Monday, November 1, 2010

МАЛІТВЫ НА ВОЗЕРЫ (працяг 2)

сьвяціцель Мікалай Сэрбскі
21. Маці Боская, схавай мяне ад усіх, апрача Цябе
Маці Боская, прымі мяне ў славу Тваю. Бо слава сьвецкая, калі пацьмянее, не узгарыцца зноў. Карона, якой шлюбуюць людзі, заўсёды цярновы вянок для мудрага і штукарскі каўпак для вар'ята. Пакуль золата утоена ў зямлі, усё прагнуць і шукаюць яго. Калі ж увянчае галяву чалавечую, цямрэча зайздрасьці і злосьці азмрочвае бляск ягоны.
Зрабі мяне золатам, утоеным у найбольш каштоўнай рызьніцы Тваёй, каб ніхто, акрамя Цябе, не ведаў аб мне. Бо, пакуль Ты ведаеш мяне, я спазнаны; пакуль ведаюць аб мне толькі людзі, імя мне сумнеў.
Схавай мяне ад злых вачэй сьвету, бо бляднею ад іх. Захоўвай мяне, як таямніцу, аб якой зайздрасьць здагадацца не можа. Будзь мудрэй мяне і нікому не адкрывай мяне. Ты была маёй таямніцай каштоўнай; і адкрыў я Цябе сьвету, і сьвет назьдзекаваўся над мной. Бо зайздрасьць, калі не можа авалодаць, толькі на зьневажаньні здольная.
Сябры мае, што дае вам слава чалавечая, акрамя п'янства, якое з песьні пачынаецца, а канчаецца падзеньнем у бруд?
Сябры мае, вусны, сьпяваючыя вам хвалу, ведаюць і іншую песьню, якую пачуеце вы пазьней.
Пазьбягайце славы, якая нагадвае вежу, пабудаваную на сьпіне кіта, каб не сьмяяліся над вамі з берагу і сябры, і ворагі.
Пазьбягайце аднастайнай славы чалавечай: яна бясслаўная, бо абыякавая.
Калі слава ваша узнагарода ад людзей, значыць, вы найміты, атрымаўшыя плату сваю, і дзень заўтрашні можа выгнаць вас зь нівы.
Сапраўды, новы дзень не прызнае дамовы вашае зь днём мінуўшым. Кожны апрацоўвае новую ніву і зьбірае новы ураджай.
Калі слава ваша – плён моцы вашае, дні вашы будуць гнеў, а ночы – страх.
Калі слава ваша – плод мудрасьці вашае, выпусташыць слава мудрасьць і пакіне нерухомую.
Калі сябе славай узнагародзіце, будзеце пакараны небам за ілжу і злачынства.
Прыйдзіце са славай сваёй на могілкі і паглядзіце, ці пачнуць памёршыя праслаўляць вас.
Сапраўды, даўно бродзіце вы па могілкам і ад магіл рухомых славу прымаеце. Хто будзе праслаўляць вас, калі рухомыя магілы зробяцца нерухомымі.
Засмуткуеце вы ў іншым сьвеце, пачуўшы праўдзівае меркаваньне аб вас тых, хто на зямлі пеў вам славу.
Маці Боская, схавай мяне глыбока ад вачэй чалавечых і ад языкоў злых, туды, куды толькі Твае вока пранікае і дзе толькі Твае слова чуваць.
Малюся Табе, Прыгажосьць Неўвядальная!
 22. Гасподзь, прымі мяне ў мудрасьць Тваю
Сын Божы Адзінародны, прымі мяне ў мудрасьць Тваю. Ты ёсьць глава ўсім сынам чалавечым, іхні розум нябесны, асьвячэньне і радасьць.
Ты Той, Хто аднолькава дабро думае аб усіх людзях адна думка, адно сьвятло. Табою чалавек чалавека спазнае, Табою чалавек чалавеку прарочыць. Тваім голасам людзі адзін аднаго чуюць, Тваёй мовай разумеюць адзін аднаго. Сапраўды, Ты Усячалавек, бо усе людзі па прыродзе сваёй ў Табе і Ты ва усіх і ва усім. Ты ствараеш розум чалавечы, калі цень Твая руйнуе яго. Ты даў форму усяму і запячатаў усё Сваёй мудрасьцю. Ты з праху зямнога стварыў усе пасудзіны і напоўніў іх песьняй і радасьцю Сьвятой Адзінай Тройцы, але цень Твая ў кожную пасудзіну выпусьціла кроплю смутку, якой сумныя пішуць скаргі на Цябе.
