Saturday, September 26, 2009

КРЫЖ І УКРЫЖАВАНЬНЕ ВЫРАТАВАЛЬНІКА (АРХЕАЛЯГІЧНЫ НАРЫС)

М. Скабаллановіч

Цяпер для хрысьціян “Крыж – захавальнік усяго сусьвету; Крыж – прыгажосьць Царквы; Крыж – цароў дзяржава; Крыж – верных сьцьверджаньне; Крыж – анёлаў слава і дэманаў параза”. Раней жа, да слаўнай Сьмерці Хрыстовай на Крыжы. Крыж не толькі не шанаваўся язычнікамі, але зьяўляўся прадметам вялікай і агульнай ганьбы, знакам “злачынства і сьмерці”, таму што пакараньне праз укрыжаваньне прызначалася найбольш вялікім злачынцам і была жахлівай, пакутлівай і ганебнай зь усіх відаў пакараньня[i]. Праўда, гэтае пакараньне было вядома з глыбокай старажытнасьці ў мідзян, пэрсаў, асырыйцаў, фінікійцаў, грэкаў, але найбольшае распаўсюджаньне атрымала ў рымлянаў, які ўжывалі гэты від пакараньня ў вялікіх памерах. Аднак і ў рымлянаў першапачаткова крыжоваму пакараньню аддаваліся толькі рабы, а таму яно і называлася звычайна “рабскім пакараньнем” (servile supplicium). Потым ужываньне гэтага пакараньня было распаўсюджана на ніжэйшыя клясы вольнаадпушчаных, але да рымскіх грамадзян яно не ўжывалася ніколі. Але і рабы, і вольнаадпушчаныя аддаваліся на гэта пакараньне толькі за найбольш цяжкія злачынствы, такія як марской разбой, за адкрыты разбой на вялікіх шляхах, за забойства, ілжывае сьведчаньне, дзяржаўную здраду, мяцеж.

Юдэйскі закон не ведаў гэтага жорсткага і ганебнага пакараньня. Згодна Талмуду, “чатыры сьмяротныя пакараньні перададзены вялікаму сынэдрыёну (вышэйшаму юдэйскаму судзілішчу часоў Хрыста): зьбіцьцё каменьнем, спаленьне, сьмерць ад мячу і задушэньне”, з гэтых пакараньняў найбольш ужыванае было зьбіцьцё каменьнем. Праўда, і ў старажытных жыдоў ужываўся яе бы яшчэ адзін від пакараньня – павешаньне “на дрэве”, г.з. на слупе, ужо пасьля пакараньня, для павялічэньня яго ганьбы; але гэта павешаньне ні ў якім разе нельга атаясамляць зь укрыжаваньнем. Такім чынам, калі б Ісус Хрыстос быў судзім і пакараны па юдэйскім законам у пэрыяд самастойнага палітычнага жыцьця жыдоўскага народу, то за блюзьнерства, у якім Ён абвінавачваўся (Мк. 14:64; Лк. 22:69-71), Ён мусіў быць аддадзены на пакараньне каменьнем. Але юдэі да часоў Хрыста былі пазбаўлены рымлянамі “права мячу”, г.з. асуджаць на сьмерць і выконваць сьмяротныя прысуды; таму яны па неабходнасьці прад Пілатам высунулі супраць Выратавальніка іншае абвінавачаньне: у паўстаньні супраць рымскае ўлады, у тым, што Ён “назваў Сябе Хрыстом Царом” і нябыта “забараняў даваць падатак Кесару” (Лк. 23:2). Абвінавачаньне ж Выратавальніка ў блюзьнерстве для прадстаўніка рымскае ўлады і рымскага закону, зразумела, не мала б значаньня і не магло прывесьці да сьмяротнага пакараньня. Абвінавачаны ж у паўстаньні супраць Кесара і не меўшы правоў рымскага грамадзяніна, Выратавальнік, па рымскім законам, мусіў быць пакараны ўкрыжаваньнем.

