Thursday, June 11, 2009

МУЧАНІЦА ФЕАДОСІЯ ТЫРСКАЯ

Сьвятая пакутніца Феадосія Тырская пацярпела ў 307 году. 29 траўня сьвяткуецца перанясеньне яе мошчаў у Канстанцінопаль, а пазьней у Вэнэцыю.

Аднойчы, падчас ганеньня на хрысьціян, якое доўжылася ужо пяць гадоў, сямнаццацігадовая Феадосія падышла да асуджаных вязьняў-хрысьціянаў, якія знаходзіліся ў прыторыі. Быў дзень Сьвятой Пасхі, і мучанікі казалі аб Царстве Божым. Сьвятая Феадосія прасіла іх успомніць яе прад Госпадам, калі яны паўстануць прад Ім. Ваяры убачылі, што дзяўчына пакланілася вязьням, узялі яе і адвялі да кіраўніка Урвану. Кіраўнік прымушаў дзяўчыну прынесьці ахвяру ідалам, але яна адмовілася, вызнаючы сваю веру ў Хрыста. Тады сьвятую падвергнулі жорсткім катаваньням, цела яе габлявалі жалезнымі кіпцюрамі так, што агаліліся косьці. Пакутніца моўчкі і з радасьцю пераносіла пакуты і на другую прапанову кіраўніка прынесьці ахвяру ідалам адказала: “Вар'ят, бо я спадабнілася далучыцца да мучанікаў!” Дзяўчыну з камэнём на шыі кінулі ў моры, але Анёлы вывялі яе з бездані. Тады пакутніцу падалі на зьядзеньне зьверам. Бачачы, што зьвяры яе не чапаюць, каты адсеклі ёй галаву. Уначы сьвятая Феадосія зьявілася бацькам, якія спрабавалі угаварыць сваёй дачку не ісьці на пакуты, у сьветлай адзежы, з вянком на галаве і зьзяючым залатым крыжам у руцэ і сказала: “Глядзіце, вось якой вялікай славы вы жадалі мяне пазбавіць!”.

No comments:

Post a Comment

Note: Only a member of this blog may post a comment.