Monday, January 4, 2010

АЖЫВІ МЯНЕ, ГОСПАДЗІ…

“І нябёсы над ім капаюць расою.”

(Др.Зак. 33:28)

Дзеяньне Духа Сьвятога на чалавечую душу падобна дзеяньню расы арашаючай, асьвяжаючай царства прыроды. Як усе мы патрабуем гэтага дабратворнага уплыву! Без мілаты Духа Сьвятога душа наша не што іншае, як зямля сухая, як зьвяўшая, гінуўшая расьліна. Яна абнаўляецца, асьвяжаецца гэтай дабрадатнае расой, пасланай Богам.

Дух Божы дае нам жыцьцё і усё тое, што жыцьцё зь сабою прыносіць. Адораныя дарункамі Духа Сьвятога, мы пачуваемся шчасьлівымі, добрымі, моцнымі, і ў нас ні ў чым няма нястачы. Але без гэтага сьвятога дарунка мы нямоглыя. Малітва наша застаецца сухою, чытаньне слова Боскага не прыносіць нам карысьці, словы жыцьця ператвараюцца для нас у мёртвую літару, наша дзейнасьць нас не задавальняе, у душы нашай няма жыцьця духоўнага.

Якое гэтае цудоўнае абяцаньне: “Нябёсы Яго падаюць расу” — гэтыя словы даюць нам упэўненасьць у тым, што Госпад нас не пакіне. Гарачы вецер сумневу і спакусы, гатовы асмаліць,адышоўшых ад Госпада, будзе адкінуты выратавальным дзеяньнем дабратворнай расы. Дух Божы пераможа ў нашым сэрцы дух злосьці, Ён зьменіць усё наша жыцьцё, Ён адкрые наш розум да уразуменьня слова Боскага і цудоўным Сваім сьвятлом асьвяціць атачыўшую нас цямрэчу.

Госпадзі, Ты, Які насычае зямлю жыватворнай вільгацьцю, Ты, Які шкадуеш бязмоўныя расьліны, зьлітуйся і над маёй душой,што ў муках знаходзіцца, ажыві мяне, Госпадзі, Духам Тваім Сьвятым, пашлі мне дабратворную расу Тваёй любові, здаволь смагу душы маёй і не дай мне загінуць!


No comments:

Post a Comment

Note: Only a member of this blog may post a comment.