Sunday, January 29, 2012

Падрыхтоўчыя Нядзелі да Вялікага Посту. Сьвітанак!

Прывялебны ўладыка Іаан, япіскап Львоўскі і Самбіркі УАПЦ
Калі, нарэшце, надакучвае скруха сьвету, надакучлівым робіцца бясконцы гоман сучаснасьці і зь ім неспакой ды трывога. Калі бачым і ўсьведамляем, што сьвет зышоў на згубны, падманлівы шлях, і ён ўжо не ў стане прапанаваць для ўратаваньня нічога, тады са спрагай працягваеш руку да Сьвятога Пісьма, да Слова Боскага, а ўвагу сваю адварочваеш ад мітусьні і скіруеш да Самога Выратавальніка, які паўстае зь яго, так адбываецца дзівосная таямніца злучэньня нашага чалавечага, нямоглага і слабага, з Усямоцным, Праўдзівым, Усямагутным і Сьвятым. Дадзены стан магчыма параўнаць з глыбокім сьвітанкам, калі начную цемру паступова асьвятляюць праменьні дня і цемра адступае прад нястрымнасьцю і магутнасьцю сьвятла. Робіцца ўсё сьвятлей і сьвятлей – так надыходзіць жаданы дзень, сьветлы і мілы нам усім!
Мы, людзі зямныя, неаднаразова гэта перажываем у працэсе пазнаньня Таямніц Боскіх праз разуменьне Сьвятога Пісьма. Чытаючы Слова Боскае, мы бачым, што гэты працэс абумоўлівае нашу асабістую прысутнасьць і, абавязкова, наяўнасьць Госпада. Чытаючы, Эвангельля – апісваем прад намі Самога Бога, праз тое, што Слова Эвангельля – гэта Боскае Слова і яно можа ўплываць на нас, сіла дзеі ўплыву яго на нас, такая ж самая, як і тая, што адбылася тады, 2000 гадоў назад, калі паўстаў прад людзьмі Боскі Выратавальнік, прамаўляў да іх і яны рабіліся выратаваныя, прабіліся Ягонымі упадабанымі сябрамі. Тады рукі Ягоныя цьвікамі прабіты на Галгофе, адчынілі нам Рай, вось так і адчыняюць і да цяпер.
Сёньня, на вялікі жаль, мы ёсьць далёкія ад такога дабрадатнага, добрага стану, ад такіх перажываньняў. Нас злы, згубны сьвет навучыў успрымаць Сьвятое Пісьмо: Біблію, Боскае Эвангельля, як звычайную кнігу. Часта да чытаньня Сьвятога Пісьма мы прыступаем быццам рэвізоры, арбітры, цынічныя ды дзёрзкія судзьдзі. Такі ганебны стан рэчаў адразу моцна зачыняе прад намі дзьверы да праўды, перакрывае бруі Боскіх дарункаў, крыніцы Мілаты Госпада, прад усімі тымі, хто прыступае да Сьвятога Пісьма зь ваганьнем ды рэвізіяй. Не дае Жывой Вады, і робімся мы атручаныя ваганьнем, схільныя да спакусаў сатаны і амаль не адчуваем прысутнасьці Госпада – Гасподзь поруч зь намі, а мы Яго не бачым, робімся нявернымі ды бясьсільнымі, такімі, што не маем змогі ўспрыняць гэтыя Духоўныя Каштоўнасьці, Боскія парады, якія ёсьць у кожным Боскім Слове, якое прапанавана зямному чалавеку Богам.
Таму, калі жадаем выконваць волю Госпада, выяўленую ў Сьвятым Пісаньні, найперш, згадаем адзін зь запаветаў Мілаты: “Дабрашчасныя чыстыя сэрцам, бо яны Бога пабачаць!”, кб і нам Яго пабачыць; а каб зразумець выратавальныя Таямніцы Царства Боскага, да Слова Боскага прыступаем са шчырай любоўю! Прыступаем, як да Самога Госпада, тады і Сам Гасподзь адчыніць усё важнае і неабходнае нам, як Ягонаму стварэньню. Паставім на мэце асэнсаваць гэтыя некалькі тыдняў, якая носяць назву “Тыдні падрыхтоўчыя да Вялікага Посту”. Эвангельскія чытаньні нядзеляў гэтых тыдняў, няхай пакладуцца ў падмурак духоўных роздумаў, павязаных з імі, каб у Вялікі Пост мы ўвайшлі падрыхтаванымі ды зьдзейсьнілі ўсё прызначанае для нашага выратаваньня Богам…
Некалькі думак аб Нядзелі Закхея…
Куды б не скіроўваліся крокі нашага Выратавальніка ў кірунку да апанаванай галечай зямнога чалавека, Хрыстос заўсёды сьпяшаўся выканаць Сваю выратавальную місію Выратавальніка. Былі гэта вёскі і сядзібы, мястэчкі і вялікія гарады, сады і вінаграднікі, пасадкі смакоўніц, берагі вазёраў і воднае поле на моры – паўсюды, дзе знаходзіліся зямныя людзі, што трываюць пакуту праз зямныя грахі ад сатаны, праз чалавечую недасканаласьць ды беззаконьні наканаванасьці, пасьпяшаў Ісус Хрыстос на выратаваньня іх.
