Saturday, December 31, 2011

НАВАГОДНІ МАЛЕБЕН

мітрапаліт Антоні (Суражскі)
У імя Айца, і Сына, і Сьвятога Духа.
Мы уступалі ў гэты год, як уступаюць у бяскрайняю сьнежную раўніну: ніводнай плямы, ніводнага сьледу, усё было беласьнежна чыста. А калі аглядаемся, то бачны, што шмат, шмат мы праклалі крывых шляхоў. І ў гэтым мы павінны каяцца перад Богам, — але каяцца творча: не толькі шкадаваць пра тое, што было няскладнага, а навучыўшыся, уступіць у новы год з новай мудрасьцю, зь новым разуменьнем.
Але акрамя гэтага — колькі было сьветлага, добрага ў мінулым годзе, колькі добрага нам далі людзі, колькі добрага нам зрабіў Бог! І перад тым, як уступіць у новы год, падзякуем і Бога, і людзей, блаславім тых, праз якіх прыйшло да нас гэтулькі сьветлага, добрага ў жыцьці. Плён жыцьця, у канчатковым выніку, — толькі любоў і падзяка, радасьць і пакора. Запазычым жа з мінулага года усю падзяку, якую мы толькі можам з яго выняць, падзяка добрым, ласкавым людзям, якія да нас былі міласьцівыя, і падзяка Богу, і з гэтым уступім і ў новы год.
Новы год перад намі зноў сьцелецца як яшчэ нічым не кранутая магчымасьць. Унясём у гэты год натхненьне, увойдзем у гэты год з тым, каб творча прайсьці прамым шляхам увесь год. Будзем ісьці разам, будзем ісьці дружна, будзем ісьці адважна і цьвёрда. Сустрэнецца цяжкае, сустрэнецца і радаснае: тое і іншае нам дае Бог. Цяжкае — таму што менавіта цёмнае, горкае, пакутлівае нам пасылае Бог, каб прынесьці ў гэта сьвятло, радасьць, цішыню; і сьветлае — каб і нам прылучыцца сьвятла, быць дзецьмі сьвятла.
Будзем ісьці разам, клапатліва, не забываючы адзін аднаго, і тады да канца года, калі мы азірнёмся, апынецца, што пракладзена адзін прамы шлях, што ніхто не зваліўся на краю шляху, ніхто не забыты, ніхто не абыдзены, і ў шматлікіх у нашай малой абшчыне і праз нас — ва усім сьвеце — любоў, сьвятло, радасьць. Амін.


 

No comments:

Post a Comment

Note: Only a member of this blog may post a comment.