Thursday, December 24, 2009

МУДРАСЬЦЬ, СЫХОДЗЯЧАЯ ЗЬ ВЫШЫНІ

Мудрасьць, якая прыходзіць згары, найперш – чыстая, потым – згодлівая

(Як. 3:17)

Той мір, які зыходзіць ад чысьціні душэўнай, адзін годны гэтага назову. Мір без чысьціні ёсьць толькі уласьцівасьць павярхоўнай натуры. Якая велічэзная розьніца паміж цішынёю на возеры і цішынёю на моры. У возеры вада спакойная, таму што яно абаронена ад буры. Разьюшанае мора заціхае пасьля барацьбы, яно закалыхвае бушуючыя хвалі на сваім магутным улоньні, і усталёўваецца цішыня.

Тое ж самае адбываецца зь запалам чалавечымі. Мы бачым шмат людзей, падобных возеру; яны не ведаюць барацьбы, яны застываюць у бязьдзейнасьці. Гледзячы на людзей, падобных гэтым ціхім водам, мы бачым, што гэтая цішыня ім нічога не каштавала. Яны не могуць не быць спакойнымі, самае іх дабрыня і усёдараваньне не маюць асаблівага кошту. Яны нават не здольныя на гнеў, таму што не здольныя і на моцную любоў.

Але ёсьць натуры, падобныя вялікаму мору. У іх мір і цішыня зьяўляюцца плёнам палымянай і чыстай любові. Яны прабачаюць крыўды не зь абыякавасьці, а дзеля Хрыста. Усьведамляючы увесь жах граху, яны прабачаюць, таму што за гэтым струменем бачаць вясёлку на небе. Дробныя натуры гатовыя прабачыць, забываючы аб мінулым, глыбокія і чыстыя душы прабачаюць, давяраючы будучыні

Божа, дай мне міралюбнасьць, выходнае з чыстага сэрца. Навучы мяне быць міратворцам, прабачаць крыўды, усьведамляючы магчымасьць выпраўленьня пакрыўдзіўшага мяне брата.

Хай цямрэча заганы будзе азораны для мяне паўстаўшай зарніцай Сонца Праўды.

Прабачэньне становіцца лёгкім для чыстага сэрцам, таму што яно бачыць Бога і ў Ім адчыняецца перад ім цэлая вечнасьць. Адкрый і мне, Божа, утоеныя ад чалавечых вачэй крыніцы Тваёй літасьці, адкрый мне прамень надзеі, што асьвятляе “шматлікія мясьціны” у доме Айца, дапамажы мне захаваць чысьціню душэўную, якая сярод цямрэчы граху і скрухі дасьць мне угледзець сьветлае бачаньне Тваёй славы!


No comments:

Post a Comment

Note: Only a member of this blog may post a comment.