Tuesday, December 28, 2010

ВЯЧЭРНЯ

Увайшоўшы ў сьвяты храм, сьвятар апранае эпітрахіль, устае прад Царскае брамай і пачынае.
Сьвятар: Дабраслаўлёны Бог наш, цяпер і заўсёды, і на вялі вякоў[1].
Людзі: Амін.
Чытальнік: Слава Табе, Божа наш, слава Табе.
Уладару нябесны, Суцяшальнік, Духу ісьціны, што ўсюды прысутны і ўсё напаўняеш, Скарбніца дабра і Жыцьцядацелю, прыйдзі і ўсяліся ў нас і ачысьці нас ад усяго благога, і збаў, Добры, душы нашы.
Сьвяты Божа, Сьвяты Моцны, Сьвяты Несьмяротны, памілуй нас. (тройчы)
Слава Айцу, і Сыну, і Сьвятому Духу, цяпер і заўсёды, і на вякі вякоў. Амін.
Усясьвятая Тройца, зьлітуйся над намі. Госпадзі, ачысьці правіны нашы. Уладару, выбач бяспраўе наша. Сьвяты, наведай нас і аздараві немачы нашы дзеля імя Твайго.
Госпадзі, памілуй. (тройчы)
Слава Айцу, і Сыну, і Сьвятому Духу, цяпер і заўсёды, і на вякі вякоў. Амін.
Ойча наш, каторы ёсьць у небе, сьвяціся імя Твае, прыйдзі ўладарства Твае, будзь воля Твая як у небе, так і на зямлі. Хлеба нашага штодзённага дай нам сёньня, і адпусьці нам грахі нашы, як і мы адпускаем вінаватым нашым; і ня ўводзь нас у спакусу, але збаў нас ад злога.
Сьвятар: Бо Тваё ёсьць валадарства, і сіла, і слава, Айца, і Сына, і Сьвятога Духа, цяпер і заўсёды, і на вякі вякоў.
Чытальнік: Амін.
Госпадзі, памілуй. (дванадцаць разоў)
Слава Айцу, і Сыну, і Сьвятому Духу, цяпер і ўвесь час, і на вякі вякоў. Амін.
Прыйдзеце, паклонімся Ўладару нашаму Богу.
Прыйдзеце, паклонімся і прыпадзем да Хрыста, Уладара, нашага Бога.
Прыйдзеце, паклонімся і прыпадзем да самога Хрыста, Уладара і Бога нашага.
Распачынаецца Дзевятая гадзіна. Пасьля яе водпуск не робіцца, а сьвятар апранаецца ў філон і прад Царскае брамай пачынае вячэрню.
Сьвятар: Дабраслаўлёны Бог наш, цяпер і заўсёды, і на вялі вякоў[1].
Чытальнік: Амін.
Калі адразу прад Вячэрняй не адпраўлялася Дзевятая гадзіна – пачатак звычайны.
Калі Дзевятая гадзіна адпраўлялася:
Прыйдзеце, паклонімся Ўладару нашаму Богу.
Прыйдзеце, паклонімся і прыпадзем да Хрыста, Уладара, нашага Бога.
Прыйдзеце, паклонімся і прыпадзем да самога Хрыста, Уладара і Бога нашага.
Калі Вячэрняя распачынае Ўсяночную, адбываецца каджэньня алтара пры адчыненай Царскае браме.
Дыякан: Устаньце!
Хор: Дабраслаў.
Сьвятар (робячы кадзілам знак крыжа): Слава сьвятой, і адзінасутнай, і жыватворчай, і непадзельнай Тройцы, цяпер і заўсёды, і на вякі вякоў.
Хор: Амін.
Сьвятар (разам зь усямя, хто знаходзіцца ў алтары): Прыйдзеце, паклонімся Ўладару нашаму Богу.
Прыйдзеце, паклонімся і прыпадзем да Хрыста, Уладара, нашага Бога.
Прыйдзеце, паклонімся і прыпадзем да самога Хрыста, Уладара і Бога нашага.
Прыйдзіце, прыпадзем да Яго!
Адбываецца поўнае каджэньня храму пад час сьпеву пласьмы 103[2]. У часе сьпеву псальмы, сьвятар, стоячы прад Царскае брамай зь непакрытае галявой чытае ціка сьвяцільныя малітвы.
Псальма 103 з прысьпевамі[3]
Дабраславі, душа мая, Госпада! Госпадзе, Божа мой! Ты дзівосна вялікі. Ты ўбраны ў славу і ў веліч. Дабраслаўлёны Ты Госпад! Ты ўбіраешся ў сьвятло, як у шаты, прасьціраеш нябёсы, як заслону. Дабраслаўлёны Ты Госпад! Ладзіш над водамі вышынныя харомы Твае, робіш хмары Твае калясьніцаю, крочыш на крылах ветру. Дабраслаўлёны Ты Госпад! Ты творыш анёлаў Тваіх зь духаў, слуг Тваіх — зь вагню палымянага. Дзівосныя справы Твае, Госпад! Ты паставіў зямлю на цьвёрдых асновах: не пахісьнецца яна векавечна. Дзівосныя справы Твае, Гасподзь! Безданьню, як вопраткаю, накрыў Ты яе; на горах воды стаяць. Дзівосныя справы Твае, Гасподзь! Ад пагрозы Тваёй уцякаюць яны, ад голасу грому Твайго пабеглі яны; Дзівосныя справы Твае, Гасподзь! узыходзяць на горы, сыходзяць у даліны, на месца, якое Ты ім назначыў. Дзівосныя справы Твае, Гасподзь! Ты паклаў мяжу, якой не пяройдуць, і ня вернуцца зямлю пакрыць. Дзівосныя справы Твае, Гасподзь! Ты паслаў крыніцы ў даліны; паміж гор цякуць воды. Дзівосныя справы Твае, Гасподзь! пояць усіх зьвяроў польных; дзікія аслы спатольваюць смагу сваю. Дзівосныя справы Твае, Гасподзь! Каля іх жывуць птушкі нябесныя, з гольля падаюць галасы. Дзівосныя справы Твае, Гасподзь! Ты напойваеш горы зь вышыняў Тваіх, плёнам дзеяў Тваіх зямля насычаецца. Дзівосныя справы Твае, Гасподзь! Ты росьціш быдлу траву, і зеляніну на спажытак чалавеку, каб ежу зь зямлі здабываў, Дзівосныя справы Твае, Гасподзь! і віно, якое вяселіць сэрца чалавеку, і алей, ад якога блішчыць твар ягоны, і хлеб, які мацуе сэрца чалавеку. Слава Табе, Госпад, стварыўшаму ўсё! Насычаюцца дрэвы Госпада, кедры Ліванскія, якія Ён пасадзіў; Дзівосныя справы Твае, Гасподзь! на іх гняздуюцца птушкі: яліны — пад гняздо буслам, Дзівосныя справы Твае, Гасподзь! высокія горы — сарнам; каменныя скалы — сховы зайцам. Дзівосныя справы Твае, Гасподзь! Ён стварыў месяц на азначэньне часу; сонца ведае свой захад. Дзівосныя справы Твае, Гасподзь! Ты прасьціраеш цемру, і бывае ноч: уначы бадзяюцца ўсе лясныя зьвяры; Дзівосныя справы Твае, Гасподзь! ільвы, якія рыкаюць па здабычы і просяць у Бога ежы сабе. Дзівосныя справы Твае, Гасподзь! Устае сонца, і яны зьбіраюцца і кладуцца ў свае логвішчы; Дзівосныя справы Твае, Гасподзь! выходзіць чалавек на дзеі свае і на працу сваю да вечара. Дзівосныя справы Твае, Гасподзь! Як многа дзеяў Тваіх, Госпадзе! Усё стварыў Ты мудра; зямля поўная твораў Тваіх. Дзівосныя справы Твае, Гасподзь! Гэта мора — вялікае і шырокае: там паўзуны, якім ліку няма, жывёлы малыя і вялікія; Дзівосныя справы Твае, Гасподзь! там плаваюць караблі, там гэты левіяфан, якога Ты стварыў гуляць у ім. Дзівосныя справы Твае, Гасподзь! Усе яны ад Цябе чакаюць, каб Ты даў ім ежу сваечасова. Дзівосныя справы Твае, Гасподзь! Даеш ім — прымаюць; адкрываеш далоню Тваю — насычаюцца дабром; Дзівосныя справы Твае, Гасподзь! схаваеш аблічча Тваё — палохаюцца; забіраеш у іх дух — паміраюць, і ў пыл свой вяртаюцца. Дзівосныя справы Твае, Гасподзь! пашлеш дух Твой — ствараюцца, і Ты абнаўляеш улоньне зямлі. Дзівосныя справы Твае, Гасподзь! Хай будзе Госпаду слава навечна; хай радуецца Гасподзь дзеямі Сваімі. Дзівосныя справы Твае, Гасподзь! Паглядзіць на зямлю, і яна трасецца; дакранецца да гор, і дымяцца. Дзівосныя справы Твае, Гасподзь! Буду сьпяваць Госпаду ўсё жыцьцё маё, буду сьпяваць Богу майму, пакуль я ёсьць. Дзівосныя справы Твае, Гасподзь! Хай Яму паспрыяе песьня мая; буду радавацца ў Госпадзе. Дзівосныя справы Твае, Гасподзь! Хай зьнікнуць грэшнікі зь зямлі, і бязбожных хай болей ня будзе. Дзівосныя справы Твае, Гасподзь! Дабраславі, душа мая, Госпада! Алілуя!
Слава Айцу, і Сыну, і Сьвятому Духу, цяпер і заўсёды, і на вякі вякоў. Амін.
Алілуя, алілуя, алілуя, слава Табе, Божа. (3)

