Thursday, January 19, 2012

ХРОСТ ГОСПАДА

мітрапаліт Антоні (Суражскі)
У імя Айца, і Сына, і Сьвятога Духа!
Зь якім пачуцьцём глыбокай павагі да Хрыста і падзякі да родных, якія нас прыводзяць да веры, мы успамінаем пра свой хрост: як дзівосна думаць, што паколькі нашы бацькі ці блізкія нам людзі адкрылі веру ў Хрыста, даручаліся за нас перад Царквой і перад Богам, мы, Таямніцай хрышчэньня, зрабіліся Хрыстовы, мы названы Ягоным імем. Мы гэта імя носім з такой жа глыбокай павагай і зьдзіўленьнем, як юная нявеста нясе імя чалавека, якога яна пакахала на жыцьцё і на сьмерць і які даў ёй сваё імя; як гэта чалавечае імя мы захоўваем! Як яно нам дорага, як яно нам сьвята, як нам страшна было б учынкам, паводзінамі сваімі. яго аддаць на зьнеслаўленьне нядобразычліўцам... І менавіта так злучаемся мы з Хрыстом, Выратавальнік Хрыстос, Бог наш, зрабіўшыся Чалавекам, дае нам  дае насіць Сваё імя. І як на зямлі па нашых учынках судзяць пра увесь род, які носіць тое ж імя, так і тут па нашых учынках, па нашым жыцьці судзяць пра Хрыста.
Якая ж гэта адказнасьць! Апостал Павел амаль дзьве тысячы гадоў таму назад папярэджваў маладую хрысьціянскую Царкву, што дзеля тых з іх, якія жывуць нягодныя свайго пакліканьня, ганіцца імя Хрыстова. Хіба не так зараз? Хіба ва усім сьвеце цяпер мільёны людзей, якія жадалі б знайсьці сэнс жыцьця, радасьць, глыбіню ў Богу, не адхіляюцца ад Яго, гледзячы на нас, бачачы, што мы не зьяўляемся, на вялікі жаль, жывой выявай эвангельскага жыцьця – ні асабіста, ні як грамадзтва?
І вось у дзень Хросту Госпада жадаецца перад Богам сказаць ад сябе і заклікаць усіх сказаць, каму было дадзена хрысьціцца ў імя Хрыста: успомніце, што вы зрабіліся зараз носьбітамі гэтага сьвятога і боскага імя, што па вас будуць судзіць Бога, Выратавальніка вашага, Выратавальніка усіх, што калі ваша жыцьцё – маё жыцьцё! – будзе годная гэтага дарунка Боскага, то тысячы вакол выратуюцца, а калі будзе нявартае – зьнікнуць: без веры, без надзеі, без радасьці і без сэнсу. Хрыстос прыйшоў на Ярдан бязгрэшным, пагрузіўся ў гэтыя страшныя ярданскія воды, якія як бы пацяжэлі, абмываючы грэх чалавечы, вобразна сталі як бы мёртвымі водамі – Ён у іх пагрузіўся і прылучыўся нашай сьмяротнасьці і усім наступствам чалавечага падзеньня, граху, зьневажэньня для таго, каб нас зрабіць здольнымі жыць годна чалавечага нашага пакліканьня, годна Самага Бога, Які нас заклікаў быць роднымі Яму, дзецьмі, быць Яму роднымі і сваімі…
Адклікнемся ж на гэту справу Боскую, на гэты Божы заклік! Зразумеем, як высока, як велічна наша добрая якасьць, як вялікая наша адказнасьць, і уступім у зараз ужо распачаты год так, каб быць славай Боскай і выратаваньнем кожнага чалавека, які дакранецца нашага жыцьця! Амін

 

No comments:

Post a Comment

Note: Only a member of this blog may post a comment.