Monday, June 14, 2010

АКАФІСТ ЗВЫШГОДНАМУ АГАПІТУ КІЕВА – ПЯЧОРСКАМУ

Кандак 1

Абраны вучань Хрыстовы і лекар добры, дапамогу падай патрабуючым вылячэньня, сьпевамі праславім цябе, абаронцу нашага. Ты ж, як маючы міласьць Госпада, ад усялякіх бедаў і хваробаў пазбаў нас, любячых цябе і клічучых: радуйся, звышгодны лекар Агапіт Пячорскі. Богу праславіўшаму цябе: Алілуя.

Ікас 1

Анёла зямнога і нябеснага чалавека ўвасабляеш ты, слаўны Агапіт: анёльскай цнотай і послухам упрыгожаны, перасяліўся ты ад зямлі на нябёсы, разам зь Анёламі і ўсімі сьвятымі прадстоячы прад пасадам Госпада Славы, маліся аб нас, зямных, ушаноўваючых цябе сьпевамі:

Радуйся, сьветач дабралюбства; радуйся прыслаўны сьвяцільнік Царквы Кіеўскай.

Радуйся, манахаў сьвятых упрыгожаньня; радуйся, праваслаўных у міласэрнасьці Боскай зацьвярджэньня.

Радуйся, манаства кіеўскага хвала; радуйся, спадкаемца Хрыстовай міласэрнасьці.

Радуйся, жыўшы ў міры, мір і лекаваньня нясучы; радуйся, Анёл у плоці, перавышаючы ўсіх сьмяротных.

Радуйся, табой вера ўзмацнілася; радуйся, табой выяўленьня Боскай міласэрнасьці павялічылася.

Радуйся, звышгодны лекар наш Агапіт.

Кандак 2

Бачыць цябе Ўладар сасудам абраным, палюбіў душы тваёй дабрыню. Бо ты зямную славу і салодкасьць адкінуў, вянцом манаства пажадаў сябе ўпрыгожыць, паланёны Боскаю любоўю, і натхнённа сьпяваючы: Алілуя.

Ікас 2

Розум боганатхнённы маючы, о добры лекар Агапіт, зьдзіваваў ты князя Ўладзіміра чысьцінёй душы сваёй і словамі богалюбаснымі. Спадкаў ты Хрыстовай міласэрнасьці. Славячы словы і міласэрнасьць тваю, сьпяваем мы табе:

Радуйся, сьмеласьць прад князем Уладзімірам маючы; радуйся, славай і золатам не спакушаны.

Радуйся, зацьвярджэньне сапраўднай Боскай міласэрднасьці; радуйся, выкараненьня карысналюбасьці.

Радуйся, антыбоскае лекаваньня выкрыўшы; радуйся, сьвецкія спакусы адрынуўшы.

Радуйся, лікуючы безадмоўна; радуйся, зьмяніўшы зямную спарахнеласьць на славу нябесную.

Радуйся, суразмоўнік нярэчавых Анёлаў; радуйся, годны сяброўства звышгодных.

Радуйся, табой д’ябл пасаромлены; радуйся, табой Хрыстос праславіўся.

Радуйся, звышгодны лекар наш Агапіт.

Кандак 3

Сілай Ўсявышняга, дараванай табе, і моцным цярпеньням тваім зьнішчаў ты хваробы чалавечыя. Славы зямной вянцом не спакусіўся ты і крыўднікаў пасароміўшы да Бога прывёў. Вянец сьвятасьці прыняў ты ад Хрыста Бога, клічучы да Яго: Алілуя.

Ікас 3

Мае Лаўра твая Кіева—Пячорская прыкаштоўныя мошчы твае, багамудры ойча лекар, як найвялікшы скарб, радасьцю напаўняецца і, любоўю апяваючы дадзеную табе ад Бога дабрыню, звышгодна кліча да цябе:

Радуйся, Кіева сьвяцільнік сусьветны; радуйся, шануючай цябе манастыра абаронца.

Радуйся, табой пераможаны бязбожнікі; радуйся, табой прырастае богапазнаньня.