Хрысьціянін, з удзячнасьцю і любоўю гледзячы на знак Крыжа Хрыстова, набожна пакланяючыся яму, мусіць ведаць і памятаваць, што гэта было пакараньне, і якія вялікія пакуты перацярпеў Выратавальнік на Крыжы для выратаваньня людзей. Усе падрабязнасьці крыжовага пакараньня дыхаюць жорсткасьцю і скіраваны да ганьбы ўкрыжаванага. Звычайна ў рымлянаў сьмяротнае пакараньне прыводзілася ў выкананьне непасрэдна пасьля вынясеньня прысуду. Таму і да падрыхтоўцы да крыжовага пакараньня Хрыста прыступілі адразу пасьля абвяшчэньня Пілатам прысуду[ii]. Выканаўцы прысуду – рымскія ваяры зьнялі зь Выратавальніка акрываўленую баграніцу, у якую прад гэтым Ён для зьдзеку быў апрануты, і павярнулі Пакутніку Яго ранейшую, уласную вопратку. Быў лі пры гэтым зьняты з галавы Выратавальніка цярновы вянок, невядома. Тым часам, звычайна на хутка, рыхтавалі саму прыладу пакараньня – крыж. У рымлянаў было, галоўным чынам, тры ўзору, альбо формы крыжа; на адным з гэтых узораў крыжа і мог быць укрыжаваны Хрыстос. Найбольш старажытная і прасьцейшая форма крыжа, вядомая ў шматлікіх старажытных народаў ( у эгіпцян, карфагенян, фінікійцаў, і старажытных жыдоў), атрымоўвалася праз накладаньне гарызантальнае лініі на вэртыкальную ў выглядзе літары Т. Пры зьдзесьненьні пакараньня на гэтым крыжы, на слуп, укапаны ў зямлю альбо іншым чынам цьвёрда ўсталяваным у вэртыкальнае палажэньне, накладалі зьверху папярэчны брус, маючы на абодвух канцах аднолькавую даўжыню, да гэтых канцоў прымацоўваліся рукі асуджанага на сьмерць. Цела ўкрыжаванага пры гэтым весела уздоўж вэртыкальнага слупа; для большай устойлівасьці цела да гэтага слупа прымацоўвалі і ногі ўкрыжаванага. Гэта форма крыжа ў рымлян атрымала назву crux commissa – крыж зьвязаны. Другі ўзор крыжа, так званы crux decussata – крыж зьбіты, ствараўся зь двух брусаў аднолькавай даўжыні, спалучаных разам на сярэдзіне пад прамым кутом. У сваім выглядзе ён падобны на літару Х. На месцы пакараньня ўкопваліся ў зямлю два канцы падобнага крыжа настолькі, каб ён мог цьвёрда стаяць; потым рукі і ногі асуджанага працягвалі і прымацоўвалі на ўсіх чатырох канцах яго. Гэты ўзор крыжа ў нас вядомы пад імем Андрэяўскага крыжа, таму што, па паданьню, на падобным крыжы быў укрыжаваны сьвяты апостал Андрэй Першапакліканы. Трэці ўзор крыжа быў вядомы ў рымлянаў пад назвай crux immissa – крыж убіты. Гэты крыж складзены зь двух брусаў няроўнай даўжыні – аднаго доўгага, іншага кароткага.

Да вэртыкальнага, даўжэйшага бруса паперчаная прымацоўваўся на некаторай адлегласьці ад яго верхняга канца брус карацейшы гарызантальны. У маляваньні ён мае форму †. Пры расьпяцьці рукі асуджанага прымацоўваліся да канцоў гарызантальнага ашэстка, а ногі, злучаныя разам, прымацоўваліся да ніжняга канца гарызантальнага доўгага бруса. Для таго ж, каб цела ўкрыжаванага мела больш апоры на крыжы і сваім цяжарам не адарвала рук ад цьвікоў, пасярэдзіне вэртыкальнага слупа прыладжваўся яшчэ адзін невялікі брус або драўляны цьвік, які па форме сваёй нагадвае рог. Ён павінен быў служыць як бы сядалішчам для укрыжаванага, чым і тлумачацца выразы “сядзець на вострым крыжы” (acuta cruce sedere), “усьсесьці на крыж” (cruce inequitare), “спачыць на крыжы” (cruce requiscere) і інш.