Малітва 1

Госпад, шчодры і міласьцівы, шматцярплячы і шматміласьцявы! Пачуй малітву нашу і услухвайся голасу маленьня нашага, ствары на нас знак да дабротаў, настаў нас на шлях Твой, каб хадзіць нам у ісьціне Тваёй, узрадуй сэрцы нашы, каб нам добрагавець прад імем Тваім сьвятым, бо Ты вялікі і дзееш цуды, Ты, Бог Адзіны, і няма паміж багамі падобнага Табе, Госпад, моцны ў літасьці і добры ў сіле, каб дапамагаць, і суцяшаць, і ратаваць усіх, надзею маючых на Тваё імя сьвятое.
Бо Табе належыць уся слава, гонар і пакланеньня, Айцу, і Сыну, і Сьвятому Духу, цяпер і заўсёды, і на вякі вякоў. Амін.

Малітва 2

Госпадзі, не выкрый нас у лютасьці Тваёй і не пакарай нас гневам Тваім, але ствары зь намі па міласьці Тваёй, Лекар душаў нашых. Прывядзі нас да жаданай Табе прыстані, адукуй вочы сэрцаў нашых для спазнаньня Тваёй ісьціны, і падай нам пакінутую частку цяперашняга дня мірную і бязгрэшную, як і увесь час жыцьця нашага, па малітвах сьвятой Багародзіцы і усіх сьвятых.
Бо Твая ўлада, і Твае – Царства, і сіла, і слава, Айца, і Сына, і Сьвятога Духа, цяпер і заўсёды, і на вякі вякоў. Амін.
Малітва 3
Гасподзь Бог наш, памяні нас, грэшных і нягодных слуг Тваіх, калі мы клічам сьвятое імя Тваё, і не пасарамаць нас, спадзяваньне маючых на міласьць Тваю, але падай нам, Гасподзь, усе, што просім дзеля выратаваньня, і ўдастой нас любіць і баяцца Цябе ад усяго сэрца нашага і рабіць ва ўсім волю Тваю .
Бо Ты ёсьць Добры і Чалавекалюбца Бог і Табе славу ўзносім, Айцу, і Сыну, і Сьвятому Духу, цяпер і заўсёды, і на вякі вякоў. Амін.

Малітва 4

Няспыннымі песьнямі і няспыннымі усхваленьнямі сьвятымі Сіламі Апяваемы! Напоўні вусны нашы хвалою Табе, каб узьвялічыць імя Тваё сьвятое, і дай нам долю і жрэбяй са ўсімі, якія праўдзіва баяцца Цябе і захоўваюць запаведзі Твае, па малітвах сьвятой Багародзіцы і усіх сьвятых Тваіх.
Бо належыць Табе ўся слава, гонар і пакланеньня, Айцу, і Сьвятому Духу, цяпер і заўсёды, і на вякі вякоў. Амін.