Гасподзь міласьцівы, гуляючы ў абдымках Маці Сваёй, Духам Сьвятым ажыватворанай, выправі розум мой Сваім розумам і ачысьці яго сьвятлом Тваім ад думак сумных, ад змрочных прадчуваньняў, ад жаласных учынкаў, Гасподзь мой велічны.
Ты напаўняеш Сабой душу Маці Сваёй, улоньне Яе дзявоцкае; нічога больш не ўмяшчае душа Яе, толькі Цябе. Ты – сьвятло Яе і голас Яе; вочы Яе і песьня Яе.
Ты – слава Духа Сьвятога, Ягоная дзея і Ягоны плод, Ягонае захапленьне! Гасподзь велічны, гуляючы ў абдымках Маці Сваёй, Духам Сьвятым ажыватворанай!
Ты – адвага Сьвятой Тройцы, гераізм Яе і Яе гісторыя. Адважыўся Ты прамень траісты скіраваць у хаос і цемру, і паўстала сьвятло – цуд, на які вочы няздольныя намілавацца, вушам не наслухацца, Творца вачэй і вушэй.
І ўвесь гэты цуд толькі бляклая цень Твая, толькі памножанае і скажонае адлюстраваньне твару Твайго ў асколках мутнага люстэрка.
Сэрца мае прагне поўнага вобразу Твайго, Сын Божы. Бо горка быць часткай вобразу Твайго, што няўпэўнена вагаецца ў акіяне цемры.
Разбуры цеснату душы маёй, вызвалі яе, о бязьмежнасьць Боскасьці Трысьветлае.
Асьвяці розум мой, о сьвятло Анёлаў і тварэньняў зямных! Адкрый мне слова Твае, прамудрае Слова Боскае. Зрабі душу маю дзявоцкае, зрабіся вачамі і песьняй яе.
 23. Гасподзь, дапамажы мне, ды не замаруджу адчыніць браму Табе
Не выветраная кельля душы маёй, а Ты стукаесься ў дзьверы яе, Дух Сьвяты. Пачакай толькі імгненьне, выветру кельлю ад нячыстых духоў і адчыню Табе. Калі ж неадкладна адкрыю Табе, не увойдзеш Ты ў кельлю маю, поўную благіх пахаў, і адхілісься ад дзьвярэй маіх навекі. Пра адно толькі імгненьні прашу Цябе, Госьць мой дарагі.
Гора мне і ганьба! Якое доўгае імгненьне гэтае! Яшчэ трохі, і усё маё жыцьцё зямное зьмесьціцца ў яго. А Ты цярпліва чакаеш у дзьвярэй, прыслухоўваючыся да дыханьня майго.
Бессаромныя і дзёрзкія няпрошаныя госьці мае, якія запоўнілі кельлю маю. Ці ступлю да вакна, каб адкрыць яго, цягнуць за рукі назад. Ці рвануся да дзьвярэй, каб адчуць жыватворчую прысутнасьць Тваю, вяжуць мне ногі. Так прызвычаілі мяне да смуроду свайго, што уздрыгваю ад подыху сьвежасьці і трапячу ад навізны. Толькі б пасьпець мне адчыніць дзьверы Табе, Гасподзь!
Не! Нават коштам жыцьця свайго рабскага насьцеж я раскрою вокны кельлі, імем Усячыстае Дзевы Багародзіцы і Сына Яе выганю прэч гідкіх гаспадароў і тыранаў душы маёй. А калі увойдзеш Ты, Духам Сваім Жыватворчым, расою любові Тваёй ажывіш труп мой. О Дух мужнасьці і сілы, сьвежасьці ранішняй, цішыні вячэрняй! Ты лягчэй сну, хутчэй ветраку, празрысьцей росы, салодасьней голасу матчынага, ярчэй полымя, сьвяцей усіх ахвярнікаў, велізарней сусьвету, жывей жыцьця; Табе ушаноўваю і малюся: не пакінь мяне аднаго на абрывістым шляху да вечнай асалоды Усясьвятой Тройцы.
