Friday, July 2, 2010

ПАЧАТКОЎЦУ Ў ВЕРЫ, АБ ВЯРТАНЬНІ ДА ВЕРЫ

сьвяціцель Мікалай Сэрбскі (Веліміравіч)

Нібы вандроўца, які вяртаецца дадому зь далёкіх чужых краін, вяртаецеся Вы цяпер зь ледзяных межаў няверы да цёплага вагню веры нашых айцоў і дзядоў. Цяжкасьці, зь якімі Вы пры гэтым сутыкаецеся, добра вядомыя Царкве. Бо Царква мае вялікі досьвед у тым, што бывае зь людзьмі, калі яны адпадаюць ад веры і калі зноў вяртаюцца да яе. У першым выпадку нячысьцікі тураць іх усё далей, а ў другім заступаюць ім шлях назад, выкарыстоўваючы ўсе свае падкопы. Так і зь Вамі: то кідаюць Вас у адчай, то вабяць спакусамі цялеснага шляху, па якім Вы каціліся ў прорву, то падштурхоўваюць Вашых былых спадарожнікаў высьмейваць Вас, то нагадваюць Вам аб вядомых бязбожніках, якія “карыстаюцца павагай” у людзей.

Вы павінны змагацца зь нябачнымі ворагамі. Вы іх абавязкова пераможаце, калі не страціце з поля зору аблічча Хрыста, свайго найвялікшага Дабрадзея. Ён адзін быў адзіна дасканалым Чалавекам, Які жыл на зямлі, з тых часоў як на зямлі зьявіліся людзі. Набліжайцеся да Яго, моліцеся Яму, пераймайце Яму. Глядзіце на Яго, як нараджаецца Ён у пячоры дзеля Вас. Глядзіце, як працуе і прымяншаецца дзеля Вас. Глядзіце, як вылечвае хваробы цела — сымбаль Вашых духоўных хвароб. Глядзіце на Яго, на Крыжы раскрыжаванага — за Вас. Глядзіце, як Ён у славе нябеснай глядзіць на Вас, Ён, уваскросшы і узьнесены. Усюды сустракайцеся зь Яго поглядам, і ачышчальны сорам авалодае Вашай душой, сорам за тое, што былі так далёка ад Яго і супраць Яго. Крыкніце нячысьцікам, ілгаўшымі і спакушаўшымі Вас: а вы што зрабілі для мяне?

Кажаце, што атрымліваеце асалоду ад чытаньнем Сьвятога Пісаньня і што усе астатнія кнігі сталі сумныя і агідныя, Вы не можаце браць іх у рукі. Так звычайна бывае зь духоўна моцна галоднымі людзьмі: яны не могуць насыціцца словам Божым пасьля хваравітага паглынаньня чалавечых слоў. Але, кажаце, Вам пакуль не даецца малітва. Прыйдзе і яна, не сумнявайцеся.

Калі разгарыцца ў сэрца любоў да Любячага Вас, Вы пачнеце прагна шукаць любых зносін зь Ім. А цяпер практыкуйцеся ў кароткай малітве, скажам: “Сьвяты Божа”, “Усясьвятая Тройца”, “Ойча наш” або “Багародзіцы Дзева”. Паўтарайце гэтую малітву пяцікратна на працягу дня, зрабіце гэта правілам і, жадаеце або не жадаеце, не адыходзьце ад яго. Бо чытаньне Сьвятога Пісаньня дае сьвятло, а малітва — цеплыня. Далучыце да іх міласьціну, хай невялікую, хай не для шматлікіх. Міласьціна, разам са сьвятлом Пісаньні і цеплынёй малітвы, дзейнічае на душу, як духоўная вільгаць, і душа пачынае узрастаць, пашырацца, паглыбляцца і прыносіць добры плён. Так вернецца Ваша душа ў духоўна здаровы, нармалёвы стан і будзе як дрэва добрае. А усякае добрае дрэва прыносіць, па словах Бясхібнага, плады добрыя.

Мір Вам і радасьць ад Хрыста Бога.


No comments:

Post a Comment

Note: Only a member of this blog may post a comment.