Sunday, October 24, 2010

АБ ШАНАВАНЬНІ СЬВЯТЫХ

Пітанаў В.Ю.
Найперш за ўсё, узгадаем, што праваслаўныя хрысьціяне адрозьніваюць служэньне (latreia), якое аддаецца толькі Богу і шанаваньне (proskynesis), якое датычыцца Багародзіцы, сьвятым мошчам сьвятых, сьвятым іконам. Гэтыя паняцьця не маюць сэнсавай аднолькавасьці[1]. Хто такія сьвятыя? Сьвятыя – гэта людзі, выканаўшыя прызначэньне чалавека, пераняўшыя Богу, якія зьядналіся з Госпадам Ісусам Хрыстом і ўвайшоўшыя ў Царства Ўсясьвятой Тройцы, зрабіўшыся праз абагаўленьне здатнымі да адзінства ў любові з Богам[2]. Сьвяты – не значыцца бязгрэшны, бо Гасподзь “…і ў анёлах Сваіх бачыць заганы” (Ёў. 4:18). У Праваслаўнае Царкве ёсьць розныя чыны сьвятасьці, але выратаваньне немагчымае без асэнсаваньня ўласнае грэшнасьці, без паглыбленьня разуменьня, “што Хрыстос Ісус прыйшоў у сьвет уратаваць грэшнікаў, сярод якіх я першы” (1 Цім. 1:15). Сьвятыя – гэта людзі, дасягнуўшыя духоўнае дасканаласьці. Але як яны яе дасягнулі? Шляхам цяжкае духоўнае працы над сабой, пераадольваючы ў сябе старога чалавека зь ягоным памкненьнямі і запаламі, да тых пор, пакуль, па словах апостала Паўла, не зрабіліся храмам Божым. Царква праслаўляе справы і подзьвігі, зьдзейсьненыя сьвятымі пры дапамогі мілаты Боскае (Ян. 15:5). Уся ж пашана, прынесеная сьвятым, датычыцца цалкам Бога, зь дапамогай Якога яны дасягнулі сьвятасьці. Сьвятых належыць шанаваць як сяброў Хрыстовых, як дзяцей і спадкаемцаў Божых[3]. Як вядома, “Бог жа ня ёсьць Бог мёртвых, а жывых, бо ў Яго ўсе жывыя” (Лук. 20:38). Царква зямная і нябесная адзіны. Сьвятыя – нашы сумалітоўнікі, яны разам зь намі ў малітве праслаўляюць Творцу. Прыклад сумеснае малітвы мы бачым у Сьвятым Пісаньні: “І яны ўвесь час заставаліся ў навуцы апосталаў, у абыходзе і ў ламаньні хлеба і ў малітвах” (Дзеі. 2:42). Ці здольны брат маліцца прад Богам за брата? Бясспрэчна, да гэтага заклікае апостал Якаў: “…маліцеся адзін за аднаго, каб ачуняць: на многае здольная шчырая малітва праведніка” (Як. 5:16). Таму мы молімся сьвятым, просячы іх малітваў. Сьвятыя дапамагаюць нам зь духу братэрскае любові, і Гасподзь, у тым ліку і праз іх, выяўляе аб нас Свой  клопат. Сьвятыя – нашы старэйшыя браты і сёстры ў Хрысьце, якія сваю вернасьць Хрысту выявілі ўсім сваім жыцьцё, якому мы можам пераймаць, да чаго заклікаў яшчэ апостал Павал: “Таму прашу вас: пераймайце мяне, як я Хрыста” (1 Кар. 4:16). Паўстаючы супраць шанаваньня сьвятых, сэктанты актыўна спасылаюцца на Сьвятое Пісаньне. Разгледзім іх аргумэнты.
“…Гасподзь, Які вывеў вас зь зямлі Егіпецкай сілаю вялікаю і мышцаю прасьцёртай, Яго шануйце і Яму пакланяйцеся, і Яму прыносьце ахвяры” (4 Цар. 17:36). Гэты верш нічым не супярэчыць шанаваньню сьвятых, бо праваслаўныя хрысьціяне, як і самі сьвятыя, пакланяюцца Адзінаму Богу. Наступны верш: “Яны падмянілі ісьціну Божую на ману і пакланяліся і служылі стварэньню замест Творцы, які дабраславёны навекі, амін” (Рым. 1:25). Калі прачытаць тое, чаму гэты верш папярэднічае, то там напісана: “І славу нятленнага Бога