Sunday, June 26, 2011

НЯДЗЕЛЯ ЎСІХ БЕЛАРУСКІХ СЬВЯТЫХ

У першую нядзелю пасьля памяці ўсіх сьвятых, г.зн. у першую нядзелю посту сьвятых слаўных і ўсяхвальных апосталаў Пятра і Паўла, сьвяткуем памяць усіх сьвятых зямлі Беларускай.
у суботу на вялікай вячэрняй
На “Госпада клічу:” вершыры на 10; і сьпяваем вершыры нядзельныя першага тону чатыры, і сьвятых шэсьць, тон першы.

Вершыры сьвятым, тон 1

Прыйдзіце, хары Беларускія, / жыўшых у краіне нашай сьвятых усхвалім: / звышгодных, і герархаў, і князёў верных, / мучанікаў і сьвятамучанікаў, / і Хрыста дзеля юродзівых, / і жанчын сьвятых збор — / разам вядомых па імі і невядомых; / бо яны сапраўды справамі, і словамі, і шматпыкладным жыцьцём, / і ад Бога здольнасьцямі / зрабіліся сьвятымі, / і далі Беларусі права сьвятою менавацца, / а магілы іх Бог цудамі уславіў. / І цяпер тварам да твару стоячы уславіўшаму іх Хрысту, / моляцца старанна аб нас, / зь любоўю зьдзяйсьняючых іх сьветлую урачыстасьць.

Тон 2

Якімі сьпевамі прыгожымі / усхвалім богамудрых сьвяціцеляў беларускіх, / Хрыстовай Царквы сьветлае упрыгожваньне, / сьвятарства вянкі, набожнасьці правіла, / крыніцы невычарпальныя боскіх вылячэньняў, / скарбніцы здольнасьцяў духоўных, / рэкі шматлікіх цудаў, / зямлю Беларускую радуючыя сваёй плыньню, / верным людзям старанную дапамогу; / дзеля іх Хрыстос ворагаў гонар зрынуў, / маючы вялікую міласьць.

Тон 8

Зямля весяліцца і неба радуецца, айцы звышгодныя, / усхваляючы подзьвігі і працы вашы, / душэўную крэпасьць і розуму чысьціню, / бо законы існасьці вас не перамаглі. / О сабор сьвяты і полк боскі! / Вы — сапраўды землі нашай сьцьвярджэньне.
Дабрашчасныя богамудрыя князі беларускія, / праваслаўнаю мудрасьцю зьзяючыя, / і дабрачыннасьці сьветам зьзяючыя, / вы асьвятляеце верных поўнасьць, / цемру д'ябальскую адганяючы. / Таму, як прычасьнікаў незгасальнай дабрыні / і спадчыны вашай захавальнікаў бездакорных, / вас ушаноўваем, зьдзіўленьні годныя!
Мучанікі Хрыстовы усядабрашчасныя, / на добраахвотнае ахвяраваньня вы саміх сябе аддалі, / і зямлю Беларускую струменямі крыві вашай асьвяцілі, / і паветра асьвяцілі спачынам вашым; / цяпер жа жывяце на Нябёсах у сьвятле незгасальным, / заўсёды молячыся аб нас, богавялебныя.
Дабрачыннасьці вашай подзьвігі / адукавалі верных сэрцы, / Хрыста дзеля бяссрэбранікі і справядлівыя, у Беларусі празьзяўшыя: / бо хто, чуючы аб бязьмернай вашай пакоры і цярпеньні не зьдзівіцца? / Да усіх выявілі вы пакорнасьць і незласьлівасьць, / да скарботных — літасьць, а знаходзячымся ў бедах — дапамога хуткая. / Для плаваючых вы — ціхамірны прыстанак, / і вандруючым — добрае садзейнічаньне. / Усе вы дабрапасьпяхова зьдзейсьнілі, зьдзіўленьня годныя, / і цяпер неўвядальнымі вянкамі увянчаліся / ад рукі Усятрымаючага Бога. / Яго моліце аб выратаваньні душаў нашых.
Слава Айцу, і Сыну, і Сьвятому Духу.
Тон 5: Радуйся, верная дзяржава Беларуская! / Радуйся, верны і дабрашчасны князь Альгерд прыбагаты славаю, / радуйся, Вольга—Крывічанка абраная: / бо вы — найпершыя прад Уладаром усіх нашы малітоўнікі, / і пачынальнікі праваслаўя, і настаўнікі да праўдзівай веры! / Радуйся усякае месца, і краіна, і горад, / выхаваўшы грамадзян Нябеснага Царства! / Яны, сьвятыя, сьвяціламі душаў нашых зьявіліся, / яны цудаў зорка, і справамі, і знакамі / духоўна празьзялі ва усіх канцах, / і цяпер моляцца Хрысту аб выратаваньні душаў нашых.
Цяпер і заўсёды, і на вякі вякоў. Амін.
Багародзічны, дагмацік, тон 1: Сусьветна хвалебную, / ад людзей адбыўшуюся і Уладара нарадзіўшую / апяём, — Марыю Дзеву, / нябесныя дзьверы, Бесьцялесных песьня і верных упрыгожваньне. / Бо зьявілася Яна небам і храмам Боскасьці. / Яна, разбурыўшы варожую перашкоду, / мір усталявала і адчыніла Царства. / Таму трымаючыся Яе, апоры нашай веры, / маем мы Абаронцам ад Яе народжанага Госпада. / Адважвайцеся жа, адважвайцеся, людзі Боскія, / бо Ён пераможа ворагаў, як Усемагутны.
Уваход. “Сьвятло радаснае:”, Пракімен дня: Гасподзь заўладарыў: І чытаньня сьвята:
1. Прароцтваў Ісаі чытаньня
Так кажа Гасподзь: у час спрыяльны Я пачуў Цябе, і ў дзень выратаваньня дапамог Табе; і Я буду ахоўваць Цябе і зраблю Цябе запаветам народу, каб узнавіць зямлю, каб вярнуць спадчыньнікам спадчыну спусташэньня, сказаў вязьням: “выходзьце”, і тым, якія ў цемры: “пакажэцеся”. Яны пры дарогах будуць пасьвіць, і на ўсіх пагорках будуць пашы іхнія; ня будуць цярпець голаду і смагі, і не дастане іх сьпёка і сонца; бо Той, Хто мілуе іх, будзе весьці іх і прывядзе іх да крыніцы водаў. І ўсе горы Мае зраблю шляхам, і дарогі Мае будуць паднятыя. Вось, яны прыйдуць здалёку; і вось, — адны з поўначы і мора, а другія — зь зямлі Сінім. Радуйцеся, нябёсы, і весяліся, зямля, і гудзеце, горы, ад радасьці; бо суцешыў Гасподзь народ Свой і памілаваў пакутнікаў Сваіх. А Сіён казаў: “пакінуў мяне Гасподзь, і Бог мой забыў мяне!” Ці забудзе жанчына немаўля сваё, каб не пашкадаваць сына ўлоньня свайго? але калі б і яна забыла, дык Я не забуду цябе.
Іс 49:8–15
2. Прымудрасьцяў Ісуса, сына Сірахава чытаньня
Усхвалім цяпер мужоў хвалебных і бацькоў нашага роду: шмат хвалебнага Госпад выязьляў праз іх, веліч Сваю ад стагодзьдзя; гэта былі пануючыя ў царствах сваіх і мужы, знакамітыя сілаю; яны давалі разумныя рады, узьвяшчалі ў вяшчунствах; яны былі кіраўнікамі народа пры нарадах і ў кніжным навучаньні. Мудрыя словы былі ў вучэньні іх; яны вынайшлі музычныя лады і гімны перадалі пісаньню; людзі багатыя, адораныя сілаю, яны мірна жылі ў дамох сваіх. Усе яны былі паважаныя паміж плямёнамі сваімі і ў дні свае былі славаю. Ёсьць паміж імі такія, якія пакінулі па сабе імя дзеля узьвяшчэньня хвалы іх, — і ёсьць такія, аб якіх не засталося памяці, якія зьніклі, як быццам не існавалі, і зрабіліся як бы не былымі, і дзеці іх пасьля іх. Але тыя былі мужы міласьці, якіх справядлівыя справы не забываюцца; у насеньні іх знаходзіцца добрую спадчыну; нашчадкі іх — у запаветах; насеньне іх будзе цвёрда, і дзеці іх — дзеля іх; насеньне іх будзе да стагодзьдзя, і слава іх не вынішчыцца; целы іх пахаваныя ў міры, і імёны іх жывуць у родах; народы будуць распавядаць аб іх мудрасьці, а царква будзе узьвяшчаць ім хвалу.
Сір 44:1–14
3. Прымудрасьцяў Саламона чытаньня
Душы справядлівых у руцэ Боскай, і пакута не кране іх. У вачах неразумных яны падаваліся памерлымі, і зыход іх лічыўся пагібельлю, і адыход ад нас — зьнішчэньнем; але яны знаходзяцца ў міры. Бо, хоць яны ў вачах людзей і караюцца, але надзея іх поўная неўміручасьці. І трохі пакараныя, яны будуць шмат ашчасьліўленыя, таму што Бог выпрабаваў іх і знайшоў іх годнымі Яго. Ён выпрабаваў іх як золата ў горане і прыняў іх як ахвяру усядасканалую. Падчас адплаты ім яны зазьзяюць як іскры, бягучыя па сьцябле. Будуць судзіць плямёны і уладарыць над народамі, а над імі будзе Госпад валадарыць павек. Спадзяваючыеся на Яго спазнаюць ісьціну, і верныя ў любові будуць у Яго; бо дабрыня і міласьць са сьвятымі Яго і думкі аб абраных Яго.
Прым 3:1–9

