Monday, June 13, 2011

Ісахізм. Роздумы…

Вось, даю вам уладу наступаць на зьмеяў і скарпіёнаў і на ўсю сілу варожую, і нішто не пашкодзіць вам; аднак жа таму ня радуйцеся, што духі слухаюцца вас: а радуйцеся таму, што імёны вашыя напісаны на нябёсах
Лк. 10:19 – 20
Дабрашчасны Феафілакт Баўгарскі дае наступнае тлумачэньне.
Бо зьмеі і скарпіёны сутнасьць паліцы нячысьцікаў, гады зямныя, і тыя зь іх, якія уядаюць больш бачным чынам, ёсьць зьмеі, а тыя, якія больш утоеным чынам уражаюць, ёсьць скарпіёны. Напрыклад, нячысьцік блуду і забойствы ёсьць зьмей, бо ён падахвочвае на бачныя злачынствы; а той нячысьцік, які на падставе хваробы, напрыклад, схіляе чалавека карыстацца лазьнямі, духмянымі мазямі і іншым задаволеньнем, можа быць названы скарпіёнам, бо ён мае утоенае джала і таемна імкнецца уджгнуць цела, каб паслухаўшага яго увесьці ў большае злачынства. Але дзякуй Госпаду, даўшаму уладу наступаць на іх! Зрэшты, навучаючы вучняў не высокай мудрасьці, Гасподзь кажа: аднак жа не таму цешцеся, што нячысьцікі вам падпарадкоўваюцца (бо ад гэтага атрымліваюць дабрадзейства іншыя, менавіта атрымаўшыя вылячэньне), але больш цешцеся таму, што імёны вашы на нябёсах напісаны не чарніламі, але Боскай памяцьцю (разумнай малітвай!) і мілатой. Сатана спадае зь неба, а людзі, на зямлі жывучыя, прапісваюцца на нябёсах. Такім чынам, праўдзівая радасьць у тым, што імёны вашы напісаны на нябёсах і не забываюцца Богам.

ПЯЦІДЗЕСЯТНІЦА

мітрапаліт Антоні (Суражскі)
У імя Айца, і Сына, і Сьвятога Духа.
На пяцідзесяты дзень пасьля Свайго Уваскрэсеньня Хрыстос паслаў Сваім вучням Сьвятога Духа Свайго, Духа, Які зыходзіць ад Айца, але Які пасылаецца ў сьвет Выратавальнікам Хрыстом. Вучні былі сабраны ў малітве на успамін пра свайго забітага і уваскрэслага Настаўніка. І раптам сышлі на іх як бы палымяныя языкі; полымем спусьціўся на іх Дух Божы; а іх напоўніла натхненьне — ужо не тыя былі апосталы, якімі яны былі за пяцьдзесят дзён да гэтага. Тады яны, спалоханыя, туліліся ў страху, што іх Настаўнік пераможаны, забіты. Зараз тыя ж самыя людзі, напоўненыя гэтым натхненьнем, гэтым дыханьнем вечнага жыцьця, напоўненыя Божай прысутнасьцю, выйшлі да атачаючых іх людзей, і без страху, зь адвагай, пра якую яны самі не маглі мець паняцьця да таго, пачалі казаць пра Хрыста як пра Бога, Які стаў чалавекам, пачалі казаць пра Бога як пра Любоў, любоў бязьмерную, невымерную, ахінаючую, што ахоплівае усё і усіх. І то ж натхненьне напоўніла іх такой адвагі і такой мужнасьці, дзякуючы якой яны пайшлі не толькі на пропаведзь, але на пакуты, на зьбіваньне, на катаваньне і пакуты, у засьценкі, і, у канчатковым выніку, на сьмерць. Дух Божы выказаўся на іх; Дух сыноўства: як Сын Божы, так і яны сталі сынамі Божымі, і як Выратавальнік Хрыстос прыйшоў у сьвет выратаваць людзей коштам Свайго жыцьця, так і яны жыцьцё свае і сьмерць сваю падарылі людзям, каб яны пачулі, што Бог ёсьць любоў, што ў сьвеце ёсьць сэнс, што мы Богу ўпадабаныя, і што чалавечае грамадзтва павінна быць пабудавана на новых пачатках — не на пачатках гвалту, хлусьні, прыгнёту, а на пачатках любові, узаемнага прызнаньня, на пачатках ахвяры таго, хто ведае, дзеля таго, які яшчэ не ведае. Хрыстос сказаў Сваім вучням: Як Мяне паслаў Айцец, так і Я вас пасылаю — на сьмерць, на жыцьцё, на перамогу. Амін.

