Sunday, December 26, 2010

АБ ПАКЛІКАНЫХ НА БАЛЬ

мітрапаліт Антоні (Суражскі)
У імя Айца, і Сына, і Сьвятога Духа.
Я жадаю зьвярнуць вашу увагу на два бакі вельмі багатага зьместу сёньняшняга Эвангельля. Па-першае, Гасподзь заклікала на шлюб, г.зн. на самую найглыбокую, дасканалую радасьць — самых блізкіх Яму людзей, тых, якія заўсёды, у хвіліны радасьці, каля Яго былі, тых, якія умелі дзяліць усё сьветлае, што праходзіла ў Ягонае жыцьці... Але вось, калі дайшло да апошняй радасьці, да радасьці Гасподняй, да шлюбу Ягонага Сына, калі радасьць апынулася Яго уласнай і непадзельнай, калі радасьць апынулася такая, што трэба было прылучыцца Ягонай радасьці, а не толькі падзяліць зь Ім радасьць, тады усё пачалі ад гэтага шлюбнага балю адмаўляцца. Хто купіў зямлю і трэба было яе агледзіць, хто купіў валоў, і трэба было іх выпрабаваць, хто сам жаніўся, і не да радасьці іншага шлюбу яму было...
Ці не так бывае часта зь намі і ў адносінах да Бога, і па стаўленьні адзін да аднаго? Калі радасьць чужую — няхай гэта будзе Боская, няхай гэта будзе чалавеча — мы можам так падзяліць, каб яна зрабілася радасьцю нашай, не толькі прылучыцца чужой радасьці, але прысвоіць сабе хоць нейкую частку яе, — мы ахвотна ідзём; але калі нам трэба толькі цешыцца чужому шчасьцю, калі, у канчатковым выніку, радасьць апынецца не нашай, а ягонай — Боскай ці чалавечай — нам няма калі: мы заняты зямлёй, у нас свая радасьць, свой шлюб; у нас свая зямля, свая праца, нам няма часу пайсьці толькі радавацца, таму што іншы радуецца... Дзяліць гора мы часам, — не заўсёды, — сяк-так умеем; а падзяліць радасьць бывае вельмі цяжка. Трэба вельмі шмат адхіленай, велікадушнай любові, каб умець цешыцца той радасьці, якая, у канчатковым выніку, застанецца уласнасьцю іншага, не маёй. А разам з гэтым, калі мы не можам цешыцца так, то значыць любові да чалавека — ці да Бога — у нас вельмі, вельмі мала... І апынаецца, што мы умеем цешыцца толькі тады, калі мы разьлічваем, што радасьць будзе наша, што мы зможам яе прысвоіць.
І аб гэтым кажа другая рыса сёньняшняга Эвангельля. Калі усе блізкія, набліжаныя адмовіліся, Гасподзь загадала склікаць няпрошаных жабракоў, валацугаў, людзей, якія ніколі да Яго блізка не падыходзілі раней: Хай Мой баль зьдзейсьніцца... І вось сабраліся людзі; усё прыходзілі нявартымі гэтага балю і гэтай радасьці; жабракі прыходзілі ў жабрацкае вопратцы, і усіх прымаў Гасподзь, і кожнага Ён прымаў са шчодрасьцю і гасьціннасьцю, якія зь іх рабілі не жабракоў на Ягоным балі, але госьцяў, роўных Яму. Іх прымалі і апраналі, і мылі, і уводзілі ў палацы царскія так, каб яны не пачуваліся не на месцы, жабракамі, бяздольнымі, якім толькі на імгненьне падаецца нейкая частка сьвята... Але сярод іх апынуўся такі, які прыйшоў не падзяліць радасьць Госпада, а прыйшоў насыціцца трапэзай Гасподняй. Ён, відаць, мінуў тых, якія жадалі яго і памыць, і апрануць, і прыгатаваць да балю: не для таго я прыйшоў, каб упрыгожыцца, я прыйшоў, каб паесьці, насыціцца, — прайшоў прама ў баль. І калі увайшоў гаспадар, ён убачыў, што былі жабракі зь цёплым, ласкавым, удзячным сэрцам, якія захацелі быць такімі гасьцямі свайго гаспадара, каб ён на іх глядзеў і не саромеўся, каб ён мог цешыцца, што яны шырока прылучаны гэтай радасьці; не толькі насычаны, але апрануты, суцешаны, узрадаваны... І сярод іх ён убачыў такога, які толькі ад прагнасьці прыйшоў, — і таго Ён Сваім госьцем не прызнаў; гэты чалавек не прыйшоў для таго, каб падзяліць радасьць, не прыйшоў для таго, каб усьцешыцца радасьцю Гасподняй, а толькі для таго, каб насыціцца ад Ягонай шчодрасьці... Такому на балі не знайшлося месца.
Ці не так мы часта ідзём на баль Гасподні, ці не гэтага мы часта чакаем ад Царквы, ад Бога, ад Царства Боскага? Баль прыгатаваны, Ягня заколатае. Але гэта Ягня — Хрыстос, Сын Божы; радасьць Гасподняя — пра тое, што калі мы прылучымся таямніцы Хрыста, мы зробімся дзецьмі Яго уласнага дому. Але ці прыходзім мы ахвотна падзяліць з Хрыстом усё тое, што Ён Сабой уяўляе? Ці прыходзім мы ахвотна так прылучыцца Хрысту, каб не толькі вечная Яго слава, але часовы Яго подзьвіг, пакута, крыж зрабіліся нашым здабыткам? Ці гатовыя мы прайсьці праз усю таямніцу Хрыста — ці ж даволі нам таго, што Хрыстос памёр за нас, а мы жадаем жыць Ягоным жыцьцём, не паміраючы ні для сьвету, ні для сабе? Ці не падобныя мы тады таму адзінаму госьцю, увашоўшаму, каб толькі атрымаць, толькі насыціцца, толькі пра сябе думаў, не захацеў прылучыцца самай таямніцы балю, самай хроснай радасьці Уваскрэсеньня?
Падумаем пра гэта — ці часта мы адклікаемся, калі нас кліча Гасподзь: Прыйдзіце да Мяне, — ці не адказваем мы: зямля мяне трымае, клопаты мае мяне заняволілі; радасьць мая дастатковая і без Цябе... А калі мы прыходзім, таму што мы не толькі пакліканыя, але і працуючыя, і абцяжараныя, — ці ідзём мы для таго, каб зрабіцца адным жыцьцём з тым Богам, Які так нас любіць, што Ён Свайго Сына Адзінароднага даў, каб мы былі выратаваны, каб жыцьцё Ягонае зрабілася жыцьцём нашым? Ці жадаем мы прылучыцца усёй Ягонай радасьці і любові, ці толькі Ягонай славе, толькі супакою, толькі сьвету, толькі перамозе, якія Ён нам можа даць коштам крыжа і сьмерці Адзінароднага Сына? Падумаем пра гэта, таму што слова Госпада — заклік да вечнага жыцьця, але і суд. Амін.

No comments:

Post a Comment

Note: Only a member of this blog may post a comment.