Sunday, June 6, 2010

ПАСАДНАЕ СЬВЯТА Ў БЕЛАРУСКАЕ ПРАВАСЛАЎНАЕ ГРАМАДЗЕ ЧАРНАЎЦОЎ (УКРАІНА)

Уладзімір Дзімух

Працай некалькіх праваслаўных беларусаў Чарнаўцоў паўстала ў сакавіку 2009 г. невялікая праваслаўная беларуская грамада сьвятой Еўфрасіньні Полацкай, а неўзабаве, у чэрвені 2009 г., мітрапаліт БАПЦ Ёван (Пуріц) прыняў нас пад свой амафор. З гэтага часу пачалося нашае малітоўна–еўхарыстачнае жыцьцё.

23 чэрвеня 2010 г. мы сьвяткавалі першае пасаднае сьвята нашае парафіі – дзень памяці сьвятой Еўфрасіньні Полацкай, асьветніцы Беларусі. На вялікі жаль, пакуль мы ня маем сваёй царквы і прымушаны арэндаваць храм дзеля адпраўленьня богаслужбы, але гэта аніяк не сапсавала нашае сьвята!

На запрашэньня грамады, узначаліў архірэйскую Літургію Старшыня сьвяцейшага архірэйскага сыноду БАПЦ, мітрапаліт Ёван. Пасьля заканчэньня Сьвятой Літургіі быў прачытаны акафіст сьв. Еўфрасіньні Полацкай, а ў вечары адбыўся малебен за беларускі народ да вялікай беларускай сьвятой.

23 чэрвеня 2010 л.Б.


No comments:

Post a Comment

Note: Only a member of this blog may post a comment.