Tuesday, September 22, 2009

Кіеўскі Патрыярхат: Чарговы “пракол”


Як распавядае япархіяльны сайт Каламійска-Чарнавецкай япархіі Украінскае Грэка-Каталіцкае Царквы, а таксама шэраг сьвецкіх рэгіянальных СМІ, нядаўна, на Надвірнянскае зямлі, у вёсцы Быткіўчык адбылася досыць двухзначная падзея. Падзяліць радасьць мясцовых уніяцкіх вернікаў зь нагоды асьвячэньня мясцовага вясковага каталіцкага храму сьвятога сьвятамучаніка Язафата (!!!) прыйшоў і адзін зь найвядомых аднавяскоўцаў. Ім быў не нехта, а вядомы праваслаўны герарх, уладыка Ян (Бойчук), кіруючы Косаўска-Каламійскай япархіяй УПЦ Кіеўскага патрыярхату.

Мясцовых праваслаўных (як з рэшты, і саміх каталікоў) уразіў удзел праваслаўнага япіскапа ў богаслужбе, у якой ён прымаў чынны ўдзел не толькі як звычайны госьць сьвята, а як непасрэдны ўдзельнік. Аб гэтым магчыма меркаваць зь вопраткі япіскапа: ён быў апрануты не ў клобук і мантыю альбо расу, што адпавядала б яго статусу праваслаўнага архірэя ў храме інаслаўных. Але ж япіскап Ян быў у поўным архірэйскім аблачэньні, неабходным для служэньня Боскай літургіі.

Спадзяемся, што ўладыка Ян знаходзячыся ў добрай памяці і здаровым розуме разумеў, што менавіта ён робіць, і якія гэта можа мець кананічныя наступствы як для яго асабіста, так і для аўтарытэту ўзначаленай ім праваслаўнае япархіі. Асабліва важна гэта нагадаць улічваючы “не цалкам ідэальныя” асабістыя адносіны ўладыкі Яна з Патрыярхам КП Філярэтам. Абазнаныя людзі кажуць, што япіскап Ян менавіта праз гэта рэдкі госьць у сталіцы, і на тамтэйшае Пушкінскае вуліцы бывае толькі пару разоў на год, “апраўдваючыся” кепскім самаадчуваньнем і станам здароўя. Звычайна, паправіць псыхічнае і фізычнае здароўе ў Патрыярхіі ўладыка Ян шансаў мае сапраўды мала.

У сьвятле шматабяцаючых слоў аб дыялёгу Кіеўскага Патрыярхату зь Маскоўскім сьвятло ў канцы тунэлю недзе можа і існуе. Але відавочным ёсьць тое, што ў любым выпадку вернікам Кіеўскага Патрыярхату з грэка-каталікамі ўжо сёньня будзн дамаўляцца значна лягчэй: па-першае іх абодвух яднае даўняя мроя аб Кіеўскім Патрыярхаце; па-другое – абодва ўжо маюць сваіх беспамылковых Пантыфікаў (а гэта азначае, што моцна пераўладкоўваць уласную псыхалёгію ў будучыні ім не прыйдзецца), а па-трэцяе – сам працэс такога аб’яднаньня “на месцах” ужо, як бачым, і так зрушыў зь месца. Далей будзе і больш.

http://uaoc.net/?p=2995

P.S. Матар’ялы аб афіцыйным стаўленьні Праваслаўнае Царквы да малітвы зь іншаверцамі і інаслаўнымі чытайце на нашым блозе і бачыне “Украінскае Аўтакефаліі”.

No comments:

Post a Comment

Note: Only a member of this blog may post a comment.