Менавіта на такім крыжы – чатырохканечным (crux immissa) быў укрыжаваны наш Выратавальнік. Гэтае агульнацаркоўнае вераваньне, якое перайшло ў богаслужбовыя кнігі. Айцы і настаўнікі Цэрквы (Іўсьцін Мучанік, звг. Еранім, звг. Аўгустын, сьв. Ян Дамаскін і інш.) ужываюць такія параўнаньні Крыжа Хрыстова, якія не пакідаюць ніякага сумневу ў гэтым. Чатыры боку неба, лятаючая птушка, плаваючы або з распасьцёртымі рукамі молячыся чалавек, вёсельнае судна, араючы земляроб і г.д. звычайна ужываныя імі параўнаньні для Крыжа, і усе гэтыя параўнаньні прыкладаемы толькі да чатырохканечнаму крыжу крыжу убітаму. Звг. ж Аўгустын дае аб гэтым і цалкам вызначанае сьведчаньне, калі кажа аб Крыжы Хрыстовым: “была шырата, на якой распасьціраліся рукі, даўжыня, узьнятая ад зямлі, на якой было прыцвікаванае цела, вышыня, якая выдавалася уверх над папярочнай бэлькай”[iii]. Апошнія словы прыкладаемы выключна да чатырохканечнага крыжа. Гэта жа, нарэшце, пацьвярджаецца адным невялікім, але вельмі каштоўным, вырашальнага па гэтым пытаньні значэньня, нататкай эвангеліста Мацьвея: “і зьмясьцілі над галавою Ягонай надпіс зь віною Яго: Гэты ёсьць Ісус, Цар Юдэйскі.” (Мц. 27:37) Тут эвангеліст кажа аб той дошчачцы, на якой была пазначаная уяўная віна Выратавальніка. Але для таго, каб зьмясьціць над галявой Хрыста такую дошчачку, неабходна, каб асноўны вэртыкальны слуп меў працяг уверсе, над папярочным брусам, г.з. неабходна, каб крыж быў чатырохканечны, а не трохканечны зьвязаны (commissa T) і таксама не зьбіты (decussata X). Калі ж, усё ж, і ў старажытных пісьменьнікаў (Тертуліяна, Арыгена і інш.) і ў іншых сьведчаньнях старажытнасьці (манэтах, манаграмах, старажытных хрысьціянскіх малюнках) ёсьць указаньні на трохканечны Крыж Хрыстоў, то гэтыя сьведчаньні могуць наводзіць толькі на тую думку, што сама хрысьціянская старажытнасьць не адразу вырашыла пытаньне адносна формы таго сьвятога дрэва Крыжа, на якім быў раскрыжаваны Выратавальнік міру. І рознагалосьсе ў гэтым выпадку тым натуральней і больш зразумела, што хрысьціянства прымалі тыя жа рымляне, якім было вядома некалькі формаў крыжа.

