Wednesday, November 4, 2009

СЬВЯТЫ РАЎНААПОСТАЛЬНЫ АВЕРКІЙ, ЯПІСКАП ІЭРАПОЛЬСКІЙ

Памяць 22 кастрычніка

Сьвяты роўнаапостальны Аверкій, япіскап Іэрапольскій, цудатворац, уславіўся ў II стагодзьдзі ў Фрыгіі. Горад Іэраполь тыя часы засялялі, у асноўным, язычнікі. Сьвяціцель маліўся Госпаду аб выратаваньні іх душаў і звароце да Праўдзівага Сьвятла. Зьявіўшыся Анёл загадаў сьвятому Аверкію зьнішчыць ідалаў у паганскім капішчы. З рэўнасьцю выканаў сьвяты наказ Боскі. Пачуўшы, што ідалапаклоньнікі жадаюць забіць яго, сьвяціцель прыйшоў на месца народных збораў і адкрыта выкрыў памылкі язычнікаў. Язычнікі спрабавалі схапіць сьвяціцеля. У гэты час у натоўпе закрычалі тры ашалелых юнака. Народ прыйшоў у замяшаньне, сьвяціцель жа малітвай выгнаў зь іх нячысьцікаў. Бачачы юнакоў здаровымі, іэрапольцы папрасілі сьвяціцеля Аверкія навучыць іх хрысьціянскай веры, а потым прынялі сьвяты Хрост. Пасьля гэтага сьвяціцель адправіўся па суседніх гарадох і сёлах, вылечваючы хворых і дабравесьця аб Царстве Боскім. З пропаведзьдзю ён абышоў Сірыю, Кілікію, Мэсапатамію, наведаў Рым і усюды навяртаў да Хрыста мноства людзей. Сьвяціцель Аверкій за свае вялікія працы названы роўнаапостальным. Шмат гадоў ён абараняў Царкву ад ерэтыкоў, сьцьвярджаў хрысьціян у веры, выводзіў заблукаўшых на праўдзівы шлях, вылечваў хворых і распаўсюджваў славу Хрыстову.

Трапар Аверкію, яп. Іэрапольскаму, цудатворцы.

Ісьціны прапаведнікам і цудатворцам дзівосным паказаў сябе, / сірот бацька і жабракоў абаронца, / бадзёры пастыр славеснага статку. Жах нячысьцікаў, / ты ад усіх нападаў абарані заклікаючых цябе: / Аверкій ойча наш, / малі Хрыста Бога, / каб выратаваліся душы нашы.


No comments:

Post a Comment

Note: Only a member of this blog may post a comment.