Малітва 5

Гасподзь, Гасподзь, у прачыстай Тваёй руцэ усё трымаючы, шматцерпячы усіх нас і шкадуючы аб злых справах нашых! Успомні спачуваньне Тваё і міласьць Тваю, наведай нас Тваёю дабрынёй і дай нам, па міласьці Тваёй, і ў астатні час цяперашняга дня пазьбегнуць розных хітрыкаў нячысьціка, і жыцьцё наша ў бясьпецы ад яго падкопаў захавай дабрынёй усясьвятога Твайго Духа.
Міласьцю і чалавекалюбству адзінароднага Твайго Сына, зь Якім дабраслаўлёны Ты, зь Усясьвятым, і добрым, і жыватворчым Тваім Духам цяпер і заўсёды, і на вякі вякоў. Амін.

Малітва 6

Божа вялікі і дзівосны, незвычайнай дабрынёй і багатым розумам кіраўнік усім! І выгоды гэтага сусьвету нам падараваўшы, і абручыўшы нас абяцанаму Царству ужо дадзенымі нам па міласьці дабротамі! Ты даў нам у мінулую частку дня гэтага ад усякага ухіліцца зла; даруй жа нам і пакінутую частку бязгрэшна правесьці прад сьвятой Славаю Тваёю, апяваючы Цябе, аднаго добрага і чалавекалюбнага Бога нашага.
Бо Ты – Бог наш, і Табе славу аддаём, Айцу, і Сыну, і Сьвятому Духу, цяпер і заўсёды, і на вякі вякоў. Амін.

Малітва 7

Божа Вялікі і Ўсявышні, адзін маючы неўміручасьць, што жыве ў сьвятле непрыступным, усё тварэньне стварыўшы прамудра, падзяліўшы сьвятло і цемру і сонца паставіўшы для кіраваньня днём, месяц жа і зоркі — для кіраваньня уначы, зрабіўшы годнымі нас, грэшных, і ў цяперашнюю гадзіну паўстаць твару Твайму з хвалою і вячэрняе усхваленьне Табе прынесьці! Сам, чалавекалюбны Госпад, скіруй малітву нашу, як фіміям, прад тварам Тваім, прымі яе як духмянасьць прыемную; падай жа нам цяперашні вечар і надыходзячую ноч мірныя, апрані нас у дасьпехі сьвятла, пазбаў нас ад страху начнога і ад усякай небясьпекі ў цямрэчы блукаючай, і сон, які Ты дараваў для падмацаваньня нямогласьці нашай, зрабі усякаму д'ябльскаму насланьню непадуладнымі. Так, Уладар усяго, дабротаў Падаўца, — каб і на ложах нашых каючыся, мы успаміналі уначы імя Тваё і, разважаньнем аб Тваіх запаведзях адукоўваемыя, усталі ў радасьці душы для усхваленьня Тваёй дабрыні, маленьня і малітвы Табе, міласэрнаму, прыносячы аб грахах сваіх і усіх людзей Тваіх, якіх Ты, па малітвах сьвятой Багародзіцы, міласьціва наведай.
Бо Ты – добры і чалавекалюбца Бог, і Табе славу аддаём, Айцу, і Сыну, і Сьвятому Духу, цяпер і заўсёды, і на вякі вякоў. Амін.
Пасьля 103 псальмы дыякан (калі ёсьць) альбо сьвятар выходзіць паўночнымі дзьвярамі і на сярэдзіне амбону агалошвае вялікую екценьню. Сьвятары на екценьню заўсёды выходзяць зь алтару паўночнымі дзьвярамі, а ўваходзяць у алтар, пасьля екценьні, паўднёвымі.