НАВУЧАНЬНЕ НА ДЗЕНЬ ПЯЦІДЗЕСЯТНІЦЫ

звышгодны Фёдар Студыт
 Па мілаце Усясьвятога Духу мы ўдастоіліся сьвяткаваць Сьвятую Тройцу — Пасланьне Сьвятога Духа. Пра Яго Спасыланьне Ісус Хрыстос сказаў: “Я праўду кажу вам: лепей вам, каб Я пайшоў; бо, калі Я не пайду, Суцешнік ня прыйдзе да вас; а калі пайду, дык пашлю Яго да вас, Калі ж прыйдзе Ён, Дух праўды, дык наставіць вас на усякую праўду: бо не ад Сябе будзе гаварыць, а будзе гаварыць, што пачуе, і будучыню агалосіць вам” (Ян. 16:7,13). Гэты абяцаньне і дабрадзейства Яго гэтак вяліка, што мы і зразумець Яго не можам: бо Гасподзь абяцаў паслаць не Анёла, не чалавека, але Самога Супасаднага Духа.

Saturday, June 11, 2011

З ГЛЫБІНІ КЛІЧУ ЦЯБЕ, ГОСПАДЗЕ…

З глыбіні клічу Цябе, Госпадзе. Госпадзе! пачуй голас мой. Хай будуць вушы Твае уважлівыя да голасу маленьняў маіх. Калі Ты, Госпадзе, будзеш заўважаць беззаконьні, – Госпадзе! хто устоіць? Але ў Цябе дараваньне, хай багавеюць прад Табою.
Псальма 129:1 – 4.
Мы знаходзімся ў глыбіні: нашай душы, нашых праблем, нашых грахоў, нашага беззаконьня. І ў гэтай глыбіні усё беспрасьветна, і любыя дзеяньні хлусьлівыя... І тады мы зьвяртаемся да Тома, Хто больш, Хто даруе ачышчэньне, Хто дае жыцьцё. Гэты зварот безумоўны: мы разумеем, што самі нічога не можам, што усе нашы высілкі дарэмныя – і заклікаем з глыбіні свайго бясьсільля. Такі зварот перакідае масток праз бездань нашага “не магу” і пракладае шлях праз горы нашага самасьцьвярджэньня.

АКАФІСТ УСЯСЬВЯТОЙ І ЖЫВАТВОРЧАЙ ТРОЙЦЫ

Кандак 1
Адвечны Цар вякоў і Гасподзь, усялякага бачнага і нябачнага тварэньня Стваральнік, Яму ж, у Тройцы Сьвятой праслаўленаму Богу, усякі чын нябесных, зямных і пякельных пакланяецца. Таму і мы, як хрышчоныя ў Трысьвятое імя Твае, калі і нягодныя, маем адвагу гэты сьпеў хваленьне прынесьці Табе. Ты ж, як Творца, Стваральнік і Судзьдзя наш, пачуй голас слуг Тваіх, і не аднімі міласьці Твае ад нас, ды з глыбіні душы так сьпяваем Табе: Сьвяты, Сьвяты, Сьвяты ёсьць Гасподзь Бог наш, памілуй нас, паўшае стварэньне Твае, дзеля імя Твайго Сьвятога!
Ікас 1
Архангелы і Анёлы, Пачаткі і Ўлады, Пасады і Ўладарства, стоячыя каля самога Пасаду Славы Тваёй, не выносяць бачаньня велічы дасканаласьці Тваёй. Шматвокія ж Херувімы і шэсьцікрылыя Серафімы, закрываючыя твары свая, дакладна з трапятаньнем і любові усклікаюць адзін да аднаго: Сьвяты, Сьвяты, Сьвяты Гасподзь Саваоф! Нам належыць, бо прах і попел мы ёсьць, больш годнае захоўваць маўчаньне. Але, праз вялікую шчодрасьць, у сьвядомасьць і збаўленьне нам пададзеных, забыўчывымі і няўдзячнымі будучы, пераймаючы чынам вышэйшым, зь верай і любоўю сьпяваем:
Сьвяты, Сьвяты, Сьвяты ёсьць Гасподзь наш, непазнаная дасканаласьці Вышыня і невымоўных таямніц Бездань!
Сьвяты ёсьць Гасподзь Бог наш, паўсюды прысутны і ўсё выконваючы, Адзіны і Нязьменны ўчора, сёньня і ва ўсе стагодзьдзі!
Сьвяты ёсьць Гасподзь Бог наш, усямагутны, называючы не бачнае як і бачнае, сыходзячы нават да пекла і зноў узыходзячы!
Сьвяты ёсьць Гасподзь Бог наш, выпрабоўваючы сэрцы і думкі чалавечыя, лічачы зоркі і ўсяму імёны даючы!
Сьвяты ёсьць Гасподзь Бог наш, усе шляхі Ягоныя праўдзівыя і любы лёс апраўданы разам і жаданы!
Сьвяты ёсьць Гасподзь Бог наш, пакладаючы грахі бацькоў на дзяцей, але і мілуючы і ўзнагароджваючы ўсе рады родаў!
Сьвяты, Сьвяты, Сьвяты ёсьць Гасподзь Бог наш, памілуй нас, паўшае стварэньне Твае, дзеля імя Твайго Сьвятога!