Падрыхтоўка такога крыжа не патрабавала шмат часу і было проста: трэба было належным чынам толькі змацаваць два бруса і крыж быў готаў. Сам асуджаны павінен быў несьці крыж на месца пакараньня сьмерцю. Гэта было вялікім зьдзекаваньнем над пачуцьцямі ўкрыжаванага, над яго натуральнай любоўю да жыцьця і нянавісьцю да прылады сваёй сьмерці. Не кажучы ужо аб тым, што само нясеньне крыжа часта на далёкую адлегласьць (звычайна за горадам) было цяжкай працай і новай пакутай. І Выратавальнік, скатаваны хвастаньнем, грубіянскімі зьдзекаваньнямі рымскіх салдатаў і самім судом, панёс свой крыж гэтым шляхам, які ў хрысьціян атрымаў пасьля назоў via dolorosa (журботны шлях), за горад, на Галгофу, месца Сваіх апошніх пакут і сьмерці. Змучанаму Выратавальніку запатрабавалася дапамога Сымона Кірынейскага, каб дасягнуць з крыжам месца пакараньня сьмерцю. Звычайна, па рымскіх законах, і тут, на месцы пакараньня сьмерцю, катаваньні асуджанага не абмяжоўваліся толькі расьпяцьцем, а папярэдне яго яшчэ падвяргалі пакутам, жорсткасьць якіх была не заўсёды аднолькавая.Па сьведчаньню Іўсьціна, аднаго карфагенскага ваяводы (Ганна) спачатку падвергнулі хвастаньню, потым, выкалалі яму вока, калесавалі і, нарэшце, ужо мёртвым прыцвячалі да крыжа. Распараджэньне Цэзара злоўленых разбойнікаў спачатку забіваць, а потым зьдзяйсьняць над імі расьпяцьце лічылася выразам высокай людзкасьці і паблажлівасьці з боку гэтага ваяводы. Звычайна жа перадумовай сьмяротнага пакараньня сьмерцю было хвастаньне. Але ж Хрыстос падвергнуўся хвастаньню ў двары прыторыі Пілят, то тут, на Галгофе, Ён быў адданы толькі расьпяцьцю. Па сьведчаньню эвангелістаў, Выратавальніку перад расьпяцьцем прапанавалі напой, які эв. Мацьвей, па яго густу, заве “воцатам, зьмяшаным з жоўцю” (Мц. 27:34), а эв. Марк, па складу напою, называе яго “віном са сьмірнай” (Мк. 15:23). Сьмірнай называўся сок міравага дрэва, белага колеру і вельмі духмяны, вынікаючы з дрэва або сам сабой, або пасьля надрэзу, падобна соку нашай бярозы. На паветры гэты сок згушчаўся і потым ператвараўся ў смалу[iv]. Гэтая смала была зьмяшаная з кіслым віном і, быць можа, з іншымі горкімі рэчывамі. Дзеяньне, прычыненае такім напоем, было як бы прытупляючае або усыпляльнае нэрвы, а разам паслабляльнае адчувальнасьць чалавека. Значыць, такі напой мог хоць збольшага прыслабіць жудасныя пакуты на крыжы. Прапанова гэтага напою Выратавальніку было справай спагады і, несумнеўна, не з боку рымлян, а юдэяў. Рымскі закон не ведаў паблажкі да ўкрыжаваным і пакараным, і па гэтым законе, не належала даваць укрыжаваным напой, які паслабляў бы іх пакуты. Гэта быў чыста юдзейскі звычай. У Талмудзе гаворыцца: “усім, каго прысудзіў сынэдрыён да сьмерці, давалі піць моцнае віно (па іншым месцы Талмуда, раствор ладану ў віне, а па Майманыду, збожжа ладану ў кубку віна), каб прытупіць іх пачуцьця і выканаць месца Пісаньня — Высл. 31:6. Па сьведчаньні таго жа Талмуда, гэты напой рыхтаваўся шляхетнымі жанчынамі ў Ерусаліме. Верагодна, рымляне, былі літасьцівы да некаторых усталяваньні юдэяў, пакінулі ім і гэты звычай літасьці і ласкі да пакараных злачынцаў. Як літасьць, гэты напой быў прапанаваны і Выратавальніку. Але Той, Хто цалкам вольна і добраахвотна ішоў на сьмерць і пакуты, Хто ў кожнае імгненьне гэтых пакут мог іх і спыніць зусім, не пажадаў спазнаць прапанаванага напою.

Падрыхтоўкі да самога ўкрыжаваньня не патрабавалі шмат часу. Звычайна ўжо гатовы крыж укопвалі ніжнім канцом у зямлю настолькі, каб ён трывала стаяў. Сам крыж не рабіўся высокім, і ступні раскрыжаванага знаходзіліся недалёка ад зямлі. Асуджаных крыжавалі на крыжах, ужо пастаўленых, і, такім чынам, перш крыж трэба было ўмацаваць у вэртыкальным становішчы, а не класьці яго на зямлю і разам з прыбітым да яго асуджаным укопваць у зямлю. Калі прыклады і такога расьпяцьця, г.з. праз прыцвічаньне асуджаных да крыжа, што ляжыць на зямлі, сустракаліся, па сьведчаньні пакутніцкіх актаў, то гэтыя прыклады трэба лічыць не больш як выключэньнямі зь звычайнага спосабу рымскага расьпяцьця. Выратавальнік жа, несумнеўна, быў раскрыжаваны ужо на умацаваным у зямлю крыжы. У гэтым не пакідаюць ніякага сумневу ясныя і станоўчыя сьведчаньні айцоў Цэрквы (сьвц. Кіпрыяна, Рыгора Багаслова, Яна Залатавуста, дбр. Аўгустына і інш.).