Радуйся, сьветлая манаская слава; радуйся, праваслаўных умацаваньне.

Радуйся, выздараўленьня добрая крыніца; радуйся, навуцы вялікай ёмішча.

Радуйся, дабрадатнае міро, водарнай душы; радуйся, як дапамога молячых да цябе.

Радуйся, сьляпым бачаньня даруючы; радуйся, расслабленых падымаючы.

Радуйся, звышгодны лекар наш Агапіт.

Кандак 4

Бурай гонару апантаны, армянін пасаромлены быў, пабачыўшы як нявылекоўныя хваробы лікуеш ты Імям Хрыстовым. Мы жа, радасна славячы дзівоснага ў табе Бога, сьпяваем Яму: Алілуя.

Ікас 4

Чулі вернікі Царквы Кіеўскай аб вялікай міласэрнасьці тваёй і аб бескарысным лекаваньні ад усялякіх хваробаў, сьпяшаючыся пакрочылі да цябе, зь верай ў лікуючае дабраслаўленьня, што ў табе знаходзіцца ды хуткае лікуючае хваробы, праслаўляючы Бога і цябе шануючы, невымоўна міласэрнага лекара свайго, сьпявалі табе:

Радуйся, памазаны міром дабрадатным; радуйся, храм Бога асьвячоны.

Радуйся, вялікая праваслаўных слава; радуйся, моцная цьвярдыня верных.

Радуйся, мудрых перабольшваючы розумам; радуйся, сейбіт спраў добрых.

Радуйся, Боскіх дарункаў ёмішча і шматлікай міласьці Госпада крыніца; радуйся, хуткая дапамога хварэючым.

Радуйся, пакутнікаў прыстанак аздароўленьня; радуйся, лекараў настаўнік.

Радуйся, хварэючых добра лікуючы; радуйся, крыніца шматлікіх выздараўленьняў.

Радуйся, звышгодны лекар наш Агапіт.

Кандак 5

Цуд прыслаўны стварыў табой Гасподзь, калі ганарлівага лекара армянскага ў верныя слугі Свае прызваў. Ерасі і гонар перамогшы верай і малітвай тваёй да Хрыста, праўдзіва пазнаў армянін Жыцьцядаўцу ўсіх – Сапраўднага Бога, зь моцнаю верай засьпяваў Яму: Алілуя.

Ікас 5

Пабачыў праўдзівы сьвет сьляпы, як толькі зь малітвай дакрануўся да яго ты, Звышгодны. Будучы адукаваны, адкінуў гонар і ерась арыянскую, прыняў ён Сьвятое Праваслаўе.Таму да цябе, слаўнага слугі Боскага і цудоўнага лекара, клічам:

Радуйся, да Бога вялікае імкненьня маючы; радуйся, слаўны вагонь Боскай любові.

Радуйся, руплівы выканаўца манаскай прысягі; радуйся, асьветнік ерэтыкаў.

Радуйся, да Хрыста заблукаўшых прыводзячы; радуйся, любоў да гонару, любоўю да Бога перамагаючы.

Радуйся, замес асалоды сьвецкай, жыцьцё малітоўніка Хрыстовага абраўшы; радуйся, прычасьнік міласьці Госпада.

Радуйся, пераможца спакусаў і ерэсі; радуйся, упрыгожыўшы міласэрнасьцю Царкву Кіеўскую

Радуйся, напаўняючы радасьцю прыходзячых да цябе; радуйся, праўдзіва вылечваючы ўсіх мілатой Хрыстовай.

Радуйся, звышгодны лекар наш Агапіт.

Кандак 6

Зрабіліся навучаныя табой прапаведнікамі Хрыстовай праўды: Як Эвангельскі сьляпы дзеялі яны, адважна спавядаўшы прад усімі праўду Збаўцы, праз лекаваньне твае ўзышоўшыя да сьпяваньня Богу: Алілуя.

