Friday, January 21, 2011

ПРОПАВЕДЗЬ VII НА БОГАЯЎЛЕНЬНЕ

сьвяціцель Леў Вялікі
І. Неабходна справай выявіць тое, што пазнаецца верай. Таямніцы Хрыста сутнасьць і таямніцы, і прыклады.
Памяць аб справах, зьдзейсьненых Выратавальнікам роду чалавечага, вялікую нам, упадабаныя, прыносіць карысьць [пры ўмове], калі мы пачынаем узнаўляць тое, што шануем як прадмет веры. Бо ў домабудаваньні таямніц Хрыста ўтрымліваюцца і сілы мілаты, і падставы заахвочваньня [Col. 0257B] навучаньня [нашага], каб Таго, Якога спавядаем духам веры, мы таксама і прыкладу дзеяў пераймалі. Бо яшчэ самыя пачаткі, якія Сын Божы дзеля Свайго Нараджэньня прыняў праз Маці Дзевы, настаўляюць нас да посьпеху ў набожнасьці. Бо адначасна ў адной і той жа Асобе зьяўляецца простым сэрцам і чалавечае прыніжэньня, і боская веліч. Неба і нябесныя называюць сваім Стваральнікам Таго, дзяцінства Якога сьведчыць калыска. Дзіця са слабым целам зьяўляецца Госпадам і Ўладаром сусьвету, у ва ўлоньні Маці захаваны Той, Хто [Сам] ні ў якія межы няўмяшчальны. Але ва [усім] гэтым – лекаваньне нашых параненьняў і ўзьняцьце ад нашага падзеньня, бо калі б не зьядналіся ў адзінства такая супрацьлегласьць, то няздольная была б чалавечая прырода быць адноўлена Богам.
ІІ Дзяцінства Хрыста, якое ёсьць закон жыцьця, нішто іншае як крыж і прыніжэньня прадвесьціць.
Такім чынам, дзеля нас нашы лячэбныя сродкі вызначаюць закон жыцьця, і адтуль жа норавам [нашым] дадзены вобраз, [Col. 0257C] адкуль загінуўшым – падаецца вылячэньне. Таксама па ўсёй справядлівасьці, калі дзеля пакланеньня Ісусу сьвятло новай зоркі прывяло трох мудрацоў, ні Ягоны загад нячысьцікам, ні ўваскрашэньне памёршых, ні [дараваньне] зроку сьляпым альбо хады кульгавым, альбо вяртаньне мовы нямым, а таксама ні нейкая іншая дзея не выявіла ўласьцівае боскім сілам, але – Дзіця ціхае і спакойнае, і аддадзенае пад мацярынскую апеку; і пры гэтым у Ім нічога не выяўляла прыкметы ўлады, але вялікі падаваўся ў [Ягонай] пакоры цуд. Таму сам выгляд сьвятога дзяцінства, якому Бог Сын Божы Сябе падрыхтаваў, і што мусіш запомніць [цяпер] у абвяшчэньні слыху, Ён выклаў вачам таму, каб яму, што яшчэ гук голасу не вымаўляў [Col. 0258A], [гэты выгляд] цяпер ужо вучыў узьдзеяньнем зору. Бо ўся перамога Выратавальніка, якая і сатану, і сьвет праз зьдзейсьненае пераадолела, прыніжэньне зьдзейсьнена. Ва ўсталяваныя дні пад перасьледам паклаў Ён пачатак і пад перасьледам і скончыў. І ні ў цярпеньні пакуты ў Немаўля, ні дзіцячай пакоры ў [Таго, Хто] пацерпіць, не бракавала, бо як Адзінародны Сын Божы ўсьлед за адным толькі зьмяншэньнем успрыняў [Сябе] тое, што і чалавекам жадаў бы нарадзіцца, і чалавекам мог бы быць забітым.

III. Пры ўсёй моцы Хрыста [Ягонае] прыніжэньне, а таксама Ягонае дзяцінства пасрэдніцтвам цэлай навукі хрысьціянскай мудрасьці зьяўляюцца нашымі настаўнікамі.