У гэты раз Ён прыйшоў да горада Эрыхону. Гэты горад знаходзіцца ў нізіне рэчцы Ярдан, непадалёк ад месца, дзе гэтая рака ўпадае ў Мёртвае мора. Там жылі людзі, якіх было багата, са сваімі  зямнымі праблемамі, трывогамі і чаканьнямі. Але жыў там таксама чалавек, які называўся Закхей, якога чакала выбітная зямная падзея – ён меўся сустрэць Сына Боскага і зьмяніцеся, зрабіцца цалкам іншым чалавекам. І Хрыстос пасьпяшаўся да яго, напоўненага ваганьня і неспакою, малога росту, які маёмасьць сваю здабыў не заўсёды справядліва, але ягоная душа, чакала, выглядала замілаваньня Боскага. Закхей вылез на дрэва, бо такім вялікім было ягонае жаданьня пабачыць Ісуса Хрыста: “Ісус, зірнуўшы, пабачыў яго і прамовіў: “Закхей! Пасьпяшай, злазь з дрэва, бо сёньня трэба Мне быць у тваім доме!”
Слова Ісуса “трэба…”,  якое яно каштоўнае для кожнае грэшнае чалавечае душы, якая шукае Боскага замілаваньня. Не існуе на зямлі ніводнага горада, ніводнай сядзібы, ніводнае чалавечае душы, якая б не зьвярталася ў малітвах да Бога, якая б не маліла Госпада. Але кожны чалавек, пакліканы Богам да жыцьця, ёсьць істотным і каштоўным для Яго. За кожнага зь нас Ён цярпеў пакуты на Галгофе, у муках паміраў і дзеля кожнага, зваяваўшы сьмерць, Хрыстос уваскрэс мёртвых. Праз Хрыстова “трэба Мне быць зь вамі…”, гэты сьвет і чалавецтва у ім уступіла да трэцяга тысячагодзьдзя сваёй гісторыі. Не праз нейкія чалавечыя здатнасьці, не праз асаблівыя супольныя намаганьні ды выбітную працу – Ісуса “трэба…” – напоўненае міласэрнасьці ды любові, у цярпеньні скіроўвала нас, грэшнікаў зямных, да 2012 года і скіроўвае ў будучыню Боскую. А гэтая будучыня і вечнасьць ад Госпада ёсьць магчымай толькі ў тым выпадку, калі мы будзем верыць у Ісуса Хрыста і ў Ягоную выратавальную Любоў Боскую да нас.
Як гэта важна, каб і мы ўсе пачулі гэтыя словы Ісуса: “Трэба мне быць у тваім доме!”, каб пасьпяшылі запрасіць Хрыста да нашых сядзіб, бо, у большасьці зь іх няма ні Хрыста, ні Хрыстовай праўды. А дзе няма Хрыста, там жыве, пануе іншая сіла, іншы законы, процілежны дабру і згубныя для чалавека. Толькі ўявім сябе, калі б мы думкамі, альбо ў шчырых малітвах запрасілі Хрыста да сябе – Ён бы, абавязкова прыйшоў, наведаў нас, сярод нашых сварак, цяжару і неспакою. Таму, ці не загарэлася і наша сэрца, быццам Закхея; ды ці не зажадалі б і мы выпраўленьня, добрай зьмены, далучэньня да нябеснай сям’і. Абавязкова гэта б адбылося. Тут не ў Хрысьці падстава, Гасподзь заўсёды гатовы прыняць запрашэньня кожнага зь нас ды наведаць наша жыцьцё. Гэта часта мы, праз грэхоўнасьць, абыякавасьць ды слабую веру не запрошваем Яго, таму і не адбываюцца нашы зьмены на добрае.
Цяпер зьвернем увагу яшчэ на адны словы Ісуса, які прагучалі пасьля таго, калі вызваліўся ад грэхоўнасьці ўсхвалёваны Закхей: “Сёньня выратаваньне прыйшло ў сялібу, на гэты дом!” На што здольнае чалавечае пакаяньне, якая бязьмежная ягоная сіла, калі яно надыходзіць у грэшнае чалавечае сэрца. Выратаваньне прыходзіць на сялібу, атрымоўвае выратаваньне ўвесь род – вось тая мэта, якой здольная была б жыць кожная чалавечая сям’я, народ, нацыя. Мэта дачакацца зь вуснаў Хрыста гэтых салодкіх слоў, якія вызначаюць і для нас выратаваньне, выратаваньне для ўсіх тых, што пасярэдзіне грэхоўнасьці маюць пэўную надзею, маюць шчасьце верыць у Выратавальніка, Госпада нашага Ісуса Хрыста. Запомнім гэта як адну з ісьцін нашага Жыцьця!
Зь Нядзеляй Сьвятой, будзем здаровы і вечна захаваныя Богам!