Ікас 6

З тварам духоўным ўстаў ты прад пасланцам княжым, зь адвагай мовіў ты, звышгодны: Калі я пайду да князя, тады мушу ісьці да ўсіх. Да ня будзе таго, каб я дзеля славы чалавечай з брамы манастыра выйшаў, у якім прад Богам прысягаўся заставацца да апошняга подыху.” За такі сьвятасьці манаскай прыклад, славячы цябе сьпяваем:

Радуйся, вусны праўды манаскай; радуйся, голас салодкацякучы, абвяшчаючы Хрыстовы послух.

Радуйся, парастак вышэйшага Багаслоўя; радуйся, сейбіт праўды Хрыстовага служэньня.

Радуйся, праваслаўя салодкагалосы сьпеў; радуйся, Царквы Кіеўскай першы сьвяты лекар.

Радуйся, тваімі багаслоўем сьмерць адступае; радуйся, пасьля сьмерці лікуючы.

Радуйся, глядач славы Хрыстовай; радуйся, слухач молячых да цябе.

Радуйся, падаўца міласьці ўсім патрабуючым; радуйся, малітоўнік за шануючых памяць тваю.

Радуйся, звышгодны лекар наш Агапіт.

Кандак 7

Міро льецца на душу тваю, багамудры лекар, ад Суцяшальніка духу; тым самым, пасьля сьмерці, сьвятыя мошчы твае, водарам сьвятасьці благі пах тленьня адганяецца, выздараўленьне падаюць сьпяваючым Богу зь верай: Алілуя.

Ікас 7

Пакаштаваўшы травы, табой дадзеныя зь малітвай лекуючай, князь сьмяротна хворы вылечыўся і прыйшоўшы да манастыра твайго сьвятога, уславіць і золатам абдараваць жадаў. Ты ж ад сьвецкай славы схаваўшыся, на подзьвігі дзеля славы веры праваслаўнай уладара Кіеўскага натхніў. Цябе, лекару цела зямнога і душы неўміручай, з шчырасьцю сьпяваем:

Радуйся, асалоду зямную адкінуўшы; радуйся, дабрабыту сьвецкага нежадаючы.

Радуйся, усю прыгажосьць сьвецкую за нішто маючы; радуйся, князя шанаваньня адкінуўшы, дзеля клятвы манаскай ды послуху.

Радуйся, няўлоўны дзеля славы сьвецкай спакусаў; радуйся, хваробы малітвай перамагаючы.

Радуйся, жыцьцё Хрысту прысьвяціўшы; радуйся, ворагаў Хрыста перамогшы.

Радуйся, ерась армянскую праўдай праваслаўнай перамогшы; радуйся, Боскай сілай прырэчных на сьмерць вылечываў.

Радуйся, востры меч веры, міласэрнасьцю благое перамагаючы; радуйся, сьветач лекаваньня праваслаўнага.

Радуйся, звышгодны лекар наш Агапіт.

Кандак 8

Звышвымоўна зьяўляўся табе Гасподзь, дабраслаўленьням умацоўваючы на цяжкім шляху манаскага служэньня. Лекарскім дарам Боскім абдараваны, цуды зьдзяйсьняў ты. Але больш лекаваньня цялеснага, духоўнае лекаваньня прыносіў ты ўсім патрабуючым. Таму гонар меў сьпяваць Хрысту Богу: Алілуя.

Ікас 8

Жыцьцём сваім да Ўладарства нябеснага ўзяты, перабываеш зь намі сьвятымі мошчамі сваімі, вялікі працаўнік Хрыстовы, прымі ад Госпада і падай нам асьвету багаслоўя і дабраслаўленьня сьпяваючым табе:

Радуйся, прамудрасьцю Боскай напоўнены; радуйся, задум Боскі аб нас таямнічы.

Радуйся, багасловаў асалода; радуйся, богалюбчых душаў сьвята.

Радуйся, прысьветлы дыямэнт Хрыстовы; радуйся, асьвячоны душой і целам.

Радуйся, у слаўнай Лаўры Кіева—Пячорскай жыцьцё пражыўшы і на нябёсы ўзяты; радуйся, Нябесных палацаў насельнік

Радуйся, сьвятла Траічнага глядач; радуйся, у малітвах да Бога аб нас першым пачуты.

Радуйся, лекаваньня душам падаючы; радуйся, скарбутным суцяшэньня прыносячы.