Tuesday, June 7, 2011

ЕРАСЬ САДАМІІ І КАТАЛІЦКІ ЛІБЭРАЛІЗМ

У апошні час мы назіраем вялікую актыўнасьць розных ЛГБТарганізацый. Сярод іншага, дадзеная актыўнасьць накіравана і супраць традыцыйных хрысьціянскіх каштоўнасьцяў і поглядаў на праблему гомасэксуальнасьці. На вялікі жаль, патрабаваньні ЛГБТ арганізацый знаходзяць “падтрымку з боку лібэральнай часткі царквы” [1]. У тым ліку – Каталіцкага Касьцёла. І хоць прадстаўнікі Каталіцкага Касьцёла усяляк аспрэчваюць дадзенае сьцьвярджэньне, факты кажуць пра тое, што каталікі гатовыя ісьці і ідуць на саступкі ЛГБТ–арганізацый.
У 2009 году найбольшая ЛГБТ–арганізацыя амэрыканскіх каталікоў DignityUSA, сумесна з AXIOS (“AXIOSEastern and Orthodox Gay and Lesbian Christians”), куды уваходзяць і уніяты, выпусьціла досыць цікавы зборнік “На шляху да разуменьня і супрацоўніцтва”, у якім досыць падрабязна прааналізавала стаўленьне Каталіцкага Касьцёла да гомасэксуалістаў.

Wednesday, June 1, 2011

УЗЬНЯСЕНЬНЕ ГОСПАДА БОГА І ВЫРАТАВАЛЬНІКА НАШАГА ІСУСА ХРЫСТА

НА ВЯЛІКАЙ ВЯЧЭРНЯЙ

На “Госпада клічу:” вершыры на 10, тон 6

Гасподзь узьнёсься на нябёсы, / каб паслаць Суцяшальніка сьвету. / Нябёсы падрыхтавалі пасад Яму, / аблокі – узыходжаньне Ягонае. / Анёлы дзівуюцца, / бачачы Чалавека вышэй сябе. / Айцец чакае Таго, / Каго ад стагодзьдзя мае ў нетрах Сваіх; / Дух Сьвяты загадвае ўсім Анёлам Ягоным: / “Адчыніце, князі, брамы вашы; / усе народы апладзіруйце, / бо ўзышоў Хрыстос туды, / дзе быў раней!” (2)
Гасподзь, узьнясеньню Твайму дзіваваліся Херувімы, / бачачы Цябе, Бога, на іх сядзячага / узыходзячым на аблоках; / і мы славім Цябе, бо добрая ёсьць міласьць Твая, / слава Табе! (2)
Сузіраючы на гарах сьвятых / узьнясеньне Твае, Хрыстос, / зьзяньня славы Айца, / апяваем сьветлы вобраз твару Твайго, / пакланяемся пакутам Тваім, / шануем уваскрэсеньне, / праслаўляючы слаўнае ўзьнясеньне. Памілуй нас! (2)
Гасподзь, калі Апосталы пабачылі Цябе, / Падаўца жыцьця Хрыстос, / на аблоках уздымаючагася, / са сьлязамі смутку, скрухай напоўненыя, / у скарбуце ўсклікалі: / “Уладыка, не пакінь нас, слуг Тваіх, сіротамі, / тых, каго са спачуваньня ўпадабаў Ты, як Міласэрны; / але пашлі, як абяцаў нам, Усясьвятога Духа Твайго, / адукоўваючага душы нашы!” (2)

