Friday, January 21, 2011

АКАФIСТ СЬВЯЦIЦЕЛЮ НЯКТАРЫЮ, МIТРАПАЛIТУ ПЕНТАПОЛЬСКАМУ, ЭГIНСКАМУ ЦУДАТВОРЦЫ

(Ад ракавых хвароб)
Сьвяціцель Няктарый Эгiнскі (1846-1920) зрабіўся ў наш няпросты час той Эвангельскай сьвечкай, якую Бог паставіў сьвяціць усяму сусьвету. З дзяцінства выхаваны ў набожнасьці і дабрачыннасьці, ён яшчэ пры сваім жыцьці быў абдараваны ад Бога дарам празорлівасьці і цудатворцы. Гасподзь ўзнагародзіў Свайго слугу высокім санам япіскапа. Але і будучы мітрапалітам Пентапольскім, сьвяціцель Няктарый зьведаў шматлікія і несправядлівыя абвінавачваньні і паклёп, пераносячы ўсё гэта з нязьменнай пакорнасьцю і послухам. Да ракі з ягонымі мошчамі, зьмешчанай на грэцкай выспе Эгіна, сьцякаюцца паломнікі са ўсяго сусьвету. Асабліва вядомы сьвяціцель Няктарый вылечваньнем ад ракавай хваробы, шматлікія сьведчаньні гэтага сабраныя ў кнізе, прысьвечанай сьвятому.
Кандак 1
Абраны Няктарый Пентаполя мітрапаліт і Эгінскі цудатворца, прыносім Табе просьбу аб хварэючых родзічах нашых: вызвалі іх,бо ты ёсьць лекар ракавых язваў і іншых хваробаў, усяму сусьвету дабрыню даруеш, таму адзінымі вуснамі і адзіным сэрцам сьпеў табе прыносім: радуйся Няктарый, архірэй Боскі.
Iкас 1
Анёла ахоўніка ў сьвятым Хрышчэньні атрымаўшы, ад маладосьці роўнаанёльскага жыцьця пажадаў ты, ойча наш Няктарый; цяпер жа з Анёламі бачаньнем Славы Боскай асалоду маеш, малі ўсіх Анёлаў аб сьпяваючых да цябе:
Радуйся, венчаных бацькоў плод дабраслаўлёны,; радуйся ад улоньня маці Богам асьвячоны.
Радуйся, з дзяцінства звыклы да послуху; радуйся, з юнацтва вывучыўшы Пісаньня.
Радуйся, Божых словаў адушаўлёная кніга; радуйся, богалюбасьці жывая скрыжаль.
Радуйся, Богам абраны за сьціпласьць і пакору; радуйся, дом пакінуўшы дзеля Духоўнай навукі.
Радуйся, бо дзеля цябе бура моцная на моры супакоілася; радуйся, бо поясам тваім надламаная мачта ўмацавалася.
Радуйся, Арол малады, маючы крыламі разумныя малітвы; радуйся, ялейны, адшукаўшы Крыніцы пакаяньня.
Радуйся, Няктарый, архірэй Боскі.
Кандак 2
Бачачы цябе ў паветры малітвы ўзносячым, манашка нейкая страхам напоўнілася, богалюбчы; ты ж малітвы дарунак у таямніцы трымаючы, вусны дзевы клятвай запячатаў, Госпаду ў сэрцы засьпяваўшы: Алілуя.
Iкас  2
Розум Хрыста малітваю атрымаў ты, сьвяты Няктарый, бо ведаеш, што ёсьць воля Боская, добрая, любасная і дасканалая; навучы і нас на любым месцы ўздымаць рукі да Бога бяз гневу і сумневаў, ды прымі ад нас хваленьня:
Радуйся, у юдолі сьлёзнай узыходжаньне пачаўшы; радуйся, плады Духа ўзрасьціўшы.
Радуйся, выхаванец гары Афонскай; радуйся, ключ малітвы Ісусавай.
Радуйся, старажытнага дабрачэсьця сьветач; радуйся, горад Сьвятой Тройцы.
Радуйся, дабрадаўца восені; радуйся, херувім Палымяны.
Радуйся, соль зямлі абетаванай; радуйся, сьлёзамі сеяўшы, жаўшы радасьцю.