Пасьля таго, як крыж быў умацаваны ў зямлі, прыступалі да самога расьпяцьця. Новай ганьбай “рабскага пакараньня сьмерцю”, новым зьдзекаваньнем над пачуцьцямі ўкрыжаванага было тое, што зь яго перад расьпяцьцем здымалі адзежу і крыжавалі аголеным. Эвангелісты сьведчаць, што і зь Ісуса Хрыста зьнялі перад расьпяцьцем Яго вопратку, быць можа, на Ім пакінулі толькі lention то аперазаньня на сьцёгнах, аб якім кажуць некаторыя гістарычныя дакумэнты і якое маецца амаль на усіх малюнках расьпяцьця Выратавальніка. Ва усякім разе, выраз “аголены” (nudus), дзе яно ужываецца адносна раскрыжаваных, не выключае такога аперазаньня, а натуральная сарамлівасьць патрабуе яго.

Хоць Крыж Выратавальніка і не быў так высокі, як звычайна адлюстроўваюць мастакі, аднак падняць на яго цела чалавека і прыбіць яго цьвікамі патрабавала некаторых прынад. Да ашэстка крыжа прыстаўляліся усходы. На іх паднімаліся двое з выканаўцаў пакараньня сьмерцю і пры дапамозе вяровак паднімалі асуджанага, а застаўшыся ўнізе дапамагалі ім. Падняты да належнай вышыні за рукі прывязваўся вяроўкамі да ашэстка. Зараз, калі ён мог трымацца на вышыні крыжа без староньняй дапамогі, надыходзіў самы страшны момант: на запясьці ставілі два велізарных жалезных цьвіка і моцным ударам молата уганялі іх у дрэва. Стоячыя ж ўнізе іншыя выканаўцы ўкрыжаваньня ў гэты час прыбівалі да вэртыкальнага слупа нагі асуджанага. Для гэтай мэты нагі або складалі ўнізе адна на іншую і праз абодвух зараз забівалі адзін велізарны цьвік, або ўжывалі два цьвіка, прыбіваючы імі кожную нагу асобна. Як былі прыбітыя ногі Выратавальніка, адным або двума цьвікамі, сапраўды не вядома. Адны айцы Царквы (сьв. Рыгор Назыянзін, эгіпэцкі япіскап Нонн) паказваюць на адзін цьвік для ног Выратавальніка, а іншыя (сьвц. Рыгор Турскі, Кіпрыян) кажуць аб чатырох цьвіках двух для рук і двух для ног[v]. Але пры гэтым аднагалосна айцы Царквы сьведчаць, што пры расьпяцьці Выратавальніка былі працьвічаная не адны толькі рукі, але і ногі.

Укрыжаваньне Выратавальніка скончылася прыбіцьцём над Яго галавой дошкі зь вызначэньнем Ягонай уяўнай віны. “І паставілі над галавой Яго надпіс вызначаючую віну Ягоную: Гэта ёсьць Ісус, Цар Юдэйскі” (Мц. 27:37; Мк. 15:26; Лк. 23:38; Ян 19:19). Гэта была тая белая дошчачка (titulus, ocmcx), якую звычайна несьлі да месца пакараньня сьмерцю перад асуджаным або вешалі яму на шыю. На гэтай дошчачцы над Выратавальнікам было напісана рымскай (лацінскай) мовай суду, агульнаўжывальным тады грэцкім і мясцовым, габрэйскім мовамі: “Ісус Назарацянін, Цар Юдзейскі”. Так, застаючыся верным рымскаму закону, Пілят пазначыў віну Выратавальніка як мяцежніка.

