Wednesday, March 2, 2011

ШТО ЁСЬЦЬ “ΚΑΝΩΝ ΤΗΣ ΨΑΛΜΩΔΙΑΣ”, ТАК ЧАСТА ЗГАДАНАЕ Ў ЖЫЦЬЦЯПІСУ ЗВЫШГОДНАГА САВЫ АСЬВЯЧОНАГА?

А. Дзьмітрыеўскі
     У нас час мы можам даць больш – менш дакладныя дадзеныя аб гэтым пытаньні, бо ў нашых руках маецца апісаньне аднаго вельмі старажытнага рукапісу VIIIIX ст.ст., бачанай намі на Сінаі ў бібліятэцы. Рукапіс гэты мае для нас асаблівае значаньне сваім надпісам, усталёўваючым сувязь парадку, у ім выкладзеных, зь манастыром звг. Савы. Ώρολογιον κατα τον κανον της λαυρας του αγιου πατρος ημων Σαββα  вось поўная ягоная назва. Рукапіс гэты характарызуецца галоўным чынам парадкі анахарэцкага жыцьця пустэльнікаў альбо келіётаў анастыра сьв. Савы, але не пазбаўлена значаньня і для гісторыі царкоўна–богаслужбовага чыну, ужываемага ў самім манастыры, бо ягоны сутачны парадак бясспрэчна быў шмат у чым падобны. У Гадзінаслове адсутнічае службы паўночніца, ранішняя і павячэр’я, якія заменены пасьлядоўнасьцю “у першую гадзіну ночы”. У якасьці папярэднічаючых малітваў у Гадзінаслове пакладзена першая кафізма з падзелам на тры славы, а далей ідуць службы для першай, трэцяй, шостай і дзевятай гадзіны і для вячэрняй. Кожная з гэтых службаў па складу значна адрозьніваецца ад тых жа службаў нашага часу.
     Служба εις την πρωτην ωραν της ημερας пачынаецца славаслоўем “Слава Айцу:”, потым ідзе “Ойча наш”, “Прыйдзіце, паклонімся:”, “Ноч даўшы дзякую табе:” (3), псальмы 5, 45, 66, 69, 89, 91, 100 і 112, “Алілуя” адзінаццаць разоў, “Гасподзь, пачуй малітву маю”, нарэшце “Ніякі жывы не апраўдаецца прад табой”, Алілуя, “Пачутую зьдзейсьні мне раніцай міласьць Тваю”, канец: “воля Твая, бо Ты ёсьць Бог мой”. Алілуя. “Дух Твой добры адукуе мяне” канец: “Бо я ёсьць слуга Твой”. “Сьвятло праўдзівае:” і канец: “і выратуй нас”. Для іншых дзён пакладзены іншыя вершы: “І скіруй ступні мае” (3). “Пазбаў мяне ад нагавору” і г.д. “Сьвяты Божа”, “Верую” і “Ойча наш”.
     На трэцяй гадзіне псальмы 16, 24, 42, 50, 142, 144 і 150, “Алілуя”, “Адвярні твар Твой ад грахоў маіх”, канец: “і Духам уладарным зацьвердзі мяне”, “Гасподзь, калі Ўсясьвятога Твайго Духа ў трэцьцю гадзіну”. У панядзелак, аўторак, сераду і чацьвер належала чытаць другі верш замест вышэй выкладзенага: “Гасподзь Бог дабраслаўлёны” (3), “Дапамажы нам Бог выратаваньня нашага”, “Сьвяты Божа” (3).
     На шостай гадзіне чыталіся псальмы 53, 54, 68, 69, 90 і 145, Алілуя зь вершамі: “Памілуй мяне, Божа, бо паланіў мяне чалавек” канец: “не спужаюся, бо спадзяюся на Цябе”, “Алілуя”, “Аб Богу слова хвалы, аб Госпадзе хвала”, канец: “узрадуюцца прад Богам у сьвеце жывых”, “Калі ў шостую гадзіну на крыжы раскрыжаваны Ісус Хрыстос Бог наш”, “Хутка ды прыйдзе да нас шчодрасьць Твая, Гасподзь”, тройчы “дзеля славы імя Твайго, Гасподзь”, “Сьвяты Божа”.
     На дзевятай гадзіне чыталіся псальмы 83, 84, 85 і сёмая песьня: “Дабраслаўлёны Гасподзь Бог айцоў нашых, хвалёнае і праслаўленае імя Твае ва ўсе стагодзьдзі” да канца, “Алілуя”, “Гасподзь выратуе мяне:”, канец: “Не спужаюся зла, бо Ты ёсьць са мной”, “Алілуя”, “Жазло Твае і паліца Твая” (да канца), “Хрыстос Бог наш слава”, “Калі на дрэве павешаны ў дзевятую гадзіну душу аддаў Айцу”. “Хрыстос Бог наш слава”, “Не пакінь нас да канца дзеля імя Твайго” (3), “дзеля Аўрааму, упадабанага Твайго”, “Сьвяты Божа”.
