архіяпіскап Лука (Война–Ясянецкі)
Чулі вы цяпер у Эвангельскім чытаньні вялікія словы Хрыстовы, зьвернутыя да вучняў Ягоным, апосталам сьвятым: “Хто слухае вас, Мяне слухае, і хто вас цураецца, Мяне цураецца; а хто цураецца Мяне, цураецца Таго, хто паслаў Мяне.” (Лк. 10:16)
О як гэта страшна!
Калі не слухаем сьвятых апосталаў, калі не лічым іх сьвяцільнікамі свайго жыцьця, тое гэта значыць, што адпачываем і Госпада Ісуса Хрыста і Адвечнага Айца Ягонага.
А калі так, калі такія сьвятыя і вялікія сьвятыя апосталы, калі ў сьвятых эвангелістаў ёсьць, апроч агульных усім апосталам найвялікіх заслуг, яшчэ бязьмерная заслуга напісаньня Боскага Эвангельля, то асаблівую пашану павінна аддаваць ім, любіць іх усёй душой, бо ім сказаў Хрыстос, што яны сябры Ягоныя, сказаў ім, што ў будучыні усьсядуць яны на дванаццаці пасадах і будуць судзіць разам зь Ім увесь сусьвет.
А сьвяты апостал кажа пра тое ж, яшчэ распаўсюджваючы гэтыя словы і пытаючы нас:
“Хіба не ведаеце, што сьвятыя будуць судзіць сусьвет?”
Вось хто такія сьвятыя, тыя сьвятыя, імёны якіх кожны зь нас носіць.
Іх павінны мы слухаць, яны павінны быць для нас узорам і прыкладам усіх дзеяньняў нашых, усіх слоў, усіх намераў. Яны зьзяюць, як зоркі, на царкоўным небасхіле. Яны уяўляюць нам такія прыклады, якія не бачны ў жыцьці зямным, бо шмат благога, шмат ілжывага бачна тут на зямлі.
А ў іх, у сьвятых Божых, павінны мы вучыцца усякай хрысьціянскай дасканаласьці. Яны павінны быць для нас даведнікамі ў жыцьці нашым. Так хіба ж не павінны мы усім сэрцам любіць і шанаваць іх, як нябесных заступнікаў? Хіба не павінны маліць іх пра дапамогу нам зь вышыні, зь нябёсаў?
Мы, праваслаўныя, так і паступаем, а адшчапенцы царквы, сэктанты, кажуць вам, што бессэнсоўна маліцца сьвятым: яны адпрэчваюць самае шанаваньне сьвятых, яны адпрэчваюць усякія малітвы пра іх нябеснае заступніцтва за нас, адпрэчваюць малітоўны зварот да іх.
Яны кажуць, што адзіны Малітоўнік прад Богам ёсьць чалавек Ісус Хрыстос.
О, вядома, гэта адзіны праўдзівы Малітоўнік, той Малітоўнік, Які ў Бога Айца Свайго выпрасіў усяму чалавецтву прабачэньне грахоў, які нам паказаў шлях і сродкі выратаваньня.
Вядома, зь Яго хадайніцтвам не можа параўнацца ніякае іншае хадайніцтва, нават хадайніцтва Яго Усячыстае Маці, якое такое бязьмерна моцнае.
Але ці значыць гэта, што гэтыя меней моцныя, чым хадайніцтва Самага Хрыста, хадайніцтвы сьвятых павінны мы адпрэчваць, як адпрэчваюць сэктанты?
О не, О не!
Не будзем адпрэчваць, бо маем велізарную колькасьць сьведчаньняў пра тое, што сьвятыя, адышоўшыя ад жыцьця зямнога, знаходзячыся ў нябеснай славе, не пакідаюць ніколі апекі сваёй аб сьвеце, асабліва аб тых, хто быў бліжэй усіх ім пры жыцьці іхнім.
Не хапіла б часу распавесьці пра усіх дзівосныя зьявы і хадайніцтвах вялікага Цудатворцы Мікалая Мірлікійскага. Пра іх не буду казаць, бо казаў не раз у дзень ягонай сьвятой памяці.
Скажу як вялебныя айцы Салавецкія Зосіма і Савацій мелі сталую апеку па сьмерці сваёй аб манастыры Салавецкім і усіх насельніках ягоных.
У іх жыцьцях мноства праўдзівых, несумнеўных паданьняў пра тое, як яны шмат, шмат разоў зьяўляліся гінуўшым у моры манахам і сьвецкім вернікам і ратавалі іх.
Асабліва дзіўнае адно паданьне.
Плылі нейкія людзі і патрапілі ў жорсткую буру; ужо страцілі надзею ў выратаваньні сваім, зусім зьнемагалі, вычэрпваючы ваду з карабля, які залівала хвалямі.