Дух палымяны, неаддзельны ад дзявоцтва вечнага, пратні душу маю, ачысьці, асьвяці яе, напоўні яе водарам ладану нябеснага, усяліся ў яе, зрабі нявестай Сваёй, каб зачала яна песьню мудрасьці Боскай, каб адчыніліся ў ёй вока вечнасьці.
Ты ня ведаючы сну і з першым праменьнем устаючы, навучы мяне дбаць няспынна і чакаць цярпліва.
24. Гасподзь, праліся ў душу маю
Ты, падліваючы сьвятога ялею Свайго ў зоркі і пажары бяздумныя пераўтвараючы ў кадзілы Славе Нябеснай, пралі сьвятога ялею Свайго і ў маю душу і пераўтвары пажар запалу майго у кадзіла нябёсам.
Ты, нячутна ходзячы па сенажацях квітнеючым і акрапляючы кветкі мілатой Сваёю, каб пакрыла яна кроў зямлі прыгажосьцю Боскае, абрасі мілатой і сенажаць душы маёй, каб не маглі сказаць пра яе: гледзіце, як працялася яна крывёй зямною, але каб сказалі: пагледзіце, як упрыгожана прыгажосьцю Боскае.
Ты, ва усялякі прах жыцьцё удыхаючы, удыхні жыцьцё ў прах цела майго, каб жыў я, услаўляючы справы Твае.
Ты, утаймоўваючы полымя і вецер і нячысьцікаў робячы рабамі Усявышняга, утаймуй гонар мой і ствары зь мяне слугу Усявышняму.
Ты, мілуючы зьвяроў лясных, і мяне памілуй, азьвярэлага ў няведаньні.
Табе, усякае насеньне жыцьця апладняючы, ва усякім улоньні жывучаму; Табе, у кожным яйку птушыным робячаму новы цуд жыцьця, прыношу малітву сваю: апладні ў мне нябачнае насеньне дабра і не пакідай яго, пакуль не узрасьце яно.
Дух усёмагутны, пячоры разбойнікаў прысутнасьцю Сваім ствараеш Ты прыстанкам небу, грозны сусьвет пераўтвараеш у храм Божы, пачуй малітву маю: сыдзі ў мяне і з прыгаршчы праху ствары тое, што Ты ведаеш і умееш.
25. Гасподзь, далучы мяне да памёршых
Душы нябожчыкаў, усхваляйце са мною Тройцу Нябесную. Чым заняты вы зараз? Адны у карчах страху удалечыні ад Бога, іншыя у радасным захапленьні ад блізкасьці Ягонай?
Пакінулі вы прах плоці сваёй – любімы клопат ваш: аб чым вам клапаціцца? Толькі аб галечы сваёй. Разумееце лі цяпер, што не цела душы, а душа давала пах целу вашаму?
Цяжка душы грэшнай застацца сам-насам з пахам сваім, калі не адкінуты ён целам, не раствораны іншымі пахамі. Ці вядома вам, што кола само не пакоціцца ў бруд, калі не накіруе яго вазьніца? Хіба не бачыце, што кола ў брудзе па волі вазьніцы? Кола атрымала плату сваю, і вазьніцу чакае адплата.
Грэшнікі, не імкніцеся назад у целы свае, каб пазьбегнуць благога паху, ад якога задыхаецеся: гэткія ж благія пахі прынесяце вы зь сабой і памножыце іх у новым целе.
Грэшнікі не імкніцеся павярнуцца ў целы свае, каб пазьбегнуць палячага полымя і дыму, які душыць вас! І полымя, і дым зь сабой вы носіце, і цела не выратавальнік, але ахвяра ваша.
Накіруеце усе жаданьні свае да вечнай некранутасьці Боскай, выганяючае усякі смурод, да Сына Боскага, што асьвячае полымем мудрасьці траістае, да Духа Сьвятога, падаючага сілы і адвагу узвысіцца да кругоў анёльскіх.
Душы чыстыя, духмяныя цудоўней усіх бальзамаў зямных, не аддаляйцеся ад нас, жыхароў зямных, што яшчэ імгненьнедругое будзем крочыць пакутніцкім шляхам вашым, перш чым зьвернемся ў прах. Чыстыя на зямлі будуць чыстыя і на нябёсах, і ў адной славе будуць знаходзіцца, пахнучы райскім водарам і убраныя ў некранутую беласьць.