Вялікая екцяньня

Дыякан: У спакоі Госпаду памолімся.
Людзі (на кожную просьбу): Госпадзі, памілуй.
За спакой зь нябёсаў і выратаваньня душаў нашых, Госпаду памолімся.
За спакой ва ўсім сусьвеце, за непахіснасьць сьвятых Божых цэркваў і за зьяднаньня ўсіх, Госпаду памолімся.
За сьвятыню гэтую і за ўсіх, хто зь вераю і зь страхам Божым уваходзіць у яе, Госпаду памолімся.
За сьвяцейшага патрыярху нашым (імя), і аб прысьвятога мітрапаліце (альбо: архіяпіскапе, альбо: япіскапе) нашым (імя), шаноўнае сьвятарства, у Хрысьце дыяканства, аб усім кліры і народзе Божым, Госпаду памолімся.
За Богазахаваную краіну нашу Беларусь, за ўвесь народ і ўладу яе Госпаду памолімся.
За месца гэтае, за ўсе месцы і краіны, і за веруючых людзей, што жывуць у іх, Госпаду памолімся.
За спрыяльнае надвор’я, багаты ўраджай пладоў зямных і за часы мірныя, Госпаду памолімся
За вандруючых па вадзе, зямлі і ў паветры, за нядужых, і за тых, што пакутваюць, за зьняволеных і за выратаваньня іх, Госпаду памолімся.
Каб нам выратавацца ад усялякага гора, гневу, небясьпекі і нядолі, Госпаду памолімся.
Абарані, ратуй, памілуй і захавай нас, Божа, ласкаю Тваёй.
Успомніўшы ўсясьвятую, ўсясчыстую, дабраслаўлёную Ўладарку нашу Багародзіцу і ўвесь час Дзеву Марыю і ўсіх сьвятых, самых сябе і адзін аднаго, і ўсё жыцьцё наша Хрысту Богу аддамо.
Людзі: Табе, Госпадзі.
Сьвятар: Бо Табе належыць усялякая слава, гонар і пакланеньня, Айцу, і Сыну, і Сьвятому Духу, цяпер і заўсёды, і на вякі вякоў.
Хор: Амін.
Чарговая кафізма. Пасьля дыякан выходзіць паўночнымі дзьвярамі і агалошвае малую екценьню.
Дыякан: Зноў і зноў у спакоі Госпаду памолімся.
Хор альбо людзі (на кожную просьбу): Госпадзі, памілуй.
Абарані, ратуй, памілуй і захавай нас, Божа, Тваёй дабрынёю
Успомніўшы ўсясьвятую, усячыстую, дабраслаўлёную Ўладарку нашу Багародзіцу і ўвесь час Дзеву Марыю і ўсіх сьвятых, самых сябе і адзін аднаго, і ўсё жыцьцё наша Хрысту Богу аддамо.
Хор: Табе, Госпадзі.
Сьвятар: Бо Твая дзяржава, і Тваё ёсьць Уладарства, і сіла, і слава, Айца, і Сына, і Сьвятога Духа, цяпер і заўсёды, і на вякі вякоў.
Хор: Амін.
Пачынаецца сьпеў, у час сьпеву дыякан (калі ёсьць) кадзіць алтар, іканастас і людзей.
Псальмы 140, 141, 129, 116[4]
Госпадзе! да Цябе заклікаю; пасьпяшайся да мяне, уваж голасу маленьня майго, калі клічу Цябе. Пачуй нас, Гасподзь! Хай пойдзе малітва мая, як фіміям, да аблічча Твайго, уздыманьне рук маіх — як ахвяра вячэрняя. Пачуй нас, Гасподзь! Пакладзі, Госпадзе, ахову на вусны мае, і аслані дзьверы вуснаў маіх; Пачуй нас, Гасподзь! ня дай нахіліцца сэрцу майму да словаў падступных, і на перапросіны дзеяў грахоўных і людзей, што беззаконьне ўчыняюць, і хай не скаштую я іхніх прысмакаў. Пачуй нас, Гасподзь! Хай карае мяне праведнік: гэта — міласьць; хай выкрывае мяне: гэта — найлепшы алей, які не пашкодзіць галаве маёй; а малітвы мае — супраць зладзействаў іхніх. Пачуй нас, Гасподзь! іхнія правадыры рассыпаліся па скалах, і чуюць, што словы мае лагодныя. Пачуй нас, Гасподзь! Быццам зямлю расьсякаюць і трушчаць нас; сыплюцца косткі нашы ў шчэлепы апраметнай. Пачуй нас, Гасподзь! Але да Цябе, Госпадзе, Госпадзе, вочы мае; на Цябе спадзяюся, не адкінь душы маёй! Пачуй нас, Гасподзь! Ахавай мяне ад пастак, пастаўленых на мяне, ад цянётаў беззаконцаў. Пачуй нас, Гасподзь! Хай трапяць бязбожнікі ў сеткі свае, а я перайду. Пачуй нас, Гасподзь!
Голасам маім да Госпада заклікаў я, голасам маім Госпаду памаліўся; Я клічу да Цябе, выратуй мяне. выліў перад ім малітву маю; адкрыў Яму скруху маю. Я клічу да Цябе, выратуй мяне. Калі зьнемагаў ува мне дух мой, Ты ведаў сьцежку маю. На дарозе, па якой я хадзіў, яны тайна паставілі сеткі на мяне. Я клічу да Цябе, выратуй мяне. Гляджу праваруч і бачу, што ніхто не прызнае мяне: ня стала мне сховаў, ніхто за душу маю ня мае турботы. Я клічу да Цябе, выратуй мяне. Я паклікаў Цябе, Госпадзе, я сказаў: Ты прыстанішча маё і частка мая на зямлі жывых. Я клічу да Цябе, выратуй мяне. Уваж енку майму, бо я вельмі зьнямогся. Аслані мяне ад ганіцеляў маіх, бо яны дужэйшыя за мяне. Я клічу да Цябе, выратуй мяне.
Тут пачынаюцца вершыры
на 10: Выведзі зь цямніцы душу маю, каб я славіў імя Тваё. Я клічу да Цябе, выратуй мяне.

Вершыра

Вакол мяне зьбяруцца праведныя, калі Ты пакажаш мне дабрадзейнасьць. Я клічу да Цябе, выратуй мяне.

Вершыра

на 8: З глыбіні клічу Цябе, Госпадзе, Госпадзе! пачуй голас мой. Хрыстос, Збаўца, памілуй нас.

Вершыра

Хай будуць вушы Твае ўважлівыя да голасу маленьняў маіх. Хрыстос, Збаўца, памілуй нас.

Вершыра

на 6: Калі Ты, Госпадзе, будзеш заўважаць беззаконьні, — Госпадзе! хто ўстоіць? Але ў Цябе дараваньне, хай багавеюць прад Табою. Хрыстос, Збаўца, памілуй нас.

Вершыра

Спадзяюся на Госпада, спадзяецца душа мая; на слова Ягонае спадзяюся. Хрыстос, Збаўца, памілуй нас.

Вершыра

на 4: Душа мая чакае Госпада, болей, чым варта — раніцы, болей, чым варта — раніцы. Хрыстос, Збаўца, памілуй нас.

Вершыра

Бо ў Госпада літасьць і вялікае ў Яго збавеньне, Ён збавіць Ізраіля ад усіх беззаконьняў ягоных. Хрыстос, Збаўца, памілуй нас.

Вершыра

на 2: Хвалеце Госпада, усе народы, услаўляйце Яго, усе плямёны.

Вершыра

Бо вялікая літасьць да нас у Яго, і праўда Гасподняя застаецца навечна.

Вершыра

Слава Айцу, і Сыну, і Сьвятому Духу. цяпер і заўсёды, і на вякі вякоў. Амін.
У гэты момант, на пачатку сьпеву Багародзічнага, дыякан адчыняе Царскую браму, атрымлівае дабраслаўленьне сьвятара і з кадзілам крочыць па—за пасадам, выходзіць паўночнымі дзьвярамі на салею. Сьвятар, пацалаваўшы пасад, крочыць усьлед за дыяканам і ціха чытае малітву ўваходу
Багародзічны.
Сьвятар (малітва ўваходу): Увечар, і раніцай, і апоўдні, усхваляем, дабраслаўляем, дзякуем і молімся Табе, Уладар усіх, чалавекалюбны Госпад! Накіруй малітву нашу як фіміям прад тварам Тваім і не дай ухіліцца сэрцам нашым да слоў альбо намерам заганным, але пазбаў нас ад усіх, спакушаючых душы нашы, бо да Цябе, Госпадзі, Госпадзі, вочы нашы, і на Цябе мы спадзяемся, ды не пасароміш нас, Божа наш.
Бо належыць Табе ўся слава, гонар і пакланеньня, Айцу, і Сыну, і Сьвятому Духу, цяпер і заўсёды, і на вякі вякоў. Амін.
Дыякан устае ў Царскае браме з правага боку, трымае кадзіла левае рукой, а правай зь арарам паказвае сьвятару ў кірунку сьвятога пасаду і ціха кажа:
Дыякан: Дабраславі, уладыка сьвяты ўваход!
Сьвятар дабраслаўляе ўваход:
Сьвятар: Дабраслаўлёны ўваход сьвятых Тваіх, цяпер і заўсёды, і на вякі вякоў. Амін.
Дыякан узносячы кадзіла правае рукой у гару і робячы ім знак крыжа:
Дыякан: Мудрасьць! Станем годна!
Дыякан уваходзіць у алтар і кадзіць толькі сьвяты пасад. За ім, пацалаваўшы малыя прыбрамныя іконы Хрыста і Багародзіцы, у алтар уваходзіць сьвятар. Абодва цалуюць сьвяты пасад, крочаць на Горнае месца і ўстаюць там тварам да людзей. Дыякан стаіць зь левага боку ад сьвятара. У гэты час хор сьпявае:

Вячорняя песьня Сыну Боскаму

Сьвятло радаснае сьвятой славы / несьмяротнага Айца Нябеснага, / сьвятога, дабрашчаснага — Ісуса Хрыста! / Прыйдучы да заходу сонца, убачыўшы сьвятло вячэрняе, / апяём Айца, Сына і Сьвятога Духа, Бога. / Годна Цябе ва усе поры / апяваць галасамі шчасьлівымі, / Сын Божы, які дае жыцьцё, / — таму сусьвет Цябе славіць.
Стоячы на Горным месцы:
Дыякан: Слухаем уважна.
Сьвятар: Мір усім.
Хор: І твайму духу.
Дыякан: Мудрасьць. Пракімен, тон (нумар тону).
Трэба ведаць, што хор паўтарае толькі пракімен.

Пракімены на вячэрняй

У нядзелю вечарам, тон 8

Дабраславеце насеньне Госпада, / усе слугі Гасподнія.
Верш: Што стаяць у доме Гасподнім у пару начную.
Пс 133:1

У панядзелак, тон 4

Ведайце, што сьвятога Свайго Гасподзь Сабе вылучыў, / чуе Гасподзь, калі я клічу Яго.
Верш: Калі клічу я, — акажыся мне, Божа праўды маёй! / Ты даваў мне прастору ў цясноцьці. / Умілажалься зь мяне і пачуй малітву маю.                              
Пс 4:4, 2

У аўторак, тон 1

Госпад, ласка і мілажаль / хай будуць са мною ва ўсе дні жыцьця майго.
Верш:  Гасподзь — Пастыр мой; я ніякай нястачы ня мецьму.          
Пс 22:, 1

У сераду, тон 5

Божа! імем Тваім уратуй мяне, / і сілаю Тваёю судзі мяне.
Верш:  Божа! пачуй малітву маю; уваж словам вуснаў маіх.            
Пс 53:3, 4

У чацьвер, тон 6

Дапамога мая ад Госпада, / Які стварыў неба і зямлю.
Верш:  Падымаю вочы мае ўгору, адкуль прыйдзе дапамога мая.  
Пс 120:2, 1

У пятніцу, тон 7

Бог — мой заступнік, / Бог мой, Які любіць мяне, папярэдзіць мяне.
Верш:  Вызваль мяне ад маіх ворагаў, Божа мой! абарані мяне ад тых, што на мяне паўстаюць.
Пс 58:10б11а, 2

У сыботу, тон 6

Царуе Гасподзь; Ён у веліч убраны.
Верш:  Убраны Гасподзь у магутнасьць і перапаясаны.
Верш:  Сусьвет таму цьвёрды, ня зрушыцца.
Верш:  Дому Твайму, Госпадзе, належыць сьвятасьць на доўгія дні.         
Пс 92:1,
Пасьля пракімена дыякан выходзіць на салею, устае прад Царскае брамай і абвяшчае патройную екценьню, а сьвятар устае прад сьвятым пасадам.

Патройная екцяньня

Дыякан: Усклычым ад усёй душы і ад усіх думак нашых паклічам.
Людзі на кожную просьбу: Госпадзі, памілуй.
Гасподзь Усятрымаючы, Бог бацькоў нашых, молімся Табе, пачуй і памілуй.
Памілуй нас, Божа, па вялікай міласьці Тваёй, молімся Табе, пачуй і памілуй.
За сьвяцейшага патрыярха нашага (імя), і за прысьвятога мітрапаліта (архіяпіскапа альбо япіскапа) нашага (імя), і за ўсіх у Хрысьце братах нашых.
Людзі на кожную просьбу: Госпадзі, памілуй. (3)
За Богазахаваную краіну нашу Беларусь, за ўвесь народ і ўладу яе, ды ціхае і мірнае жыцьцё правядзем ва ўсялякай набожнасьці і чысьціні.
Яшчэ молімся аб дабрашчасных і заўсёды узгадваемых стваральніках сьвятога храма гэтага (альбо: сьвятога манастыра гэтага), і аб усіх перш спачылых бацьках і братах (і сёстрах) нашых, тут і паўсюль спачываючых, праваслаўных.
Яшчэ молімся аб міласьці, жыцьці, сьвеце, здароўі, выратаваньні, наведваньні, прабачэньні і водпуску грахоў слугаў Боскіх, браціі і вернікаў сьвятога храма гэтага (альбо: сьвятога манастыра гэтага).
Яшчэ молімся аб прыносячых ахвяраваньня і што ствараюць добрае ў сьвятым і усядобрым храме гэтым, аб у ім працаўнікоў, якія сьпяваюць і прадстоячых людзях, якія чакаюць ад Цябе вялікай і багатай міласьці.
Людзі: Госпадзі, памілуй. (3)
Сьвятар: Бо Ты ёсьць Міласьцівы і Чалавекалюбца Бог, і Табе славу ўзносім, Айцу, і Сыну, і Сьвятому Духу, цяпер і заўсёды, і на вякі вякоў.
Хор: Амін.

