Tuesday, December 28, 2010

РАНІШНЯЯ

Адчыніўшы заслону Царскае брамы, сьвятар у эпітрахілі і філоне ўстае прад сьвятым пасадам з кадзілам і пачынае:
Сьвятар: Дабраслаўлёны  Бог наш, цяпер і заўсёды, і на вякі вякоў.
Людзі: Амін.
Калі Вялікая Чатырохдзясятніца, пачынаем Трысьвяцьця без паклонаў:
Сьвяты Божа, Сьвяты Моцны, Сьвяты Несьмяротны, памілуй нас. (3)
Слава Айцу, і Сыну, і Сьвятому Духу, цяпер і заўсёды, і на вякі вякоў. Амін.
Усясьвятая Тройца, зьлітуйся над намі. Госпадзі, ачысьці правіны нашы. Уладару, выбач бяспраўе наша. Сьвяты, наведай нас і аздараві немачы нашы дзеля імя Твайго.
Госпадзі, памілуй. (тройчы)
Слава Айцу, і Сыну, і Сьвятому Духу, цяпер і заўсёды, і на вякі вякоў. Амін.
Ойча наш, каторы ёсьць у небе, сьвяціся імя Твае, прыйдзі ўладарства Твае, будзь воля Твая як у небе, так і на зямлі. Хлеба нашага штодзённага дай нам сёньня, і адпусьці нам грахі нашы, як і мы адпускаем вінаватым нашым; і ня ўводзь нас у спакусу, але збаў нас ад злога.
Сьвятар: Бо Тваё ёсьць валадарства, і сіла, і слава, Айца, і Сына, і Сьвятога Духа, цяпер і заўсёды, і на вякі вякоў.
Чытальнік: Амін.
Госпадзі, памілуй. (12)
Слава Айцу, і Сыну, і Сьвятому Духу, цяпер і ўвесь час, і на вякі вякоў. Амін.
Прыйдзеце, паклонімся Ўладару нашаму Богу.
Прыйдзеце, паклонімся і прыпадзем да Хрыста, Уладара, нашага Бога.
Прыйдзеце, паклонімся і прыпадзем да самога Хрыста, Уладара і Бога нашага.

ПСАЛЬМА 19
Хай пачуе цябе Гасподзь у дзень скрухі, хай абароніць цябе імя Бога Якаўлевага. Хай пашле табе дапамогу са Сьвятыні, і зь Сіёна хай падмацуе цябе. Хай успомніць усе прынашэньні ахвяраў твае і цэласпаленьне тваё хай зробіць тлустым. Няхай дасьць табе, што па сэрцы табе, і ўсе намеры твае няхай выканае. Мы парадуемся выратаваньню твайму, і ў імя Бога нашага падымем сьцяг. Няхай выканае Гасподзь усе просьбы твае. Сёньня спазнаў я, што Гасподзь ратуе памазанца Свайго; адказвае яму са сьвятых нябёсаў Сваіх магутнасьцю ратавальнай правіцы Сваёй. Некаторыя калясьніцамі, некаторыя конямі, а мы імем Госпада, Бога нашага, хвалімся: яны пахіснуліся, і ўпалі, а мы ўсталі, і стаім проста. Госпадзе! уратуй цара, і пачуй нас, калі паклічам.
ПСАЛЬМА 20
Госпадзе! сілаю Тваёю радуецца цар, і з Твайго ратаваньня цешыцца бясконца. Ты даў яму, чаго хацела сэрца ягонае, і просьбы вуснаў ягоных не адкінуў. Бо сустрэў Ты яго дабраславеньнямі даброці, на галаву яму ўсклаў вянок з чыстага золата. Ён прасіў у Цябе жыцьця; Ты даў яму даўгалецьце на векі вечныя. Вялікая слава ягоная ў ратаваньні Тваім; Ты ўсклаў на яго гонар і веліч. Ты ўсклаў на яго дабраславеньне навечна, разьвесяліў яго радасьцю аблічча Твайго, бо цар спадзяецца на Госпада, і зь даброці Ўсявышняга не пахісьнецца. Рука Твая знойдзе ўсіх ворагаў Тваіх, правіца Твая знойдзе Тваіх ненавісьнікаў. У час гневу Твайго Ты зробіш іх, як печ вогненную;у гневе Сваім Гасподзь іх пагубіць, і паглыне іх вагонь. Ты вынішчыш плод іхні — спасярод сыноў чалавечых, бо яны ўчынілі зло супроць Цябе, змовы склалі, але ня здолелі нічога, Ты іх паставіш пад стрэлы, зь лукаў Тваіх пацэліш у твар ім. Узьнясіся, Госпадзе, у сіле Тваёй: мы будзем апяваць і славіць Тваю магутнасьць.
Слава Айцу, і Сыну, і Сьвятому Духу, цяпер і ўвесь час, і на вякі вякоў. Амін.
Сьвяты Божа, Сьвяты Моцны, Сьвяты Несьмяротны, памілуй нас. (тройчы)
Слава Айцу, і Сыну, і Сьвятому Духу, цяпер і заўсёды, і на вякі вякоў. Амін.
Усясьвятая Тройца, зьлітуйся над намі. Госпадзі, ачысьці правіны нашы. Уладару, выбач бяспраўе наша. Сьвяты, наведай нас і аздараві немачы нашы дзеля імя Твайго.
Госпадзі, памілуй. (3)
Слава Айцу, і Сыну, і Сьвятому Духу, цяпер і заўсёды, і на вякі вякоў. Амін.
Ойча наш, каторы ёсьць у небе, сьвяціся імя Твае, прыйдзі ўладарства Твае, будзь воля Твая як у небе, так і на зямлі. Хлеба нашага штодзённага дай нам сёньня, і адпусьці нам грахі нашы, як і мы адпускаем вінаватым нашым; і ня ўводзь нас у спакусу, але збаў нас ад злога.
Сьвятар: Бо Тваё ёсьць валадарства, і сіла, і слава, Айца, і Сына, і Сьвятога Духа, цяпер і заўсёды, і на вякі вякоў.
Чытальнік: Амін.
Трапары
У час чытаньня трапароў сьвятар кадзіць сьв. пасад, алтар, іканастас і людзей.
Збаў, Госпадзі, людзей Тваіх / і дабраславі спадчыну Тваю, / перамогі верным над непрыяцелямі падаючы / і Крыжам Тваім захоўваючы народ Твой.
Слава Айцу, і Сыну, і Сьвятому Духу.
Узьнесены на Крыж добраахвотна, / суімённаму Табе новаму народу / міласьці Твае даруй, Хрысьце Божа; / узрадуй сілаю Тваёю верных людзей Тваіх, / падаючы ім перамогі над ворагамі, / — ды маюць яны дапамогу ад Цябе, / зброя сусьвету, непераможны знак перамогі.
Цяпер і заўсёды, і на вякі вякоў. Амін.
Абарона страшная і усягодная, / не пагрэбуй, Добрая, маленьнямі нашымі, усяслаўная Багародзіца, / зацьвердзі праваслаўны народ, / выратуй верных людзей Тваіх і падай ім зь нябёсаў перамогу, / бо нарадзіла Ты Бога, адзіная дабраслаўлёная.
Сьвятар устае прад сьвятым пасадам і прамаўляе:
Сьвятар: Памілуй нас, Божа, па вялікай міласьці Тваёй, молімся Табе, пачуй і памілуй.
Людзі (на кожнае прашэньня): Госпадзі, памілуй. (3)
Яшчэ молімся аб найсьвяцейшым патрыярху нашым (імя), і аб прысьвятым мітрапаліце (альбо: архіяпіскапе, або: япіскапе) нашым (імя), і аб усім у Хрысьце братах нашых.
Яшчэ молімся аб богазахованай краіне нашай Беларускай, аб усім народзе і уладах яе, ды ціхае і мірнае жыцьцё правядзем ва усялякай набожнасьці і чысьціні.
Яшчэ молімся за ўсю брацію і за ўсіх хрысьціянаў.

Малітва 1

Сьвятар: Ад ночы зь сьвітанку імкнецца дух наш да Цябе, Божа наша, бо сьвятло наказу Твайго на зямлі. Справа праведнасьці і асьвячэньня зьдзяйсьняць у страху Тваім настаў нас, бо мы славім Цябе, праўдзіва наяўнага Бога нашага. Схілі вуха Тваё і пачуй нас, і успомні, Госпадзі, па імі усіх прысутных і молячыхся зь намі і выратуй іх сілаю Тваёю. Дабраславі народ Твой і асьвяці спадчыну Тваю. Падай мір сусьвету Твайму, цэрквам Тваім, сьвятарам і усім людзям Тваім.
(голасна): Бо Ты міласьцівы і чалавекалюбны Бог і Табе славу узносім, Айцу, і Сыну, і Сьвятому Духу цяпер, і заўсёды, і на вякі вякоў.
Людзі: Амін. Імём Госпада дабраславі, ойча.
Сьвятар, (робячы кадзілам крыж прад пасадам): Слава сьвятой, і адзінасутнай, і жыватворчай, і непадзельнай Тройцы цяпер і заўсёды, і на вякі вякоў.
Чытальнік: Амін.
Пачынаем шасьціпласьма.
Чытальнік (набожна): Слава ў вышнях Богу і на зямлі сьвет, сярод людзей — дабраваленьня. (3)
Госпадзі, Ты адчыніш вусны мае і вусны мае ўзьвясьцяць хвалу Тваю. (2)
У час чытаньня псальмаў сьвятар прад сьвятым пасадам прамаўляе малітвы сьвятара. Пасьля канца трэцяе псальмы ён выходзіць на салею прад Царскае брамай, дзе і заканчвае чытаньне малітваў.

Малітва 2

Дзякуем Цябе, Гасподзь Бог наш, які падняў нас зь ложкаў нашых і што уклаў у вусны нашы слова хвалы, каб пакланяцца і заклікаць імя Тваё сьвятое, і молімся, зьвяртаючыся да Тваіх шчадротаў, якія Ты заўсёды нам выяўляў у нашым жыцьці. І цяпер пайшлі дапамогу Тваю стаячым прад тварам славы Тваёй і чакаючым ад Цябе шматлікай міласьці і дай ім са страхам і любоўю заўсёды Табе служыць, усхваляць, апяваць, пакланяцца Тваёй невымоўнай дабрыні.
Бо належыць Табе уся слава, гонар і глыбокая пашана, Айцу, і Сыну, і Сьвятому Духу цяпер, і заўсёды, і на вякі вякоў. Амін.

Малітва 3

Ад ночы зь сьвітанку імкнецца дух наш да Цябе, Божа, бо сьвятло наказы Твае. Навучы нас, Божа, праўдзе Тваёй, запаведзям Тваім і статутам Тваім, адукуй вочы розуму нашага, ды не засьнем у грахах сном сьмяротным. Адгані усякую цемру ад сэрцаў нашых, выяві нам Сонца Праўды і ў бясьпецы жыцьцё наша захавай пячаткай Сьвятога Твайго Духу. Накіруй ступні нашы на шлях міру, дай нам сустрэць раніцу і дзень у радасьці, каб узносіць Табе ранішнія малітвы.
Бо Твая улада, і Твае — Царства, і сіла, і слава, Айца, і Сына, і Сьвятога Духа цяпер, і заўсёды, і на вякі вякоў. Амін.

