Tuesday, June 7, 2011

ЕРАСЬ САДАМІІ І КАТАЛІЦКІ ЛІБЭРАЛІЗМ

У апошні час мы назіраем вялікую актыўнасьць розных ЛГБТарганізацый. Сярод іншага, дадзеная актыўнасьць накіравана і супраць традыцыйных хрысьціянскіх каштоўнасьцяў і поглядаў на праблему гомасэксуальнасьці. На вялікі жаль, патрабаваньні ЛГБТ арганізацый знаходзяць “падтрымку з боку лібэральнай часткі царквы” [1]. У тым ліку – Каталіцкага Касьцёла. І хоць прадстаўнікі Каталіцкага Касьцёла усяляк аспрэчваюць дадзенае сьцьвярджэньне, факты кажуць пра тое, што каталікі гатовыя ісьці і ідуць на саступкі ЛГБТ–арганізацый.
У 2009 году найбольшая ЛГБТ–арганізацыя амэрыканскіх каталікоў DignityUSA, сумесна з AXIOS (“AXIOSEastern and Orthodox Gay and Lesbian Christians”), куды уваходзяць і уніяты, выпусьціла досыць цікавы зборнік “На шляху да разуменьня і супрацоўніцтва”, у якім досыць падрабязна прааналізавала стаўленьне Каталіцкага Касьцёла да гомасэксуалістаў.
Ужо на першых старонках выданьня, складальнікі адзначаюць, што “ў адрозьненьні ад традыцыйнага праваслаўя, каталіцкія біскупы і сьвятары досыць ахвотна ідуць на адкрыты дыялёг і супрацоўніцтва” зь ЛГБТ арганізацыямі ЗША [2].
Так, кс. Джэфры Фарроў, каталіцкі сьвятар з Каліфорніі ужо ў 2001 году сьцьвярджаў: “Няма нічога супярэчнага каталіцкаму вучэньню ў тым, што каталіцкія аднаполыя пары атрымліваюць царкоўнае дабраслаўленьне на сумеснае пражываньне і выхаваньне прыёмных дзяцей. … Бо такое дабраслазленьне царквы нічым не адрозьніваецца ад дабраслаўленьня іншай сумеснай дзейнасьці вернікаў, напрыклад — вядзеньні бізнэсу ці дабрачыннасьць у адносінах да сірот” [3]. Пры гэтым сьвятар сьцьвярджае, што ён “меў па гэтым пытаньні кансультацыі з кіруючым біскупам і знайшоў у яго поўнае паразуменьне”[4]. У далейшым кс. Джэфры стаў адным зь актывістаў руху супраць спроб унесьці ў законы Каліфорніі папраўкі, якія забараняюць аднаполыя шлюбы: “Пасьля імшы сьвятар прызнаўся ў сваёй гомасэксуальнасьці ў інтэрвію рэпарцёрам тэлекампаніі ABC. Крытыкую каталіцкіх кансэрватараў, выступаючых за забарону аднаполых шлюбаў, кс. Джэфры заявіў: “Яны прама ігнаруюць найновыя дасягненьні нейралёгіі, псыхалёгіі і нават уласныя словы Цэрквы пра тое, што гомасэксуальнасьць зьяўляецца прыроджанай … Я усьведамляю, што гэтыя словы праўды абыйдуцца мне дорага. Але, прамаўчаўшы, я зрабіў бы іх кошт яшчэ вышэй, стаўшы памагатым і саўдзельнікам маральнага зла, якое пазбаўляе геяў і лесьбіянак іх грамадзянскіх правоў і самай чалавечай годнасьці” [5].
Кажучы пра дзейнасьць кс. Джэфры, Мар'яна Дадзьдзі—Берк, выканаўчы дырэктар Dignityusa, адзначыла “факт памяркоўнасьці і разуменьні з боку кіраўніцтва  Каталіцкай Царквы ЗША” [6]. Па яе словах, кардынал Фрэнсіс Джордж, віцэ—прэзыдэн Амэрыканскай канфэрэнцыі каталіцкіх сьвятароў, ніяк не адрэагаваў на зварот “кансэрватыўнай часткі каліфарнійскага прыходу сьвятога Пятра” [7], з “патрабаваньнем карных мер у дачыненьні кс. Джэфры Фарроў” [8].