Малітва вечэня

Дай, Госпадзі, у вечар гэтай без граху захавацца нам. Дабраслаўлёны Ты, Госпадзі, Божа бацькоў нашых, і усяхвальна і усяслаўна імя Тваё павек. Амін. Ды будзе, Госпадзі, міласьць Твая на нас, як мы спадзяемся на Цябе. Дабраслаўлёны  Ты, Госпадзі, навучы мяне запаветам Тваім. Дабраслаўлёны Ты, Уладар, настаў мяне наказамі Тваімі. Дабраслаўлёны Ты, Сьвяты, адукуй мяне наказамі Тваімі. Госпадзі, міласьць Твая павек, стварэньнямі рук Тваіх не пагрэбуй. Табе належыць хвала, Табе належыць сьпеў, Табе слава належыць, Айцу, і Сыну, і Сьвятому Духу цяпер і заўсёды, і на вякі вякоў. Амін.

Екцяньня просьбы

Дыякан: Дапоўнім вячэрнюю малітву нашу Госпаду.
Людзі на кожную просьбу: Госпадзі, памілуй.
Абарані, выратуй, памілуй і захавай нас, Божа, Тваёю дабрынёй.
Дня гэтага дасканалага, сьвятога, мірнага і бязгрэшнага ў Госпада просім.
Людзі: Падай, Госпадзі.
Анёла міру, дакладнага настаўніка, захавальніка душаў і целаў нашых, у Госпада просім.
Прабачэньні і водпуску грахоў і правінаў нашых у Госпада просім.
Добрага і карыснага душам нашым і міра сусьвету ў Госпада просім.
Іншы час жыцьця нашага у міры і пакаяньні скончыць у Госпада просім.
Хрысьціянскага канца жыцьця нашага бязбольнага, бездакорнага, мірнага, і добрага адказу на Страшным Судзе Хрыстовым просім.
Усясьвятую, усячыстую, ўсядабраÿлаўлёную, слаўную Ўладарку нашу Багародзіцу і Заўсёды Дзеву Марыю зь усямя сьвятымі памянуўшы, самі сябе і адзін аднаго, і ўсё наша жыцьцё Хрысту Богу аддамо.
Хор: Табе, Госпадзі.
Сьвятар: Бо Ты ёсьць Добры і Чалавекалюбца Бог, і Табе славу ўзносім, Айцу, і Сыну, і Сьвятому Духу, цяпер і заўсёды, і на вякі вякоў.
Хор: Амін.
Сьвятар: Мір усім.
Хор: І твайму духу.
Дыякан: Галовы нашы схілім прад Госпадам.
Хор: Табе, Госпадзі.