Малітва 4

Уладар Божа, сьвяты і неспасьціжны, загадаўшы зазьзяць з цемры сьвятлу, супакоіўшы нас у начным сьне і узьняўшы на усхваленьне і малітву Тваёй дабрыні! Слухаючы маленьня па Сваёй літасьці, прымі нас, і цяпер пакланяючыхся Табе і пасільна дзякуючых Цябе, і падай нам усё прасімае для выратаваньня, выяві нас сынамі сьвятла і дня і спадкаемцамі вечных Тваіх дабротаў. Успомні, Госпадзі, па мностве шчадротаў Тваіх, усіх людзей Тваіх, якія прысутнічаюць і моляцца зь намі, і усіх братоў нашых, што на зямлі, у моры і ва усякім месцы валадарства Твайго, што жывуць у патрэбе Твайго чалавекалюбства і дапамогі, і усім ім падай вялікую Тваю міласьць, каб мы, заўсёды выратаваныя і душою і целам, зь адвагай славілі цудоўнае і дабрасласлаўлёнае Імя Тваё.
Бо Ты — міласьцівы і чалавекалюбны Бог, і Табе славу узносім, Айцу, і Сыну, і Сьвятому Духу цяпер, і заўсёды, і на вякі вякоў. Амін.

Малітва 5

Скарбніца дабротаў, Крыніца невычэрпная, Ойча сьвяты, Цудатворац, усёмагутны Гасподзь! Мы усё Табе пакланяемся і молім, Твае міласьці і шчадроты заклікаючы на дапамогу і абарону нас, зьнішчаемых. Успомні, Госпадзі, молячых Цябе, прымі ад усіх нас ранішнія маленьня, як фіміям прад тварам Тваім, і ні аднаму зь нас не дапусьці не вытрымаць выпрабаваньні, але усіх нас захавай па шчадротам Тваім. Успомні, Госпадзі, не сьпячых і сьпяваючых у славу Тваю, і адзінароднага Твайго Сына і Бога нашага, і Сьвятога Твайго Духу. Будзь ім памагатым і абаронцам, прымі іх маленьня на вышэйшы за нябёсы і нярэчывы Твой ахвярнік.
Бо Ты – Бог наш,  Табе славу аддаем: Айцу, і Сыну, Сьвятому Духу цяпер і заўсёды, і на вякі вякоў. Амін.

Малітва 6

Дзякуем Цябе, Госпадзі, Божа выратаваньня нашага, бо Ты усё дзееш для выгоды жыцьця нашага, каб мы заўсёды зьвярталі свой позірк да Цябе, Збаўцы і Дабрадзею душ нашых, бо Ты даў нам супакой у мінулы час ночы, і падняў нас зь ложкаў нашых, і паставіў для глыбокай пашаны сьвятому імю Твайму. Таму мы просім Цябе, Госпадзі: дай нам мілата і сілу, каб быць годнымі сьпяваць Цябе разумна і маліцца бесьперастанку, са страхам і трапятаньнем зьдзяйсьняючы сваё выратаваньне, садзейнічаньнем Хрыста Твайго. Успомні, Госпадзі, і па начах да Цябе заклікаючых, пачуй іх і памілуй, і зьнішч пад ногі іх нябачных і нападаючых ворагаў.
Бо Ты – Уладар сусьвету і Збаўца душаў нашых, і Табе славу аддаём, Айцу, і Сыну, і Сьвятому Духу, цяпер і заўсёды, і на вякі вякоў. Амін.

Малітва 7

Божа і Ойча Госпада нашага Ісуса Хрыста, які падняў нас зь ложкаў нашых і што сабраў нас у гадзіну малітвы! Дай нам мілаты пры адчыненьні вуснаў нашых, і прымі нашы пасільныя падзякі і навучы нас наказам Тваім, — бо памоліцца як належыць мы не зможам, калі Ты, Госпадзі, Духам Тваім Сьвятым не наставіш нас. Таму просім Цябе: калі чым мы зграшылі да цяперашняй гадзіны ў слове, альбо справай, альбо думкай, вольна або мімаволі — прыслаб, адпусьці, прабач. Бо калі Ты, Госпадзі, будзеш прымячаць беззаконьні — Госпад, хто выстаіць? Бо ў Цябе — збавеньне! Ты адзін — Сьвяты, Дапамога, Абарона моцная жыцьця нашага, і аб Табе сьпеў наша заўсёды.
Ды будзе улада Царства Твайго дабраслаўлёная і усяслаўна, Айца, і Сына, і Сьвятога Духа цяпер, і заўсёды, і на вякі вякоў. Амін.

Малітва 8

Госпад, Бог наш, адрынуўшы ад нас сонную расслабленасьць і заклікаўшы нас клічам сьвятым, каб нам і уначы узьвесьці рукі нашы і уславіць Цябе за справядлівыя суды Твае! Прымі нашы прашэньні, хадайніцтвы, усхваленьні і начныя служэньні, і падай нам, Божа, веру годную, надзею цьвёрдую, любоў некрывадушную. Дабраславі нашы уваходы і сыходы, дзеі, справы, словы і думкі, і дай нам дасягнуць пачатку дня, усхваляючы, апяваючы і дабраслаўляючы Тваёй невымоўнай дабрыні дасканаласьць.
Бо дабрасласлаўлёна усясьвятае імя Тваё і усяслаўна Уладарства Тваё, Айца, і Сына, і Сьвятога Духа цяпер, і заўсёды, і на вякі вякоў. Амін.

Малітва 9

Запалі ў сэрцах нашых, чалавекалюбны Уладар, Твайго Багапазнаньня вечнае сьвятло і адкрой вочы розуму нашага для уразуменьня эвангельскай Тваёй пропаведзі! Укладзі ў нас і страх прад дабрашчаснымі Тваімі запаведзямі, каб мы, усе цялесныя цягары растаптаўшы, праводзілі духоўнае жыцьцё, аб усім, што да спадобы Табе, думаючы і гэта зьдзяйсьняючы.
Бо Сьвяты Ты, Хрысьце Божа наш, і ў сьвятых спачываеш, і Табе славу уздымаем, з бяспачатковым Тваім Айцом, і усясьвятым і добрым і жыватворчым Тваім Духам, цяпер, і заўсёды, і на вякі вякоў. Амін.

Малітва 10

Госпад, Бог наш, адпушчэньне грахоў праз пакаяньне людзям падараваўшы і паказаўшы нам узор разуменьня грахоў і спавяданьня для іх прабачэньня — пакаяньне прарока Давыда! Сам, Уладар, і нас, зрабіўшых шматлікія і вялікія грахі, памілуй па вялікай літасьці Тваёй, і па мностве шчадротаў Тваіх згладзь беззаконьні нашы, бо зграшылі мы, Госпадзі, прад Табою, утоенае і таемнае сэрца чалавечага ведаючым і Адным, маючым уладу прабачаць грахі. Сэрца чыстым стварыўшы ў нас, і Духам уладным зацьвердзіўшы нас, і радасьць выратаваньня Твайго паказаўшы нам, не адрынь нас ад твару Твайго, але дабравалі, як добры і Чалавекалюбчы, да апошняга нашага уздыху прыносіць Табе ахвяру праўды і прынашэньня на сьвятых Тваіх ахвярніках.
Па міласьці, і шчадротамі, і чалавекалюбству адзінароднага Твайго Сына, зь Якім дабраслаўлёны Ты, зь усясьвятым, і добрым, і жыватворчым Тваім Духам, цяпер, і заўсёды, і на вякі вякоў. Амін.

Малітва 11

Божа, Божа наш, нерэчывыя і разумныя Сілы устроіўшы па Тваёй волі, Цябе просім і Цябе умольваем: прымі і наша са усімі стварэньнямі Тваімі пасільнае усхваленьне і ушануй нас падарункамі шчодрых міласьцяў Тваіх, бо прад Табою схіляе калены усякі род нябесных, і зямных, і пякельных, і усё што дыхае і створанае апявае неспасьціжную Тваю славу, бо Ты адзін — Бог праўдзівы і шматміласьцівы.
Бо Цябе хваляць усе Сілы нябесныя, і Табе славу уздымаюць, Айцу, і Сыну, і Сьвятому Духу цяпер, і заўсёды, і на вякі вякоў. Амін.