Sunday, May 29, 2011

ЗВАРОТ АРХІРЭЙСКАГА САБОРУ ЎКРАІНСКАЕ АЎТАКЕФАЛЬНАЕ ПРАВАСЛАЎНАЕ ЦАРКВЫ ДА СУСЬВЕТНАГА ПАТРЫЯРХА ВАРФАЛАМЕЯ І ПРАДСТАЯЦЕЛЯЎ СТАРАЖЫТНЫ ЎСХОДНІХ ПРАТРЫЯРХАЎ

Ваша Сьвятасьць! Ад імя мільёнаў праваслаўных вернікаў нашай краіны, якія прагнуць канчатковага стварэньня на Ўкраіне адзінай Памеснай Царквы, выказваем падтрымку дзеям Вашай Сьвятасьці, якія скіраваны на пераадоленьня крызысу ў праваслаўным сьвеце і аднаўленьня традыцыйных кананічных мэханізмаў ягонай саборнасьці.
Шмат праблемаў сучаснага праваслаўя павязаны зь ідэалёгіяй этнафілітызму і этатызму, які перакручваюць сёньня царкоўную сьвядомасьць некаторых Памесных Цэркваў. Непавага да царкоўнае традыцыі, пранікненьня ў Царкву сьвецкай ідэалёгіі, барацьба за ўладу і палітычны ўплыў – гэтыя і іншыя падставы не толькі зацямняюць сёньня хрысьціянскі ідэал у жыцьці асобных Памесных Цэркваў, але і ствараюць падставы да маштабнага разьдзяленьня ў праваслаўным сьвеце.

НЯДЗЕЛЯ ШОСТАЯ ПАСЬЛЯ ПАСХІ АБ СЬЛЯПЫМ


у суботу на вялікае вячэрняй

На “Госпада клічу” вершыры на 10. Сьпяваем тры нядзельныя вяршыры, чатыры ўсходніх і дзьве аб сьляпым, паўтараючы першую.

Вяршыры нядзельныя, тон 5

Сьвятым Сваім Крыжам, Хрыстос, / Ты сатану пасарамаціў, / і ўваскрашэньнем Сваім джала граху прытупіў / і выратаваў нас ад брамы сьмерці. / Праслаўляем Цябе, Адзінародны.
Уваскрашэньне Даруючы роду чалавечаму, / як авечка на ахвяраваньне быў прыведзены. / Спужаліся Яго князі пекла, / і адчынілі браму смутку; / бо прыйшоў Цар славы – Хрыстос, / абвяшчаючы паланёным: “выходзьце”, / і тым, хто ў цемры: “адкрыйцеся”.
Вялікі цуд! Стваральнік нябачнага, / па чалавечы плоцьцю пацярпеўшы, / уваскрэс, як Бесьсьмяротны. / Прыйдзіце, плямёны народаў, паклонімся Яму; / бо мы, Ягонай міласэрнасьцю ад памылкі збаўленыя, / апяваць адзінага ў трох Асобах Бога навучыліся.

Friday, May 27, 2011

СЛОВА Ў ДЗЕНЬ ПАМЯЦІ СЬВЯТЫХ РАЎНААПОСТАЛЬНЫХ КІРЫЛЫ І МЯФОДЗІЯ

11/24 траўня
прат. Сяргей Горбік
У імя Айца, і Сына, і Сьвятога Духа.
Сёньня мы сьвяткуем памяць сьвятых раўнаапостальных Кірылы і Мяфодзія, настаўнікаў славянскіх. Аб іх апостальскім подзьвігу напісана незьлічоная колькасьць артыкулаў і кніг, творы ва ўсіх галінах мастацтва праслаўляюць іх служэньне Выратавальніку і Ягонай Царкве…
І сёньня жадаецца мне адчыніць прад вамі, упадабаныя браты і сёстры, усю глыбіню подзьвігу сьвятых братоў… Вялікі сэнс подзьвігу служэньня Хрыстовай, які да сёньня працягваецца іх пераймальнікамі і пасьлядоўнікамі.
Мы называем іх настаўнікамі славянскімі… Але ж, ці не было да іх прапаведнікаў хрысьціянства на нашых землях? Безумоўна былі і аб гэтым маем шмат сьведчаньняў у летапісах. Бясспрэчным ёсьць і той факт, што прапаведавалі яны на зразумелай мясцоваму насельніцтву мове. Ды інакш і быць не магло! Хто ж зразумее пропаведзь на чужой і незразумелай мове?! Нават некаторыя кнігі Старога і Новага запавету былі перакладзены на нейкую “славянскую” мову, аб чым гаворыць і жыцьцяпіс сьвятых Кірылы і Мяфодзія…