Памножце любоў вашу да нас, узмацніце малітву за нас. Бо няма паміж намі іншай перашкоды, акрамя нямоглага цела нашага. Бо, хоць і апярэдзілі вы нас, а мы затрымаліся на шляху, шлях адзіны і град у канцы шляху адзін.
Душы праведныя, молімся і мы за вас Госпаду, ды палегчыць і паскорыць Ён прыход ваш да Яго. Хоць мы і слабей вас, молімся за вас. Молімся па любові да вас, якой гарыць сэрца наша, нібы малодшы і слабы яшчэ брат працягвае рукі свае, каб дапамагчы старэйшаму і моцнаму.
Бо гэтак жа як малодшыя і старэйшыя браты адно ў вачах любові, іх нарадзіўшай, гэтак жа мы і вы адно ў вачах прамудрай і усёмагутнай любові Бога Усявышняга.
Няма ліку вам, зграі душ, ад зямлі адлятаючыя, не разьлятайцеся і не палохайцеся, не аглядайцеся на халодную выспу зямнога жыцьця, да якога мы яшчэ прывязаны на нейкае імгненьне, пакуль не дагонім вас у палёце да сьветлых і цёплых межаў.
За усіх вас, грэшныя і праведныя, молімся мы, ні жывыя, ні мёртвыя, молімся Літасьці Нябеснае, ды не бянтэжцеся і не аглядайцеся назад, але усімі сіламі імкніцеся наперад, усё вышэй - да сьвятла і радасьці, сьвету і поўнасьці.
26. Гасподзь,  адзіны скарб мой, прымі мяне ў абдымкі Твае
Уздыміцеся ўсе тварэньні, паслужыце Богу Жывому, Які клапаціцца аб вас. Пакланіцеся і паслужыце Яму, бо ніхто больш міласэрна, чым Ён, не наведае вас ў гэтае юдолі страху і смутку.
Прыходзілі рабы і называліся гаспадарамі. Прыйшоў Гасподзь і зрабіўся слугой. Рабы, што назвалі сябе гаспадарамі, сьпяшаліся падпарадкаваць сябе ўсіх; Гасподзь, у вопратцы слугі прыйшоўшы, сьпяшаўся паслужыць усім.
Уздыміцеся, лілеі палявыя, і запахніце водарам, бо імя ваша ўзгадалі сьвятыя вусны Ягоныя.
Уздыміцеся, камяні, і пакланіцеся Яму, бо вас датыкаліся сьвятыя ступні Ягоныя.
Уздыміся пустэльня і абрадуйся, бо цябе Ён асьвяціў самымі доўгімі і шчырымі малітвамі.
Уздыміся пшаніца і гронка вінаградная, бо вас дабраславіў Ён больш усіх тварэньняў. Уздыміцеся і дабраславіце Яго.
Узрадуйцеся, рыбы, і праслаўце Госпада, бо Ён быў галодным і вы сілкавалі Яго.
Разгуляйцеся, вада і вецер, і паслужыце Яму, бо Ён вас ачышчаў і ўціхамірваў сілай Сваёй.
Уздыміся, смакоўніца, і апраніся ў шоўк, бо на табе пабачыў Ён грэшніка і выратаваў яго.
Узрадуйцеся, валы і авечкі, і напоўніцеся трапятаньнем, бо ў вашых старых ясьлях Ён нарадзіўся.
Засьпявайце, птушкі, бо вас ўзвысіў Ён, прывёўшы людзям у прыклад.
Разгуляйся, ялей, і разгарыся прад пасадам Ягоным, бо, табой памазаны, узрадаваўся Ён і выратаваў грэшніцу.
Уздыміся, церні і трысьцё, і засаромцеся, бо вы задалі Яму болю.
Уздыміся жалеза і дрэва, і пакайцеся, бо, хай па-за вольна, вы прынесьлі Яму пакуты крыжовыя.
Уздыміцеся, жыхары гарадоў, і зарыдайце, бо вы не паверылі Яму.
Уздыміцеся, старэйшыны народаў, і пасыпце попелам галовы вашы, бо вы асудзілі Яго.
Уздыміцеся, жабракі, і прыхіліцеся да Яго, бо Ён – багацьце ваше.