     Пасьля дзевятай гадзіны зьдзяйсьнялася прычашчэньне раней асьвячонымі дарамі (εις την μεταληψιν), якія келіёты бралі зь сабой, сыходзячы ў бязмоўе. Гэтая служба падобная на сучасную “пасьлядоўнасьць выяўленчых”. Пачынаецца “Памяні нас, Гасподзь, калі прыйдзеш у Царстве Тваім”, “Хор нябесны апявае Цябе”, Слава:, “Верую:”, “Ойча наш”, “Госпадзі, памілуй” (3), “Адзіны сьвяты”, “Спажывайце і ўвайдзіце, як Хрыстос Гасподзь”. Алілуя. “Дабраслаўляю Госпада ва ўсялякі час за ўсё, хваляць Яго вусны мае. Аб Госпадзе хваліцца душа мая, ды пачуюць пакорныя і ўзрадуюцца”, Слава, малітва пасьля прычасьця: “Прыняў Цела Твае сьвятое і Кроў Тваю годную, на водпуск усіх грахоў, бо зграшыў Табе, Чалавекалюбца. Напоўні вусны мае хвалой, Гасподзь, бо сам ёсьць хвала мая і выратаваньне маё.”, “Будзь імя Госпада”, Малітва прычашчэньня: “Дзякуем Табе, Гасподзь, Бог мой, бо ўдастоіў нас прычасьціцца”.
     Вячэрняя служба (εις τα εσπερινα) пачынаецца псальмай 103, за якой ідзе ўся 18 кафізма з падзелам на тры Славы, псальма 140, са Славай у канцы, “Сьвятло ціхае” з канцом “Тым жа сьвет Цябе сьвяткуе”, “Алілуя”, вершы: “Гасподзь зацаруе ў прыгажосьць апранецца, апранецца Гасподзь у сілу і падперазаўся”, Алілуя, “Бо замацаваў сусьвет:”, Слава. Для іншых дзён іншыя вершы для “Алілуя”, “Удастой Гасподзь”, “Цяпер адпускаеш”, “Сьвяты Божа”.
     Замест “павячэр’я” пакладзена служба ў першую гадзіну ночы (εις την πρωτην οψε). Склад яе: “Прыйдзіце, паклонімся”, “За дзень прайшоўшы дзякую Табе” (3), псальмы: 4, 12, 26, Слава, псальмы 30, 90 і 6, Слава, “Зь намі Бог, разумейце народы:”, канец “Уладар сьвету, Айцец будучага веку”. Амін, “Зь намі Бог:” (3), “Алілуя” зь вершамі: “Паглядзі, пачуй мяне, Гасподзь Бог мой”, “У міры на Цябе”, “Нябачных ворагаў маіх”, а для іншых дзён іншыя трапары, “Госпадзі, памілуй” (3), “Не аддай драпежнікам душу спавядаючага Цябе”. Канца рукапісу няма. Бясспрэчна, па ўласна разьмяшчэньню сваіх складавых частак, гэтая служба павінна была замяніць наша сучаснае вялікае павячэр’я і, нягледзячы на адсутнасьць канца, яна ў шмат чым падобна зь ім.
     Са зробленага намі аналізу дадзенае Аралогіі зразумела, што κανων της ψαλμωδιας абазначае поўнае кола сутачных службаў, выкладзеных у Гадзінаслове для келейнага ўжываньня. Сыходзячы ў нядзелю пасьля абеду ў пустэльню і бавячы там час у адзіноце і працы ў працяг цэлага тыдня да вечара суботы альбо ўсяночнага дбаньня, кожны манах лаўры браў зь сабой толькі адзін Гадзінаслоў і, па яму, у вызначаны час дня і ночы, чытаў належны, па канону звышгоднага Савы, псальмасьпеў альбо пасьлядоўнасьць. Не жадаючы пазбаўляць сябе прычасьця Сьвятых Боскіх Таямніц, манахі бралі зь лаўры запасныя Дары. У гадзіну зьдзяйсьненьня літургіі ў лаўры, кожны манах пачытваў асаблівую пасьлядоўнасьць “на прычашчэньне” ці нашу абедніцу і затым прымаў сьвятыя Таямніцы. З такім Гадзінасловам манахі адпраўляліся ў дарогу, такі “канон сьпеву псальмаў” зь выгодай маглі выконваць манахі лаўры, знаходзячыся ў палацы бізантыйскіх імпэратараў, як гэта рабіў сьвяты Сава ў палацы імпэратара Іўсьцініяна (факт гэты бяром з біяграфіі), калі ён займаўся з квэстарам Трыбуніянам. Таму як духоўнае завяшчаньне сьвятога. Савы Асьвячонага, так і самы яго “канон сьпеву псальмаў” паведамляюць у вышэйшай ступені цікавыя дадзеныя для вывучэньня побыту манаскага VI стагодзьдзя, а таксама знаёмяць нас са складам і асаблівасьцямі царкоўнабогаслужбовых парадкаў у манастырах дадзенага часу.

Пераклад на беларускую мову “Беларускае Аўтакефаліі” паводле: “Руководство для сельских пастырей, № 38, Киев, 1889.

No comments:

Post a Comment

Note: Only a member of this blog may post a comment.