Радуйся, звышгодны лекар наш Агапіт.

Кандак 9

Усялякая існасьць дзівуецца, Агапіце, зьзяньню сьвятла тваёй дабрыні: Любові моцнай да Хрыста, богаахвярнасьці, анёльскай чысьціні ды міласэрнасьці невымоўнай да людзей. Ад маленства годна сьпяваючы Богу: Алілуя.

Ікас 9

Словы чалавечыя ня здольныя годна апяваць сьвятое жыцьцё твае, слаўны лекар, які непераможнаю сілай Боскай ўсе спакусы сьвецкія перамог, ерась богахульную пасарамаціў. Мы ж, зьдзіўленьнем напоўненыя, сьпяваем табе:

Радуйся, радаснае відовішча Анёлаў; радуйся, поўнае глыбокай пашаны зьдзіўленьне чалавечае.

Радуйся, жыцьцё ў Хрысьці пражыўшы; радуйся, запаветам міласэрнасьці Хрыстовай прыклад вернасьці паказаўшы.

Радуйся, послуху манаскага правіла; радуйся, слаўны слуга Ўладара ўладароў.

Радуйся, цемры ўладара перамогшы; радуйся, перамогаю жыцьця свайго нябесным і зямным сьвята зрабіўшы.

Радуйся, Горнага сусьвету насельнік звышгодны; радуйся, вышэйшага сьвету мудры вандроўнік.

Радуйся, дрэва, упрыгожанае пладамі добрых дарункаў; радуйся, носячы Добрапераможныя галіны.

Радуйся, звышгодны лекар наш Агапіт.

Кандак 10

Спачуваньнем напоўнены, як сапраўдны спадкаемца падаўца міласьці Госпада, слаўны лекар, Агапітам ад Яго прыімянованы ты, усім прыходзячым да цябе міласьць даруеш, таму і нам падай дабраслаўленьне міласэрнасьці, аб табе сьпяваючым Богу: Алілуя

Ікас 10

Сьцяну моцную у табе маюць усе верныя, аніякімі спакусамі не разбуральную. Перамог міласэрнасьцю зайздрасьці сьвецкія і ерасі армянскія, узорнасьць подвігу манаскага нам паказаў. Табе, сьветачу Царквы Кіеўскай, сьпяваем з пашанаю:

Радуйся, вялебны Хрыстовы выбранік; радуйся, цноты богавай водар.

Радуйся, цьвёрды адамант Царквы Кіеўскай; радуйся, стоўп моцны, дасягнуўшы нябёсаў.

Радуйся, хваробы бачныя вылечваючы; радуйся, нябачных ворагаў перамагаючы.

Радуйся, жыцьцё Хрысту прысьвяціўшы; радуйся, неўвядальны вянец нябесны прыняўшы.

Радуйся, радасьць прынёсшы Анёлам і людзям; радуйся, Богам праслаўлены на нябёсах і на зямлі.

Радуйся, нябёсаў насельнік, вяселячыся зь вышэйшымі; радуйся, асалоду атрымліваеш бачаньнем Хрыста прысалодкага.

Радуйся, звышгодны лекар наш Агапіт.

Кандак 11

Песьню славы прыносім твайму за Хрыста жыцьцю сьвятому, у ім жа крыніца выратаваньня адчыніцца ў табе, звышгодны лекар, з послуху Хрыстовага напоўніўся жыцьцядаўчых пладоў лікуючых. Таму Хрысту, дзівосна праслаўляючаму славячых Яго, аддана і шчыра молімся сьпевам: Алілуя.

Ікас 11

Сьвятланосным праменьнем быў ты, багамудры, у цемры ерасей армянскіх знаходзячымся, добрага шляху ўказальнікам да Сонца Праўды Хрыста Бога. Яму ж молімся, у сьвятле запаветаў Яго заўсёды перабываць нам, праўдзівыя сьпевы табе прыносячым:

Радуйся, прасьветлая зорка, на небасхіле праваслаўя зьзяючая; радуйся, прамень, Хрыстоваму статку сьвецячы.