Малітва 12

Усхваляем, апяем, дабраслаўляем і дзякуем Цябе, Божа бацькоў нашых, за тое, што выдаліў Ты цень начную і паказаў нам зноў сьвятло дзённае! Але умольваем Тваю дабрыню: будзь міласьцівы да грахоў нашым і прымі маленьня нашы па вялікай міласьці Тваёй, бо мы да Цябе зьвяртаемся, міласьціваму і усёмагутнаму Богу. Запалі ў сэрцах нашых праўдзівае сонца праўды Тваёй, адукуй наш розум і усё пачуцьці захавай, каб, як днём добравобразна ходзячы шляхам запаведзяў Тваіх, мы дасягнулі жыцьця вечнага — бо ў Цябе крыніца жыцьця — і удастоіліся асалоды непрыступным Тваім сьвятлом.
Бо Ты — Бог міласьці, шчадротаў і чалавекалюбства, і Табе славу узносім, Айцу, і Сыну, і Сьвятому Духу цяпер, і заўсёды, і на вякі вякоў. Амін.
ПСАЛЬМА 3
Госпадзе! — як пабольшала ворагаў маіх! як многа іх на мяне паўстае! Шмат каторыя кажуць душы маёй: “Няма яму ў Богу ратунку!” Але Ты, Госпадзе, — шчыт перада мною, слава мая, і Ты ўзносіш маю галаву. Сваім голасам клічу да Госпада, — і Ён чуе мяне са сьвятое гары Свае. Кладуся я, сплю і ўстаю, бо Гасподзь абараняе мяне. І не збаюся я процьмы людзей, што адусюль аблажылі мяне. Паўстань, Госпадзе! ацалі мяне, Божа мой! бо Ты б'еш маіх ворагаў па шчацэ, зубы грэшнікам крышыш. Ратунак у Госпадзе. Над народам Тваім дабраслаўленьне Тваё.
ПСАЛЬМА 37
Госпадзе! ня выкрывай мяне ў гневе Тваім, і не карай мяне ў гневе Тваім, бо стрэлы Твае ўпіліся ў мяне і рука Твая мяне ацяжае. Няма цэлага месца на целе маім ад гневу Твайго; няма спакою ў костках маіх ад грахоў маіх. бо злачынствы мае вышэй галавы, як вялікі цяжар, зьнясілілі мяне, сьмярдзяць, гнаяцца раны мае ад безгалоўя майго. Я сагнуты і панураны ўвесь, цэлы дзень бядуючы хаджу; бо сьцёгны мае паліць вагонь, і няма цэлага месца ў целе маім. Я змогся і зьнясіліўся цяжка; крычу ад пакуты сэрца майго. Госпадзе! прад Табою ўсе жаданьні мае, і ўздыханьне маё ад Цябе не схаванае. Сэрца маё трымціць; пакінула мяне сіла мая, і сьвятло вачэй маіх — і таго няма ў мяне. Сябры мае і прыяцелі адступіліся ад няшчасьця майго, і блізкія мае далёка стаяць. Цянёты паставілі тыя, хто пільнуе душу маю, і хто прагне мне ліха, пра пагібель маю гавораць, і намышляюць штодзень мне благое; а я, як глухі, ня чую, і як нямко, што вуснаў сваіх не растуляе; і стаў я, як чалавек, што ня чуе і ня мае ў вуснах сваіх адказу, бо на Цябе, Госпадзе, спадзяюся я; Ты пачуеш, Госпадзе, Божа мой. І сказаў я: няхай не падымуцца нада мною мае ворагі; калі дрыжыць нага мая, хай ня ўзносяцца яны нада мною. Я да ўпадку гатовы, і скруха мая заўжды перада мною. Беззаконьне сваё я ўсьведамляю; і ўбольваюся ў грэху маім. А мае ворагі жывуць і мацуюцца, і памнажаюцца тыя, што ненавідзяць мяне, невінаватага; і тыя, што плацяць мне злом за дабро, ваююць супроць мяне, бо я за добрым іду. Не пакінь мяне, Госпадзе Божа мой! не адыходзь ад мяне; пасьпяшайся на дапамогу мне, Госпадзе, Збаўца мой!
Выхад сьвятара на салею прад Царскае брамай.
ПСАЛЬМА 62
Божа! Ты Бог мой, Цябе я шукаю ад золку; Цябе прагне душа мая, па Табе маё цела тужыць у зямлі пустой, высахлай і бязводнай, каб бачыць сілу Тваю і славу Тваю, як бачыў Цябе ў сьвятыні: бо ласка Твая лепшая за жыцьцё. Уславяць вусны мае Цябе. Так дабраслаўлю Цябе ў жыцьці маім; у імя Тваё рукі мае падыму. Як лоем і алеем душа мая насычаецца, і радасным голасам вусны мае Цябе славяць, калі ўспамінаю Цябе я на ложку маім, думаю пра Цябе ў часіну начную, бо Ты дапамога мая, і ў цяні крылаў Тваіх я парадуюся; Душа мая да Цябе прыляпілася; правіца Твая трымае мяне. А тыя, што шукаюць пагібелі душы маёй, сыдуць у апраметную зямлі; паб'юць іх сілаю меча; стануць здабычаю лісаў; а цар усьцешыцца ў Богу, будзе ўслаўлены кожны, хто Яму прысягае, бо замкнуцца вусны ў тых, што гавораць няпраўду.
Слава Айцу, і Сыну, і Сьвятому Духу, цяпер і заўсёды, і на вякі вякоў. Амін.
Алілуя, алілуя, алілуя, слава Табе, Божа. (3)
Госпадзі, памілуй. (3)
Слава Айцу, і Сыну, і Сьвятому Духу, цяпер і заўсёды, і на вякі вякоў. Амін.
ПСАЛЬМА 87
Госпадзе, Божа ратунку майго! удзень лямантую і ўначы прад Табою. Хай дойдзе малітва мая прад аблічча Тваё; нахілі вуха Тваё да маленьня майго. Бо душа мая насыцілася немарасьцямі, і жыцьцё маё наблізілася да апраметнай. Я дараўнаўся да тых, што ў магілу сыходзяць; я стаў, як чалавек бязь сілы, паміж мёртвымі кінуты, — як забітыя, што ляжаць у магіле, пра якіх Ты больш не ўспамінаеш і якія ад рукі Тваёй адкінутыя. Ты паклаў мяне ў дол апраметны, у морак, у бездань. Легла на мяне лютасьць Твая, і ўсімі хвалямі Тваімі Ты пабіў мяне. Ты адвёў ад мяне знаёмых маіх, зрабіў мяне агідным для іх; я ўвязьнены і не магу выйсьці. Вока маё ад гароты стамілася; цэлы дзень я клікаў Цябе, Госпадзе; працягваў рукі свае да Цябе. Хіба над мёртвымі ўчыніш Ты цуд? Хіба мёртвыя ўстануць і будуць славіць Цябе? Альбо ў магіле будзе абвяшчацца ласка Твая, і праўда Твая — у месцы тленьня? Хіба ж у мораку спазнаюцца дзівосы Твае, і ў зямлі забыцьця — праўда Твая? але я Цябе, Госпадзе, клічу, і рана раніцай малітва мая сустракае Цябе. Навошта, Госпадзе, адкідаеш душу маю, хаваеш аблічча Тваё ад мяне? Я няшчасны і парахнею зь дзяцінства; нясу жахі Твае, і зьнемагаю. Над мною прайшла лютасьць Твая; страхоцьці Твае зламалі мяне, кожны дзень абступаюць мяне, як вада: аблягаюць мяне ўсе разам. Ты аддаліў ад мяне сябра і блізкага; знаёмых маіх ня відаць.
ПСАЛЬМА 102
Дабраславі, душа мая, Госпада, і ўсё нутро маё — сьвятое імя Ягонае. Дабраславі, душа мая, Госпада, і не забывай усіх добрых дзеяў Ягоных. Ён даруе ўсе беззаконьні твае; ацаляе ўсе немачы твае; ад магілы жыцьцё тваё вызваляе, вянчае цябе міласьцю і шчадротамі; насычае дабротамі жаданьні твае: абнаўляецца, як арол, юнацтва тваё. Гасподзь творыць праўду і суд усім пакрыўджаным. Ён паказаў шляхі Свае Майсею, сынам Ізраілевым — дзеі Свае. Шчодры і міласьцівы Гасподзь, вельмі цярплівы і шчодраміласьцівы: не да канца гневаецца і не навек абураецца. Не паводле злачынстваў нашых стварыў нам, і не паводле грахоў нашых аддаў нам: бо, як высока неба над зямлёю, так вялікая ласка Госпада да тых, хто баіцца Яго; як далёка ўсход ад захаду, так аддаліў Ён ад нас беззаконьні нашыя; як бацька даруе сынам, так даруе Гасподзь тым, хто баіцца Яго. Бо Ён ведае склад наш, памятае, што мы — пыл. Дні чалавечыя — як трава; як польная краска, так ён цьвіце. Пройдзе над ім вецер, і няма яго, і месца ягонае ўжо не пазнае яго. А ласка Гасподняя зьвеку і давеку тым, хто баіцца Яго, і праўда Ягоная на сынах сыноў, якія захоўваюць запавет Ягоны і памятаюць наказы Ягоныя, каб выконваць іх. Гасподзь на нябёсах паставіў Свой трон, і царства Ягонае ўсім валодае. Дабраславеце Госпада, усе анёлы Ягоныя, моцныя сілаю, выканаўцы слова Ягонага. Дабраславеце Госпада, усе войскі Ягоныя, службіты Ягоныя, што выконваюць волю Ягоную. Дабраславеце Госпада, усе дзеі Ягоныя, ва ўсіх месцах валадарства Ягонага. Дабраславі, душа мая, Госпада!
ПСАЛЬМА 142
Госпадзе, пачуй малітву маю, уваж маленьню майму па праўдзе Тваёй; пачуй мяне па праўдзе Тваёй і не ўваходзь у суд з рабом Тваім, бо не апраўдаецца прад Табою ніводзін жывы. Вораг перасьледуе душу маю, затаптаў у зямлю жыцьцё маё, прымусіў мяне жыць у цемры, як даўно памерлых, і засмуціўся ўва мне дух мой, зьнямела ўва мне сэрца маё. Прыгадваю дні мінулыя, думаю пра ўсе дзеі Твае, разважаю пра дзеі рук Тваіх, працягваю да Цябе рукі мае; душа мая — да Цябе, як перасохлая зямля. Хутчэй пачуй мяне, Госпадзе: дух мой зьнемагае; не хавай аблічча Твайго ад мяне, каб я не спадобіўся тым, што ў магілу ідуць. Дай мне рана пачуць ласку Тваю, бо я на Цябе спадзяюся. Пакажы мне, Госпадзе, дарогу, па якой мне ісьці, бо да Цябе я ўзношу душу маю. Вызвалі мяне, Госпадзе, ад ворагаў маіх; да Цябе прыбягаю. Навучы мяне выконваць волю Тваю, бо Ты — Бог мой; Дух Твой добры вядзе мяне ў зямлю праўды. Дзеля імя Твайго, Госпадзе, ажыві мяне; дзеля праўды Тваёй выведзі зь нягоды душу маю і зь літасьці Тваёй зьлічы ворагаў маіх, і загубі ўсіх, што ўціскаюць душу маю, бо я — Твой раб.
Слава Айцу, і Сыну, і Сьвятому Духу, цяпер і заўсёды, і на вякі вякоў. Амін.
Алілуя, алілуя, алілуя, слава Табе, Божа. (3)
Сьвятар альбо дыякан на салеі абвяшчае:

Вялікая екцяньня

Дыякан: У спакоі Госпаду памолімся.
Людзі (на кожную просьбу): Госпадзі, памілуй.
За спакой зь нябёсаў і выратаваньня душаў нашых, Госпаду памолімся.
За спакой ва ўсім сусьвеце, за непахіснасьць сьвятых Божых цэркваў і за зьяднаньня ўсіх, Госпаду памолімся.
За сьвятыню гэтую і за ўсіх, хто зь вераю і зь страхам Божым уваходзіць у яе, Госпаду памолімся.
За сьвяцейшага патрыярху нашым (імя), і аб прысьвятога мітрапаліце (альбо: архіяпіскапе, альбо: япіскапе) нашым (імя), шаноўнае сьвятарства, у Хрысьце дыяканства, аб усім кліры і народзе Божым, Госпаду памолімся.
За Богазахаваную краіну нашу Беларусь, за ўвесь народ і ўладу яе Госпаду памолімся.
За месца гэтае, за ўсе месцы і краіны, і за веруючых людзей, што жывуць у іх, Госпаду памолімся.
За спрыяльнае надвор’я, багаты ўраджай пладоў зямных і за часы мірныя, Госпаду памолімся
За вандруючых па вадзе, зямлі і ў паветры, за нядужых, і за тых, што пакутываюць, за зьняволеных і за выратаваньня іх, Госпаду памолімся.
Каб нам выратавацца ад усялякага гора, гневу, небясьпекі і нядолі, Госпаду памолімся.
Абарані, ратуй, памілуй і захавай нас, Божа, ласкаю Тваёй.
Успомніўшы ўсясьвятую, ўсясчыстую, усядабраслаўлёную Ўладарку нашу Багародзіцу і ўвесь час Дзеву Марыю і ўсіх сьвятых, самых сябе і адзін аднаго, і ўсё жыцьцё наша Хрысту Богу аддамо.
Людзі: Табе, Госпадзі.
Хор сьпявае “Бог – Гасподзь:” чатыры разы  на тон трапара дня, а дыякан абвяшчае вершы:
Дыякан: Бог – Гасподзь, і Ён зьявіўся нам; дабраслаўлёны  Той, што прыходзіць ва імя Госпада.
Дыякан (верш 1): Слаўце Госпада, бо Ён добры, бо вечная ласка Ягоная.
Хор: Бог – Гасподзь, і Ён зьявіўся нам; дабраслаўлёны  Той, што прыходзіць ва імя Госпада.
Дыякан (верш 2): Абступілі мяне, атачылі мяне; але імем Гасподнім я іх скінуў.
Хор: Бог – Гасподзь, і Ён зьявіўся нам; дабраслаўлёны  Той, што прыходзіць ва імя Госпада.
Дыякан (верш 3): Не памру, а жыць буду і абвяшчацьму дзеі Гасподнія.
Хор: Бог – Гасподзь, і Ён зьявіўся нам; дабраслаўлёны  Той, што прыходзіць ва імя Госпада.
Дыякан (верш 4): Камень, які адкінулі будаўнікі, зрабіўся галавою вугла: Гэта — ад Госпада, і гэта дзівосна ў нашых вачах.
Пс 117:2, 2, 1, 11, 17, 22–23
Хор: Бог – Гасподзь, і Ён зьявіўся нам; дабраслаўлёны  Той, што прыходзіць ва імя Госпада.
Потым два разы сьпяваецца трапар сьвята.
Слава Айцу, і Сыну, і Сьвятому Духу, цяпер і заўсёды, і на вякі вякоў. Амін.
Багародзічны таго ж тону[1].
У Вялікі пост з панядзелка па пятніцу сьпяваем “Алілуя” тройчы на тон тыдня зь наступнымі вершамі:
Верш 1: Душою маёю я парываўся да Цябе ўначы, і духам маім я буду шукаць Цябе ў нутробе маёй з раньняга рана.
Верш 2: Бо калі суды Твае адбываюцца на зямлі, тады тыя, што жывуць у сьвеце, вучацца праўдзе.
Верш 3: Агонь зжарэ ворагаў Тваіх..
Верш 4: Ты памножыў народ, Госпадзе, памножыў народ, — праславіў Сябе, пашырыў усе межы зямлі.
Іс 26:9, 1, 15
І сьпяваем Траічныя трапары тону тыдня.
Калі ж служба “за спачын”, сьпяваем “Алілуя (тройчы) на тон трапара, зь наступнымі вершамі:
Верш 1: Дабрашчасныя тыя, каго абраў і наблізіў Ты, Госпад.
Верш 2: Памяць іх на ўсі стагодзьдзі
Верш 3: Душы іх сярод дабротаў спачынуць.
І трапар за спачын (два разы)
Слава Айцу, і Сыну, і Сьвятому Духу, цяпер і заўсёды, і на вякі вякоў. Амін.
Багародзічны.
Пасьля трапароў чытаецца 2 альбо 3 кафізмы згодна статуту; пасьля кожнае – малая екцяньня зь малітвай і сядальны.
Пачатак наступны:
Хор альбо людзі: Госпадзі, памілуй. (тройчы)
Слава Айцу, і Сыну, і Сьвятому Духу.
Чытальнік: Цяпер і заўсёды, і на вякі вякоў. Амін. (і пачынае чытаць кафізмы)

1 кафізма

У канцы яе чытальнік: Слава Айцу, і Сыну, і Сьвятому Духу.
Хор альбо людзі: Цяпер і заўсёды, і на вякі вякоў. Амін.
Алілуя, алілуя, алілуя. Слава Табе, Божа (тройчы)
Госпадзі, памілуй. (тройчы)
Слава Айцу,  Сыну,  Сьвятому Духу.
Чытальнік: Цяпер і заўсёды, і на вякі вякоў. Амін.

Малая екцяньня

Дыякан: Зноў і зноў у спакоі Госпаду памолімся.
Хор (на кожную просьбу): Госпадзі, памілуй.
Абарані, ратуй, памілуй і захавай нас, Божа, Тваёй дабрынёю
Успомніўшы ўсясьвятую, усячыстую, найбольш дабраслаўлёную Ўладарку нашу Багародзіцу і ўвесь час Дзеву Марыю і ўсіх сьвятых, самых сябе і адзін аднаго, і ўсё жыцьцё наша Хрысту Богу аддамо.
Хор: Табе, Госпадзі.
Сьвятар: Бо Твая ёсьць улада, і Тваё ёсьць Царства, і сіла, і слава, Айца, і Сына, і Сьвятога Духа, цяпер і заўсёды і на вякі вякоў.
Хор: Амін.
Сядальны сьвята альбо сьвятога

2 кафізма

У канцы яе чытальнік: Слава Айцу, і Сыну, і Сьвятому Духу.
Хор альбо людзі: Цяпер і заўсёды, і на вякі вякоў. Амін.
Алілуя, алілуя, алілуя. Слава Табе, Божа (тройчы)
Госпадзі, памілуй. (тройчы)
Слава Айцу,  Сыну,  Сьвятому Духу.
Чытальнік: Цяпер і заўсёды, і на вякі вякоў. Амін.
Дыякан: Зноў і зноў у спакоі Госпаду памолімся.
Хор (на кожную просьбу): Госпадзі, памілуй.
Абарані, ратуй, памілуй і захавай нас, Божа, Тваёй дабрынёю
Успомніўшы ўсясьвятую, усячыстую, найбольш дабраслаўлёную Ўладарку нашу Багародзіцу і ўвесь час Дзеву Марыю і ўсіх сьвятых, самых сябе і адзін аднаго, і ўсё жыцьцё наша Хрысту Богу аддамо.
Хор: Табе, Госпадзі.
Сьвятар: Бо Ты ёсьць Добры і Чалавекалюбца Бог, і Табе славу ўзносім, Айцу, і Сыну, і Сьвятому Духу, цяпер і заўсёды, і на вякі вякоў.
Хор: Амін.
Сядальны сьвята альбо сьвятога

3 кафізма

У канцы яе чытальнік: Слава Айцу, і Сыну, і Сьвятому Духу, цяпер і заўсёды, і на вякі вякоў. Амін.
Алілуя, алілуя, алілуя. Слава Табе, Божа (тройчы)

Малая екцяньня

Дыякан: Зноў і зноў у спакоі Госпаду памолімся.
Хор (на кожную просьбу): Госпадзі, памілуй.
Абарані, ратуй, памілуй і захавай нас, Божа, Тваёй дабрынёю
Успомніўшы ўсясьвятую, усячыстую, найбольш дабраслаўлёную Ўладарку нашу Багародзіцу і ўвесь час Дзеву Марыю і ўсіх сьвятых, самых сябе і адзін аднаго, і ўсё жыцьцё наша Хрысту Богу аддамо.
Хор: Табе, Госпадзі.
Сьвятар: Бо Твая ёсьць улада, і Тваё ёсьць Царства, і сіла, і слава, Айца, і Сына, і Сьвятога Духа, цяпер і заўсёды і на вякі вякоў.
Хор: Амін.
Сядальны.
Калі не сьпяваецца паліялей, чытаецца псальма 50
Дыякан: Госпаду памолімся!
У Вялікі пост пасьля трох кафізмаў і сядальных:
Госпадзі, памілуй. (тройчы) Слава Айцу, і Сыну, і Сьвятому Духу, цяпер і заўсёды, і на вякі вякоў. Амін. Псальма 50, “Збаў, Божа, людзей Тваіх:”, Госпадзі, памілуй. (12)
Потым сьпяваем канон зь вершамі Сьв. Пісаньня[2].
Калі сьвята, пасьля дзьвюх кафізмаў сьпяваецца паліялей з прысьпевам “Алілуя” [3], у гэты час зьдзяйсьняем каджэньне ўсяго храму:
ПСАЛЬМА 134
Хвалеце імя Гасподняе, хвалеце, рабы Гасподнія, усе, хто стаіць у доме Гасподнім, у дварах Бога нашага. Хвалеце Госпада, бо Гасподзь добры; сьпявайце імю Ягонаму, бо гэта соладка, бо Гасподзь абраў сабе Якава, Ізраіля ўласнасьцю Сваёю. Я ўведаў, што Гасподзь вялікі, і Гасподзь наш вышэйшы за ўсіх багоў. Гасподзь творыць усё, што хоча, на нябёсах і на зямлі, на морах і ва ўсіх прадоньнях; узводзіць хмары ад краю зямлі, творыць маланкі пры дажджы, выводзіць вецер са сховішчаў Сваіх. Ён пабіў першынцаў Егіпта, ад чалавека да быдла, паслаў азнакі і цуды сярод цябе, Егіпце, на фараона і на ўсіх рабоў ягоных, пабіў народы многія, і вынішчыў цароў моцных: Сігона, цара Амарэйскага, і Ога, цара Васанскага, і ўсе царствы Ханаанскія; і аддаў зямлю іхнюю ў спадчыну, у спадчыну Ізраілю, народу Свайму. Госпадзе! імя Тваё навечна; Госпадзе! памяць пра Цябе з роду ў род. Бо Гасподзь судзіцьме народ Свой, і з рабоў Сваіх умілажаліцца. Ідалы язычнікаў — срэбра і золата, утворы рук чалавечых. Ёсьць у іх вусны, але не маўляюць, ёсьць у іх вочы, але ня бачаць; ёсьць у іх вушы, але ня чуюць, і няма дыханьня ў вуснах у іх. Спадобняцца ім тыя, што робяць іх, і кожны, хто спадзяецца на іх. Доме Ізраілеў! дабраславеце Госпада. Доме Ааронаў! дабраславеце Госпада. Доме Лявія! дабраславеце Госпада. Хто баіцца Госпада, дабраславеце Госпада. Дабраслаўлёны  Гасподзь ад Сіёна, Які жыве ў Ерусаліме! Алілуя!
ПСАЛЬМА 135
Слаўце Госпада, бо Ён добры, бо вечная ласка Яго. Слаўце Бога багоў, бо вечная ласка Яго. Слаўце Госпада ўладароў, бо вечная ласка Яго. Таго, Які адзін творыць цуды вялікія, бо вечная ласка Яго; Які мудра стварыў нябёсы, бо вечная ласка Яго; уцьвердзіў зямлю на водах, бо вечная ласка Яго; стварыў сьвяцілы вялікія, бо вечная ласка Яго; сонца — на кіраваньне днём, бо вечная ласка Яго; месяц і зоркі — на кіраваньне ноччу, бо вечная ласка Яго; пабіў Егіпет у першынцах ягоных, бо вечная ласка Яго; вывеў Ізраіля зь асяродзьдзя яго, бо вечная ласка Яго; рукою моцнаю і мышцаю прасьцёртаю, бо вечная ласка Яго; разьвёў Чэрмнае мора, бо вечная ласка Яго; і правёў Ізраіля пасярод яго, бо вечная ласка Яго; і скінуў фараона і войска ягонае ў Чэрмнае мора, бо вечная ласка Яго; правёў народ Свой цераз пустыню, бо вечная ласка Яго; пабіў цароў вялікіх, бо вечная ласка Яго; і забіў цароў моцных, бо вечная ласка Яго; Сігона, цара Амарэйскага, бо вечная ласка Яго; і Ога, цара Васанскага, бо вечная ласка Яго; і аддаў зямлю іхнюю ў спадчыну, бо вечная ласка Яго; у спадчыну Ізраілю, рабу Свайму, бо вечная ласка Яго; спамянуў нас у прыніжэньні нашым, бо вечная ласка Яго; і збавіў нас ад ворагаў нашых, бо вечная ласка Яго; ежу дае ўсякаму целу, бо вечная ласка Яго. Слаўце Бога нябёсаў, бо вечная ласка Яго.
Затым у сьвята сьпяваецца ўзьвялічваньня зь вершамі абранымі псальмы, у нядзелю – трапары “па няпарочных”
Дабраслаўлёны Ты, Госпад, навучы мяне наказам Тваім
Анёльсі хор ашаламіўся, / бачачы Цябе, Выратавальнік, да мёртвых прылічанага, / але сілу сьмерці зваяваўшага, / і Адама зь Сабой узьняўшага, / і ад пекла усіх вызваліўшага.
Дабраслаўлёны Ты, Госпад, навучы мяне наказам Тваім
“Што вы міро сьлёзамі спачуваньня, / о вучаніцы, разводзіце?” / — Анёл, зьзяючы каля магілы, да міроносіц заклікаў, / — “агледзіце вы магілу і спазнайце, / што зь мёртвых паўстаў Збаўца!”
Дабраслаўлёны Ты, Госпад, навучы мяне наказам Тваім
Рана раніцай пасьпяшаліся / міроносіцы да магілы Тваёй з рыданьнямі. / Але паўстаў прад імі Анёл і выгукнуў: / “Скончыўся час рыданьня, не плачце / але аб уваскрэсеньні Апосталам узьвесьціце”.
Дабраслаўлёны Ты, Госпад, навучы мяне наказам Тваім
Жанчыны—міроносіцы, зь міром прыйшоўшыя / да магілы Тваёй, Збаўца, рыдалі, / тады як Анёл ім узьвяшчаў: / “Што вы да мёртвых Жывога прылічаеце? / Бо як Бог зь мёртвых паўстаў Ён”.
Слава Айцу, і Сыну, і Сьвятому Духу.
Траічны: Паклонімся Айцу, / і Яго Сыну, і Сьвятому Духу, / сьвятой Тройцы ў істоце адзінай, / зь Сэрафімамі клікаючы: / “Сьвяты, Сьвяты, Сьвяты Ты, Госпадзі”.
Цяпер і заўсёды, і на вякі вякоў. Амін.
Багародзічны: Нарадзіўшы жыцьця Падаўцу, Ты, Дзева, / ад граху Адама пазбавіла, / Еве жа радасьць падала замест скрухі; / ад жыцьця адпаўшага да яго ж накіраваў / з Цябе увасобіўся Бог і Чалавек.
Алілуя, алілуя, алілуя, слава Табе, Божа. (тройчы)
Дыякан: Зноў і зноў у спакоі Госпаду памолімся.
Хор альбо людзі (на кожную просьбу): Госпадзі, памілуй.
Абарані, ратуй, памілуй і захавай нас, Божа, Тваёй дабрынёю
Успомніўшы ўсясьвятую, усячыстую, найбольш дабраслаўлёную Ўладарку нашу Багародзіцу і ўвесь час Дзеву Марыю і ўсіх сьвятых, самых сябе і адзін аднаго, і ўсё жыцьцё наша Хрысту Богу аддамо.
Хор: Табе, Госпадзі.
Сьвятар: Бо, дабраславіцца імя Тваё, і праславіцца Царства Тваё, Айца, і Сына, і Сьвятога Духа, цяпер і заўсёды, і на вякі вякоў.
Людзі: Амін.
Сядальны сьвята ( у нядзелю – “Іпакой” тону)
Далей на нядзельнае Ранішняй сьпяваюцца “Сьцепяныя” антыфоны нядзельнага тону.
У сьвята заўсёды сьпяваецца 1 антыфон 4 тону:
З юнацкасьці маёй ваююць са мною шматлікі запалы; / але Сам абарані і выратуй мяне, / Збаўца мой.
Ненавідзячыя Сіён, засароміцеся Госпада: / бо вы будзеце усушаныя, / як трава вагнём.
Слава Айцу, і Сыну, і Сьвятому Духу, цяпер і заўсёды, і на вякі вякоў. Амін.
Сьвятым Духам усякая душа ажыўляецца / і ачышчэньнем узвышаецца, / у сьвятой таямніцы прасьвятляецца Траічным Адзінствам.
Дыякан: Будзем уважны.
Сьвятар: Мір усім.
Людзі: І духу твайму.
Дыякан: Прамудрасьць. Пракімен, тон (нумар тону).