На ліціі вершыры храма, і сьвятым вершыра, тон 8

Радуйцеся разам зь намі, усе хары сьвятых / і усё Анёльскіх палкоў камандзёры! / Духоўна злучыўшыся, прыйдзем і засьпяваем / падзячную песьню Хрысту Богу. / Бо вось, незьлічоны хор родзічаў нашых, Богу дабрадагадзіўшых, / прадстаіць Цару Славы, і малітоўна хадатайнічае аб нас. / Яны — праваслаўнай веры слупы і прыгажосьць; / яны Царкву Боскую уславілі подзьвігамі, / і разьлітаю крывёй, вучэньнямі і справамі; / яны цудамі і знакамі веру Хрыстову зацвердзілі; / яны ад усіх межаў зямлі нашай зазьзялі, / і веру праваслаўную ў іх насадзілі, / і ў іншыя краіны прынесьлі яе, па—апостальску раўнуючы; / іншыя жа пустэльні і гарады манастырамі сьвятымі упрыгожылі, / анёльскае жыцьцё выяўляючы. / Шматлікія ад сыноў стагодзьдзя гэтага зьневажаньнямі, і ранамі, і лютаю сьмерцю былі выпрабаваныя; / шматлікія жа і іншымі подзьвігамі ва усякім званьні уславіліся; / і усе яны моляцца Госпаду аб збавеньні ад бедаў Бацькаўшчыны нашай / і нам прыклад цярпеньня і мужнасьці ў жыцьці, барацьбе і пакутах падаюць.
Слава Айцу, і Сыну, і Сьвятому Духу, цяпер і заўсёды, і на вякі вякоў. Амін.
Радуюцца зь намі / усё нярэчывых палкоў камандзіры, / склаўшы духоўны хор, / пры выглядзе Царыцы і Уладаркі усіх, / шматлікімі імёнамі ад верных услаўленай. / Радуюцца жа і духі справядлівых, / зрабіўшыеся сузіральнікамі бачаньня: / Яна у паветры малітоўна распасьцірае усясьвятыя рукі Свае, / просіць сьвету супакаеньня, / і краіне Беларускай сьцьвярджэньня, / і выратаваньня душам нашым.

На вершоўны вершыры нядзельныя тону.

