой сьпяваць Богу: Алілуя. (тройчы)
Потым сьпяваем Ікас 1 і Кандак 1
Малітва
О вялікі ойча Аўраам Смаленскі, добры дабравесьнік Хрыстовы, у скрухах і бедах слаўная наша дапамога й абарона: ніхто і нічога не здольнае адхіліць цябе ад любові да Госпада Ісуса: ні пакуты, ні мана, ні лісьлівасьць ворагаў тваіх.
Ты, як леў, крочыў на бой супраць ваўкоў разумовых, духаў злосьці, падняўшых на цябе, за добрае твае вызнаньня веры і дабравесьця, адзінародны табе народ смаленскі. І як палымяная страла перамог сваіх ворагаў сілаю дабрыні Сьвятога Духа і моцнай любоўю тваёй да Бога. Як арол узьнёсься ў горную сялібу Айца Нябеснага, атрымаўшы там у спадчыну вечнае жыцьцё, славу і асалоду невымоўную.
Верым, сьвяты Боскі, як стоячы з анёламі і ўсімі сьвятымі прад пачадам славы Трыадзінага Бога, руплівыя і Богу прыемныя ўздымаеш малітвы ня толькі аб гэтым сьвятым манастыры, табой упарадкаванай, і аб горадзе нашым Смаленску, але і аб усёй сьвятой Хрыстовай Царкве, і молім цябе - маліся Госпаду: пакутную зямлю Беларускую ад злых ворагаў і ўлады іх вызвалі, і прывядзі да ўлады набожных уладароў беларускіх, верных слуг тваіх. У скрусе няспынна молячых да Цябе, малітву пакуты пачуй і выратуй ад сьмерці народ наш.
Верым, слаўны цудатворца, як ты сілай ўсемагутнага Госпада Ісуса Хрыста, яшчэ жывым будучы, вымаліў напаіць спрагу зямлі смаленскае, за грахі чалавечыя ў пустэльню пераўтварыўшуюся, шчодрым дажджом. І пасьля ўсьпеньня свайго крыніцай невычарпальных дарункаў дабрадзейных зрабіўся дзеля ўсіх прыходзячых з вераю да цябе і молячых з пакаяньнем шчыра. Таму ўсе ад дзяцей да старых праслаўляюць у табе невымоўную і недасягальную веліч Боскую і мы, грэшныя дзеці зямлі беларускай, прыпадаем з верай і любоўю да сьвятога абраза твайго, молім цябе: дапамагай нам, грэшным і пакорлівым, тваімі малітвамі ва ўсіх патрэбах нашых, абараняй і сьвятую манастыр гэты, і зямлю Беларускую, і ўсіх праваслаўных хрысьціян краіны нашай ад усяго злога, а найбольш дапамажы вечнаму ўратаваньню ўсіх молячых шчыра аб тваёй ахове і абароне.
Слуга Боскі, прападобны ойча Аўраам, малі Хрыста Збаўцу нашага, каб падаў мір і спакой усім праваслаўным хрысьціянам, ды адкіне ўсялякі гнеў і злосьць на нас скіраваныя, пазбавіць нас ад палону варожага, зьнямогу ў кайданах граху і мукаў пякельных, і зрабіў нас, грэшных, годнымі стаяць на судзе Ягоным праўдзівым і ўвайсьці ў вечны хорам сьвятых Ягоных, якія сьвяткуюць асалоду няспынна чуць голас Ягоны і маюць невымоўную асалоду бачыць твар Ягоны, каб мелі магчымасьць з табой і ўсімі сьвятымі бясконца славіць Тройцу Адзінасутную і Непадзельную у вякі вякоў. Амін.

No comments:

Post a Comment

Note: Only a member of this blog may post a comment.