Уздыміцеся, цары, і складзіце кароны свае да ног Ягоных: Ён адзіны навучыць вас мудрасьці аб першынстве і старшынстве.
Уздыміцеся, грэшнікі, і заплачце прад Ім, бо толькі Ягоная рука не кідае ў вас камень.
Уздыміцеся, праведнікі, і ацьвярэзіцеся, бо найвялікі Праведнік пасьпяшаецца да вас.
Разгуляйцеся, зоркі, бо Сьвятланосец ваш ідзе ў госьці да вас.
Уздыміся, сусьвет, і засьпявай гімн Госпаду, бо Гасподзь Жывы, аб табе клопат маючы, усяліўся ў цябе.
27. Гасподзь, адкрый волю Сваю праз абвяшчальнікаў Тваіх
Птушкі Твае будзяць мяне на сьвітанку, плёск возера закалыхвае вечарам.
Не, не птушкі сьвітальныя будзяць мяне, і не возера вячэрняе закалыхвае мяне — Ты, Гасподзь, Якому усе галасы падуладныя.
Ты дараваў птушкам голас і возеру шэпт паўночны. Усякаму дыханьню дараваў Ты голас, ва усякае стварэньне склаў гук.
Атачоны я рознагалосьсем тварэньняў Тваіх, нібы вучань настаўнікамі шматлікімі, і услухоўваюся нястомна ў кожны голас ад узыходу да заходу.
Гасподзь, даруючы галасы, кажы больш зразумела праз абвяшчальнікаў Тваіх!
Сонца узьвяшчае мне аб зьзяньні аблічча Твайго, зоркі пра гармонію істоты Тваёй. Адной мовай кажа сонца, іншым кажуць зоркі, але усякае слова зыходзіць ад аднаго голасу Твайго голасу, Гасподзь: Ты прамовіў першае слова, якое затрымцела ў глухой цішыні і безаблічнасьці хаосу, і рассыпалася яно на мноства гукаў, нібы навальнічная хмара на дажджавыя кроплі.
Гасподзь, даруючы галасы, кажы больш зразумела праз абвяшчальнікаў Тваіх!
Адзін толькі усклік вырваўся з грудзей Боганявесты, калі убачыла Яна Сына Свайго, адзін гук, перапоўнены любові, якая не магла змаўчаць. І усклік Яе адклікаўся ў сэрцы Сына, і Дух Сьвяты рукой моцнае разьнёс яго водгук на любоў Маці па усіх абшарах зямных. Таму усе абшары напоўніліся галасамі Тваімі, песьня мая і любоў мая.
Гасподзь, даруючы галасы, кажы больш зразумела праз абвяшчальнікаў Тваіх!
Таму і казаў Ты апавяданьнямі, Сын Божы, тлумачачы усё выкладзенае ў апавяданьнях аб Богу Усявышнім. Словам Ты вылечваў і жывіў, бо ведаў Ты таямніцу любові. А таямніца любові у таямніцы слова. Праз усё створанае, нібы скрозь тонкія агністыя жалейкі, ліліся словы, а праз словы Любоў Нябесная.
Гасподзь, даруючы галасы, кажы больш зразумела праз абвяшчальнікаў Тваіх!
28. Гасподзь, толькі Табой сілкую душу маю
Нямым і бездапаможным пачуваюся, Гасподзь, прыгажосьць мая, калі спрабую выказаць поўнасьць і нязьменнасьць Тваю. Таму зьвяртаюся да сусьвету: устань на калены са мною і кажы замест мяне, нямога і бездапаможнага.
Табе узводжу алтары каменныя, о Камень краевугольны спадзяваньня майго. Але ганарлівыя сыны сьвету, сябе лічачы бліжэй да Цябе, чым сьвятыя Твае, зьдзекуюцца над мной: глядзі, вось бязбожнік, не Богу камяням пакланяецца!
Не каменю я пакланяюся, але камень стварыўшаму Богу Жывому! Бо і камень ад Госпада аддаліўся і ў выратаваньні мае патрэбу. Грэх зрабіў мяне перад тварам неба больш нячыстым, чым камень той. Хай і камень выратуецца са мною і, як увасабленьне сталасьці, хай дапаможа бездапаможным словам маім выказаць сталасьць праўды Боскае. Таму абдымаю я камень, нібы субрата ў пагібелі, субрата ў малітве і выратаваньні.