Радуйся, у пустэльні квітнеючая сьвятыня Хрыстова; радуйся, як Бог дабрадзеяў да цябе.
Радуйся, Няктарый, архірэй Боскі.
Кандак 3
Сілай Ўсявышнім абдараваны, ойча Няктарый, моц словаў Хрыстовых зацьвердзіў ты: Ва Ўладарстве Маём, - Той кажа, - шлюб ня бяруць, але як Анёлы на нябёсах яны сьпяваюць: Алілуя.
Iкас 3
Мае Ўсячыстая Багародзіца ў служэньні усё воінства нябеснае, Табе, сьвяты, як Анёла ў плоці, апяваючым цуды Свае паставіла: мы ж, Марыі амафор над табой бачачы, з страхам і любоўю прыпадаем да цябе:
Радуйся, таемны абраньнік Боскае Маці; радуйся, волі Яе выканаўца.
Радуйся, дух пакоры ад Чыстай Галубкі прыняўшы; радуйся, у сьпевах духоўных Сапраўды Дзеву праславіўшы.
Радуйся, настаўнік у дагаджаньні нябёсам і зямлі Ўладарцы; радуйся, малітвамі Маці міласьць Сына атрымаўшы.
Радуйся, мера праведнасьці ды мудрасьці ёмішча; радуйся, вышыня роздумаў і сьціпласьці глыбіня.
Радуйся, Эгінскі ўладыка, крыніца нэктару пакаяньня; радуйся, эдэмская пчала, мёдам богаведаў нас сілкуючая.
Радуйся, міраварніца, міра даруючая; радуйся, крыніца духоўнага амавеньня.
Радуйся, Няктарый, архірэй Боскі.
Кандак 4
Ракавую язву крывавячую на грудзях маючы, сьвятар храму твайго, Няктарый, спужаўся. Калі ты зьявіўшыся пацалаваў яго, як у плоці быўшы; ён жа хваробы пазбавіўшыся, Табе, нябачным быўшаму, з сьлязамі на вачах клікаў Богу: Алілуя.
Iкас 4
Шмат хто чуў аб цудоўным выздараўленьні, пры жыцьці табой зробленым, калі ў краіне Канадскай, сьвяту Літургію служыўшым, у духу зьявіўся ты, цудатворца Няктарый, і нейкага чалавека расслабленага падняў, да Чашы яго клічачы, той жа здаровым зрабіўшыся, зямлі Эгінскай дасягнуў і, цябе ў плоці пабачыўшы, прынародна ўсхваліў:
Радуйся, лекар добры, Грэцыі слава; радуйся, Мікалая Цудатворцы славу атрымаўшы.
Радуйся, калодзезь дабрыні; радуйся, міласэрны самарыцянін.
Радуйся, дарам цудаў абдарованы; радуйся, наведавальнік людзей сьмірэных
Радуйся, суцяшаючы нас цудамі нескладанымі; радуйся, бо што немагчыма зрабіць іншым, ты робіш.
Радуйся, бо смуткі нашы на радасьць пераўтвараеш; радуйся, бо ты з вачэй нашых сьлёзы сьціраеш.
Радуйся, паланёных нячысьцікамі вызваліцель; радуйся, ракавыя язвы вылечваючы.
Радуйся, Няктарый, архірэй Боскі.
Кандак 5
Богакіруючаю зоркай пакаяньня падняўся ты, ойча, над сусьветам, праменьні чалавечых беззаконьняў зьнішчаючы; асьвяці розум наш дзеля бачаньня правінаў нашых, ды памолімся Ўладару сьпевам: Алілуя.
Iкас 5
Бачыла Дзева Чыстая архірэя свайго, у прыгажосьці душы і цела прад Богам стоячага, і прызнала ў ім вялікага малітоўніка і цудатворцу, голасна клікала Ты да сьвяціцеля Нэктарыя:
Радуйся, Хрыста годны прыстанак; радуйся, духа цудоўны скарб.
Радуйся, царскае асьвячэньне Вялікага архірэя; радуйся, пакліканы да Пасаду Спрадвечнага Ўладара.
Радуйся, Плоці Хрыстовай суплоць; радуйся, Крыві Сьвятой прычасьнік.
Радуйся, абвяшчаючы пакаяньня; радуйся малітоўнік за нас прад Богам.