У цэлым, як сьцьвярджае Сэм Сыннэтт, прэзыдэнт Нацыянальнай каталіцкай арганізацыі па пытаньнях годнасьці сэксуальных меншасьцяў у ЗША, каталіцкі эпіскапат ЗША досыць талерантна ставіцца да розных каталіцкіх ЛГБТ—арганізацый. У прыватнасьці, амэрыканская каталіцкая арганізацыя “Зьвяз вясёлкавых стужак” у падтрымку геяў і лесьбіянак з 2001 года заклікае сваіх прыхільнікаў насіць стужачкі падчас сьвята Тройцы. Аднак толькі ў 2005 г., пасьля шматлікіх зваротаў “кансэрватыўных каталікоў”, Архібіскуп Гары Флінн выступіў зь заявай, што вясёлкавыя стужкі ператварыліся ў пратэст супраць вучэньня Царквы, забараніў прычашчаць вернікаў, якія  прыходзяць у іх на службу ў храм [9].
Па меркаваньні Сэма Сіннэтта, такое стаўленьне каталіцкага архібіскупа Гары Флінна выклікана кнігай Яна Паўла II “Памяць і ідэнтычнасьць”, у якой ён назваў гомасэксуалістаў “распаўсюджвальнікамі зла” [10].
Аднак, па меркаваньню Мар'яны Дадзьдзі—Берк (2005 г.), “асобныя эксцэсы” не могуць паўплываць на “досыць доўгі і ў цэлым пазытыўны дыялёг ЛГБТ—супольнасьці і Каталіцкай Царквы ЗША” [11]. Яна таксама, не без падставы сьцьвярджае, што пазыцыя архібіскупа Гары Флінна “выклікае пратэст не толькі ЛГБТ—супольнасьці, але і клірыкаў Каталіцкай Царквы” [12]. Пры гэтым прыводзяцца наступныя словы галявы аднаго зь жаночых каталіцкіх манастыроў, сёстры Габрыэль Хербэрс: “Сэксуальная арыентацыя зьяўляецца дарам ад Бога, як, напрыклад, мой дарунак — тое, што я зьяўляюся жанчынай” [13].
Цяжка не пагодзіцца зь Мар'янай Дадзьдзі—Берк і ў тым, што прагрэс у адносінах Каталіцкай Царквы і ЛГБТ—супольнасьцю навочна ілюструецца стаўленьнем Царквы да каталіцкіх сьвятароў, якія талерантна ставяцца да чальцоў дадзенай супольнасьці і задавальняюць іх рэлігійныя патрэбы. Праўда, гэта падкрэсьлівае сама Мар'яна Дадзьдзі—Берк, гаворка не ідзе пра адкрытых гомасэксуалістах – сьвятарах [14].
У цэлым, аналізуючы выказваньні прадстаўнікоў каталіцкага ЛГБТ—руху і шэрагу каталіцкіх сьвятароў ЗША з канца 90—х гадоў і да 2006 гады, можна зрабіць наступную выснову: Ужо, прынамсі зь сярэдзіны 90—х гадоў, досыць вялікая колькасьць каталіцкіх сьвятароў ЗША надавалі дабраслаўленьне аднаполым парам, а большасьць каталіцкіх біскупаў ЗША ставіліся да дадзенага факту талерантна. Ва усякім разе, толькі Каталіцкая Царква ў ЗША пагадзілася надаць свой храм (сьвятога Францыска) для экумэнічнай малітвы зь удзелам прадстаўнікоў розных ЛГБТ — арганізацый, якая адбылася 30 лістапада 1995 года [15].
