Saturday, December 19, 2009

Старажытны канон сьвяціцелю Мікалаю Цудатворцы (XV ст.)

Песьня 1.

Ірмас: У глыбінях патапіў у старажытнасьці усё усяўзброенае войска фараона, увасобіўшыся Слова хутка грахі прабачае. Усяслаўны Госпад, які праславіўся.

Прысьпеў: Сьвяціцель Мікалай, малі Бога аб нас. (Паклон)

Вянцаносец Пасаду Хрыста, усямудры Мікола, прадстоячы зь анёльскімі чынамі, падай нам асьвету, асьвятляючы душаў нашых цемру, бо усяслаўлю радуючыся тваю усядабрадзейную памяць.

Прысьпеў: Сьвяціцель Хрыстовы Мікалай, малі Бога аб нас.

Венцаносец Пасаду Хрыста, усямудры Мікола, прадстоячы зь анёльскімі чынамі, падай нам асьвету, асьвятляючы душаў нашых цемру, бо ўсяслаўлю радуючыся тваю ўсядабрадзейную памяць.

Слава Айцу, і Сыну, і Сьвятому Духу.

Усяславім усе Госпада, бо Таго усяславім, хто цябе прыстанкам верным зрабіў, нападаў і бедаў пазбаўляючы, прыходзячых пад тваю абарону, Мікалай, і клікаючых цябе зь вераю і любоўю, усяслаўны.

Цяпер і заўсёды, і на вякі вякоў. Амін.

Багародзічны: Граху жаданьня ў мяне уклаў зьмей злы, Стваральнік, паланёным мяне зрабіў, Табой жа, Усячыстая, пакліканы быў абагаўлёны праўдзіва. Бо Ты, Багамаці, праўдзіва мяне абагаўлёнага нарадзіла.

Катавасія: Пазбаў ад бед слуг тваіх, сьвяціцель Хрыстовы Мікола, якія усе ў Богу да цябе молім, да хуткага дапаможніка і праўдзівага абаронцы, і малельніка да Збаўцы аб душах нашых. (паклон)

Госпад, памілуй. (тры разы)

Песьня 3.

Ірмас: Расквітнела праўдзіва зямная пустэльня як сад, Госпад, паганскімі няплоднымі цэрквамі пакрытая, прыходам Тваім асьвятлілася, у праўдзівай веры замацуй сэрца мае.

Прысьпеў: Сьвяціцель Хрыстовы Мікалай, малі Бога аб нас.

Сьвяты Мікалай, шчырым і праўдзівым вучням Уладара ты быў, выратоўваеш да цябе клікаючых ад жахлівых бед і сьмерці горкай.

Прысьпеў: Сьвяціцель Хрыстовы Мікалай, малі Бога аб нас.

Сьвяты Мікалай, шчырым і праўдзівым вучням Уладара ты быў, выратоўваеш да цябе клікаючых ад жахлівых бед і сьмерці горкай.

Слава Айцу, і Сыну, і Сьвятому Духу.

Ачысьці слуг Тваіх і грахоў прабачэньня падай як Добры, меленьнямі дагаджальніка Твайго сьвяціцеля Міколы, Шматміласьцявы.

Цяпер і заўсёды, і на вякі вякоў. Амін.

Багародзічны: Вызвалі да спакусаў душу маю, Усячыстая, і жыцьцё напоўні радасьцю, Усясьвятая, Бога нарадзіўшыя, у Ім жа замацуй сэрца мае.

Катавасія: Пазбаў ад бедаў слугаў тваіх, сьвяціцель Хрыстовы Мікола, якія усе ў Богу да цябе молім, да хуткага дапаможніка і праўдзівага абаронцы, і малельніка да Збаўцы аб душах нашых. (паклон)

Сядальны, тон 8: Узьняўшысь на вышыні набожнасьці, боскім зазьзяй адтуль ойча зьзяньнем цудаў, сапраўды усясьветлым зьявіўся сусьвету пастыр, і ў змаганьні зь злым ваяр непераможны. Тым жа усяслаўна ворага перамагаў, ілжу адганяў і людзей выратоўваў ад сьмерці ты, сьвяціцель Мікалай. Малі цяпер Хрыста Бога, адпусьціць грахі нашы, шануючых зь любоўю сьвятую памяць тваю.