Малітва голавасхілёная

Сьвятар: Гасподзь Божа наш, нахіліўшы нябёсы і сышоўшы дзеля выратаваньня роду чалавечага! Паглядзі на слуг Тваіх і на спадчыну Тваю, бо прад Табой, вялікім і чалавекалюбным Судзьдзёй, Твае слугі схілілі галовы і сябе Табе скарылі, не на чалавечую спадзеючыся дапамогу, але Тваёй чакаючы міласьці і ад Цябе жадаючы выратаваньня. Захавай іх ва усякі час, і ў цяперашні вечар, і ў надыходзячай ночы ад усякага ворага, ад дзеяньняў д'ябальскіх, ад думак мітусьлівых і успамінаў нячыстых.
(голасна): Ды будзе улада Царства Твайго дабраслаўлёная і усяслаўная, Айца, і Сына, і Сьвятога Духа цяпер і заўсёды, і на вякі вякоў.
Хор: Амін.
Калі правіцца ліцьця, то хор пачынае сьпяваць вершыры ліцьці і далей “Слава:”, сьвятому, “Цяпер:” і багародзічны. У час сьпеву настаяцель (старэйшы сьвятар) у эпітрахілі і фелоні, а іншыя сьвятары – толькі ў эпітрахілях, дыякан – з кадзілам, выходзяць паўночнымі дзьвярамі зь алтару і крочаць у прытвор храму. Прад настаяцелям (старэйшым сьвятаром) нясуць дзьве вялікія запаленыя сьвечкі. У прытворы настаяцель устае ў сярэдзіне, а іншыя сьвятары з бакоў. Дыякан, павольна, абвяшчае екценьню ліцьці. Калі няма дыякана, то гэтую екценьню агалошваюць сьвятары па чарзе. 
Дыякан: Збаў, Божа, людзей Тваіх і дабраславі спадчыну Тваю, наведай сусьвет Твой міласэрнасьцю і дабротамі Тваімі, узьнясі рог хрысьціянаў праваслаўных і падай нам Твае багатыя ласкі малітвамі ўсячыстай Ўладаркі нашай Багародзіцы і Заўсёды Дзевы Марыі; сілай ўсягоднага і жыватворчага Крыжа; заступніцтвам сьвятых нябесных сілаў анёльскіх; малітвамі сьвятога, слаўнага прарока, Прадвесьніка і Хрысьціцеля Яна; сьвятых слаўных і годных пахвалы апосталаў Пятра і Паўла і ўсіх сьвятых апосталаў; між сьвятымі айцоў нашых, сусьветных вялікіх настаўнікаў і сьвяціцеляў Васіля Вялікага, Рыгора Багаслова і Яна Залатавуснага; між сьвятымі айца нашага Міколы цудатворцы, архіяпіскапа Мір Лікійскіх; сьвятых, слаўных і роўных апосталам Кірыла і Мяфодзія; між сьвятымі айца нашага Кірыла, япіскапа Тураўскага; сьвятой маці нашай Еўфрасіньні Полацкае, асьветніцы Беларусі і ўсіх сьвятых абаронцаў беларускага народу; сьвятога (сьвятой) (імя сьвятога дня і храму); сьвятых і праведных богабацькоў Якіма і Ганны і ўсіх сьвятых: просім Цябе, міласэрны Госпад, выслухай нас, грэшных, якія молімся Табе, і памілуй нас.
Госпадзі, памілуй. (40)
Яшчэ молімся аб Богазахаванай краіне нашай, аб усім народзе і уладах яе, ды ціхае і мірнае жыцьцё правядзем ва усякай набожнасьці і чысьціні.
Госпадзі, памілуй. (30)
Яшчэ молімся аб найсьвяцейшым патрыярху нашым (імя), і аб прысьвятым мітрапаліце (альбо: архіяпіскапе, альбо: япіскапе) нашым (імя), (у манастыры і аб ігумене (або архімандрыце) нашым (імя)), і аб усім у Хрысьце брацтве нашым; і аб усякай душы хрысьціянскай, скарботнай і якая бядуе, што жыве ў нястачы ў міласьці і дапамогі Боскай; аб захаваньні граду нашага (альбо: сьвятога манастыра нашага), і жывучых у ім , аб міры і дабрабыце усяго сусьвету; аб замацаваньні сьвятых Боскіх Цэркваў; аб выратаваньні і дапамогі зь стараннасьцю і страхам Боскім працуючых і служачых айцоў і братоў нашых; аб адсутных і знаходзячыхся на чужыне; аб вылячэньні ў хваробах ляжалых; аб спачынку, дабрашчаснай памяці і прабачэньні грахоў усіх перш памёршых у набожнасьці бацькоў і братоў нашых, тут і паўсюль ляжалых, праваслаўных; аб вызваленьні палонных і аб братах нашых, у служэньні знаходзячыхся, і аб усіх службоўцах і што паслужылі ў сьвятым храме гэтым (або: у сьвятым манастыры гэтым) памолімся:
Госпадзі, памілуй. (50)
Яшчэ молімся аб захаваньні граду нашага (або: вёсцы нашай; сьвятога манастыра нашага;), і сьвятога храма гэтага і усякага горада і краіны ад голаду, мору, землятрусы, паводкі, вагню, мяча, нашэсьці іншаплямёньнікаў і міжсабойнай вайны; ды будзе міласьцівы, добразычлівы і паблажлівы да нас добры і чалавекалюбны Бог наш; ды адхіліць Ён усякі гнеў, на нас накіраваны, і пазбавіць нас ад пагрозьлівага нам Свайго справядлівага пакараньня, і памілуе нас.
Госпадзі, памілуй. (3)
Яшчэ молімся і аб тым, каб пачуў Гасподзь Бог голас маленьня нас, грэшных, і памілаваў нас.
Госпадзі, памілуй. (3)
Сьвятар, калі хоча, памінае жывых і спачыўшых таемна.
Сьвятар: Пачуй нас Божа, Збаўца наш, надзея усіх канцоў зямлі і тых, хто далёка ў моры, і міласьцівы, міласьцівы будзь Уладар да грахоў нашым, і памілуй нас. Бо Ты — міласьцівы і чалавекалюбны Бог, і Табе славу аддаём, Айцу, і Сыну, і Сьвятому Духу цяпер і заўсёды, і на вякі вякоў. Амін.
Сьвятар: Мір усім.
Хор: І твайму духу.
Дыякан: Галовы нашы схілім прад Госпадам.
Сьвятар: Уладыка шматміласьцявы, Гасподзь Ісус Хрыстос, Бог наш! Малітвамі ўсячыстай Ўладаркі нашай Багародзіцы і Заўсёды Дзевы Марыі; сілай ўсягоднага і жыватворчага Крыжа; заступніцтвам сьвятых нябесных сілаў анёльскіх; малітвамі сьвятога, слаўнага прарока, Прадвесьніка і Хрысьціцеля Яна; сьвятых слаўных і годных пахвалы апосталаў Пятра і Паўла і ўсіх сьвятых апосталаў; між сьвятымі айцоў нашых, сусьветных вялікіх настаўнікаў і сьвяціцеляў Васіля Вялікага, Рыгора Багаслова і Яна Залатавуснага; між сьвятымі айца нашага Міколы цудатворцы, архіяпіскапа Мір Лікійскіх; сьвятых, слаўных і роўных апосталам Кірыла і Мяфодзія; між сьвятымі айца нашага Кірыла, япіскапа Тураўскага; сьвятой маці нашай Еўфрасіньні Полацкае, асьветніцы Беларусі і ўсіх сьвятых абаронцаў беларускага народу; сьвятога (сьвятой) (імя сьвятога дня і храму); сьвятых і праведных богабацькоў Якіма і Ганны і ўсіх сьвятых: просім Цябе, міласэрны Госпад, выслухай нас, грэшных, якія молімся Табе, і памілуй нас.
Хор: Амін.
Далей сьпяваем вершыры на вяршоўны. Сьвятары ўстаюць прад тэтраподам, на якім падрыхтавана дзеля дабраслаўленьня 5 хлябоў, ялей, пшаніца і віно.
Калі ўсяночнае служэньня не адпраўляецца, адразу пасьля малітвы галавасхіленьня сьпяваюцца:

Вершыры на вяршоўны

Вершыра 1
Верш: Царуе Гасподзь; Ён у веліч убраны, / убраны Гасподзь у магутнасьць і перапаясаны.
Вершыра 2
Верш: Сусьвет таму цьвёрды, / ня зрушыцца.
Вершыра 3
Верш: Дому Твайму, Госпадзе, належыць сьвятасьць на доўгія дні.          
Пс 92:1,
Багародзічны.
Слава Айцу, і Сыну, і Сьвятому Духу, цяпер і заўсёды, і на вякі вякоў. Амін.