Слава Айцу, і Сыну, і Сьвятому Духу.
Тон 4: Штогадовую памяць сьвятых родзічаў нашых / здзяйсьняючы ў гэты дзень, / давайце годна іх усхвалім. / Бо яны сапраўды праз усё асалоды Госпада прайшлі: / бо згалеўшы, духам узбагаціліся; / і зрабіўшыся рахманымі, зямлю рахманых перанялі; / плякаўшы, суцешыліся; прагнуўшы праўды, насыціліся; / стварыўшы літасьць, памілаваныя былі; / чыстыя сэрцам, Бога, наколькі можна, угледзелі; / дзеючы мір, боскага удастоіліся усынаўленьні; / гнаныя жа і катуемыя за праўду і набожнасьць, / на нябёсах цяпер весяляцца і радуюцца / і старанна моляцца Госпаду / аб памілаваньні Бацькаўшчыны нашай.
Цяпер і заўсёды, і на вякі вякоў. Амін.
Багародзічны, тон 5: Затрубім трубою песьню, / засьпяваем сутонна Заступніцы краіны нашай, Царыцы Багародзіцы: / "Радуйся, спрыяньнем Тваім Бацькаўшчына наша ад стагодзьдзяў старажытных вянчаўшая / і дабрыню Тваю ёй падаючая! / Таму і усясьвяты твой Пакрыў / і памяць незьлічоных цудаў Тваіх / Царква наша Беларуская сьветла сьвяткуе. / Не аднімі ад нас, Уладарка, і цяпер міласьці Тваёй: / паглядзі на скруху і цеснату нашу / і узьвядзі нас магутнай абаронай Тваёй!"
Затым: “Сёньня адпускаеш:” Трысьвяцьця пасьля “Ойча наш”:
Трапар нядзельны тону.

І сьвятым трапар, тон 8

Як плод выдатны Твайго выратавальнага пасеву, / зямля Беларуская прыносіць Табе, Госпадзі, / усіх сьвятых, у ёй празьзяўшых. / Іх малітвамі і хадайніцтвам Багародзіцы / Царкву і краіну нашу ў міры глыбокім захавай, Шматміласьцявы.
Цяпер і заўсёды, і на вякі вякоў. Амін.
Багародзічны: Дзеля нас народжаны ад Дзевы / і расьпяцьце перацярпеўшы, / зваяваўшы сьмерцю сьмерць / і выявіўгы ўваскрашэньне як Бог, / не пагрэбуй, Добры, створанымі рукой Тваёй; / выяві чалавекалюбства Тваё, Міласьцівы, / прымі нарадзіўшую Цябе Багародзіцу, молячую за нас, / і выратуй, Выратавальнік наш, людзей у адчаі знаходзічахся.
на ранішняй
Пасьля шасьці пальмаў Вялікая екценьня і “Бог Госпад:” Трапар нядзельны тону (двойчы), “Слава:” сьвятым, “Цяпер:”, Багародзічны (гл. у канцы Вячэрняй). На кафізмах сядальн нядзельны тону.

На паліялеі ўзьвялічваньня

Узьвялічваем вас, / усё сьвятыя, у зямлі Беларускай празьзяўшыя, / і шануем сьвятую памяць вашу, / бо вы моліце за нас / Хрыста Бога нашага.

Псальма абраная

Дабро ёсьць — славіць Госпада і сьпяваць імю Твайму, Усявышні, абвяшчаць раніцай ласку Тваю і праўду Тваю ўначы.
Пс 91:2–3
Вялікі Гасподзь і праслаўлены вельмі ў горадзе Бога нашага, на сьвятой гары Ягонай.
Пс 47:2
Род у род будзе хваліць дзеі Твае і абвяшчаць магутнасьць Тваю.
Пс 144:4
Буду казаць пра моц страшных дзеяў Тваіх, і я буду абвяшчаць веліч Тваю.
Пс 144:5
Будуць абвяшчаць памяць вялікай даброці Тваёй і распавядацьмуць праўду Тваю.
Пс 144:7
Гасподзь дасьць сілу народу Свайму; Гасподзь дабраславіць народ Свой мірам.
Пс 28:11

Бо дабраволіць Гасподзь народу Свайму, праслаўляе пакорных ратункам.
Пс 149:4
А ўсе, хто на Цябе спадзяецца, будуць радавацца вечна; і Ты будзеш іх асланяць; і будуць хваліцца Табою тыя, хто любіць імя Тваё.
Пс 5:12
Такі род усіх, што шукаюць Яго, шукаюць аблічча Твайго, Божа Якаваў!
Пс 23:6
Якія ўзьнёслыя для мяне намеры Твае, Божа, і як многа іх лікам!
Пс 138:17
Ці ж палічу іх, калі іх больш, чым пяску.
Пс 138:18а
Ведайце, што Гасподзь ёсьць Бог, што Ён стварыў нас, і мы — Ягоныя, Ягоны народ і авечкі паствы Ягонай.
Пс 99:3
Пра ласкі Твае, Госпадзе, буду сьпяваць вечна, з роду ў род абвяшчаць праўду Тваю вуснамі маімі.
Пс 88:2
А ласка Гасподняя зьвеку й давеку тым, хто баіцца Яго.
Пс 102:17
Хто баіцца Госпада! спадзявайся на Госпада; Ён — нам дапамога і шчыт.
Пс 113:19
Сьпявайце радасна Богу, цьвярдыні нашай; усклікайце Богу Якава.
Пс 80:2
Мы парадуемся выратаваньню твайму, і ў імя Бога нашага падымем сьцяг.
Пс 19:

Гасподзь — сіла народу Свайго і ратавальная абарона памазанца Свайго.
Пс 27:8
Богам мы выявім сілу; Ён скіне ворагаў нашых.
Пс 59:14
Госпадзе! сілаю Тваёю радуецца цар, і з Твайго ратаваньня цешыцца бясконца.
Пс 20:2
Хваліцьмемся Богам штодня, і імя Тваё будзем славіць вечна.
Пс 43:9
Зямля дала плод свой: хай дабраславіць нас Бог, Бог наш. Хай дабраславіць нас Бог, і хай збаяцца Яго ўсе межы зямлі.
Пс 66:7–8
Ратуй нас, Госпадзе, Божа наш, зьбяры нас спаміж народаў, каб мы славілі сьвятое імя Тваё, хваліліся Тваёю славаю.
Пс 105:47
Дабраславёны Гасподзь, Бог Ізраілеў, спрадвеку і навечна! І хай скажа ўвесь народ: амін! Алілуя!
Пс 105:48
Трапары “Па няпарочных” і екцяньня малая. Іпакой тону

Сядальны сьвятых, тон 8

Сьвятых маланкамі асьвяціўшыся, / як бы ў рай прыгожы уваходзячы, / мы саладосьці струменем нацешыліся. / І доблесьці іх зь зьдзіўленьнем сузіраючы, / пазайздросьцім дабрачыннасьці іх, Выратавальніку заклікаючы: / “Малітвамі іх, Божа, / Царства Твайго прычасьнікамі нас зрабі!”