Слава Айцу, і Сыну, і Сьвятому Духу, цяпер і заўсёды, і на вякі вякоў. Амін.

Песьня 4.

Ірмас: Нарадзіўся ад Дзевы, не замоўца, не Анёл, але Ты Сам, Госпад, увасобіўся, і выратоўваеш усіх людзей. Таму сьпяваю Табе: Слава моцы Тваёй.

Прысьпеў: Сьвяціцель Хрыстовы Мікалай, малі Бога аб нас.

Набліжаўся чысьцінёй зорам духоўным, сьвятланосцам быў ты, усі канцы сусьвету асьвячаючы. Усіх абаронца, і выратавальнік усіх, зь вераю да цябе клікаючых.

Прысьпеў: Сьвяціцель Хрыстовы Мікалай, малі Бога аб нас.

Вызваліць юнака ад сьмерці, калісьці прыйшоў Мікалай звышгодны, таксама і цяпер мяне выратуй ад усялякіх спакусаў, і нападаў ворагаў, і бед, усядобры ойча.

Слава Айцу, і Сыну, і Сьвятому Духу.

Зьзяў набожнасьцю ты праўдзіва, пераймаючы свайму Уладыке. Выратоўваеш тых, хто дабраславеньням і любоўю цябе славіць.

Цяпер і заўсёды, і на вякі вякоў. Амін.

Багародзічны: Спадзяваньня на Цябе, Уладарка, усі меем, і выратуй як міласэрная мяне чалавека. Таму ж, верныя, Цябе Багародзіцу славім.

Катавасія: Пазбаў ад бед слуг тваіх, сьвяціцель Хрыстовы Мікола, якія усе ў Богу да цябе молім, да хуткага дапаможніка і праўдзівага абаронцы, і малельніка да Збаўцы аб душах нашых. (паклон)

Песьня 5.

Ірмас: Асьвятленьня ў цемры ляжачым і выратаваньня безнадзейным, Хрыстос, Збаўца мой, да Цябе малю, Уладар мірны, асьвяці мяне зьзяньнем Тваім, бо апрача Цябе іншага Бога ня ведаем.

Прысьпеў: Сьвяціцель Хрыстовы Мікалай, малі Бога аб нас.

Богадагаджальным жыцьцём, трыдобрым, адукаваны, асуджэньням непраўдзівым ад мяча памерці, вызваліў ты клікаючага да Уладара Хрыста: апрача Цябе іншага Бога ня ведаем.

Прысьпеў: Сьвяціцель Хрыстовы Мікалай, малі Бога аб нас.

Богадагаджальным жыцьцём, трыдобрым, адукаваны, прысудам непраўдзівым ад мяча памерці, вызваліў ты клікаючага да Уладара Хрыста: апрача Цябе іншага Бога ня ведаем.

Слава Айцу, і Сыну, і Сьвятому Духу.

Цяпер на Нябёсах спрадвечную славу бачыўшы, невымоўных зорак Боскіх асалоджываясь зьзяньнем, абарані мяне маленьнем тваім, звышгодны дагаджальнік Боскі, усяслаўны сьвяціцель наш Мікалай.

Цяпер і заўсёды, і на вякі вякоў. Амін.

Багародзічны: Дзеля уздыму вобраза Твайго, пахаванага запаламі, Збаўца, ад нябесных сышоў хароў, увасобіўшыся ад Дзевы. Зьявіўся Цябе клікаючым: апрача Цябе іншага Бога ня ведаем.

Катавасія: Пазбаў ад бед слуг тваіх, сьвяціцель Хрыстовы Мікола, якія усе ў Боге да цябе молім, да хуткага дапаможніка і праўдзівага абаронцы, і малельніка да Збаўцы аб душах нашых. (паклон)

Песьня 6.