Радуйся, таямніча зьзяючы ад Сонца Хрыста; радуйся, сьвятлом веры зямлю асьвячаючы.

Радуйся, прыстанак прыгожы Ўсясьвятога Духа; радуйся, сасуд слаўны, падаючы вылячэньні.

Радуйся, чысьціні скарб; радуйся, міласэрнасьці студня бяздонная.

Радуйся, Уладарства Нябеснага спадкаемца; радуйся, спрадвечнай Славы супрычасьнік.

Радуйся, ойча патрабуючых; радуйся, бяссрэбранік, дапамога завучым цябе зь верай

Радуйся, звышгодны лекар наш Агапіт.

Кандак 12

Дабрыню Боскую прыняў ты, трысьвяты, па паўнаце любасьці тваёй да Хрыста Бога, таму лічым цябе невымоўнага вылячэньня крыніцай, бясплатна лікуючым цялесныя і духоўныя хваробы зьвяртаючыхся да цябе зь верай і Богу сьпяваючым: Алілуя.

Ікас 12

Слаўна апяваючы подзьвігі твае за Хрыста, звышгодны лекар Агапіте, хвалім послух твой і міласэрнасьць, сьмерць тваю хрысьціянскую у малітве, памяць тваю, абаронца і лекар, і ў гонар нязгасны твой сьпяваем:

Радуйся, добрай годнасьці труба мілагучная; радуйся, меч, сякучы ерасі.

Радуйся, жыцьцём славячы Ўкрыжаванага за выратаваньня нашае; Радуйся, Імям Сьвятым спакусаў полымя згасіўшы.

Радуйся, праваслаўем тваім вораг пераможаны; радуйся, сьмерцю тваёй ерась зьняважана.

Радуйся, манаства Царквы Кіеўскай моц непераможная; радуйся, і пасьля сьмерці людзей лікуючы.

Радуйся, задум Боскі жыцьцём зьдзейсьніўшы; радуйся, выпрабаваньня жыцьця цяжкія зь славай вытрымаўшы.

Радуйся, падаючы невычарпальныя струмені міласьці верным; радуйся, Богаспачуваючы лекар, вылячэньне карыснае даруючы.

Радуйся, звышгодны лекар наш Агапіт.

Кандак 13

О прыслаўны і прыміласьцівы слуга Хрыстовы і лекар наш Агапіт! Зь міласьцю прымі гэтыя нашы малітвы, нягодныя славы тваёй. І па міласьці сваёй, маленьнем сваім абарані нас ад ворагаў бачных і нябачных, хваробы душэўныя і цялесныя вылечы. Прабачэньня правінаў нашых Госпада ўмалі, каб ва Ўладарстві Ягоным засьпявалі мы Госпаду: Алілуя. (Гэты кандак чытаецца тройчы.)

Ікас 1

Анёла зямнога і нябеснага чалавека ўвасабляеш ты, слаўны Агапіт: анёльскай цнотай і послухам упрыгожаны, перасяліўся ты ад зямлі на нябёсы, разам зь Анёламі і ўсімі сьвятымі прадстоячы прад пасадам Госпада Славы, маліся аб нас, зямных, ушаноўваючых цябе сьпевамі:

Радуйся, сьветач дабралюбства; радуйся прыслаўны сьвяцільнік Царквы Кіеўскай.

Радуйся, манахаў сьвятых упрыгожаньня; радуйся, праваслаўных у міласэрнасьці Боскай зацьвярджэньня.

Радуйся, манаства кіеўскага хвала; радуйся, спадкаемца Хрыстовай міласэрнасьці.

Радуйся, жыўшы ў міры, мір і лекаваньня нясучы; радуйся, Анёл у плоці, перавышаючы ўсіх сьмяротных.

Радуйся, табой вера ўзмацнілася; радуйся, табой выяўленьня Боскай міласэрнасьці павялічылася.

Радуйся, звышгодны лекар наш Агапіт.

