Monday, September 21, 2009

ЛЯСЬНІЦКАЯ ІКОНА БАГАРОДЗІЦЫ

Дні памяці: верасьня 8, верасьня 14

Лясьніцкі абраз Багародзіцы быў знойдзены ў сьвята Ўзьняцьця Крыжа Госпада ў 1683 годзе пастухом у галінах грушавага дрэва і перанесена ў найблізкую праваслаўную царкву вёскі Буковічы, недалёка ад сяла Лясны. Калі слава аб таямнічым зьяўленьні іконы разьнеслася па ўсяму навакольлю, каталікі вырашылі выкарыстаць абраз для пашырэньня каталіцтва. Яны гвалтам адабралі абраз у жыхароў Буковічаў у 1686 годзе і паставілі ў Лясьніцкім касьцёле. У пачатку XVIII стагодзьдзя манахі каталіцкага ордэну заснавалі ў Лясным вялікі касьцёл і манастыр у якім знаходзіўся цудатворны абраз. У 1863 – 1864 г.г. манахі каталіцкага ордэну бралі чынны ўдзел у вызваленчым паўстаньні Кастуся Каліноўскага. Пасьля паразы паўстаньня манастыр быў зачынены і пераўтвораны ў праваслаўны прыход, але абраз, вельмі шануемы беларусамі і зноў павернуты праваслаўным, застаўся на месцы і працягваў прыносіць беларусам шмат цудаў і вылячэньняў.


No comments:

Post a Comment

Note: Only a member of this blog may post a comment.