Радуйся, Няктарый, Анёлаў радасьць; радуйся, полымя, дэманаў зьнішчэньня
Радуйся, бяздоньня шчадротаў; радуйся, мора цудаў прыслаўных.
Радуйся, Няктарый, архірэй Боскі.
Кандак 6
Прапаведнік Адзінага Добрага, Няктарый звышгодны, цябе, пакорнага пад моцнай Бога рукой, Ён прыўзьнёс; дзяцьмі сваімі, у моры запалаў жывучых, не пагрэбуй, але на берагу пакоры пастаў іх і хай славяць Бога твайго, сьпяваючы: Алілуя.
Iкас 6
Да зазьзяўшага сьвету дабрыні Хрыстовай, ад прыступка да прыступка крочыў ты, Богамудры Няктарый: пакорай і мірам, устрыманьнем і любоўю душу ўласную прасьвяціў ты, ад нас цяпер пачуй сьпеў малітоўны:
Радуйся, насіўшы рызы пакоры; радуйся, на крыўды адказваючы прабачэньням.
Радуйся, насалоджываючыся мірам; радуйся, прымаючы ў спадчыну зямлю пакорных.
Радуйся, жыватворчая крыніца сьлёзаў пакаяньня; радуйся, чысьціні сэрца прыклад узорны.
Радуйся, Імям Ісуса нагадаваны; радуйся, водамі Пісаньня напоены.
Радуйся, міласьць і суд агаласіўшы; радуйся, любоўю варожасьць перамогшы.
Радуйся, дабрагодны жыцьцём; радуйся цярпеўшы за праўду.
Радуйся, Няктарый, архірэй Боскі.
Кандак 7
Хоць чалавек Боскі быў дасканалы. Няктарый звышгодны шлях праведнікаў абраў: на Эгінскам востраве. Жыцьцёвае мора, як у каўчэгу, пераплываючы, пераможна сьпяваў ён Госпаду: Алілуя.
Iкас 7
Новага Запавету настаўнікам добрым быў ты, слова Боскае жыцьцём уласным прапаведаваў: як весьці барацьбу з прыстрасьцямі плоці і цьмой часу нашага. Мы ж, да Госпада заклікаючы, сьпяваем Табе, уладыка Няктарый:
Радуйся, добры воін Ісуса Хрыста; радуйся, духам перамагаючы злосьці бяздоньня.
Радуйся, зброю Боскую прыняўшы; радуйся, апаясаўшыся праўдай Госпада.
Радуйся, упрыгожаны дабравесьцям сусьвету; радуйся, як на галаве тваёй зацьверджаны шалом выратаваньня.
Радуйся, шчыт веры, якім верныя абараняюцца; радуйся, меч востры, ерасі сякучы.
Радуйся, пераможца, ад дрэва жыцьця смакуючы; радуйся, чалавек Боскі, вераю перамагаючы.
Радуйся, сьведак веры Праваслаўнай; радуйся, райская галіна выратаваньня.
Радуйся, Няктарый, архірэй Боскі.
Кандак 8
Цудоўную атрымаў ты дасканаласьць, толькі дасканалым у любові дасягальную; Удасканаль любоўю душы нашы, чалавекалюбца Няктарый. Бачачы мужа дасканаласьці дасягнуўшага, сьпяваем Госпаду: Алілуя.
Iкас 8
У зямным жыцьці поўную пакору прымаючы, у нябёсах з Богам, як з Любоўю, перабываеш; Дай нам, о, мудрэц упадабаньня Няктарый, любові пазнаньня. Молячы сьпяваем Табе:
Радуйся, паланёны любоўю Госпада; радуйся, дзяцей сваіх любоўю паланіўшы.
Радуйся, схілены прад Збаўцам; радуйся, цяжар блізкіх насіўшы.
Радуйся, у любові ўмацованы; радуйся, у міласьці зацьверджаны.
Радуйся, шырыню і вышыню Крыжа разумеючы; радуйся, вышыню і глыбіню Дрэва спасьціг.
Радуйся, разумеючы любоў, што розум перабольшвае; радуйся, паўнаты Боскай ёмішча.
Радуйся, розумам дасягнуўшы вялікай праўды, добрай і чыстай; радуйся, сэрцам любячы Госпада, добраахвотна і дасканала.
Радуйся, Няктарый, архірэй Боскі.
