Friday, July 2, 2010

ЯК ПАТРЭБНА ВЫПРАЎЛЯЦЦА Ў ШЛЯХ

(памяць звышгоднага айца нашага Яна самотніка)

пратаярэй Віктар Гур’яў

Шматлікія хрысьціяне маюць цудоўны звычай, выпраўляючыся ў шлях, старана маліць Бога і Ягоных сьвятых і даручаць лёс сваіх родных на час сваёй адсутнасьці і свае ўласны лёс у вандроўцы таксама ахове Госпада і Ягоных сьвятых. Але гэты звычай не шматлікім, а ўсім нам усім неабходна выконваць. Бо хто ж на самой справе найбольш надзейная абарона нам, як не Гасподзь? І якія ж могуць быць лепшыя ахоўнікі нашы ў вандраваньнях, як не Ягоныя сьвятыя? Ведайце, браты, што і Гасподзь, і сьвятыя дагаджальнікі сапраўды ахоўваюць у вандраваньнях тых, якія прад выпраўленьнем у шлях просяць у іх дапамогі і малітву ад дапамозе заўсёды прымаюць зь добрай воляй.

Звышгодны айцец наш Ян, што называецца самотнік, меў у сябе у пячоры абраз Усясьвятой Багародзіцы зь Адвечным Немаўлём на руках. Патрэбна заўважыць, што Ян меў звычай шмат вандраваць дзеля пакланеньня па розным сьвятым месцам. Так, ён хадзіў у Ерусалім, на Сінайскую гару, да мошчаў сьвятых мучанікаў і іншых сьвятых. Калі ж ён выпраўляўся ў шлях, заўсёды ўставаў на малітву і прасіў Бога, каб кіраваў ягонай вандроўкай. А потым ён уставаў прад іконай Боскай Маці і казаў: “паколькі ў далёкі шлях жадаю выправіцца і сыходжу на доўгі час. То Цябе прашу быць маёй спадарожніцай і Тваёй дапамогі прашу”. І, памаліўшыся так, звышгодны сыходзіў, куды жадаў, і праводзіў у вандраваньнях: калі месяц, калі два, калі тры, а калі пяць і шэсьць, і шлях яго заўсёды быў удалы. Што малітва аб дараваньні яму дапамогі была прыемна Богу і Ўсясьвятой Багародзіцы, бачына яшчэ і зь цудоўнага знаку. Сьвяты прад выпраўленьнем заўсёды ў кельлі запальваў лямпаду прад іконай, і гэтая лямпада не згасала ўвесь час ягонай адсутнасьці, і, павяртаючыся, ён заўсёды знаходзіў яе гарэўшай.

Такім чынам, браты, калі маеце задум куды выправіцца, то раней і больш за ўсё зьвярніцеся да Бога і сьвятых Ягоных зь малітвай: і сябе прасіце ў іх дапамогі і абароны, і дамашніх сваіх даручыце іх дапамозе і абароне, і ўсё будзе добра. Бо з Госпадам у вандраваньні нават і пасярод цені сьмяротнай крочыць бясьпечна. “Калі я пайду, – кажа Давыд, – далінай сьмяротнага ценю не ўбаюся ліха, бо Ты са мною” (Пс. 22:4). А што сьвятыя не адмовяцца таксама дапамагчы нам ў вандраваньні, калі іх аб гэтым папросім, гэта магчыма зразумець з таго, што яны самі па сябе ведаюць аб неабходнасьці ў вандраваньнях вышэйшае дапамогі дзеля чалавека, бо самі вандравалі ў пустэльнях, і ў гарах, і ў пячорах і цясьнінах зямных (Жыд. 11:38). Амін.


No comments:

Post a Comment

Note: Only a member of this blog may post a comment.