Такім чынам, калі ўсямагутны Бог нашу вельмі кепскую падставу пасрэдніцтвам закону прыніжэньня зрабіў добрай, і таму зьнішчыў сьмерць і падставу сьмерці, бо не адкінуў усё, што зьдзейсьнілі перасьледнікі, але жорсткасьць шалеючых, падпарадкоўваючыся Айцу, з пакорай лёгка [Col. 0258B] перанёс, то наколькі мы нікчэмныя, наколькі мусім быць цярплівымі, што калі на нешта цяжкае наткнёмся, аніяк не вытрымліваем, толькі па нашай віне! Бо “Хто можа сказаць: “я ачысьціў сэрца сваё, я чысты ад грэху майго?” (Выс. 20:9) І калі вялебны Ян кажа: “Калі кажам, што ня маем грэху, ашукваем самі сябе, і праўды няма ў нас” (1 Ян. 1:8), то хто жыве настолькі вольнымі ад віны, што не меў бы ў сябе як таго, што праўда б асуджвала, так і таго, што прабачала б міласэрнасьць? Адкуль, упадабаныя, усё – не ў багацьці слова, не ў хітрасьці тлумачэньня, а таксама не ў імкненьні да пахвалы і славы, але ў праўдзе і добраахвотнага прыніжэньня  – заключаецца навука хрысьціянскае мудрасьці, як і Гасподзь Ісус Хрыстос ад улоньня Маці да самой пакараньня крыжам замест усёй моцы [Col. 0258C] гэта] абраў і [гэтаму] вучыў? Бо калі Ягоныя вучні, як кажа эвангеліст, разьмяркоўвалі, “хто б з іх быў больш у Царстве Нябесным, Ён заклікаў дзіцё і паставіў яго пасярод іх, і сказаў: праўдзіва кажу вам, калі не зьвернецеся і не будзеце як дзеці, не увойдзеце ў Царства Нябеснае. Такім чынам, хто прынізіўся б як гэта дзіцё, той і больш быў бы ў Царстве Нябесным” (Мц. 18:1 – 6; Лк. 9:46 – 48). Любіць Хрыстос дзяцінства, якое прыняў ад пачатку і душой, і целам. Любіць Хрыстос дзяцінства, [як] настаўніка пакоры, правіла нявіннасьці, вобраз пакорнасьці. Любіць Хрыстос дзяцінства, да якога накіроўвае норавы шматлікіх, да якога павяртае ўзрост старых, і схіляе да Свайго прыкладу тых [Col. 0259A], якіх уздымае да вечнага Царства.

IV. У чым будзе пакладзена дзяцінства хрысьціянскае, да якога мы заклікаем пасрэдніцтвам дзяцінства Хрыста.

Але каб мы цалкам мелі магчымасьць даведацца, якім чынам магчыма б было пазнаць настолькі дзівоснае пераўтварэньне і якой нам зьменай мусілі б павярнуцца ў дзіцячую годнасьць, вучыць нас вялебны Павал і кажа: “ня будзьце дзеці розумам: на ліхое будзьце немаўляты” (1 Кар. 14:20). Такім чынам, не дзеля дзіцячых гульняў нам патрэбна павяртаць недасканалыя пачаткі, але па гэтаму іншае, належнае ўжо паважным гадам, належыць [нам] зьдзейсьніць, каб пераход ад узрушэньняў быў лёгкім і вяртаньне да спакою – хуткім. [Тады] не было б аніякай памяці хваробы, аніякага запалу ганарлівасьці; [была б] любоў, уласьцівая агульнаму яднаньню, натуральная роўнасьць. Сапраўды вялікае дабрыня – не спазнаць псаваньне і на злое быць нямудрым, бо [Col. 0259B] рабіць і прыносіць псаваньне ёсьць “разважлівасьць” сьвету гэтага, нікому ж не адплаціць злом за зло – хрысьціянскага цярпеньня дзяцінства. Да гэтага перайманьня немаўлятам вас, упадабаныя, і запрашае таямніца сёньняшняга сьвята, і Выратавальнік, ушанаваны [цяпер] больш як Немаўля, уводзіць вас ў гэты вобраз прыніжэньня. [І] Ён, каб адкрыць пераймальнікам Сваім тое, што падрыхтаваў да [іх] славы, асьвяціў пакутніцтвам зьдзейсьненым ад пачатку Свайго Нараджэньня, каб народжаныя ў Бэлееме, дзе нарадзіўся Хрыстос, яны пасрэдніцтвам агульнасьці ўзросту зрабіліся саўдзельнікамі [і Ягонага] пакутніцтва.
Такім чынам, усялякі вернік хай любіць пакору і ўхіляецца ад ганарлівасьці. Кожны ды ўпадабае сябе іншага, і ніхто ды не шукае сваёй [карысьці], але – бліжэйшага, каб калі ва ўсіх пераважала б адчуваньне добразычлівасьці, ні ў кім [Col. 0259C] не зьяўлялася атрута зайздрасьці, бо “кожны, хто ўзвышае сам сябе, паніжаны будзе, а хто паніжае сябе, узвысіцца” (Лк. 14:11), [як] тое ж самае сьведчыць Гасподзь наш Ісус Хрыстос, Які зь Айцом і Сьвятым Бог жыве і царуе ва ўсе стагодзьдзі. Амін.

Пераклад на беларускую мову “Беларускай Аўтакефаліі”, паводле Leo Magnus. Sermo XXXVII. In Epiphaniae solemnitate VII. PL 54, col. 257-259.

No comments:

Post a Comment

Note: Only a member of this blog may post a comment.