З канцом расьпяцьця Выратавальніка пачаліся Яго найвялікшыя, неапісальныя пакуты на Крыжы. Аб гэтых пакутах, з іх фізычнага боку, дае некаторае ўяўленьне апісаньне пакут укрыжаваных адным лекарам (Рыхтэрам). Ненатуральнае, гвалтоўнае становішча цела, кажа ён, з стала выцягнутымі рукамі ў працяг доўгага часу павінна быць такім катаваньнем, якое не апісаць словамі. Нельга зрабіць найменшага руху без таго, каб не прычыніць усяму целу, а асабліва часткам прыбітым і скатаваным хвастаньнем невыноснага болю. Цьвікі забіваюцца ў такія месцы, дзе злучаюцца шматлікія вельмі адчувальныя нэрвы і сухажыльлі. І зараз часткай пашкоджаныя, а часткай моцна сьціснутыя, яны выклікаюць адмысловыя, вельмі адчувальныя болі. Параненыя часткі, стала адчыненыя для паветра, павінны запаляцца і паступова станавіцца сінімі, потым чорнымі. Тое ж робіцца і ў іншых частках цела, дзе затрыманая празьмерным расьцяжэньнем цела кроў прыходзіць у застой. Ятрасьць гэтых частак і адбываючыеся адгэтуль пакуты павялічваюцца з кожным імгненьнем... Кроў не мае вольнага доступу і ў лёгкія. Усё гэта, сьціскаючы сэрца, і напружваючы жылы, вырабляе страшны, як бы трывожны стан у арганізьме... А сьмерць набліжаецца павольна, шляхам паступовага здранцьвеньня нэрваў, жыл і мускулаў, якое пачынаецца на ускрайках і паступова накіроўваецца унутр, да больш адчувальным часткам. І вось, пакуль надыдзе жаданая для раскрыжаваных сьмерць, яны, нягледзячы на страту крыві пры хвастаньні і на крыжы, нягледзячы на спрычыняецца сьпёкай сонца ятрасьць ран, на найпакутную смагу, звычайна больш 12-ці гадзін, а часам да наступнага дня і нават вечары вагаюцца паміж жыцьцём і сьмерцю. Бывалі жа выпадкі, што раскрыжаваныя заставаліся жывымі да трэцяга дня, калі толькі пакутлівая галодная сьмерць пакладала канец іх пакутам.

Такому найжахліваму з пакараньняў сьмерцю – вынаходніцтву вышэйшай чалавечай жорсткасьці быў адданы наш Выратавальнік. Неапісальныя былі пакуты Яго ўсячыстага цела, трапяткім жахам ахапляюцца нашы сэрцы пры апісаньні гэтых пакут. І пакутаваў Ён, бязгрэшны, ўсячысты, без віны. Пакутаваў не за Свае грахі, а за незьлічоныя грахі роду чалавечага, якія Ён прыняў на Сябе, якія невыносным цяжарам душылі ўсячыстую душу Хрыста. Ужо ў Гэфсыманскам саду пад цяжарам чалавечых грахоў і беззаконьняў Ён заклікаў: “душа Мая смуткуе да сьмерці” (Мц. 26:38; Мк. 14:34), “смуткаваў” (Мц. 26:37), “журыўся” (Мк. 14:33). На крыжы жа пачуцьцё аддаленьня ад Бога , пакутлівага цяжару грахоў чалавечых выклікала зь усячыстых вуснаў Хрыстовых усклік: “Ілі, Ілі! ламб савахвані? што азначае: Божа Мой, Божа Мой! чаму Ты Мяне пакінуў?” (Мц. 27:46; Мк. 15:34 ).