Тон 1

Як сонца сьветлае, як зьзяючая ранішняя зорка, / памяць сьвятая сьвятых, у зямлі Беларускай празьзяўшых узышла, / усіх нас асьвятляючы і саграваючы сэрцы нашы, / падахвочваючы да перайманьня жыцьця іх боскага / і да рэўнасьці ў веры праваслаўнай.
Слава Айцу, і Сыну, і Сьвятому Духу.
Тон 8: У дзень памяці сьвятых Тваіх, Госпадзі, / усе верныя людзі беларускія сьвяткуюць: / нябёсы радуюцца і землі нашай канцы вяселяцца. / Іх малітвамі падаруй душам нашым вялікую міласьць.
Цяпер і заўсёды, і на вякі вякоў. Амін.
З нябёсаў міласьціва пазіраючы, жабракоў прымаючы, / наведай нас, зьнясіленых ад грахоў, Уладар усяміласьцівы: / па малітвах Багародзіцы і усіх сьвятых беларускіх / падай душам нашым вялікую міласьць.
Сьцяпяны і пракімен тону. Эвангельля нядзельнае (ранішняе). Псальма 50. Цалаваньня Эвангельля. “Слава:” Малітвамі Апосталаў: “Цяпер:” Малітвамі Багародзіцы:
Вершыра: Уваскрэс Ісус зь магілы, / як прадказаў, / падараваўшы нам вечнае жыцьцё / і вялікую міласьць.
Малітва: Збаў Божа:
Канон нядзельны тону, зь ірмасам на 4, Багародзіцы на 2 і сьвятым на 8

Канон сьвятым, тон 8

Песьня 1
Ірмас: Возчыка калясьніцы фараона пагрузіў некалі цудадзейны Майсеява жазло, крыжападобным ударам падзяліўшы моры, Ізраіля жа ўцекача, пешага падарожніка выратаваў, песню Богу сьпяваючага.
Прысьпеў: Усе сьвятыя зямлі Беларускай, маліце Бога за нас.
Усе ў песьнях апяём сугучна у набожнасьці празьзяўшых боскіх айцоў нашых, якіх нарадзіла сьвятая зямля Беларуская, і каго Царква Беларуская выхавала
Прысьпеў: Усе сьвятыя зямлі Беларускай, маліце Бога за нас.
Радуйцеся, сьвяціцелі Беларускія: Кірыла, Міна, Лаўрын, Кіпрыян, Сямён, Макары, Гэрман зямлю нашу сваёй працай асьвяціўшыя.
Прысьпеў: Усе сьвятыя зямлі Беларускай, маліце Бога за нас.
Прыйдзіце, праваслаўныя, любячыя мучанікаў, песьнямі ўшануем першамучанікаў Царквы нашай: Фёдара і маладога Яна, /ідалам не служыўшым і кроў сваю за Хрыста аддаўшых.
Прысьпеў: Усе сьвятыя зямлі Беларускай, маліце Бога за нас.
Радуйся і весяліся, слуга Боскі, князь беларускі Тур, асьветнік наш: бо праз цябе мы ўсі вызвалены ад душазгубнага служэньня. Таму “Радуйся!” сьпяваем табе.
Прысьпеў: Усе сьвятыя зямлі Беларускай, маліце Бога за нас.
Зьзяе, як зорка на нябёсах, Боскі ярарх Міхайла, першага мітрапаліта Царквы Кіеўскай, зямлю Беларусі адукаваўшага сьвятлом вызнаньня боскай веры і да Ўладара новы народ прывёўшага абноўлены сьвятым хрышчэньнем.
Прысьпеў: Усе сьвятыя зямлі Беларускай, маліце Бога за нас.
Веліч і слава зямлі крывіцкай ты, Вольга богамудрая, бо праз цябе мы аб паганскай спакусы вызвалены. Не прыпыняй і цяпер маліцца за народ крывіцкі, які ты да Бога прывяла.
Прысьпеў: Усе сьвятыя зямлі Беларускай, маліце Бога за нас.
Слава Айцу, і Сыну, і Сьвятому Духу
О дабрадатныя мучанікі Хрыстовы, князі Барыс і Глеб, і Меркурый Смаленскі! Не забудзьце Радзімы вашай: голад і бяду адганіце, ад міжсабойнай вайны і ўсялякага граху збаўце нас, спадзяваньне на вас маючых.
Цяпер і заўсёды, і на вякі вякоў. Амін.
Багародзічны: З палкамі анёлаў, Уладарка, з прарокамі, Апосталамі і зь усімі сьвятымі за нас, грэшных, Богу памаліся, Твайго Пакрыву сьвята ў зямлі Беларускай праславіўшых.
Песьня 3
Ірмас: Умацаваўшы ў пачатку нябёсы прамудра і зямлю на водах заснаваўшы! На скале запаведзяў Тваіх, Хрысьце, мяне зацьвердзі, бо няма святога, акрамя Цябе, адзіны Чалавекалюбчы
Прысьпеў: Усе сьвятыя зямлі Беларускай, маліце Бога за нас.
Прапаведуе прыслаўна і гучней трубы агалошвае вялікая Лаўра Пячорская, табой пачатак прыняўшая, ойча звышгодны Антоні, набожны і слаўны сын зямлі крывіцкай усяго манаства Царквы Кіеўскай заснавальнік; дом жа Маці Бога радасна хваліць, сьпяваючы Богу: “Зацьверджаны я Табой, Гасподзь!”
Прысьпеў: Усе сьвятыя зямлі Беларускай, маліце Бога за нас.
Апяваем радасна вялікага ў набожнасьці і цудах, манаскага жыцьця Царквы Кіеўскай падмурак, слаўнага слугу Хрыста і Ўсячыстае Багародзіцы, звышгоднага Феадосія, зь ім усіх звышгодных айцоў Лаўры Пячорскай.
Прысьпеў: Усе сьвятыя зямлі Беларускай, маліце Бога за нас.
Меркурый мучанік, зямлі Беларускай абаронца і горада Смаленска слава, ад паганцаў нападаў усіх нас абараняй.
Прысьпеў: Усе сьвятыя зямлі Беларускай, маліце Бога за нас.
Малітоўнікам будзь за праваслаўя беларускае, Афанасій звышгодны мучанік! Навучы нас цьвёрда і бязстрашна праваслаўя спавядаць і ворагаў яго не баяцца.
Прысьпеў: Усе сьвятыя зямлі Беларускай, маліце Бога за нас.
Ды ўшануецца Елісей звышгодны, манастыра Лаўрышеўскага ўпрыгожаньня, разам зь усімі сьвятымі і цудатворцамі беларускімі, справамі сваімі і цудамі асьвяціўшыя ўсяслаўна зямлю нашу.
Слава Айцу, і Сыну, і Сьвятому Духу
Песьнямі сьвятымі ўсяславім Макара, мітрапаліта Беларускага, жыцьцё свае за ягнятаў паклаўшага і зямлі нашай свае дабраславеньня даўшага і сьвятыя свае мошчы як сьветач служэньня пастырскага, нам даўшага.
Цяпер і заўсёды, і на вякі вякоў. Амін.
Багародзічны: Вось, час дзеля абароны Ўсясьвятой Багародзіцы надышоў, бо памножыліся спакусы; вось, час нашых да Яе малітваў, о браты, засьпяваем аднадумна ад усяго сэрца нашага: “Уладарка, Уладарка, дапамажы людзям Тваім!”