зьмянілі на падабенства вобраза прахлага чалавека, і птушак, і чатырногаў, і гадаў” (Рым. 1:23). Якім “гадам” пакланяюцца праваслаўныя хрысьціяне? Гэты верш прысьвечаны язычнікам. Калі прачытаць пасланьне апостала Паўла далей, то магчыма даведацца, у чым далей апостал іх абвінавачвае: “…яны поўныя ўсялякай няпраўды, распусты, зламыснасьці, ліхазьдзірства, злосьці, поўныя зайздрасьці, душагубства, звады, ашуканства, ліхадушнасьці, яны паклёпнікі, хлусы, боганенавісьнікі, крыўдзіцелі, самахвалы, пыхліўцы, вынаходлівыя на зло, бацькам непакорлівыя, неразумныя, вераломныя, нялюбы, няпрымірцы, нелітасьціўцы” (Рым. 1:29 – 31). Калі ўжо сэктантам так жадаецца абвінаваціць хрысьціян ў паганстве, чаму б і ўсё іншае не прыпісаць! Таксама сэктанты спрабуюць апэляваць і да наступнага верша: “Я, Ян, бачыў і чуў гэта. Калі ж пачуў і ўбачыў, прыпаў да ног анёла, які мне паказваў гэта, каб пакланіцца яму; але ён мне сказаў: глядзі, не рабі гэтага; бо я саслужнік табе і братам тваім прарокам і тым, хто трымаецца прароцтва кнігі гэтае: Богу пакланіся” (Адкр. 22:8 – 9). Вышэй ужо было напісана, што праваслаўныя хрысьціяне асэнсоўваюць розьніцу паміж Богам і чалавекам, таму не варта абвінавачваць іх у неіснуючых грахах. Выступаючы супраць малітвы сьвятым, сэктанты цытуюць Першую кнігу Царстваў: “І сказаў Самуіл Саўлу: навошта ты трывожыш мяне, каб я выйшаў? І адказваў Саўл: цяжка мне вельмі: Філістымляне ваююць супроць мяне, а Бог адступіўся ад мяне і больш не адказвае мне ні праз прарокаў, ні ўва сьне; таму я выклікаў цябе, каб ты навучыў мяне, што мне рабіць.” (1 Цар. 28:15). Але пры гэтым яны забываюцца дадаць, што Самуіл быў выкліканы акультным, забароненым Богам сродкам. Малітва сьвятым і выкліканьне духаў акультыстамі непараўнальны па сваёй сутнасьці. Сэктанты сьцьвярджаюць, што памёршыя сьвятыя няздольныя браць удзелу ў зямных справах, цытуючы: “…дабрашчасьнікі - мёртвыя, якія паміраюць у Госпадзе; так, кажа Дух: яны супакояцца ад працы сваёй, і дзеі іхнія ідуць сьледам за імі.” (Адкр. 14:13) і “…хто ўвайшоў у спачын Ягоны, той і сам спачыў ад дзеяў сваіх, як і Бог ад Сваіх.” (Жыд. 4:10). Але пры гэтым забываюць словы Хрыста: “Айцец Мой дагэтуль робіць, і Я раблю.” (Ян. 5:17). Узьнікае пытаньне: могуць лі сьвятыя выяўляць сваю любоў да братоў, якія знаходзяцца ў даліне плачу (Пс. 83:7), молячыся за іх прад пасадам Усявышняга? Ці можа хрысьціянін і пасьля сьмерці пераймаць словам апостала Паўла, пераймаючы Богу: “…сьледуйце Богу, як дзеці любасныя” (Эф. 5:1), альбо гэты працэс, па ўяве сэктантаў, скончаны?



[1] Епископ Илларион (Алфеев). Введение в православное догматическое богословие. Клин. Христианская жизнь, 2004. б.140.
[2 См.: Епископ Александр (Семенов-Тян-Шанский). Православный катихизис. б.64.
[3] Преп. Иоанн Дамаскин. Точное изложение Православной веры. Кн.IV, гл. XV О святых и почитании их мощей / Творения преподобного Иоанна Дамаскина. Источник знания. М., Индрик, 2002. б.309.

No comments:

Post a Comment

Note: Only a member of this blog may post a comment.