Пракімены нядзельныя

Тон 1

Сёньня паўстану, кажа Гасподзь, / і дам бясьпеку таму, каго хочуць злавіць.
Верш: Словы Гасподнія — словы чыстыя.
Пс 11:,

Тон 2

Прачніся дзеля мяне на суд, які Ты прызначыў, / сьціжма людзей стане навокал Цябе.
Верш: Госпадзе Божа мой! на Цябе спадзяваньне маё; / уратуй мяне ад усіх маіх ганіцеляў.
Пс 7:7б–8а,

Тон 3

Скажэце народам: валадарыць Гасподзь! таму сусьвет цьвёрды, не пахісьнецца.
Верш: Засьпявайце Госпаду песьню новую; засьпявайце Госпаду, уся зямля
Пс 95:10а, 1

Тон 4

Паўстань жа на дапамогу нам, і дзеля ласкі Тваёй выратуй нас.
Верш: Божа, мы чулі на вушы свае, бацькі нашы нам апавядалі.
Пс 43:27,

Тон 5

Паўстань, Госпадзе Божа, падай руку Тваю, / Гасподзь — цар навечна, назаўсёды.
Верш: Славіць буду Цябе, Госпадзе, усім сэрцам маім, абвяшчаць пра ўсе цуды Твае.
Пс 9:3, 3, 2

Тон 6

Госпад, абудзі сілу Тваю / і прыйдзі выратаваць нас.
Верш: Пастыр Ізраілеў! паслухай; Ты, што водзіш, як авечак, Язэпа.
Пс 79: ,

Тон 7

Паўстань, Госпадзе Божа, падай руку Тваю, / не забудзь прыгнечаных!
Верш: Славіць буду Цябе, Госпадзе, усім сэрцам маім, абвяшчаць пра ўсе цуды Твае.
Пс 9:33, 2

Тон 8

Гасподзь будзе валадарыць вечна, / Бог твой, Сіёне, з роду ў род.
Верш: Хвалі душа мая Госпада. / Буду славіць Госпада, пакуль жыву.
Пс 145:10, 1б–2а
Дыякан: Госпаду памолімся.
Дыякан прамаўляе другі пракімен:
Усё, што жыве, хай усхваліць Госпада.
Хор або людзі: Усё, што жыве, хай усхваліць Госпада.
Дыякан (верш): Хваліце Госпада ў сьвятых Яго, хваліце Яго ў велічы сілы Яго.
Хор або людзі: Усё, што жыве, хай усхваліць Госпада.
Дыякан: Усё, што жыве.
Хор або людзі: Хай хваліць Госпада.
Дыякан: І каб нам быць дастойнымі слухаць сьвятое Эвангельля, Госпада Бога молім.
Хор: Госпадзі, памілуй. (тройчы)
Дыякан: Мудрасьць! Устаньце.Будзем слухаць сьвятое Эвангельля.
Сьвятар: Мір усім.
Хор: І твайму духу.
Сьвятар: Чытаньня сьвятога Эвангельля паводле (імя сьв. Эвангеліста).
Хор: Слава Табе, Госпадзі, слава Табе.
Дыякан: Слухаем уважна.
У нядзелі Эвангельле чытаецца на салеі тварам да людзей, а ў іншыя сьвята – сярод народу ў храме. Пасьля чытаньня сьвятар дае Эвангельля дзеля цалаваньня вернікам (у некаторых традыцыях – пераносіць на тэтрапоід; у іншых – трымае ў руках). Прад Эвангельлям панамар нясе запаленую сьвечку, потым стае зь ёй за тэтрапоідам (сьвятаром) пакуль адбываецца цалаваньне. Калі Эвангельле пакладзена на тэтрапоід, яно прыбіраецца пасьля другой екценьні канонаў, альбо – пасьля вялікага славаслоўя. Калі сьвятар уносіць Эвангельля ў алтар, ён у Царскае браме дабраслаўляе ім людзей.
Чытаньня Эвангельля.

Нядзельная песьня пасьля сьв. Эвангельля

Уваскрэсеньне Хрыста бачыўшы, / паклонімся Сьвятому Госпаду Ісусу, / адзінаму бязгрэшнаму. / Крыжу Твайму пакланяемся, Хрысьце, / і Сьвятое уваскрэсеньне Тваё сьпевамі усяславім, / бо Ты — Бог наш, / акрамя Цябе іншага не ведаем, / імя Тваё заклікаем. / Прыйдзіце, усе верныя, / паклонімся сьвятому Хрыстову уваскрэсеньню, / бо вось, прыйшла праз Крыж / радасьць усяму сусьвету. / Заўсёды дабраслаўляючы Госпада, / апяем уваскрэсеньне Яго, / бо Ён, расьпяцьце зьведаўшы, / сьмерцю сьмерць зьнішчыў.
ПСАЛЬМА 50
Зьлітуйся, Божа, зь мяне ў вялікай ласцы Тваёй, і ў мностве шчадротаў Тваіх загладзь беззаконьні мае! Адмый мяне шматкроць ад беззаконьня майго, і ад грэху майго ачысьці мяне: бо беззаконьне маё я ўсьведамляю, і грэх мой заўсёды перада мною. Табе, Табе аднаму я зграшыў і прад вачыма Тваімі благое ўчыніў: таму справядлівы Ты будзеш у прысудзе Тваім, і чысты ў судзе Тваім. Вось, я ў беззаконьні зачаты, і ў грэху маці мая нарадзіла мяне. Вось, палюбіў Ты праўду ў сэрцы і ўліў у мяне тайную мудрасьць. Акрапі мяне ісопам, і ачышчуся: абмый мяне, і бялей за сьнег адбялюся. Дай мне ўцеху пачуць і радасьць, і ўзрадуюцца косьці, Табою паламаныя. Адвярні аблічча Тваё ад грахоў маіх і загладзь усе беззаконьні мае. Чыстае сэрца ўмацуй ува мне, Божа, і дух справядлівы аднаві ўва мне. Не адкінь мяне ад аблічча Твайго і Духа Твайго Сьвятога не адбірай у мяне. Вярні мне радасьць збавеньня Твайго, і Духам Уладным мяне падтрымай. Я навучу беззаконцаў дарогам Тваім, і бязбожныя да Цябе навернуцца. Вызваль мяне ад крывавасьці, Божа, Божа ратунку майго; і язык мой уславіць праўду Тваю. Госпадзе! адкрый вусны мае, і вусны мае прагалосяць славу Табе: бо калі б ахвяры Ты пажадаў, я даў бы яе; цэласпаленьне Табе не падабаецца. Ахвяра Богу — дух упакораны; сэрца ўпакоранае і зьміранае Бог ня зьнішчае. Ушчасьліві, Госпадзе, добрай воляй Тваёю Сіён, і хай паўстануць муры Ерусалімскія. Тады ўпадабаеш Ты ахвяру праўды, прынашэньні і цэласпаленьні; тады пакладуць на алтар Твой цялят.
У нядзелю:
Слава Айцу, і Сыну, і Сьвятому Духу.
Малітвамі Апосталаў, Міласьцівы, прабач шматлікія грахі нашы.
Цяпер і заўсёды, і на вякі вякоў. Амін.
Малітвамі Багародзіцы, Міласьцівы, прабач шматлікія грахі нашы.
Памілуй мяне, Божа, па вялікай літасьці Тваёй / і па мностве шчадротаў Тваіх / прабач беззаконьне маё.
Зь мёртвых паўстаў Ісус, / як прадказаў, / падараваўшы нам вечнае жыцьцё / і вялікую міласьць.