Пасьля сьмерці Яна Паўла II, прадстаўнікі ЛГБТ—арганізацый зьвязвалі свае надзеі на прарыў у сваіх адносінах з Каталіцкім Касьцёлам зь новым Рымскім пантыфікам. У прыватнасьці Сэм Сіннэтт ужо 16 красавіка 2005 года сказаў наступнае: “Мы спадзяемся, што да нас будуць больш прыслухоўвацца і спыняць выкарыстоўваць зласьлівыя словы, якія зьневажаюць геяў” [16].
Падобныя надзеі Сэма Сіннэтта, прэзыдэнта Нацыянальнай каталіцкай арганізацыі па пытаньнях годнасьці сэксуальных меншасьцяў у ЗША, відавочна былі не беспадстаўныя.
13 лістапада ў Балтыморы (ЗША) “адкрыўся зьезд амэрыканскіх каталіцкіх біскупаў, адным з галоўных пытаньняў, якія стаяць на павестцы дня, зьяўляецца стаўленьне царквы да асобаў нетрадыцыйнай сэксуальнай арыентацыі. Пры гэтым, нягледзячы на агульнае неўхваленьне гомасэксуальных узаемаадносін, рада мае намер перагледзець шэраг дзейсных царкоўных правіл. У прыватнасьці, гаворка ідзе пра вызваленьне каталікоў—гомасэксуалістаў ад абавязку па зьмене сваёй сэксуальнай арыентацыі. Акрамя гэтага, герархі каталіцкай царквы ЗША маюць намер дазволіць сьвятарам хрысьціць прыёмных дзяцей аднаполых пар, якія пагодзяцца выхоўваць іх каталікамі” [17].
Досыць хутка, ужо 14 лістапада, зьяўляецца афіцыйны дакумэнт зьезду каталіцкіх біскупаў ЗША пад агульным загалоўкам “Ministry to Persons with a omosexual Inclination” [18]. У цэлым дадзены дакумэнт не супярэчыць каталіцкаму вучэньню. Аднак утрымлівае некалькі істотных саступак ЛГБТ — арганізацыям:
1.    Асуджае дыскрымінацыю ў адносінах да сэксуальных меншасьцяў і падкрэсьлілі, што цяга да асоб свайго полу не зьяўляецца грахом;
2.    Дазваляе хрысьціць прыёмных дзяцей аднаполых пар пры умове, што дзеці будуць выхаваны ў каталіцкай традыцыі.
Па меркаваньню шэрагу экспэртаў, каталіцкія біскупы ЗША практычна узаконілі аднаполыя саюзы геяў і лесьбіянак. “Яны не прызналі такі саюз шлюбам, але гэта юрыдычная казуістыка. Бо яны прызналі права на існаваньне аднаполых саюзаў і іх права выхоўваць дзяцей”, — адзначыў адзін зь экспэртаў [19].
Біскуп Артур Сэрратэльлі зь Нью—Джэрсі, камэнтуючы дакумэнты зьезду, пацьвердзіў магчымасьць дабраслаўленьня (але не прызнаньне іх сям'ёй), аднаполых саюзаў і іх удзел у царкоўным жыцьці [20]. Пры гэтым ён адзначыў: “Тон гэтых дакумэнтаў пазытыўны і добразычлівы. Але трэба разумець, што быць каталіком нялёгка, гэта прадугледжвае добраахвотны выбар вызначаных правіл” [21].
Хоць напачатку, мабыць спадзеючыся на больш радыкальныя рашэньні зьезду каталіцкіх біскупаў ЗША, кіраўнікі ЛГБТ — арганізацый ЗША раскрытыкавалі яго выніковыя дакумэнты [22], у далейшым іх пазыцыя істотна зьмянілася.