Распальваю ялей і воск на алтарах каменных Табе, Сьвятло Незгасальнае. А ганарліўцы напышліва усклікаюць: вось, муж забабонны, невядома яму, што Бог ёсьць Дух!
Ведае слуга Твой, Госпадзі, што Ты Дух, ведае і літасьць Тваю да усякага цела. Калі бачу бляск ялею і адчуваю духмянасьць воску, кажу сабе: чым ты лепш ялею і воску? Падобна сонцу паўдзённаму, сьвечка і ялей, што запальваюцца апоўначы, ясьней цябе распавядаюць пра сьвятло Госпада. Хай яны будуць табе памагатымі ў малітве, субратамі ў малітве і выратаваньні.
Упрыгожваю алтар Твой абразамі драўлянымі, крыжамі залатымі, рапідамі срэбнымі, пакровамі шаўковымі, кнігамі сьвятымі ў вокладках скураных. І кладу паклоны зямныя прад алтарамі Тваімі. А ганарлівыя насьмешнікі мае усе сьмяюцца: вось ідалапаклоньнік, ушаноўвае рэчы бязмоўныя!
А Табе вядома, адзіны Божа мой, што Табе толькі ушаноўваю. Але, каб гонар не авалодаў сэрцам маім і не пашкодзіў выратаваньню, заклікаю дрэвы і траву, птушак і зьвярэй, ды лямантуюць яны да Цябе са мной разам, кожны сваёй мовай. Бо усякае тварэньне мае патрэбу ў выратаваньні і усё павінны узьнесьці малітву з чалавекам, падставай граху і падставай выратаваньня.
Асьвячаю хлеб і віно на алтары Тваім і сілкую імі душу сваю. Хай зьдзекуюцца ганарлівыя да канца часоў, не пасаромеюся я жаданьня свайго сілкавацца Табой, Хлеб Жыватворчы мой.
Пакланяюся алтару каменнаму, каб навучыцца мне бачыць увесь сусьвет алтаром Бога Усявышняга.
Сілкуюся асьвячонымі на алтары Тваім хлебам і віном, каб навучыцца мне бачыць ва усім, што смакую, Тваё сьвятое Цела і сьвятую Кроў Тваю.
Малюся з усімі стварэньнямі Тваімі і за стварэньня усе, каб навучыцца мне пакоры прад Табою, каб здолець выказаць усю таямніцу маёй любові да Цябе, Любоў усёабдымная.
29. Гасподзь, у пакаяньні прымі мяне
За усе грахі чалавечыя каюся прад Табою, Гасподзь шматміласьцівы. Паглядзі, насеньне усіх грахоў у крыві маёй! Стараннасьцю сваёй і літасьцю Тваёю, сну не ведаючы, выкараняю злое насеньне гэта. Каб не пустазельля, а пшаніцу прыносіла ніва Гасподняя.
Каюся за усіх абцяжараных, зьнемагаючых пад цяжарам цяжару свайго і не умеючых прынесьці клопаты свае Табе. Нямогламу чалавеку і малы цяжар невыносны, для Цябе ж горы бед нібы камяк сьнегу, кінуты ў печку распаленую.
Каюся за усіх хворых, бо хвароба плод граху. Зь душы, вычышчанай пакаяньнем, разам з грахом і хвароба зьнікае, і Ты ў яе усяляесься, здароўе вечнае.
Каюся за ўсіх няверуючых, якія ад няверы сваёй абцяжарваюць сябе і блізкіх хваробамі і клопатамі.
За ўсіх ганячых Цябе каюся; не ведаюць яны, што ганяць Гаспадара, які сілкуе і апранае іх.
Каюся за усіх чалавеказабойцаў, якія адымаюць чужыя жыцьці дзеля захаваньня сваёй. Прабач ім, Шматміласьцявы, бо не ведаюць, што дзеюць. Не ведаюць яны, што адно жыцьцё і адзін чалавек у сусьвеце. Вось і рэжуць яны палову сэрца, каб іншую захаваць. Ах, як мёртвыя тыя, хто адразае палову сэрца дзеля сябе!
За клятвапарушальнікаў каюся, бо яны ёсьць самазабойцы.