Кандак, тон 3 : У гэты дзень хор сьвятых, у зямлі Беларускай Богу дагадзіўшых прастаіць у храме і нябачна за нас моліцца Богу. Анёлы зь імі славаславяць і ўсе сьвятыя Царквы Хрыстовай сьвяткуюць — бо аб нас моляць усі разам Адвечнага Бога.

Ікас: Эдэмскага раю дрэвамі шматпладзючымі і прыгожымі ёсьць сьвятыя, кветкі водарныя навукі і плады спраў прыносячыя: ад іх душы нашы сілкуюцца, і голад наш духоўны задавальняецца. Прыйдзіце, зьвернемся пад шаты іх і ўславім, як краіны нашай радасьць і ўпрыгожаньня, і як узор жыцьця і прыклад дзеля нас: бо атрымалі яны вянцы нятленныя ад Адвечнага Бога.

Сядальны, тон 4: Сонца Праўды — Хрыстос, паслаў вас, як промні, адукоўваючыя зямлю Беларускую, дагаджальнікі Боскія, ад роду нашага зазьзяўшыя; таму захмураную душу маю боскімі вашымі малітвамі асьвяціце, у Богу звышгодныя!

Слава Айцу, і Сыну, і Сьвятому Духу, цяпер і заўсёды, і на вякі вякоў. Амін.
Тон 4: Прыйдзем, праваслаўныя, да Боскіх і выратавальных рызаў Збаўцы нашага Бога, пажадаўшага яе на целе Сваім насіць і на крыжы сьвятую Сваю Кроў праліць, якой вызваліў нас з рабства ворага. Таму зь удзячнасьцю клічам да Яго: “Выратуй айчыну нашу, Сьвятую Беларусь, і архірэяў, і сьвятарства, і ўсіх людзей сьвятымі Тваімі рызамі абарані і збаў душы нашы, як Чалавекалюбца!”
Песьня 4
Ірмас: Ты — мая крэпасьць, асподзь, Ты — і мая сіла, Ты — мой Бог, Ты — мая радасьць, не пакінуўшы нетраў Айца і нашу галечу наведаўшы. Таму з прарокам Авакумам сьпяваю Табе: “Слава моцы Тваёй, Чалавекалюбца!”
Прысьпеў: Усе сьвятыя зямлі Беларускай, маліце Бога за нас.
Царквы Беларускай жамчужына ўсякаштоўная, сьвяты горад Полацак. богаабраную калыску Беларускага праваслаўя. Ён калыска шматлікіх сьвяціцеляў і сьвятых, мучанікаў і дабраверных. Яны малітвамі горад гэты і ўсю зямлю нашу ахоўваюць. Праваслаўных людзей умацоўваюць і дабраслаўляюць.
Прысьпеў: Усе сьвятыя зямлі Беларускай, маліце Бога за нас.
Молім вас, сьвяціцелі Хрыстовы ,Сямён і Міна, града Полацка і ўсёй зямлі Беларускай упрыгожаньня: душы нашы смутку пазбаўце і супакой нам падайце вашымі да Бога малітвамі.
Прысьпеў: Усе сьвятыя зямлі Беларускай, маліце Бога за нас.
Звышгодная Ефрасіньня, асьветніца Беларусі і манаства беларускага сьвятая маці, дойлідам Царквы Беларускай была ты, Звышгодная, Крыж выратавальны народу беларускаму падаравала, як усясьвяты сымбаль нашай веры. За подзьвіг асьветніцтва твайго атрымала ад Бога ўсягодны вянец і зь сьвятымі і мучанікамі радуешся.
Слава Айцу, і Сыну, і Сьвятому Духу
Цяпер радуецца слаўны горад Полацак, і вясельлям напаўняецца Беларусь, на малітвы полацкіх сьвятых спадзяваньне маючых. Храм Сафіі сьвятой красуецца, і манастыры радуюцца, маючы ў сябе сьвятыя мошчы вашы, як скарб невымоўны і прыдзівосны.
Цяпер і заўсёды, і на вякі вякоў. Амін.
Багародзічны: Іконай Тваёй, апосталам Лукой напісанай, ня толькі Канстантынопаль адукоўваецца, але і беларускі Полацак, і іншыя гарады і вёскі асьвячаюцца, ад яе цудоўную дапамогу атрымліваючы і крыніцу жыцьцядаўчую ў ёй маючы, і нам, добрая Ўладарка, дзьверы раю адчыні.
Песьня 5
Ірмас: Для чаго Ты адкінуў мяне ад твару Твайго, Сьвятло нязгаснае, і пакрыла чужая цемра мяне, няшчаснага? Але зьвярні мяне і да сьвятла запаведзяў Тваіх шляхі мае скіруй, малю.
Прысьпеў: Усе сьвятыя зямлі Беларускай, маліце Бога за нас.
Крывіцкага Ноўгарада першыя пастыры: Мікіта, Ніфант, Ян, Феактыст, Маісей, Яфімій, Ёна і Серапіён і іншыя цудоўныя сьвяціцелі, вы ў доме Прамудрасьці Боскай, як пальмы квітнелі, словамі богаплоднымі і набожным жыцьцём.
Прысьпеў: Усе сьвятыя зямлі Беларускай, маліце Бога за нас.
Прыйдзіце, пабачым Эдэмскага раю кветкі вечна жывыя і Богам ўзгадаваныя — айцоў подвігамі ў зямлі наўгародскай празьзяўшых, якіх узрасьціў Адзіны Гаподзь.
Слава Айцу, і Сыну, і Сьвятому Духу
Дабраверны Даўмонт  і звышгодная Хартына Пскову сьцяна непрыступная, малітоўнікі прад Госпадам за Беларусь Сьвятую, ды ўславяцца сьпевамі.
Цяпер і заўсёды, і на вякі вякоў. Амін.
Багародзічны: Абаронцай добрай Ты калісьці зрабілася Крывіцкаму Ноўгараду, і безнадзейным — Надзеяй, і да людзей, што ў бядзе перабывалі — Дапамогай. І цяпер вокам міласэрным глянь на нас і, скруху нашу пабачыўшы і подыхі пачуўшы, знак міласьці нам пакажы, Усячыстая.