У сьвята сьвятых:

Слава Айцу, і Сыну, і Сьвятому Духу.
Малітвамі (Апостала, мучаніка, сьвяціцеля, сьвятога: імя), Міласьцівы, прабач шматлікія грахі нашыя.
Цяпер і заўсёды, і на вякі вякоў. Амін.
Малітвамі Багародзіцы, Міласьцівы, прабач шматлікія грахі нашыя.
Памілуй мяне, Божа, па вялікай літасьці Тваёй / і па мностве шчадротаў Тваіх / прабач беззаконьне маё.
І вершыра сьвята.
Дыякан: Збаў, Божа, людзей Тваіх і дабраславі спадчыну Тваю, наведай сусьвет Твой міласэрнасьцю і дабротамі Тваімі, узьнясі рог хрысьціянаў праваслаўных і падай нам Твае багатыя ласкі малітвамі ўсячыстай Ўладаркі нашай Багародзіцы і Заўсёды Дзевы Марыі; сілай ўсягоднага і жыватворчага Крыжа; заступніцтвам сьвятых нябесных сілаў анёльскіх; малітвамі сьвятога, слаўнага прарока, Прадвесьніка і Хрысьціцеля Яна; сьвятых слаўных і годных пахвалы апосталаў Пятра і Паўла і ўсіх сьвятых апосталаў; між сьвятымі айцоў нашых, сусьветных вялікіх настаўнікаў і сьвяціцеляў Васіля Вялікага, Рыгора Багаслова і Яна Залатавуснага; між сьвятымі айца нашага Міколы цудатворцы, архіяпіскапа Мір Лікійскіх; сьвятых, слаўных і роўных апосталам Кірыла і Мяфодзія; між сьвятымі айца нашага Кірыла, япіскапа Тураўскага; сьвятой маці нашай Еўфрасіньні Полацкае, асьветніцы Беларусі і ўсіх сьвятых абаронцаў беларускага народу; сьвятога (сьвятой) (імя сьвятога дня і храму); сьвятых і праведных богабацькоў Якіма і Ганны і ўсіх сьвятых: просім Цябе, міласэрны Гасподзь, выслухай нас, грэшных, якія молімся Табе, і памілуй нас.
Людзі: Госпадзі, памілуй. (12)
Сьвятар: Міласьцю, і шчодрасьцю, і чалавекалюбствам Адзінароднага Сына Твайго, зь Якім дабраслаўлёны ёсьць, зь Усясьвятым, і Добрым, і Жыватворчым Тваім Духам заўжды, цяпер і заўсёды, і на вякі вякоў.
Людзі: Амін.
Тут сьпяваецца адпаведны канон. Пасьля 3 песьні – малая екцяньня
Дыякан: Яшчэ і яшчэ ў міры Госпаду памолімся.
Людзі: Госпадзі, памілуй.
Дыякан: Абарані, выратуй, памілуй і захавай нас, Божа, Тваёй дабрынёй.
Людзі: Госпадзі, памілуй.
Дыякан: Усясьвятую, Усячыстую, Усядабраслаўлёную, Слаўную Уладарку нашу Багародзіцу і Заўсёды Дзеву Марыю зь усімі сьвятымі памянуўшы, самі сябе і адзін аднаго, і ўсё жыцьцё наша Хрысту Боку аддадзім.
Людзі: Табе, Госпадзі.
Сьвятар: Бо Ты ёсьць Бог наш, і Табе славу ўзносім, Айцу, і Сыну, і Сьвятому Духу, цяпер і заўсёды, і на вякі вякоў.
Людзі: Амін                                                                                    
Сядальны. Пасьля 6 песьні канона екцяньня малая.
Дыякан: Яшчэ і яшчэ ў міры Госпаду памолімся.
Людзі: Госпадзі, памілуй.
Дыякан: Абарані, выратуй, памілуй і захавай нас, Божа, Тваёй дабрынёй.
Людзі: Госпадзі, памілуй.
Дыякан: Усясьвятую, Усячыстую, Усядабраслаўлёную, Слаўную Уладарку нашу Багародзіцу і Заўсёды Дзеву Марыю зь усімі сьвятымі памянуўшы, самі сябе і адзін аднаго, і ўсё жыцьцё наша Хрысту Боку аддадзім.
Людзі: Табе, Госпадзі.
Сьвятар: Бо Ты ёсьць Уладар сусьвету і Выратавальнік душаў нашых, і Табе славу ўзносім, Айцу, і Сыну, і Сьвятому Духу, цяпер і заўсёды, і на вякі вякоў.
Людзі: Амін.
Кандак і Ікас. Пасьля 8 песьні:
Хвалім, дабраслаўляем, пакланяемся Госпаду, апяваючы і ўздымаючы Яго ва ўсе стагодзьдзя.
Катавасія.
Дыякан: Багародзіцу і Маці Сьвятла ў сьпевах узьвялічым.
У час сьпеву песьні Ўсясьвятой Багародзіцы адбываецца каджэньне іканастасу, тэтрапоіда (калі на ім яшчэ ляжыць Эвангельле) і людзей.

Песьня Ўсясьвятой Багародзіцы

Праслаўляе душа Мая Госпада, / і ўзрадаваўся дух мой у Богу, Збаўцу Маім.
Больш годную пашаны за Хэрувімаў / і без параўнаньня больш слаўную за Сэрафімаў, / што, захаваўшы дзявоцтва, / нарадзіла Бога—Слова, / існую Багародзіцу – Цябе мы ўзвялічваем.
Што дагледзеў Ён пакорлівасьць слугі Сваёй; / бо ад сёньня будуць шчасьціць Мяне ўсе роды.
Больш годную пашаны за Хэрувімаў / і без параўнаньня больш слаўную за Сэрафімаў, / што, захаваўшы дзявоцтва, / нарадзіла Бога—Слова, / існую Багародзіцу – Цябе мы ўзвялічваем.
Бо ўчыніў Мне веліч Магутны і сьвятое імя Ягонае / і ласка Ягоная ў роды родаў да тых, што баяцца Яго.
Больш годную пашаны за Хэрувімаў / і без параўнаньня больш слаўную за Сэрафімаў, / што, захаваўшы дзявоцтва, / нарадзіла Бога—Слова, / існую Багародзіцу – Цябе мы ўзвялічваем.
Зьявіў сілу рукі Сваёй; расьсеяў тых, / што заносяцца думкамі сэрца свайго
Больш годную пашаны за Хэрувімаў / і без параўнаньня больш слаўную за Сэрафімаў, / што, захаваўшы дзявоцтва, / нарадзіла Бога—Слова, / існую Багародзіцу – Цябе мы ўзвялічваем.
Скінуў моцных з тронаў, і ўзвысіў пакорлівых, галодных напоўніў дабром, / а багатых пусьціў ані з чым.
Больш годную пашаны за Хэрувімаў / і без параўнаньня больш слаўную за Сэрафімаў, / што, захаваўшы дзявоцтва, / нарадзіла Бога—Слова, / існую Багародзіцу – Цябе мы ўзвялічваем.
Прыгарнуў Ізраіля, слугу Свайго, / памятаючы пра міласэрнасьць, — як казаў бацькам нашым, Абрагаму і семені ягонаму давеку.
Лк 1: 46–55
І 9 песня канона; екцяньня малая.
Дыякан: Яшчэ і яшчэ ў міры Госпаду памолімся.
Людзі: Госпадзі, памілуй.
Дыякан: Абарані, выратуй, памілуй і захавай нас, Божа, Тваёй дабрынёй.
Людзі: Госпадзі, памілуй.
Дыякан: Усясьвятую, Усячыстую, Усядабраслаўлёную, Слаўную Уладарку нашу Багародзіцу і Заўсёды Дзеву Марыю зь усімі сьвятымі памянуўшы, самі сябе і адзін аднаго, і ўсё жыцьцё наша Хрысту Боку аддадзім.
Людзі: Табе, Госпадзі.
Сьвятар: Бо Цябе хваляць усе Сілы Нябесныя, і Табе славу ўзносім, Айцу, і Сыну, і Сьвятому Духу, цяпер і заўсёды, і на вякі вякоў.
Людзі: Амін
Сьвяцільны дня альбо сьвята.
У нядзелю дыякан прамаўляе, а хор паўторвае тройчы:
Сьвят Гасподзь Бог наш.
Верш: Бо сьвят Господ Бог наш.
Верш: Над усямя людзьмі Бог наш.
І нядзельны экзапастыляр
Потым сьпяваем ў сьвята, на адпаведны тон:

Хвальныя псальмы (148 – 150)

Хвалеце Госпада зь нябёсаў, хвалеце Яго ў вышынях. Хвалеце Яго, усе анёлы Ягоныя, хвалеце Яго, усе войскі Ягоныя. Хвалеце Яго, сонца і месяц, хавалеце Яго, усе зоркі сьвету. Хвалеце Яго, нябёсы нябёсаў і воды, якія вышэй за неба. Хай хваляць імя Госпада, бо Ён сказаў — і сталася, Ён загадаў, і стварылася, паставіў іх на векі вечныя; даў наказ, які не праміне. Хвалеце Госпада зь зямлі, вялікія рыбы і ўсе прадоньні, вагонь і град, сьнег і туман, буйны вецер, які напаўняе слова Ягонае, горы і ўсе пагоркі, дрэвы плодныя і ўсе кедры, зьвяры і ўсякае быдла, паўзуны і птушкі крылатыя, цары зямныя і ўсе народы, князі і ўсе судзьдзі зямныя, хлопцы і дзяўчаты, старцы і падлеткі хай хваляць імя Госпада; бо толькі Ягонае імя высока ўзьнесена, слава Ягоная на зямлі і на нябёсах. Ён падняў рог народу Свайго, славу ўсіх сьвятых Сваіх, сыноў Ізраілевых, народу, блізкага Яму.
Сьпявайце Госпаду песьню новую; слава Яму на сходні сьвятых. Хай радуецца Ізраіль за Творцу свайго; сыны Сіёна хай радуюцца за Цара свайго. Хай хваляць імя Ягонае скокамі; на тымпане і арфе хай сьпяваюць Яму, бо дабраволіць Гасподзь народу Свайму, праслаўляе пакорных ратункам. Хай радуюцца сьвятыя ў славе, хай сьпяваюць на ложках сваіх. Хай будуць праслаўленьні Богу ў іхніх вуснах, і меч двусечны ў руцэ іхняй, каб помсьціць народам, караць плямёны, закоўваць цароў іхніх у кайданы і вяльможаў іхніх — у путы жалезныя.
Тут пачынаюцца вершыры:
на 6: Чыніць над імі суд пісаны. Гонар гэты — усім сьвятым Ягоным.