Кандак 9
Усялякая існасьць анёльская і чалавечая зьдзіўляюцца Вобразу, вялікі Няктарый, у Табе ўвасобленым: як няма ў Хрысьце а ні жыда, а ні эліна, а ні раба, а ні вольнага, а ні мужчыны, а ні жанчыны, але новае тварэньне, Збаўца, тварэньне сьпяваючае: Алілуя.
Iкас 9
Усе прамудрыя замоўклі, жыцьцю твайму, сьвяты ойча Няктарый, зьдзіўляючыся, як сьвят быў ты, але грэшным сябе лічыў; духоўны быў ты, з зямлі грэшнай узяты; пасьля сьмерці ўзьнесены быў ты, пры жыцьці розумам да пекла сышоўшы;  мы ж, адчыніўшы вусны свае, як дзеці сьпяваем:
Радуйся, уладыка веру ўзвысіўшы; радуйся, вусны, бязбожжа пасарамаціўшы.
Радуйся, вока, богаведаньням адукаваныя; радуйся, рука, сілай Ягонай умацованая.
Радуйся, скараючы ганаруючых свой розум; радуйся, перамагаючы ганарлівых сэрцам.
Радуйся, даруючы моц у немачы; радуйся, у сьлязах адшукаўшы радасьць.
Радуйся, памёршы і жывы; радуйся, зямны і нябесны.
Радуйся, горкае семя ўлоньня; радуйся, сьпелы колас ўваскрашэньне
Радуйся, Няктарый, архірэй Боскі.
Кандак 10
Выратаваць жадаючы душу сваю, як юначку, адзінаму Жаніху ты заручыўся; цяпер увайшоў у Нявесьнік Хрыстовы, у лік нявінніц, Няктарый слаўны, сьпяваеш Госпаду: Алілуя.
Iкас 10
Ты сьцяна дзеля ўсіх молячых да цябе, прыслаўны Няктарый, бо маеш дабрыню хворых вылечваць і да нябеснай спадчыны ўздымаць: нас, грэшных дзяцей тваіх, вылечвай і ва Ўладарства Хрыстова ўздымі, сьпяваем Табе шчыра:
Радуйся, ойча дабрадатны; радуйся, моладзі праваднік слаўны.
Радуйся, нявінны пастыр нявінных авечак; радуйся, мудры зборшчык нявінных жамчужын.
Радуйся, сусьвету духоўны пастыр; радуйся, еўхарысьціі палымяны служыцель.
Радуйся, голас пакорлівага Хрыста; радуйся, прамоўца жыцьцядаўчага Духа.
Радуйся, у цярпеньні прамудры; радуйся, смуткам ачышчаны.
Радуйся, паборнік Хрыстовай праўды; радуйся, спадкаемец Хрыстовай славы.
Радуйся, Няктарый, архірэй Боскі.
Кандак 11
Славы сьпеў Боскай Маці прыносіў ты, сьвяты Боскі, маці Сусьвету Дзеву заклікаючы, цяпер поўным прасьвяціўся ты разуменьнем таямніцы ўвасабленьня, прыносячы Госпаду сьпеў: Алілуя.
Iкас 11
Сьветам боскай славы асьвячоным, бачым цябе, Няктарый, у палацы славы: Прасьвяці дзеі душаў нашых траістым зьзяньнем, ды няспынна сьпяваем цябе:
Радуйся, камень каштоўны дыядэмы Ўладара; радуйся, маланкай насімы на Серафімах.
Радуйся, як сьвятла запавет, прасьвяціўшы вочы твае; радуйся, як палюбіўшы Госпада, больш золата і тапазаў.
Радуйся, срэбра расплаўленая, ачышчанае полымем; радуйся, струны духоўныя, Уладара Збаўцы.
Радуйся, у сэрцы імя Боскае напісаўшы; радуйся, у любові подзьвіг веры спраўдзіўшы.
Радуйся, сьвятыню Духа насіўшы; радуйся, асьвячаючы душы, апантаныя запаламі.
Радуйся, праведнасьцю, як Вісонам упадабаны; радуйся, Тройцы пазнаньнем асьвячоны.
Радуйся, Няктарый, архірэй Боскі.
