Monday, September 21, 2009

ІКОНА САФІІ (КІЕЎСКАЯ) ПРАМУДРАСЬЦІ БОСКАЙ

Дзень памяці: 8 верасьня

Абраз Сафіі, Прамудрасьці Боскай (Кіеўскай), займае асобнае месца ў іканаграфіі Кіеўскае Царквы. На іконе выява Боскай Маці і ўвасобіўшагася зь Яе Іпастась Прамудрасьці – Сын Боскі. Пад Прамудрасьцю, альбо Сафіяй маецца на ўвазе Сын Боскі, аб Якім у Кнізе Прыпавясьцяў Саламона гаворыцца: “Прамудрасьць стварыла Сябе Дом і зацьвердзіла сем слупоў” (9:1). У гэтых словах утрымліваецца ўказаньне на Хрыста, Сына Боскага, Які ў апостальскіх пасланьнях завецца “Боскай Прамудрасьцю” (1 Кар. 1:30), а ў слове “Дом” утрымліваецца ўказаньне на Ўсясьвятую Багародзіцу – Дзеву Марыю, ад Якой нарадзіўся Сын Божы. Выява на іконе сьведчыць аб выкананьні прароцтва. На абразе Сафіі Кіеўскай выява храму і стоячая ў ім Багародзіца ў хітоне, з пакрывалам на галаве, пад дахам, які падтрымлівае сем слупоў. Рукі і далоні Яе раскінуты, а стопы абапіраюцца на сярпавобразны месяц. Багародзіца трымае Прадвечнага Немаўля, дабраслаўляючага правай рукой, а ў левай руцэ немаўля дзяржава. На карнізе столі напісаны словы з Кнігі Прыпавясьцяў. Над дахам выявы Бога Айца і Бога Духа Сьвятога. Зь вуснаў Бога Айца сыходзяць словы: “Я зацьвердзіў стопы Яе”. Па абодва бакі выявы Архангелаў з раскінутымі крыламі, трымаючымі сымбалі свайго служэньня ў руках: з правага боку – Міхаіл з полымяным мячом Урыіл – зь маланкай апушчанай да долу, Рафаіл – зь альварастам міру; зь левага боку – Гаўрыіл з кветкай ліліі, Сэрафііл – з ружанцам. Іегудзіл – зь царскае каронай і Варахіл – зь кветкамі на белым пратку. Пад воблакам зь серпавобразным месяцам, выява амбону зь сем’ю прыступкамі, са стоячымі на іх старазапаветнымі тайнымі назіральнікамі ўвасабленьня Прамудрасьці – прабацькамі і прарокамі. На кожным з прыступак амбону надпісы: вера, надзея, любоў, чысьціня, пакора, дабрыня, слава. Сем прыступак амбону стаяць на сямі слупах, на якіх напісаны ўзятыя зь Апакаліпсіса выявы і іх тлумачэньні.

No comments:

Post a Comment

Note: Only a member of this blog may post a comment.