Вершыра

Хвалеце Бога ў сьвятыні Ягонай; / хвалеце Яго на цьвердзі сілы Ягонай.

Вершыра

на 4: Хвалеце Яго паводле магутнасьці Ягонай, / хвалеце Яго паводле мноства велічы Ягонай.

Вершыра

Хвалеце Яго гукам трубным, / хвалеце Яго на псалтыры і арфе.

Вершыра

Хвалеце Яго тымпанам і танцам, / хвалеце Яго струнамі і арганам.

Вершыра

Хвалеце Яго гучнымі кімваламі, хвалеце Яго кімваламі гучнагалосымі. / Усё, што дыхае, хай славіць Госпада!

Вершыра

Слава Айцу, і Сыну, і Сьвятому Духу.

Вершыра

Цяпер і заўсёды, і на вякі вякоў. Амін.
Багародзічны.
У нядзелю дадаем дадатковыя вершы:

Вершыра.

Верш: Паўстань, Госпадзе Божа, падай руку Тваю, / не забудзь прыгнечаных!
Пс 9:33

Вершыра

Верш: Славіць буду Цябе, Госпадзе, усім сэрцам маім, / абвяшчаць пра ўсе цуды Твае.
Пс 9:2
Слава Айцу, і Сыну, і Сьвятому Духу.

Вершыра.

Цяпер і заўсёды, і на вякі вякоў. Амін.
Багародзічны, тон 2: Усядабраславёная Ты, Багародзіца Дзева, / бо Увасобіўшыся ад Цябе пекла паланіў, / Адам зь яго узьвёў, / праклён пазбавіўся сілы, / Ева вызваленая, сьмерць забітая / і мы напоўніліся жыцьця. / Таму, сьпяваючы, заклікаем: / “Дабраслаўлёны  Хрыстос Бог, так добраваліўшы, слава Табе!”
Сьвятар: Слава Табе, паказаўшаму нам сьвет.

Славаслоўя вялікае

Слава ў вышынях Богу, і на зямлі мір, сярод людзей — дабраваленьня. Усхваляем Цябе, дабраслаўляем Цябе, пакланяемся Табе, славасловім Цябе, дзякуем Цябе дзеля вялікай славы Тваёй. Госпадзі, Цар Нябесны, Божа Ойча Усятрымаючы, Госпад, Сын Адзінародны Ісусе Хрысьце, і Дух Сьвятой! Гасподзь Бог, Ягня Божае, Сын Айца, узяўшы грэх сусьвету, памілуй нас. Узяўшы грахі сусьвету, прымі малітву нашу, Сядзячы з правага боку ад Айца, памілуй нас. Бо Ты — адзін Сьвяты, Ты адзін — Госпад, Ісус Хрыстос, у славу Бога Айца. Амін. На усялякі дзень дабраслаўлю Цябе і усхвалю імя Тваё ва усе стагодзьдзя. Зрабі нас годнымі, Госпад, у дзень гэтай без граху захавацца нам. Дабраслаўлёны Ты, Госпад, Божа бацькоў нашых, і хвальна і усяслаўна імя Тваё павек. Амін.
Ды будзе, Госпадзі, міласьць Твая на нас, як мы спадзяемся на Цябе.
Дабраслаўлёны Ты, Госпадзі, навучы мяне запаветам Тваім. (3)
Госпадзі, Ты стаў для нас прыстанкам ад роду ў род. Я сказаў: Госпадзі, памілуй мяне, вылечы душу маю, бо я зграшыў прад Табой. Госпадзі, да Цябе я зьвярнуўся, навучы мяне дзеяць волю Тваю, бо Ты — Бог мой. Бо ў Цябе крыніца жыцьця, у сьвятле Тваім мы убачым сьвятло. Працягні міласьць Тваю да ведаючых Цябе.
Сьвяты Божа, Сьвяты Моцны, Сьвяты Несьмяротны, памілуй нас. (тройчы)
Слава Айцу, і Сыну, і Сьвятому Духу, цяпер і заўсёды, і на вякі вякоў. Амін.
Сьвяты Несьмяротны, памілуй нас.
Сьвяты Божа, Сьвяты Моцны, Сьвяты Несьмяротны, памілуй нас.
Трапар сьвята.
Слава Айцу, і Сыну, і Сьвятому Духу, цяпер і заўсёды, і на вякі вякоў. Амін.
Багародзічны.

У нядзелю трапары

тон 1, 3, 5, 7

У гэты дзень зьдзейсьнілася выратаваньне сусьвету! / Апяем Уваскрэшанага зь мёртвых / і Начальніка жыцьця нашага, / бо зьнішчыўшы сьмерцю сьмерць, / Ён падаў нам перамогу і вялікую міласьць.

Тон 2, 4, 6, 8

Зь мёртвых паўстаўшы, Ты разарваў і ланцугі пекла, / адмяніў асуджэньне на сьмерць, Госпадзі, / усіх ад сетак ворага пазбавіўшы. / Зьявіўшыся жа Апосталам Тваім, / Ты іх паслаў на пропаведзь / і праз іх сьвет дараваў сусьвету, / Адзіны Шматміласьцівы.

Патройная екцяньня

Дыякан: Памілуй нас, Божа, па вялікай міласьці Тваёй, молімся Табе, пачуй і памілуй.
Людзі на кожную просьбу: Госпадзі, памілуй. (3)
За сьвяцейшага патрыярха нашага (імя), і за прысьвятога мітрапаліта (архіяпіскапа альбо япіскапа) нашага (імя), і за ўсіх у Хрысьце братах нашых.
За Богазахаваную краіну нашу Беларусь, за ўвесь народ і ўладу яе, ды ціхае і мірнае жыцьцё правядзем ва ўсялякай набожнасьці і чысьціні.
Яшчэ молімся аб дабрашчасных і заўсёды узгадваемых стваральніках сьвятога храма гэтага (альбо: сьвятога манастыра гэтага), і аб усіх перш спачылых бацьках і братах (і сёстрах) нашых, тут і паўсюль спачываючых, праваслаўных.
Яшчэ молімся аб міласьці, жыцьці, сьвеце, здароўі, выратаваньні, наведваньні, прабачэньні і водпуску грахоў слугаў Боскіх, браціі і вернікаў сьвятога храма гэтага (альбо: сьвятога манастыра гэтага).
Яшчэ молімся аб прыносячых ахвяраваньня і што ствараюць добрае ў сьвятым і усядобрым храме гэтым, аб у ім працаўнікоў, якія сьпяваюць і прадстоячых людзях, якія чакаюць ад Цябе вялікай і багатай міласьці.
Сьвятар: Бо Ты ёсьць Міласьцівы і Чалавекалюбца Бог, і Табе славу ўзносім, Айцу, і Сыну, і Сьвятому Духу, цяпер і заўсёды, і на вякі вякоў.
Людзі: Амін.

Екцяньня просьбы

Дыякан: Дапоўнім ранішнюю малітву нашу Госпаду.
Людзі на кожную просьбу: Госпадзі, памілуй.
Абарані, выратуй, памілуй і захавай нас, Божа, Тваёю дабрынёй.
Дня гэтага дасканалага, сьвятога, мірнага і бязгрэшнага ў Госпада просім.
Людзі: Падай, Госпадзі.
Анёла міру, дакладнага настаўніка, захавальніка душаў і целаў нашых, у Госпада просім.
Прабачэньні і водпуску грахоў і правінаў нашых у Госпада просім.
Добрага і карыснага душам нашым і міра сусьвету ў Госпада просім.
Іншы час жыцьця нашага у міры і пакаяньні скончыць у Госпада просім.
Хрысьціянскага канца жыцьця нашага бязбольнага, бездакорнага, мірнага, і добрага адказу на Страшным Судзе Хрыстовым просім.
Усясьвятую, усячыстую, ўсядабраÿлаўлёную, слаўную Ўладарку нашу Багародзіцу і Заўсёды Дзеву Марыю зь усімя сьвятымі памянуўшы, самі сябе і адзін аднаго, і ўсё наша жыцьцё Хрысту Богу аддамо.
Хор: Табе, Госпадзі.
Сьвятар: Мір усім.
Хор: І твайму духу.
Дыякан: Галовы нашы схілім прад Госпадам.
Хор: Табе, Госпадзі.
Сьвятар: Бо Ты ёсьць Бог міласьці, шчодрасьці і чалавекалюбства, і Табе славу ўзносім, Айцу, і Сыну, і Сьвятому Духу, цяпер і заўсёды, і на вякі вякоў. Амін.
Сьвятар: Мір усім.
Людзі: І твайму духу.
Дыякан: Галовы вашы схілім прад Госпадам.
Людзі: Табе, Госпадзі.

Малітва голавасхілёная

Сьвятар: Гасподзь Сьвятой, што ў вышынях жыве і далёкае аглядаючы, і усёбачным вокам Тваім бачыўшы ўсе тварэньня! Прад Табою мы схіліліся душою і целам і молімся Табе, Сьвяты зь сьвятых: працягні руку Тваю нябачную ад сьвятога жыльля Твайго і дабраславі усіх нас, і калі чым зграшылі мы, вольна або мімаволі, Ты, як добры і чалавекалюбны Бог, прабач, падаваючы нам зямныя і нябесныя даброты Твае.
(голасна): Бо Ты мілуеш і ратуеш нас, Божа наш, і Табе славу аддаём, Айцу, і Сыну, і Сьвятому Духу цяпер, і заўсёды, і на вякі вякоў.
Хор: Амін.
Дыякан: Мудрасьць.
Хор: Дабраслаў.
Сьвятар: Існы дабраслаўлёны — Хрыстос, Бог наш заўжды, цяпер і заўсёды, і на вякі вякоў.
Хор: Амін. Замацуй, Божа, сьвятую праваслаўную веру, праваслаўных хрысьціянаў на вякі вякоў.
Сьвятар: Усясьвятая Багародзіца, збаў нас.
Хор: Больш годную пашаны за Хэрувімаў / і без параўнаньня больш слаўную за Сэрафімаў, / што, захаваўшы дзявоцтва, нарадзіла Бога—Слова, / існую Багародзіцу – Цябе мы ўзьвялічваем.
Сьвятар: Слава Табе, Хрыстос Бог, надзея наша, слава Табе.
Слава Айцу, і Сыну, і Сьвятому Духу, цяпер і заўсёды, і на вякі вякоў. Амін.
Госпадзі, памілуй. (3)
Дабраслаў.
Сьвятар робіць водпуск: Уваскросшы зь мёртвых Хрыстос, праўдзівы Бог наш, па малітвах Усячыстай Сваёй Маці, сьвятых хвалебных і усяхвальных Апосталаў, (сьвятых храма і дня — імёны іх), сьвятых, слаўных і роўных апосталам настаўнікаў славянскіх Кірыла і Мяфодзія, між сьвятымі айца нашага Кірылы, япіскапа Тураўскага; сьвятой маці нашай Еўфрасіньні, асьветніцы Беларусі, і ўсіх сьвятых абаронцаў беларускага народу; сьвятых і справядлівых богабацькоў Якіма і Ганны і усіх сьвятых, памілуе і выратуе нас, як добры і Чалавекалюбчы.
Хор: Вялікага айца нашага (імя), сьвяцейшага патрыярха, і уладыку нашага прысьвятога (імя), мітрапаліта (або: архіяпіскапа, альбо: япіскапа, — назоў катэдры), богазахаваную краіну нашу Беларусь, параха, братоў і вернікаў сьвятога храма гэтага (або: ігумена з браціяй сьвятога манастыра гэтага) і усіх праваслаўных хрысьціянаў, Госпад, захавай на шматлікія гады.
І пачынаецца першая гадзіна.
Калі дзень не сьвяточны, хвальныя пасльмы пачынаюцца:
Хваліце Госпада зь нябёсаў. Сьпявайце Госпаду песьню новую. Хваліце Хваліце Госпада зь нябёсаў, хвалеце Яго ў вышынях. Сьпявайце Госпаду песьню новую. Хваліце Хваліце Яго, усе анёлы Ягоныя, хваліце Яго, усе войскі Ягоныя. Сьпявайце Госпаду песьню новую.
І далей да канца, Калі няма хвальных вершыр, замест: Слава Айцу, і Сыну, і Сьвятому Духу, цяпер і заўсёды, і на вякі вякоў. Амін. чытаецца:
Табе слава належыць, Госпадзі, Бог наш,  Табе славу аддаём, Айцу, і Сыну, і Сьвятому Духу, цяпер і заўсёды, і на вякі вякоў. Амін.
Слава Табе, паказаўшаму нам сьвет.