Кандак 12
Дабрыню, ад Бога Табе дадзеную, памножанае прымножыў ты, слуга Госпада, добры і верны Няктарый, тым жа і нас купельлю духоўнаю зрабі, ды атрымаўшы збаўленьня, Хрысту засьпяваем: Алілуя.
Iкас 12
Асьпяваючыя твае цуды, звышгодны Няктарый, ведаюць, як Хрыстос у цябе ўсяліўся, дзеля гэтага цудоўную руку Ягоную на нас скіруй, сьпяваючых:
Радуйся, спадкаемец старажытных айцоў; радуйся, новы сьвяты Хрыстовы.
Радуйся, вялікая Царквы прыгажосьць; радуйся, сусьветная надзея.
Радуйся, сябе прынізіўшы, Богам праслаўлены; радуйся, апошнім крочыўшы, а першым пастаўлены.
Радуйся, справы манастыра дасканала ведаўшы, цябе ж ведае сусьвет; радуйся, адмовіўшыся ад чалавечай славы, нябеснаю славай каранаваны.
Радуйся, бо пасьля сьмерці нерухомым ляжачы, хворых падымаеш; радуйся, бо шматлікім зьявіўшыся, плач аб уласнай сьмерці спыніў.
Радуйся, цудоўныя скарбы, манаства і сьвятарства, ад Бога атрымаўшы; радуйся, з прыбыткам служэньня і цудаў скарб Богу павярнуўшы.
Радуйся, Няктарый, архірэй Боскі.
Кандак 13
О, сьвяты ўладыка, цудоўны лекар, архірэй Боскі Няктарый! Прымі сёньня шчырае маленьня дзяцей тваіх, у дабрыню тваю веруючых. Даруй нам хваробаў вылечаныя і ад сьмерці пазбаў духоўнай, да Хрыста Збаўцы клічам з Радасьцю: Алілуя. (тройчы)
Iкас 1
Анёла ахоўніка ў сьвятым Хрышчэньні атрымаўшы, ад маладосьці роўнаанёльскага жыцьця пажадаў ты, ойча наш Няктарый; цяпер жа з Анёламі бачаньнем Славы Боскай асалоду маеш, малі ўсіх Анёлаў аб сьпяваючых да цябе:
Радуйся, венчаных бацькоў плод дабраслаўлёны,; радуйся ад улоньня маці Богам асьвячоны.
Радуйся, з дзяцінства звыклы да послуху; радуйся, з юнацтва вывучыўшы Пісаньня.
Радуйся, Божых словаў адушаўлёная кніга; радуйся, богалюбасьці жывая скрыжаль.
Радуйся, Богам абраны за сьціпласьць і пакору; радуйся, дом пакінуўшы дзеля Духоўнай навукі.
Радуйся, бо дзеля цябе бура моцная на моры супакоілася; радуйся, бо поясам тваім надламаная мачта ўмацавалася.
Радуйся, Арол малады, маючы крыламі разумныя малітвы; радуйся, ялейны, адшукаўшы Крыніцы пакаяньня.
Радуйся, Няктарый, архірэй Боскі.
Кандак 1
Абраны Няктарый Пентаполя мітрапаліт і Эгінскі цудатворца, прыносім Табе просьбу аб хварэючых родзічах нашых: вызвалі іх,бо ты ёсьць лекар ракавых язваў і іншых хваробаў, усяму сусьвету дабрыню даруеш, таму адзінымі вуснамі і адзіным сэрцам сьпеў табе прыносім: радуйся Няктарый, архірэй Боскі.
архірэй Боскі.
Малiтва
О, міродаўчы ўладыка, сьвяціцель Няктарый, архірэй Боскі! У часе вялікага адступленьня, нягоднасьцю сусьвет паланіўшага, набожнасьцю празьзяў і прыганарлівага, паланіўшага нас, перамог ты. За гэта дараваў Табе Хрыстос вылечваць язвы невылечныя, за беззаконьня нашы нас уразіўшыя. Веруем: палюбіў цябе Бог праведнага. Па малітве тваёй, над намі грэшнымі зьміласьцівіцца, ад клятвы вызваліць, ад хвароб пазбавіць і ў сусьвеце страшна і слаўна будзе імя Ягонае, Айца і Сына і Сьвятога Духа, цяпер і заўсёды і на вякі вякоў.

No comments:

Post a Comment

Note: Only a member of this blog may post a comment.