Ірмас: У бяздоньні грахоў паланёны, да неасягнай Тваёй міласэрнасьці клікаю: ад сьмерці, Божа, мяне збаў.

Прысьпеў: Сьвяціцель Хрыстовы Мікалай, малі Бога аб нас.

Праўдзіва перамогі вянец, звышгодны Мікалай, на галаву тваю годна кладзецца, як пераможца слаўны, цябе клікаючых выратуй.

Прысьпеў: Сьвяціцель Хрыстовы Мікалай, малі Бога аб нас.

Праўдзіва перамогі вянец, звышгодны Мікалай, на галаву тваю годна кладзецца, як пераможца слаўны, цябе клікаючых выратуй.

Слава Айцу, і Сыну, і Сьвятому Духу.

Забіваюць мяне, сьвяты ойча Мікалай, грахі і запаламі злымі апаноўваюць, малю: з’явісь выратаваць мяне і скіруй да прыстанку волі Боскай.

Цяпер і заўсёды, і на вякі вякоў. Амін.

Багародзічны: На Цябе спадзяваньня маем, Маці і заўсёды Дзева, выратаваньня нашага, і Цябе малельніцу нашу, цьвёрдую і няпахістную клічам.

Катавасія: Пазбаў ад бед слуг тваіх, сьвяціцель Хрыстовы Мікола, якія усе ў Боге да цябе молім, да хуткага дапаможніка і праўдзівага абаронцы, і малельніка да Збаўцы аб душах нашых. (паклон)

Слава Айцу, і Сыну, і Сьвятому Духу, цяпер і заўсёды, і на вякі вякоў. Амін.

Кандак, тон 3: У Мірах Лікійскіх сьвяты Мікалай сьвяціцелям быў, Хрыстова Эвангельля звышгодна выканаў, паклаў душу сваю за людзей сваіх, і выратаваў ня вінаватых ад сьмерці. Праз гэта асьвяціўся і выявіўся годным вялікіх таямніц дабрыні Боскай.

Ікас: Апяем цяпер сьвяціцеля сьпевамі, мір-лікійскіх людзям пастыра і настаўніка, ды малітвамі яго адукуемся. Бо ён зьявіўся чыстым, нятленным духам, Хрысту прыносячы ахвяру годную, чыстую і богапрыемную, як сьвяціцель, ачышчаны душой і целам, і праўдзівы Царквы прадстаяльнік і абаронца, і вялікая таямніца дабрыні Боскай.

Песьня 7

Ірмас: Ідалу залатому тры юнака адмовіліся служыць па бязбожнаму загаду. Але ў полымя кінутыя, прахалоду атрымалі сьпяваючы: дабраслаўлёны Бог бацькоў нашых.

Прысьпеў: Сьвяціцель Хрыстовы Мікалай, малі Бога аб нас.

Вострымі спакусамі апанаваны я, і моцна спакушаем, і да брамы пекла набліжаюся, адчаем паланяемы. Выратуй мяне малітвамі тваімі, звышгодны Мікалай, і уздымі сьпяваць: дабраславёны Бог бацькоў нашых.

Прысьпеў: Сьвяціцель Хрыстовы Мікалай, малі Бога аб нас.

Вострымі спакусамі апанаваны я, і моцна спакушаем, і да брамы ада набліжаюся, адчаем паланёны. Выратуй мяне малітвамі тваімі, звышгодны Мікалае, і уздымі сьпяваць: дабраславёны Бог бацькоў нашых.

Слава Айцу, і Сыну, і Сьвятому Духу.

Нязыходзячага сьвятла Нярэчавымі праменьнямі асьвятлёны, знаходзячыхся у цемры бед і зла вызвалі, і далучы да радасна сьпяваючых: дабраслаўлёны Бог бацькоў нашых.

Цяпер і заўсёды, і на вякі вякоў. Амін.

