Saturday, October 10, 2009

УАПЦ ЗАДАВОЛЕНА ПЕРАМОВАМІ З ПРАДСТАЎНІКАМІ КАНСТАНТЫНОПАЛЬСКАГА ПАТРЫЯРХАТУ

Вынікі перамоваў Украінскае Аўтакефальнае Праваслаўнае Царквы зь дэлегацыяй Сусьветнага Патрыярхату перабольшылі ўсе спадзяваньні ЎАПЦ. Аб гэтым у інтэрв’ю Радыё Свабода заявіў кіраўнік УАПЦ мітрапаліт Мяфодзій. “У пачатку лістападу будзе сьвяты сынод Канстантынопальскае Царквы, а ў канцы лістападу зьбяруцца прадстаўнікі праваслаўя, дзе будзе вырашацца пытаньне, як надаваць аўтаномію альбо аўтакефалію”, – сказаў мітрапаліт. Адначасна ён заявіў, што ЎАПЦ не жадае новага ілжэпатрыярхату ва Ўкраіне. “Я магу прад усёй Украінай сказаць: я ніколі, пакуль жывы, не дазволю, каб яшчэ нейкі зьявіўся ў аўтакефальнае царкве патрыярх,” – сказаў мітрапаліт Мяфодзій.

Днямі сьпецыяльная дэлегацыя Канстантынопальскага патрыярхату знаходзілася ў Кіеве і сустракалася зь кіраўнікамі ўсіх украінскіх праваслаўных цэркваў. Сьвяты сынод Сусьветнага патрыярхату прыслаў сваіх прадстаўнікоў у адказ на зварот япіскапаў УАПЦ з просьбай далучыць гэтую непрызнаную ўкраінскую аўтакефалію да Сусьветнага патрыярхату на правах аўтаноміі.

Раней, адказваючы на пытаньні Радыё Свабода, патрыярх УПЦ КП Філярэт заявіў, што асьцярожна ставіцца да прагненьня ЎАПЦ. “Не можа быць украінскае царквы падзеленай паміж трама патрыярхатамі: Кіеўскім, Маскоўскім і Канстантынопальскім. Не патрэбна Ўкраіну разрываць на часткі”, – заявіў Філярэт

Матар’ял Радыё Свабода

http://uaoc.net/?p=3045

No comments:

Post a Comment

Note: Only a member of this blog may post a comment.