А гэтыя людзі, за якіх пакутаваў і паміраў на крыжы Хрыстос, сваімі насьмешкамі і зьдзекаваньнем улівалі новую кроплю пакут у вялікую чару пакут Выратавальніка сусьвету. Разнастайны натоўп людзей, праходзіў міма Галгофы з горада і ў горад, гучна сьвяткуючы сваю перамогу над Хрыстом сябры сынэдрыёну, фарысэі, кніжнікі, грубыя рымскія ваяры, нарэшце, нават пакараныя з Хрыстом разбойнікі жорстка і дзёрзка зьдзекаваліся над укрыжаваным Боскім Пакутнікам, вылівалі на Яго струмені сваёй нянавісьці і злосьці. І ні аднаго гуку спагады і суцяшэньня, ні аднаго ласкавага слова і словы любові не чуў Выратавальнік у гэтыя страшныя моманты Сваіх крыжовых пакут. Так працякалі гадзіны найстрашных пакут цела і душы Хрыста Выратавальніка. Пасьля раскаяньня і спавяданьня веры набожнага разбойніка быць можа, першага суцяшэньня для Пакутніка раптам замест яркіх прамянёў паўднёвага сонца (было трохі хвілінаў, пасьля поўдня) на зямлю спусьціўся густая цудоўная цямрэча і ахінула Галгофу і Ерусалім.

То было сьведчаньне людзям Бога Айца, што Ён бачыць пакуты Свайго Сына, то было грозная Боская засьцярога беззаконным, падобна сабакам атачыўшым крыж Выратавальніка (“Бо сабакі мяне атачылі, хэўра злыдняў мяне абступіла, прабілі рукі мае і ногі мае” Пс. 21:17). Быць можа, у гэты час, калі спалоханая грознай цямрэчай натоўп парадзеў ў крыжа і, карыстаючыся гэтым, да Пакутніка наблізіліся людзі, якія любілі Яго, адбылася глыбока кранальная сцэна выразу клопату і любові паміраючага Боскага Сына аб Сваёй каханай Маці. Каля дзевятай гадзіны па жыдоўскаму часу, а па нашаму каля трэцяй гадзіны пасьля поўдня пакуты Госпада дасягнулі вышэйшай ступені. “Божа Мой!, Божа Мой! Для чаго Ты Мяне пакінуў?” – вырвалася з грудзей Боскага Пакутніка, і потым, калі найбольшая пакута на крыжы, ні з чым не параўнальнае тамленьня жахлівай смагі апанавала Хрыста, Яго вусны вымаўляюць першае і адзінае слова, выкліканае цялеснымі пакутамі. “Смага!” – вымавіў Пакутнік.

Пакаштаваўшы кіслы напой, паднесены ў насычанай ім губцы, Ён вымавіў гучным голасам: “Збылося!” (Ян. 19:30) і потым – “Войча! у рукі Твае аддаю дух Мой” (Лк. 23:46).

Зьдзейсьнілася! Скончаная зямное жыцьцё Богачалавека; скончаны найвялікшы бяспрыкладны подзьвіг пакут і любові Боскага Пакутніка; выкананыя ўсё прадказаньні Пісаньні аб Ім. Зьдзейсьнілася на Галгофскам Крыжы першая і адзіная ахвяра Бязгрэшнага за грахі чалавечыя. Зьдзейсьнілася на Крыжы адкупленьне і выратаваньне людзей!



[i] Дадзеныя для гэтага артыкулу ўзяты з кнігі: проф. Н. Маккавейский. Археология истории страданий Господа Иисуса Христа. Киев, 1891 г.

[ii] Звычайная форма прысуду на крыжовую сьмерць выражалася словамі судзьдзі: “ibis ad (или in) crucem” — “ідзі (пойдзеш) на крыж!”

[iii] In Psalm. 130. Ср. Epist. 120, Tract, injoh. 118.

[iv] Некаторыя тлумачальнікі, прымаючы да увагі, што сьмірна была вельмі дарогай, мяркуюць, што эв.Марк назваў сьмірнай простую смалу, бо сьмірна была больш вядомая, як адзін з родаў смалы, г.з. ужываючы назоў краявое замест радавога (сінякдоха).

[v] Іканаграфія Праваслаўнай Царквы прыняла другое паданьне, а Рыма-каталіцкай першае.


No comments:

Post a Comment

Note: Only a member of this blog may post a comment.