Песьня 6
Ірмас: Зьлітуйся над мной, Гасподзь, — бо шматлікія беззаконьні мае, — і з глыбіні злой вызвалі, малю; бо да Цябе я заклікаў, — і Ты пачуй мяне, Божа выратаваньня майго!
Прысьпеў: Усе сьвятыя зямлі Беларускай, маліце Бога за нас.
Па Эвангельскі Хрыста палюбіўшы, звышгодныя сыны зямлі Беларускай яе манастырамі сьвятымі ўпрыгожылі і ў іх ад сусьвету гэтага адмовіўшыся анёльскае жыцьцё ў малітве і посьце правялі. Гэтым вянець зьзяючы ад Госпада атрымалі і прад Ім стоячы моляцца за выратаваньня душаў нашых.
Прысьпеў: Усе сьвятыя зямлі Беларускай, маліце Бога за нас.
Зоркамі праваслаўя беларускага зьзяюць манастыры Наваградскія, Полацкія, Менскія, Віцебскія, Тураўскія і Пінскія. Ад бяды палону злога нас пазбавіўшыя малітвамі айцоў і мацярэй сьвятых.
Прысьпеў: Усе сьвятыя зямлі Беларускай, маліце Бога за нас.
Узрадуйцеся лясы і палеткі Беларускія, раней бязьлюдныя, але потым як кветка вясновая расквітнеўшыя і манахаў шматлікіх узрасьціўшыя. Імі славіцца цяпер зямля нашая і людзі нашы збаўляюцца.
Слава Айцу, і Сыну, і Сьвятому Духу
Радуйся, Афон беларускі, квітнейце манастыры нашы, узрасьціўшыя шмат сьвятых і слаўных айцоў і мацярэй, набожным жыцьцём сваім усіх навучыўшых да зямнога не прыляпляцца, але крыж свой на плечы ўзяць і ў сьлед за Хрыстом пакрочыць.
Цяпер і заўсёды, і на вякі вякоў. Амін.
Багародзічны: Тваёй іконай Віленскай, які ўся Беларусь, як падарунак боскі прыняла, заўсёды краіну нашу, Уладарка Багародзіца, пакрывай і абараняй, выратоўваючы яе ад нападаў варожых.
Кандак і ікас нядзельныя.
Песьня 7
Ірмас: Божага сыходжаньня агонь засаромеўся ў Бабілёне некалі; таму хлопцы ў печы, радаснымі ступнямі як на лугу радуючыся, апявалі: “Дабраславёны Ты, Божа бацькоў нашых!”
Прысьпеў: Усе сьвятыя зямлі Беларускай, маліце Бога за нас.
Ды ўсяславіцца Фёдар, звышгодны князь Астрожскі, за народ беларускі жыцьця ў бітве зь ворагам не шкадаваўшы і анёльскім вобразам Царкву Беларускую ўпрыгожыўшы; і Аўраамій цярплячы, як эвангельскі купец пакутамі сваімі Ўладарства Боскае атрымаўшы, — горада Смаленска слава. Вы Беларусі нябесныя абаронцы і Царквы Беларускай слава.
Прысьпеў: Усе сьвятыя зямлі Беларускай, маліце Бога за нас.
Дабравернаму князю Альгерду слава, абаронцу айчыны нашай і Царквы Беларускай вялікаму рупліўцу. Дасканала княжы абавязкі выканаўшы, у сьвяты манастыр прыйшоў і вялікую схіму прыняўшы. Жыцьцё твае — прыклад Радзіме і Богу служэньня, а таксама вялікае ласкі Збаўцы да каяючагася. Бо спакусы зямныя пакінуў ты, дзеля служэньня Ўсявышняму і зараз прад Ім стоячы, малі каб выратаваў душы нашы
Прысьпеў: Усе сьвятыя зямлі Беларускай, маліце Бога за нас.
Слава Айцу, і Сыну, і Сьвятому Духу
Зброяй вашых малітваў, дабраверныя і звышгодныя князі, манахі і сьвяціцелі, мучанікі і мучанікі, зямля Беларусі ад злога збаўляецца, а народ беларускі, збаўляючыся, песьню перамогі сьпявае: “Дабраслаўлёны Ты, Бог бацькоў нашых!”
Цяпер і заўсёды, і на вякі вякоў. Амін.
Багародзічны: Як дабрадатны скарб падаравала Ты Беларусі Сьвятой абраз Твой Жыровіцкі, які бацькам нашым шматразова і шматвобразна даброты прыносіў. Не спыняй цяпер, о Маці Бога, нас ад бед выратоўваць, і выратуй зямлю Беларускую.
Песьня 8
Ірмас: Сяміразова печ Халдзейскі ўладар для шануючых Бога ў апантанасьці распаліў; але сілай вышэйшаю выратаванымі іх убачыўшы, да Творцы і Збавіцеля заклікаў: “Юнакі дабраслаўляйце, сьвятары апявайце, людзі ўздымайце ва ўсе стагодзьдзя!”
Прысьпеў: Усе сьвятыя зямлі Беларускай, маліце Бога за нас.
Ад юнацтва шлях служэньня Богу абраўшы, боганосны Кірылы, сьвяціцель Тураўскі, палымянымі богасловамі сэрцы людзей запальваў любоўю праўдзівай да Бога. Славу Беларускага Залатавуснага атрымаўшы, послух сьвяціцеля нёс годна. Цяпер пад Богам сярод сьвятых і мучанікаў стоячы малітвамі нас ад злога абараняй.
Прысьпеў: Усе сьвятыя зямлі Беларускай, маліце Бога за нас.
Упрыгожваецца горад Тураў, маючы сваіх малітоўнікаў, сьвяціцеляў Кірыла і Лаўрына асьвяціўшых зямлю праўдай веры, і звышгоднага Марціна — у веры непахіснага і малітвах няспыннага.
Прысьпеў: Усе сьвятыя зямлі Беларускай, маліце Бога за нас.
Радуйся беларускі Наваградак: бо ў табе пачатак беларускай памеснасьці пакладзены. Слаўны сьвяціцелямі беларускімі Кіпрыянам і Рыгорам У служэньні сьвяціцельскім сваім, дзеці зямлі баўгарскай — зямлю беларускую асьвяціўшыя. Прад прастолам Бога стоячы, маліцеся за душы нашы.
Прысьпеў: Усе сьвятыя зямлі Беларускай, маліце Бога за нас.
Дабраславім Айца, і Сына, і Сьвятога Духа.
Як пчолы мёд салодкі ад кветак хутка вянуўшых, сабралі вы, сьвятыя беларускія: ад тленнага сусьвету — духоўны скарб, якім усіх нас насалоджваеце.
Цяпер і заўсёды, і на вякі вякоў. Амін.
Багародзічны: Абаронцу добра ўславім і сьвятому Яе абразу паклонімся, якім Яна праваслаўя замацавала на Радзіме нашай і таямніча ў Менску выявіла. Абраз гэты — горада Менску вялікі скарб і ўсёй зямлі нашай усяслаўнае багацьця.
Сьпяваем: Гонарам вышэйшую:

Песьня 9

Ірмас: Ашаламіліся таму нябёсы, і жахнуліся межы зямлі, што зьявіўся людзям Бог у целе, і ўлоньне Тваё стала больш за нябёсы. Таму Цябе, Багародзіца, хары Анёльскія і чалавечыя апяваючы заклікаюць.
Прысьпеў: Усе сьвятыя зямлі Беларускай, маліце Бога за нас.
Сьвяціцель беларускі Герман, духоўны пастыр змагароў беларускіх, прадбачачы вянец цярновы, крыж сьвяціцеля прыняў ты. Шлях сьвяціцеля прайшоў годна. Радуецца горад Чарнігаў, мошчы твае сьвятыя маючы, славіць цябе Царква Беларуская, бо, Госпадам вянцом сьвятасьці ўзнагароджаны, абараняеш малітвамі Сьвятую Беларусь.
Прысьпеў: Усе сьвятыя зямлі Беларускай, маліце Бога за нас.
О добры пастыр і ціхі Анёл Царквы Беларускай, звышгодны мучанік Серафім, слава манастыра Жыровіцкага, весяліся аб пастве сваёй, бо табой пасеянае цудоўнымі кветкамі заквітнела. Малітвамі тваімі прад прастолам Госпада Беларуская Царква і войска ўздымаецца і цемра азіяцкая перамагаецца.
Прысьпеў: Усе сьвятыя зямлі Беларускай, маліце Бога за нас.
Ойча сьвятамучанік Мацьфей, ад юнацтва аб народзе сваім пакутваючы, людзей беларускіх адукоўваў, Богу і Радзіме служыўшы праваслаўна, за Беларусь неаднойчы пакуту церпячы, Хрыста Бога нашага славіў ты. За гэта ад азіяцкіх бязбожнікаў сьмерць прыняў, табой уся Беларусь хваліцца і шануе цябе, вянцом славы Госпадам увенчаны звышгодны мучанік.
Прысьпеў: Усе сьвятыя зямлі Беларускай, маліце Бога за нас.
Пастыр праваслаўны Георгій, ад дзяцінства бацьку свайму ў служэньні Госпаду пераймаўшы, зброю зямную ў рукі ўзяць мусіў, каб зямлю Беларускую ад навалы азіяцкай бараніць. Але і зброяй вышэйшай узбройся, крыж сьвятарства ў час выпрабавальны прыняўшы, так статак свой бараніў праўдзіва і сьмерць мучаніка прыняў, Бога праслаўляючы. Крывёю тваёй сьвятой Царква Беларуская ўпрыгожваецца, і зямля родная з палону вызваляецца.
Прысьпеў: Усе сьвятыя зямлі Беларускай, маліце Бога за нас.
О вытрываласьць і мужнасьць палка мучанікаў слаўных, ад злых чужынцаў у Беларусі за Хрыста забітых! Яны Царкву Беларускую праваслаўна ўпрыгожылі і краіне нашай крывю сваю як семя веры аддалі, і разам зь усімі сьвятымі ды ўшануюцца годна.
Прысьпеў: Усе сьвятыя зямлі Беларускай, маліце Бога за нас.
Вышей словаў і ўсялякай хвалы новых мучанікаў беларускіх подзьвігі! Яны жорсткую злосьць бязбожных заваёўнікаў і дзёрзкасьць здраднікаў перацярпелі, веру Хрыста, як шчыт супраць злога трымалі, і прыклад цярпеньня і трываласьці годна нам паказалі.
Прысьпеў: Усе сьвятыя зямлі Беларускай, маліце Бога за нас.
О вялікія суродзічы нашы, вядомыя імёнамі і невядомыя, выяўленыя і нявыяўленыя, Нябеснага Сіёну дасягнуўшыя і славу вялікую ад Бога атрымаўшыя! Суцяшэньня нам, жывучым у скрусе выпрасіце, веру нашу ўпаўшую ўздыміце і людзей раскіданых зьбярыце, ад нас як падарунак сьпеў удзячнасьці прымаючы.
Слава Айцу, і Сыну, і Сьвятому Духу
Тройца Ўсясьвятая! Прымі прынесеных Табе зямлёй Беларускай, як сьвяты падарунак і як найлепшы фіміям, усіх у ёй Табе дагадзіўшых — і ў старажытнасьці, і ў апошнія часы, вядомых нам і невядомых, і малітвамі іх ад усялякага зла Беларусь захавай.
Цяпер і заўсёды, і на вякі вякоў. Амін.
Багародзічны: Дзева Дабрадатная! Гарады і вёскі нашы сьвятога твару Твайго абразамі, як знакамі дабраваленьня ўзбагаціўшая! Дабраславеньня нашае прымі, і ад бед цяжкіх айчыну нашую пазбаў: бо мы ўсе Табе, як Пакрыў усямоцны, нашай Беларусі Сьвятой, усяславім.
Катавасмя: Усялякі на зямлі народжаны ды радуецца, Духам адукоўваясь:
Потым: Сьвяты Гасподзь, Бог наш: (3)

Сьвяцільны нядзельны

Слава Айцу, і Сыну, і Сьвятому Духу
У песьнях усхвалім сьвяцілы незаходзячыя зямлі Беларускай, / пасьвячоных у таямніцы Боскага Слова, / Хрыста славячы, іх адукаваўшага і палюбіўшага, / і падаўшага нам памагатымі ў скрусе.
Цяпер і заўсёды, і на вякі вякоў. Амін.
Багародзічны нядзельны.