Славаслоўе штодзённае

Слава ў вышынях Богу, і на зямлі мір, сярод людзей — дабраваленьня. Усхваляем Цябе, дабраслаўляем Цябе, пакланяемся Табе, славасловім Цябе, дзякуем Цябе дзеля вялікай славы Тваёй. Госпадзі, Цар Нябесны, Божа Ойча Усятрымаючы, Госпад, Сын Адзінародны Ісусе Хрысьце, і Дух Сьвятой! Гасподзь Бог, Ягня Божае, Сын Айца, прыняўшы грэх сусьвету, памілуй нас. Прыняўшы грахі сусьвету, прымі малітву нашу, Сядзячы справа ад Айца, памілуй нас. Бо Ты — адзін Сьвяты, Ты адзін — Госпад, Ісус Хрыстос, у славу Бога Айца. Амін. На усялякі дзень дабраслаўляю Цябе і усхвалю імя Тваё заўсёды, і ва усе стагодзьдзя. Госпадзі, Ты стаў для нас прыстанкам ад роду ў род. Я сказаў: Госпадзі, памілуй мяне, вылечы душу маю, бо я зграшыў прад Табой. Госпадзі, да Цябе я зьвярнуўся, навучы мяне дзеяць волю Тваю, бо Ты — Бог мой. Бо ў Цябе крыніца жыцьця, у сьвятле Тваім мы убачым сьвятло. Працягні міласьць Тваю да дасьведчаных Цябе. Дай, Госпадзі, у дзень гэтай без граху захавацца нам. Дабраслаўлёны Ты, Госпад, Божа бацькоў нашых, і хвальна і усяслаўна імя Тваё павек. Амін. Ды будзе, Госпад, міласьць Твая на нас, як мы спадзяемся на Цябе. Дабраслаўлёны Ты, Госпад, навучы мяне запаветам Тваім. Дабраслаўлёны Ты, Уладар, настаў мяне наказамі Тваімі. Дабраслаўлёны Ты, Сьвяты, адукуй мяне запаветам Тваімі. Госпадзі, міласьць Твая павек, стварэньняў рук Тваіх не пагрэбуй. Табе належыць хвала, Табе належыць сьпеў, Табе слава належыць, Айцу, і Сыну, і Сьвятому Духу, цяпер і заўсёды, і на вякі вякоў. Амін.
Екцяньня просьбы і малітва 12
Сьвятар: Мір усім.
Хор: І твайму духу.
Дыякан: Галовы вашы схіліце прад Госпадам.
Хор: Табе, Госпадзі.
І малітва Голавасхіленьня.

Вершыры на вершоўны

Вершыра 1
Верш: Раніцай насыці нас міласэрнасьцю Тваёю, і мы будзем радавацца і весяліцца ўсе дні нашыя. Разьвесялі нас за дні, калі Ты пабіваў нас, за леты, калі мы бачылі нягоды. Хай выявіцца на рабах Тваіх дзея Твая, і на сынах іхніх — слава Твая.
Пс 89:14–16
Вершыра 2
Верш: І хай будзе добрая воля Госпада Бога нашага на нас, і ў дзеях рук нашых пасабляй нам, у дзеях рук нашых пасабляй.
Пс 89:17
Вершыра 3
Слава Айцу, і Сыну, і Сьвятому Духу, цяпер і заўсёды, і на вякі вякоў. Амін.
Багародзічны.
Дабро ёсьць — славіць Госпада і сьпяваць імю Твайму, Усявышні, абвяшчаць раніцай ласку Тваю і праўду Тваю ўначы
Пс 91:2–3
Сьвяты Божа, Сьвяты Моцны, Сьвяты Несьмяротны, памілуй нас. (3)
Слава Айцу, і Сыну, і Сьвятому Духу, цяпер і заўсёды, і на вякі вякоў. Амін.
Усясьвятая Тройца, зьлітуйся над намі. Госпадзі, ачысьці правіны нашы. Уладару, выбач бяспраўе наша. Сьвяты, наведай нас і аздараві немачы нашы дзеля імя Твайго.
Госпадзі, памілуй. (3)
Слава Айцу, і Сыну, і Сьвятому Духу, цяпер і заўсёды, і на вякі вякоў. Амін.
Ойча наш, каторы ёсьць у небе, сьвяціся імя Твае, прыйдзі ўладарства Твае, будзь воля Твая як у небе, так і на зямлі. Хлеба нашага штодзённага дай нам сёньня, і адпусьці нам грахі нашы, як і мы адпускаем вінаватым нашым; і ня ўводзь нас у спакусу, але збаў нас ад злога.
Сьвятар: Бо Тваё ёсьць валадарства, і сіла, і слава, Айца, і Сына, і Сьвятога Духа, цяпер і заўсёды, і на вякі вякоў.
Чытальнік: Амін.
Трапар сьвята (сьвятога дня).
Слава Айцу, і Сыну, і Сьвятому Духу, цяпер і заўсёды, і на вякі вякоў. Амін.
Багародзічны на тон трапара.
Екцяньня: Памілуй нас, Божа:
Дыякан: Мудрасьць.
Хор: Дабраслаў.
Сьвятар: Існы дабраслаўлёны — Хрыстос, Бог наш, цяпер і заўсёды, і на вякі вякоў.
Хор: Амін. Замацуй, Божа, святую праваслаўную веру, праваслаўных хрысціянаў на вякі вякоў.
Пачынаецца Першая Гадзіна
Калі пост і сьпяваецца “Алілуя”, канец ранішняй наступны:
Дабро ёсьць — славіць Госпада і сьпяваць імю Твайму, Усявышні, абвяшчаць раніцай ласку Тваю і праўду Тваю ўначы
Пс 91:2–3
Сьвяты Божа, Сьвяты Моцны, Сьвяты Несьмяротны, памілуй нас. (3)
Слава Айцу, і Сыну, і Сьвятому Духу, цяпер і заўсёды, і на вякі вякоў. Амін.
Усясьвятая Тройца, зьлітуйся над намі. Госпадзе, ачысьці правіны нашы. Уладару, выбач бяспраўе наша. Сьвяты, наведай нас і аздараві немачы нашы дзеля імя Твайго.
Госпадзе, памілуй. (3)
Слава Айцу, і Сыну, і Сьвятому Духу, цяпер і заўсёды, і на вякі вякоў. Амін.
Ойча наш, каторы ёсьць у небе, сьвяціся імя Твае, прыйдзі ўладарства Твае, будзь воля Твая як у небе, так і на зямлі. Хлеба нашага штодзённага дай нам сёньня, і адпусьці нам грахі нашы, як і мы адпускаем вінаватым нашым; і ня ўводзь нас у спакусу, але збаў нас ад злога.
Сьвятар: Бо Тваё ёсьць валадарства, і сіла, і слава, Айца, і Сына, і Сьвятога Духа, цяпер і заўсёды, і на вякі вякоў.
Чытальнік: Амін.
Стоячы ў храме славы Тваёй, / думаем, што стаім на нябёсах. / Багародзіца, брама нябесная, / адчыні нам дзьверы міласьці Тваёй.
Госпадзі, памілуй. (сорак разоў)
Слава Айцу, і Сыну, і Сьвятому Духу, цяпер і заўсёды, і на вякі вякоў. Амін.
Хор: Больш годуную пашаны за Хэрувімаў / і без параўнаньня больш слаўную за Сэрафімаў, / што, захаваўшы дзявоцтва, нарадзіла Бога—Слова, / існую Багародзіцу – Цябе мы ўзьвялічваем.
Імём Госпада дабраславі, ойча.
Сьвятар: Існы дабраслаўлёны — Хрыстос, Бог наш, цяпер і заўсёды, і на вякі вякоў.
Хор: Амін. Уладар Нябесны, верных людзей Тваіх умацуй, веру зацьвердзі, народы утаймуй, сусьвет улагодзь, сьвяты храм гэтай (або: сьвяты манастыр гэты) цэлым захавай, перш спачылых бацькоў і братоў нашых у паселішчах сьвятых пасялі, нас у пакаяньні і спавяданьні прымі, як Добрая і Чалавекалюбча.
Святар прамаўляе малітву сьв. Яфрэма Сірына:
Гасподзь і Уладар жыцьця майго! Духу бездзейнасьці, марнасьці, уладалюбства і марнаслоўя не аддай мяне. (Паклон)
Дух жа цноты, пакорамудрасьці, цярпеньня і любові падай мне, слузе Твайму. (Паклон)
Так, Гасподзь — Цар, дай мне бачыць мае грахі і не асуджаць брата майго, бо Ты дабраслаўлёны на вякі вякоў. Амін. (Паклон)
Таксама 12 малых паклонаў зь малітвай:
Божа, ачысьці мяне, грэшнага:
Гасподзь і Уладар жыцьця майго! Духу безьдзейнасьці, марнасьці, уладалюбства і марнаслоўя не аддай мяне. (Паклон)
Пачынаеца першая гадзіна.



[1] Калі ёсьць два трапары, тады першы сьпяваецца два разы, потым: Слава Айцу, і Сыну, і Сьвятому Духу. другі трапар, Цяпер і заўсёды, і на вякі вякоў. Амін. Багародзічны таго ж тону, што і другі трапар.
[2] Склад вершаў Сьв. Пісаньня розный у сьвята, звычайныя дні і дні Вялікага Посту
[3] Згодна Тыпіку, на нядзельнай ранішняй, калі няма вялікага сьвята, паліялей сьпяваецца з 22 верасьня па 20 сьнежня і з 20 студзеня да Вялікага посту. У іншыя нядзелі сьпяваюцца “Няпарочныя”, г.зн. псальма 118.

No comments:

Post a Comment

Note: Only a member of this blog may post a comment.