Малітва Сімяёна Богапрыемца

Сёньня адпускаеш раба Твайго, Уладыка, паводле слова Твайго, зь мірам, бо бачылі вочы мае збавеньне Тваё, якое Ты ўгатаваў перад абліччам усіх народаў, сьвятло на асьвятленьне язычнікаў, і славу народу Твайго Ізраіля.
Лк 2:29–32
Сьвяты Божа, Сьвяты Моцны, Сьвяты Несьмяротны, памілуй нас. (тройчы)
Слава Айцу, і Сыну, і Сьвятому Духу, цяпер і заўсёды, і на вякі вякоў. Амін.
Усясьвятая Тройца, зьлітуйся над намі. Госпадзе, ачысьці правіны нашы. Уладару, выбач бяспраўе наша. Сьвяты, наведай нас і аздараві немачы нашы дзеля імя Твайго.
Госпадзе, памілуй. (3)
Слава Айцу, і Сыну, і Сьвятому Духу, цяпер і заўсёды, і на вякі вякоў. Амін.
Ойча наш, каторы ёсьць у небе, сьвяціся імя Твае, прыйдзі ўладарства Твае, будзь воля Твая як у небе, так і на зямлі. Хлеба нашага штодзённага дай нам сёньня, і адпусьці нам грахі нашы, як і мы адпускаем вінаватым нашым; і ня ўводзь нас у спакусу, але збаў нас ад злога.
Сьвятар: Бо Тваё ёсьць валадарства, і сіла, і слава, Айца, і Сына, і Сьвятога Духа, цяпер і заўсёды, і на вякі вякоў.
Чытальнік: Амін
Сьпяваецца трапар сьвята тройчы, а дыякан (калі дыякана няма – сьвятар) кадзіць вакол тэтрапоід тройчы.
Дыякан: Госпаду памолімся.
Хор: Госпадзі, памілуй.
Сьвятар чытае малітву на асьвячэньня хлябоў: Гасподзь Ісус Хрыстос, Бог наш, дабраславіўшы пяць хлябоў і пяць тысяч нагадаваўшы! Сам дабраславі і гэтыя хлябы, пшаніцу, віно і ялей, і памнож іх у градзе нашым, (або: у вёсцы нашай, або: у сьвятым манастыры гэтым) і ва усім сусьвеце Тваім, і верных,смакуючых іх, асьвяці. Бо Ты дабраслаўляеш і асьвячаеш усё, Хрысьце Божа наш, і Табе славу аддаём, зь адвечным Тваім Айцом і усясьвятым, і добрым, і жыватворчым Тваім Духам цяпер і заўсёды, і на вякі вякоў.
Хор: Амін.
Ды будзе імя Госпада дабраслаўлёна цяпер і заўсёды. (3)
Псальма 33
Дабраслаўляю Госпада ва ўсякую пору; хвала Яму няспынная ў вуснах маіх. Госпадам будзе хваліцца душа мая; пачуюць пакорныя і ўзьвяселяцца. Вялічайце Госпада са мною, і зносьма імя Ягонае разам. Я шукаў Госпада, і Ён пачуў мяне і ад усякіх небясьпекаў маіх вызваліў мяне. Хто прыглядваўся да Яго, тыя прасьвятліліся, і твары іхнія ня зьведаюць сораму. Вось убогі паклікаў, — і Гасподзь пачуў і ўратаваў яго ад усіх ягоных бедаў. Гасподні анёл паўстае вакол тых, хто баіцца Яго, — і іх вызваляе. Паспытайце і ўбачыце, які добры Гасподзь! Дабрашчасны той чалавек, што на яго спадзяецца! Бойцеся Госпада, усе сьвятыя Ягоныя; бо ня маюць нястачы тыя, што баяцца Яго. Ільвяняты церпяць нягоды і голад, а богашукальнікі ня церпяць нястачы ні ў якім дабры.
Пс 33:2–11
У час чытаньня псальмы сьвятар стаіць прад Царскае брамай, а калі псальма прачытана, зьвяртаецца да людзей:
Сьвятар: Дабраслаўленьне Госпада і міласьць ды будзе на вас, па Ягонай Боскай дабрыні і чалавекалюбнасьці, цяпер і заўсёды, і на вякі вякоў.
І пачынаем Раняшняю з шасьціпсальмаў.
На Вялікае вячэрняй, адпраўляемай асобна ад Ранішняй, пасьля трапароў водпуску:
Дыякан: Мудрасьць.
Хор: Дабраслаў.
Сьвятар: Сутный дабраслаўлёны – Хрыстос, Бог наш, цяпер і заўсёды, і на вякі вякоў.
Хор: Амін. Зацьвердзі, Божа, сьвятую праваслаўную веру, праваслаўных хрысьціянаў на вякі вякоў.
Сьвятар: Усясьвятая Багародзіца, збаў нас.
Хор: Гонарам вышэйшую Хэрувімаў і без параўнаньня больш слаўную за Сэрафімаў, нявінна Бога—Слова нарадзіўшую, праўдзівую Багародзіцу — Цябе ўзьвялічваем.
Сьвятар: Слава Табе, Хрысьце Божа, надзея наша, слава Табе.
Хор: Слава Айцу, і Сыну, і Сьвятому Духу, цяпер і заўсёды, і на вякі вякоў. Амін.
Госпадзі, памілуй. (3)
Дабраслаў.
Сьвятар робіць водпуск: (Уваскросшы зь мёртвых)[5], Хрыстос, праўдзівы Бог наш, малітвамі Усячыстай Сваёй Маці, сьвятых, хвалебных і усяхвальных Апосталаў і сьвятых (імёны сьвятых храма і дня), сьвятых справядлівых богабацькоў Якіма і Ганны і усіх сьвятых, памілуе і выратуе нас, як Добры і Чалавекалюбца.
Хор: Вялікага уладыку і айца нашага (імя), сьвяцейшага патрыярха (тытул), і уладыку нашага прысьвятога (імя), мітрапаліта (альбо: архіяпіскапа, альбо: япіскапа, — назоў катэдры), богазахаваную краіну нашу Беларусь, настаяцеля, братоў і вернікаў сьвятога храма гэтага (альбо: ігумена з братамі сьвятога манастыра гэтага) і усіх праваслаўных хрысьціян, Гасподзь, захавай на шматлікія гады.
Пад Тваю міласьць прыбягаем, Багародзіца Дзева, не адкінь малітваў нашых у час скарбутны, але з бяды выратоўвай нас, адзіная чыстая і дабраслаўлёная. Усясьвятая Багародзіца, збаў нас.
У дні калі няма сьвята і ліцьця не правіцца, правіцца штодзённая вячэрня наступным чынам: Пасьля вялікае екценьні чарговая кафізма; пасьля кафізмы – малая екценьня. І наГоспадзе! Да Цябе заклікаю:вершыры.Сьвятло радаснае:і пракімен альбоАлілуя” (належнае згодна Статуту). Потым –Дай, Госпадзі:”, екценьняДапоўнім вячэрнюю малітву:”. Вяршыры на вяршоўны,  Сёньня адпускаеш:Трысьвяцьця;Ойча наш:”, трапары паводле Статуту. Пасьля гэтага – екценьняПамілуй нас, Божа:



[1] У Вялікі пост, калі прад Вячорняй адпраўляюцца Выяўленчыя, гэты выгалас не робіцца
[2] Згодна старажытнай беларускай традыцыі, псальма сьпяваецца як пададзена ніжэй
[3] Паводле старажытнай беларускай праваслаўнай традыцыі.
[4] Падаюцца прысьпевы да псальмаў 140, 141, 129 згодна старажытнае беларускае праваслаўнае традыцыі.
[5] У нядзелі

[1] У Вялікі пост, калі прад Вячорняй адпраўляюцца Выяўленчыя, гэты выгалас не робіцца

No comments:

Post a Comment

Note: Only a member of this blog may post a comment.