Saturday, September 19, 2009

МАНАСТЫР ЗВГ. САВЫ АСЬВЯЧОНАГА Ў АДНОСІНАХ АНТЫХРЫСТАВА ЭКУМЭНІЗМУ

Ἱερὰ Λαύρα Σάββα τοῦ Ἡγιασμένου διὰ τὸν ἀντίχριστον Οἰκουμενισμόν

Мы жадаем выказаць наш найглыбокі боль, смутак і наша змаганьне ў стаўленьні да таго, што ў апошні час адбываецца ў глыбіні чыстага і горача любімага Праваслаўя з-за дзеяньняў найбольшай ерасі антыхрыстава экумэнізму.

Мы змушаныя пакінуць сваё пустыннае бязмоўе і узвысіць наш пакорлівы голас разам са усімі нашымі знаходзячыміся ў змаганьні праваслаўнымі герархамі, сьвятарамі, манахамі, паслушнікамі і сьвецкімі братамі. “Станем дабры, станем са страхам”. Дабрыня Боская нас удастоіла гонару мець заступнікамі і кіруючымі ў нашым манаскім жыцьці з маленства Асьвячонага звг. Саву і звг. Яна Дамаскіна, пачынальнікаў змаганьня супраць монафізытаў і іконазмагароў. Тое, што адбываецца падчас сымпозіюмаў і на сумесных служэньнях бязбожных экумэністаў, на вялікі жаль, пры падтрымцы “праваслаўных” патрыярхаў і архірэяў, зьяўляецца тым, што ва усім выходзіць за межы дапушчальнага і нашага цярпеньня. Нашым Праваслаўем гуляюць, яго больш цярпімага абражаюць і раскладаюць усярэдзіне, пры гэтым, на вялікі жаль, большасьць маўчыць.

Згаданыя раней нашы Сьвятыя Айцы, гэтыя пільныя вартавыя веры на працягу больш за 1500 гадоў гэтай богастворанай цвярдыні Праваслаўя, дабрадатную прысутнасьць якіх мы адчуваем штодня ў жыцьці, нас сёньня заклікаюць як ніколі да няўхільнага і мужнага шэсьця “па іх сьлядах”. Сьвятая і годна паважаная лаўра звг. Савы услаўляецца ў Госпадзе, паколькі яна зьяўляецца калыскай манаства і на працягу існаваньня зьяўляецца маці і карміцелькай мноства звышгодных мучанікаў, спавяданьнікаў і герархаў. Усё нашы сьвятыя, старажытныя і новыя, дабры зьдзясьніўшыя подзьвіг і выканаўшыя веру, не былі, як блюзьнерскі напісалі “няшчаснымі ахвярамі пачатку злога зьмея!”, але напоўненыя Сьвятога Духа, жывыя і пасьля сьмерці, як аб гэтым маўкліва ўзьвяшчае нятленная скінія звг. Савы. Ад іх мы навучыліся, што ерэтык Папа і астатнія ганебныя і адкінуўшыя пакаяньне ерэтыкі ніколі намі не павінны кадзіцца фіміямам, ім ніколі нельга выяўляць павагі, іх ніколі нельга прывітаць, наадварот мы адхіляемся і асуджаем іх вар'яцкія догматы. Было бы цалкам досыць толькі наведваньня сьвятых месцаў Палестыны для таго, каб абаронцы ілжэеднасьці з лацінянамі і нахабнай любові змаглі б пераканацца ва уласнымі падступстве, падступстве і няўступлівасьці мноства уніятаў і іншых па імю хрысьціян, з якімі, як яны сьцьвярджаюць, мы за адно.

Браты, “бо даў нам Бог духу не страха, а сілы” (1 Цім. 1:7). Час нас кліча да пакаяньня і цьвёрдаму спавяданьню веры. Ды не выявіцца ніхто зь нас адступнікам альбо здраднікам.

Будзем жа верным і застанемся праваслаўнымі нават да сьмерці, каб нам прыняць вянец жыцьця “якое абвясьціў Госпад у ісьціне любячых яго”

Дабраслаўлёная і сьвятая Чатырыдзесятніца.

Ελογημένη κα γα Μ. Τεσσαρακοστ.

Зь цёплымі манаскімі вітаньнем і сардэчнымі ў Госпадзе малітвамі, Архімандрыт Еўдакім, духаўнік сьвятой лаўры Савы Асьвячонага і іншыя айцы саваіты.

Μετὰ θερμῶν ἀγωνιστικῶν χαιρετισμῶν καὶ ἐγκαρδίων ἐν Κυρίῳ εὐχῶν

Ἀρχιμ. Εὐδόκιμος,

Πνευματικὸς τῆς Ἱερᾶς Λαύρας Σάββα τοῦ Ἡγιασμένου καὶ ἅπαντες οἱ Σαββαΐται Πατέρες

ρθόδοξος Τύπος 16/3/2007

No comments:

Post a Comment

Note: Only a member of this blog may post a comment.