Ужо напачатку 2007 года, Мар'яна Дадзьдзі—Берк, досыць адкрыта адкрывае праўдзівы сэнс рашэньняў зьезду каталіцкіх біскупаў ЗША: “Мы дамагліся галоўнага — любоў да асобы свайго полу больш не зьяўляецца грахом. … Прызнаньне магчымасьці выхаваньня дзяцей аднаполымі парамі ёсьць прызнаньне існаваньня саміх такіх пар. Гэта адкрывае шлях да царкоўнай легалізацыі саюзаў аднаполых пар і іх удзелу ў жыцьці каталіцкіх грамад. … Выхаваньне дзяцей каталікамі немагчыма без актыўнага удзелу выхавальнікаў у царкоўным жыцьці, удзел ва усіх абрадах Каталіцкай Царквы. … Гэта толькі першы крок, але вельмі важны для нас” [22]. Цяжка не пагодзіцца з такой ацэнкай рашэньняў зьезду каталіцкага эпіскапату ЗША…
Нашы апанэнты зь ліку каталікоў могуць запярэчыць: высновы і жаданьні адной з кіраўнікоў ЛГБТ — руху ў ЗША не знаходзяць пацьверджаньні ў Каталіцкай Царкве. Аднак ва унісон з кіраўнікамі ЛГБТ—арганізацый выступае Партугальскі каталіцкі біскуп Жануарыё Торгал Фэррейра, які узначальвае ордыянарыат (службу капэлянаў) ва узброеных сілах Партугаліі. Дадзены герарх Каталіцкай Царквы ў чэрвені 2010 гады прапанаваў “каталіцкай царкве прызнаць гомасэксуальныя саюзы сапраўднымі сем'ямі, нават калі яны не могуць быць прызнаны як шлюбы” [23]. Досыць лібэральна каталіцкі эпіскапат Іспаніі ставіўся і да сьвятара Мануэля Поўса, вядомага сваімі скандальнымі заявамі пра дабраслаўленьне гомасэксуальных саюзаў. Толькі пасьля таго, як ён заявіў пра тое, што “аплаціў аборт сваёй знаёмай”, архібіскуп Барсэлёны заявіў пра пачатак дысцыплінарнага працэсу [24].
Як бачым, лібэральныя тэндэнцыі каталіцкага эпіскапату ЗША, у стаўленьні да ЛГБТ—супольнасьці ужо перасягнулі акіян і знаходзяць сваіх прыхільнікаў сярод каталіцкіх біскупаў традыцыйна каталіцкіх краін Эўропы. Дадзеная тэндэнцыя выклікае справядлівую асьцярогу, што з часам каталіцкае ЛГБТ—лобі зможа істотна зьмяніць погляд Каталіцкай Царквы на гомасэксуальныя саюзы і сам гомасэксуалізм як зьяву.
падрыхтаваў прат. Сяргей Горбік

[1] Toward understanding and cooperation. New York, 2009. p.4
[2] Тамсама, p. 5
[3] Тамсама, p. 18
[4] Тамсама, p. 23
[5] Тамсама, p. 25 (гл. таксама: http://ulenspiegel.od.ua/katolicheskij—svjaschennik—podderzhivaet—geev)
[6] Тамсама, p. 34
[7] Тамсама, p. 36
[8] Тамсама, p. 36
[9] Тамсама, p. 43; (гл. таксама: http://www.portal—credo.ru/site/print.php?act=news&id=33433)
[10] Тамсама, p. 48
[11] Тамсама, p. 50
[12] Тамсама, p. 51
[13] Тамсама, p. 51; (гл. таксама: http://www.portal—credo.ru/site/print.php?act=news&id=33433)
[14] Тамсама, p. 58
[15] AXIOS Newsletter, Vol. 12, № 2, 1995, p. 7
[16] http://www.interfax—religion.ru/print.php?act=news&id=2901
[17] http://lenta.ru/news/2006/11/13/bishop/
[18] www.usccbpublishing.org
[19] Тамсама, p. 64
[20] Тамсама, p. 67
[21] http://lenta.ru/news/2006/11/15/bishop/
[22] http://lenta.ru/news/2006/11/15/bishop/
[23] http://www.maranatha.org.ua/cnews/r/71941
[24] http://newsru.com/religy/18mar2011/abort_print.html

No comments:

Post a Comment

Note: Only a member of this blog may post a comment.