За ўсіх рабуючых братоў сваіх і зьбіраючых багацьце бессэнсоўнае плачу і смуткую, бо пахавалі яны душу сваю і не маюць, з чым паўстаць прад тварам Божым.
Усіх ганарлівых і напышлівых аплакваю, бо прад Табой яны – жабракі зь торбай пустой.
Каюся за усіх пралюбадзеяў, бо здрадзілі яны давер Духа Сьвятога, іх абраўшага дзеля тварэньня жыцьця. Яны ж служэньне жыцьцю зьвярнулі ў разбурэньне ягонае.
За усіх шматслоўных каюся, Госпадзі, бо дарунак Твой – дарунак слова – ператварылі яны ў пясок, нічога не каштуючы.
За усіх разбуральнікаў дамоў і міру блізкіх сваіх каюся і смуткую, бо праклён наклікаюць на сябе і народ свой.
За усе вусны хлусьлівыя, за усе вочы падмануўшыя, за усе сэрцы гняўлівыя, за усе чэравы ненаедныя, за усе думкі зламысныя, за усякую волю злую, за усе намеры ліхія, за усе успаміны лютыя каюся, плачу і смуткую.
За усю гісторыю роду чалавечага ад Адама і да мяне, грэшнага, каюся, бо уся гісторыя - у крыві маёй. Бо я ў Адаме і Адам у мне.
За усіх вялікіх і малых, што не трапечуць прад веліччу Тваім, плачу і лямантую: Уладыка, вялікі і шматлікі ў міласьці, памілуй і выратуй мяне!
30. Гасподзь, адзіны ўспамін мой
Пазбаў мяне, Госпадзі, ад усіх успамінаў, ад усіх, акрамя аднаго. Бо ад успамінаў раблюся старым і нямоглым. Успаміны забіваюць маё сёньня. Яны душаць мой дзень сёньняшні днём мінулым і паслабляюць надзею маю на будучыню, легіёны успамінаў шэпчуць мне на вуха: будзе толькі тое, што было.
А я не жадаю, каб было толькі тое, што ужо было. Я не жадаю, і Ты, Гасподзь, не жадаеш, каб будучыня была паўторам мінулага. Хай будзе небывалае, будзе тое, чаго сьвятло не бачыла яшчэ. Занадта каштоўнае сонца, каб асьвятляць бясконцыя паўторы.
Пракладзеныя дарогі спакушаюць падарожніка. Доўга зямное хадзіла па зямлі. Надакучылі зямлі хадакі, з роду ў род, ва усе часы адны і тыя ж. Пазбаў мяне, Гасподзь, ад усіх успамінаў, ад усіх, акрамя аднаго.
Успамін адзіны захавай і асьвяжы ў мне. Захавай і асьвяжы ў сэрца маім успамін пра тую славу, у якой я хадзіў, калі быў з Табою і ў Табе, перш часу і зману ягонага.
Калі і я быў суразьмерна траісты ў сьвятой еднасьці, падобна Табе ў вечнасьці.
Калі і мая душа была ў згодзе з розумам і жыцьцём.
Калі і мая душа была дзявоцкім улоньнем, розум мой – дзявоцкай мудрасьцю, а жыцьцё – духоўнае сілай і сьвятасьцю.
Калі і я быў сьвятло, і не было цемры ва мне.
Калі я быў асалода і мір, і не было ва мне пакуты сумневаў.
Калі я ведаў Цябе, як і Ты ведаеш мяне, і не быў зьмяшаны зь цемрай.
Калі і я не меў ні межаў, ні блізкага, ні падзелу на “я” і “ты”.
Гэты ўспамін не адымай ад мяне, абнаві яго, Ойча мой.
Хоць адчыняе ён бездань, па дну якой я крочу, зьнішчаны і зьняважаны.
Хоць і разьвітае мяне ён зь сябрамі і радасьцямі зямнымі. І зьнішчае ўсе перапоны паміж Учора, Сёньня і Заўтра.
Хоць адлучае мяне ад самога сябе і робіць вар’ятам у вачах спадарожнікаў маіх.
Сапраўды, нядобра мне ні з кім, апрача Цябе, нядобры ніводны ўспамін, апрача ўспаміну аб Табе.
Міласьцівы Ойча мой, пазбаў мяне ад усіх успамінаў, апрача аднаго.

No comments:

Post a Comment

Note: Only a member of this blog may post a comment.