На “хваліце:” вершыры нядзельныя на 4,

і сьвятым на 4, тон 1

Духа Твайго, Госпадзі, / паслаў Ты ў разумную душу князёў Беларускіх, / каб яны спазналі Цябе, / адзінага ў Тройцы Бога. / Таму адукаваўшы хрышчэньнем / свой Табою абраны і ім даручаны народ, / яны прывялі яго праз веру ў Царкву Тваю, каб сыны і дачкі зямлі беларускай заклікалі: / "Выратавальнік наш, слава Табе!"

Тон 2

Сьветлыя сонцы зямлі Беларускай: мучанікаў усяхвальных, / сьвяціцеляў, асьветнікаў нашых і веры сьцьвярджэньне, / звышгодных, грамадзян пустэльні і настаўнікаў у набожнасьці, / сышоўшыся годна усхвалім, сьпяваючы да іх: / “Звышгодныя, і мучанікі, і справядлівыя, і усё Беларускія сьвятыя, / маліце Хрыста Бога, / падаць нам вялікую міласьць!”
Верш: Клічуць (справядлівыя), / і Гасподзь чуе.
Пс 33:18а
Звышгодныя айцы! / Вы сталі кветкамі духоўнымі зямлі Беларускай, / хвалою нашай і сьцьвярджэньнем, / і для усіх ціхім прыстанкам, / бо вамі зямля наша хваліцца, / прыдбаўшы вас, як невычарпальны скарб. / І цяпер, хоць мова цела вашага змоўкла, / аднак цуды сьведчаць аб праславіўшым вас Госпадзе. / Яму моліцеся, ды падайце душам нашым вялікую міласьць!

Тон 4

Верш: Дабрашчасны кожны, хто баіцца Госпада, хто ходзіць шляхамі ягонымі.
Пс 127:1
Голас эвангельскі пачуўшы / і апостальскай рэўнасьцю разгарыўшыся, / да асьветы дзяцей зямлі Беларускай вы накіраваліся, / богадабрашчасныя і роўнаапостальныя / Кірыла, Міна, Макарый і маці наша Ефрасіньня ды іншыя праслаўленыя і звышгодныя айцы і маці нашы, / і зьдзіўленьня годны Фёдар, князь Астроскі / непераможны Бацькаўшчыны і веры праваслаўнай абаронца, / і новамучанікі нашы, / вядомыя і пакуль невядомыя, што ў цяжкую гадзіну за Беларусь і Хрыста подзьвіг зьдзясьніўшыя! / Са усімі іншымі, у дабравесьці Хрыстовым папрацаваўшыя слаўна / мы вас сёньня і заўсёды годна усхваляем.

Вяршыра Эвангельская ранішняя, тон 2

Слава Айцу, і Сыну, і Сьвятому Духу.
Быўшым зь Марыяй жонкам, якія прыйшлі з пахамі / і неразумеючым, як ім дасягнуць жаданага, / зьявіўся камень адсунуты / і юнак Боскі, супакоіўшы зьбянтэжаньне душаў іх; / “Бо паўстаў, казаў ён, Ісус Гасподзь; / таму узьвесьціце прадвесьнікам, Ягоным вучням, / каб яны сьпяшаліся ў Галілею / і убачылі Яго, уваскрэслага зь мёртвых, / як жыцьця Падаўца і Госпада”.

Цяпер і заўсёды, і на вякі вякоў. Амін.
Тон 2:
Усядабраслаўлёная Ты, Богародзіца Дзева:
Вялікае славаслоўя.
Трапар нядзельны, екценьня і водпуск.
На літургІІ

Дабрашчасныя нядзельныя тону на 6 і сьвятых на 4, тону

Не мячом мы зямлю нашу атрымлівалі ў спадчыну, / але рукой Тваёю, і сілай Тваёю, / і асьветай Твару Твайго. / І сьвятых Тваіх сьлязамі, подзьвігамі і працамі, / крывёй і вучэньнямі / Бацькаўшчына наша зацьвердзілася.
Калі мы адступілі ад Цябе / і запаведзяў Тваіх не выканалі, / тады Ты адрынуў нас і зрынуў, / і больш усіх народаў мы прынізіліся; / але пашкадуй нас, Божа Выратавальнік наш, / сьвятых Тваіх малітвамі
Слава Айцу, і Сыну, і Сьвятому Духу, цяпер і заўсёды, і на вякі вякоў. Амін.
О Тройца усябоская! / Вярні паланеньне наша, / вылекуй хваробы і скрухі нашы, / узьвядзі дух наш ад ленасьці і сну грахоўнага, / ды будзем годныя бацькоў і братоў нашых, / подзьвігамі сваімі ў зямлі нашай / імя Тваё уславіўшых.
Усядабраслаўлёная Ты, Багародзіца Дзева:
Раскіданых зьбяры, адарваных павярні, / адпаўшых ад веры праваслаўнай зноў да яе зьвярні, / плачучых і скарбутных суцеш, / землі нашай пакутваючай скруху вылячы, Дабрадатная, / са сьвятымі родзічамі нашымі Бога аб нас умольваючы.

Пракімен тону

Пракімен сьвятым, глас 4

Да сьвятых на зямлі і да дзівосных Тваіх — да іх уся зычлівасьць мая.
Пс 15:3
Апостал сьвятым пачатак 176.

Алілуя тону

Алілуя сьвятым, тон 4

Верш:  Божа, мы чулі на вушы свае, бацькі нашыя нам апавядалі пра дзею.
Верш А Ты ўратуеш нас ад ворагаў нашых, і пасароміш ненавісьнікаў нашых.
Пс 43:, 8
Эвангельля нядзельнае, і сьвятым: Мацьвея, пач. 10а.
Прычасьнік: Хвалеце Госпада зь нябёсаў, хвалеце Яго ў вышынях.
Пс. 148:1
Іншы: Радуйцеся, праведнікі, у Госпадзе: шчырым прыстоіць хваліць!
Пс. 32:1
Алілуя. (3)
 

No comments:

Post a Comment

Note: Only a member of this blog may post a comment.