Зьнямогшыся, двое зь іх задрамалі і убачылі абодва вялікіх вялебных Зосіму і Савація, якія стаялі на караблі іх. І сказаў Савацій Зосіме: “Загадай рулявому накіраваць карабель носам, супраць ветру”.
А іншы, заснуўшы лёгкім сном, бачыў таксама Зосіму і Савація, зь якіх адзін казаў іншаму: “Брат, ты пасьцеражы карабель, а мне трэба ў Салоўкі да абедні”.
І пасьцярог Зосіма карабель, і аціхла бура, і выратаваны былі гінуўшыя ў моры.
Вялебны Зосіма шмат разоў зьяўляўся наяве днём у царкве Саловецкае молячымся; ён зьяўляўся ў шэрагах манахаў. А аднойчы, зьявіўшыся так, сказаў ён Герасіму, свайму вучню: “Ідзі, прычасьціся”, – і зь ім падышоў да Сьвятой чары, і стаяў увесь час, пакуль прычашчаліся манахі, а потым зрабіся нябачны.
Два манаха Саловецкія былі пасланы на далёкую выспу, на якой былі склады харчоў. Іх занесла ветрам за 60 вёрст ад манастыру, і прысталі яны да малой выспы. Калі падплывалі да гэтай выспы, убачылі два слупа агністых над малой хаткай, якая стаяла на высьпе. Манахі прысталі да выспы, увайшлі ў хатку і убачылі ў ёй двух няшчасных, ледзь-ледзь жывых людзей, голых і галодных.
Тыя спыталі: “Хто вы? Вы адкуль? Ці не вас паслалі старцы, якія часта прыходзілі да нас? Вось і сёньня былі яны тут, і кожны раз, калі яны прыходзілі, пераставалі мы адчуваць голад і холад і слабелі болі нашы. Сказалі яны нам і свае імёны – Зосіма і Савацій – сказалі, што сёньня будзе наша збавеньне”.
І па слове вялебных бураю засьпетыя былі выратаваны і адвезены ў манастыр.
Ну што ж, калі такія выявілі клопаты Зосіма і Савацій аб манастыры Саловецкім, аб няшчасных, якія цярпелі крушэньне ў Белым моры, няўжо сьмеем мы адмаўляць, што сьвятыя маюць апеку аб нас, жывучых у сьвеце?
Няўжо не павінны мы рупліва маліцца нашым нябесным заступнікам?
Каго, каго, калі не сьвятога і усяпраслаўленага апостала Луку, імя якога я, няварты, маю вялікае шчасьце насіць, каго магу я больш шанаваць, да каго зьвяртацца з гарачай, сталай, настойлівай малітвай, калі не да яго?!
О да, да яго!
І усё вы ў гэтым бярыце прыклад зь мяне. У кожнага зь вас ёсьць нябесны заступнік ці заступніца, імя якіх вы носіце. Майце гарачую любоў да нябесных заступнікаў вашых.
Просіце ў іх заўсёды заступніцтва за вас, грэшных, зьнемагаючых у пакутах, – прад Богам.
Зьвяртайцеся, як заўсёды звыклі гэтае рабіць, да заступніцтва Усячыстае Багародзіцы, але не забывайце прасіць таксама заступніцтва і ў вашых нябесных заступнікаў – і добра вам будзе.
Заступнікі нашы нябесныя моляцца пра нас увесь час, гэтаму было доказам тое, што адбылося ў Тамбове з тамтэйшым сьвяціцелем Піцірымам, якія насілі ў сьвету імя ў гонар Пракопа Декапаліта.
Ужо быўшы япіскапам, сьвц. Піцірым, працягваючы любіць яго, працягваў маліцца штодня і рупліва свайму нябеснаму заступніку сьвятому Пракопу. І вось аднойчы наяве паўстаў яму Пракоп Декапаліт, дабраславіў яго і сказаў: “Піцірым, не сумнявайся, што заўсёды чую твае малітвы і заўсёды малюся Богу аб табе”.
Сьвяты Піцірым загадаў мастаку намаляваць гэту зьяву яму звышгоднага Пракопа Декапаліта.
І ў катэдральным саборы Тамбову захоўваецца гэты цудоўны абраз, якая паказвае укленчанага сьвяціцеля Піцірыма і дабраслаўляючага яго Пракопа Декапаліта.
Схілім жа і мы усе калены свае прад нябеснымі заступнікамі нашымі, і тады атрымаем ад іх дабраслаўленьне імем Божым.
Амін.
31 кастрычніка 1951 г.
No comments:
Post a Comment
Note: Only a member of this blog may post a comment.