Каб у нас жыла душа жывая!
Вось так было ва ўсе стагодзьдзі,
Прад вачамі Бога – Слова,
Вядуць зь душой сваю размову
І з Богам два чалавека…
Мытар зь апушчаным чалом
І ганарлівы Фарысэй….
Але ў прад імі ёсьць любоў
Дабро і Міласьць у Спакоі
Ахвяру Ён абодвух прымае
Ці душу прад Богам схаваеш?
Ці ты Жывога здольны падмануць?
Не будзе так. Усё бачыць Бог!
Вось так і мы ў зямных малітвах
Складаем у сэрцы шчыры словы.
І хворая душа жыва,
Вядома Богу, уся адкрыта…
Не фарисействуймо в словах,
Не фарысэю ў словах мы,
А мытару пераймаем у пакаяньні.
І Госпада ад сэрца молім,
Каб у нас жыла душа жыва!
26.01.2012. Самбір

Нам Хрыстос малітву ўзьвялічыў
Як Хрыстос распавядаў прыпавесьць тую,
Аб малітве двух простых людзей.
А на двары быў дзень звычайны
І ў ім Хрыстос малітву ўзьвялічыў
Тую шчырую мытара малітву,
А Фарысэй засуджаным застаўся,
І ганарлівасьцю як не стараўся,
А толькі шчырасьць пажаданая Хрысту.
Малітву шчырую, даніну мытара,
Мы прынясем Хрысту ў маленьні.
У душы пакінем Боскі страх
Як мудрасьць Госпада– без ваганьня.


26. 01. 2012. Самбір.
 

No comments:

Post a Comment

Note: Only a member of this blog may post a comment.