Sunday, January 3, 2010

ВОБРАЗ ХРЫСТА (працяг)

Калі праведнасьць ваша не пераважыць праведнасьці кніжнікаў і фарысэяў, дык ня ўвойдзеце вы ў Царства Нябеснае.

(Мц. 5:20)

Царства Нябеснае ёсьць той вялікі і каштоўны скарб, аб якім узьвяшчаецца нам у Эвангельлі. Але толькі адны дасканалыя праведнікі маюць у ім частку. “Будзьце сьвятыя, таму што Я сьвяты” — сказаў Госпад. Такім чынам, правяднасьць, адчыніўшая нам дзьверы ў гэтае дабрадзейнае Царства Боскае, павінна суцэльна адпавядаць сьвятасьці Боскай. Яна павінна быць дасканалай і, такім чынам, павінна пераўзыходзіць праведнасьць кніжнікаў і фарысэяў. Па словах Хрыста, іх праведнасьць недастатковая для Царства Нябеснага: яны, дзеючы справы закона па літары яго, не хадзілі перад Богам у той праўдзівай, дасканалай любові, якой патрабуе Царства Боскае; такая хада магчыма толькі пры дзеяньні мілаты, падараванай нам у Хрысьце.

Закон дадзены праз Майсея, а мілата і праўда сталіся празь Ісуса Хрыста.” (Ян. 1:17) Закон Майсея, як закон напісаны, ёсьць справа недасканалае, адкрыцьцё недастатковае. Сьвятло яго, не перастаючы быць сьвятлом, саступае, аднак, сьвятлу, якое адкрылася нам ва увасобленым Слове, у Богачалавеку Ісусе Хрысьце, Які ёсьць поўнасьць адкрыцьця Боскага, Слова, што зьмяшчае ў Сабе усё словы Божы. Зь Ім спыняецца усё недасканалае, усё недастатковае. “Не забівай”, — кажа закон, але той яшчэ далёка не сьвяты і не зьдзейсьнены, хто па літары не парушае гэтую запаведзь. Хто толькі настолькі любіць брата свайго, што не забівае яго, таго любоў недастатковая для Царства Нябеснага. Госпад як бы кажа гэтым: ты добра робіш, што не забіваеш брата свайго, бо гэта запаведзь Боская; але ты гэтым не дасягаеш таго, чаго патрабуе закон любові; для уступа ў больш цесныя зносіны з Богам неабходная дасканалая сьвятасьць. Неабходна не толькі не забіваць брата свайго, але і не гневацца на яго дарма; не толькі не зьдзяйсьняць граху на справе, але і ў думках.


No comments:

Post a Comment

Note: Only a member of this blog may post a comment.