Багародзічны: Малі Сына Твайго і Госпада, Дзева Чыстая, паланёных жахлівымі грахамі і спакусай зьмяінай, Крывёй Яго Годнай вызваліць сьпяваючых: дабраслаўлёны Бог бацькоў нашых.

Катавасія: Пазбаў ад бед слуг тваіх, сьвяціцель Хрыстовы Мікола, якія усе ў Боге да цябе молім, да хуткага дапаможніка і праўдзівага абаронцы, і малельніка да Збаўцы аб душах нашых. (паклон)

Песьня 8.

Ірмас: У печ вогненую да дзяцей жыдоўскіх сышоўшага, і полымя на холад ператварыўшага Бога, апявайце усе справы Госпада, і уздымайце Яго ва усе стагодзьдзя.

Прысьпеў: Сьвяціцель Хрыстовы Мікалай, малі Бога аб нас.

Як добры і міласэрны, у глыбінях грахоўных знаходзячыся клічам, вызвалі сьвяты Мікалай, выратаваньня падай малітвамі тваімі да Збаўцы Хрыста, сьвяціцель.

Прысьпеў: Сьвяціцель Хрыстовы Мікалай, малі Бога аб нас.

Як добры і міласэрны, у глыбінях грахоўных знаходзячыся клічам, вызвалі сьвяты Мікалай, выратаваньня падай малітвамі тваімі да Збаўцы Хрыста, сьвятасьці выява.

Слава Айцу, і Сыну, і Сьвятому Духу.

Цудатворца сьвяты неасягальны розумам, і слуга Нябесным сілам богамудры, архірэй верны, нашых грахоў прабачэньня малі Збаўцу, сьвятасьці выява.

Цяпер і заўсёды, і на вякі вякоў. Амін.

Богародзічны: Пакутваем мы цяпер розумам, у бяхдоньні грахоўныя паўшыя, бо рознымі нападамі злога паланёныя. Але Ты, Дзева, вылякуй запалы злыя ў сьвятло нас апранаючы.

Катавасія: Пазбаў ад бед слуг тваіх, сьвяціцель Хрыстовы Мікола, якія усе ў Богу да цябе молім, да хуткага дапаможніка і праўдзівага абаронцы, і малельніка да Збаўцы аб душах нашых. (паклон)

Песьня 9.

Ірмас: Безпачатковага Айца Сын, Бог і Госпад, увасобіўшыся ад Дзевы нам зьявіўся, змрочаных асьвяціць і сабраць раскіданых, таму Усяхвальную Багародзіцу узносім.

Прысьпеў: Сьвяціцель Хрыстовы Мікалай, малі Бога аб нас.

Сьвятлом дабрыні богамудра адукаваны, і сьвяцільнікам набожнасьці праўдзіва быў, у бедах знаходзячыхся выратоўваеш, і тых, што ў бяздоньнях грахоўных збаўляеш, і нагадоўваеш патрабуючых, звышгодны.

Прысьпеў: Сьвяціцель Хрыстовы Мікалай, малі Бога аб нас.

Сьвятлом дабрыні богамудра адукаваны, і сьвяцільнікам набожнасьці праўдзіва быў, у бедах знаходзячыхся выратоўваеш, і тых, што ў глыбінях грахоўных збаўляеш, і нагадоўваеш патрабуючых, звышгодны.

Слава Айцу, і Сыну, і Сьвятому Духу.

У раю усяжаданым цяпер перабываеш, невымоўную Славу бачыш праўдзіва, зь Нябеснай вышыні на апяваючых цябе глядзіш, ад запалаў злых збаўляючы, боганосец усяслаўны.

Цяпер і заўсёды, і на вякі вякоў. Амін.

Багародзічны: Прымудрасьць, і Сіла, і Слова супасаднае Айцу, Дзева Чыстая, Яго ж зачала праўдзіва, ад Сваёй Усячыстай крыві, Багамаці. Жывы Храм прымаем, і Яго, па сутнасьці сябе зьяднаўшага непадзельна.

No comments:

Post a Comment

Note: Only a member of this blog may post a comment.