Кандак 1

Абраны вучань Хрыстовы і лекар добры, дапамогу падай патрабуючым вылячэньня, сьпевамі праславім цябе, абаронцу нашага. Ты ж, як маючы міласьць Госпада, ад усялякіх бедаў і хваробаў пазбаў нас, любячых цябе і клічучых: радуйся, звышгодны лекар Агапіт Пячорскі. Богу праславіўшаму цябе: Алілуя.

Малiтва

Вялiкi Хрыстовы слуга i ¿сясла¿ны лекар, звышгодны Агапiт Кiева—Пячорскi!

Душой на няб¸сах Пасаду Боскаму прадстоячы i трысутнасьцю Ягонай славы насалоджываясь, целам жа i лiкам сьвятым на зямлi ¿ Боскiх царкавах пачываючы i Дадзенай табе Богам дабрын¸ю розныя робячы цуды, паглядзi мiласэрным тваiм вокам на молячых i просячых ад цябе лекавальнай дапамогi i абароны, зьвярнi да Госпада Бога нашага сьвятыя твае маленьня i вымалi душам нашым дараваньня грахо¿. Бо мы, за беззаконьня нашы, нягодны ¿зьвесьцi вочы свае да няб¸са¿ ды малiць Яго ¿ Боскай недасягальнай славе, сэрцам пакутываючым i духам пакорлiвыя да цябе, малiто¿ным абаронцы за нас прад Госпадам Iсусам, якi прыня¿ дабрасла¿леньня ад Яго лекаваць цяла i душы, не пагрэбуй намi нягоднымi, што моляцца табе i патрабуюць дапмогi. Будзь нашым ¿ скарбутах суцяшальнiкам, у хваробах прызлых лекарам добрым. Усiм патрабуючым лекаваньня пада¿ца, вымалi ¿сiм i ¿с¸, што патрабуецца дзеля выздара¿леньня ды дараваньня правiна¿ душам нашым.

Твамi да Госпада Бога малiтвамi атрыма¿шыя дабрасла¿леньня i мiласьць, праславiм усiх Даброта¿ крынiцу i дарунка¿ пада¿цу Бога, адзiнага ¿ Тройцы Сьвятой сла¿нага Айца i Сына i Сьвятога Духа, цяпер i за¿с¸ды, i на вякi вяко¿.

Амiн


ЗВЫШГОДНЫ ЛЕКАР АГАПІТ КІЕВА – ПЯЧОРСКІ

1 чэрвеня

Звышгодны Агапіт Кіева-Пячорскі быў манахам Кіева-Пячорскай Лаўры, вылечваў хворых травой, якой і сілкаваўся – за гэта яго клікалі лекарам. Так, ён вылечыў аднаго прырэчнага на сьмерць, якому далі выпіць атруту, і шмат іншых сьмяротна хворых. І зайздросьцілі яму ілжывыя лекары інаслаўныя ды падманам далі выпіць вялебнаму манаху сьмяротную атруту. Але выпіў яе звышгодны без шкоды здароўю ўласнаму. Бо Гасподзь ведае як выратоўваць ад злой сьмерці дабрачэсных: “... і калі што сьмяротнае вып’юць, не зашкодзіць ім; ускладуць рукі на хворых, і яны будуць здаровыя.” (Мр. 16, 18)

Калі захварэў князь Уладзімір Усеваладавіч (Манамах), у часе свайо чарнігаўскага княжаньня, паслалі прасіць пячорскага ігумена Іаана, каб апошні адпусьціў звышгоднага Агапіта да князя. Але звышгодны Агапіт адмовіўся, прамаўляючы: “Калі я пайду да князя, тады мушу ісьці да ўсіх. Да ня будзе таго, каб я дзеля славы людскай з брамы манастыра выйшаў, у якім прад Богам прысягаўся заставацца да апошняга подыху.” Княскі пасланец пачаў пра­сіць звышгоднага даць травы дзеля лекаваньня князя. Калі князь пакаштаваў прысланай манахам травы, ён адразу вылечыўся. Адразу паехаў ён у Кіеў, каб пабачыць і ўзнагародзіць свайго выратавальніка. Але звышгодны Агапіт мовіў: “Усё, чым валодаў ты, зрабілася непатрэбным табе, калі памяраў ты і нічога не здольны быў забраць зь сабой. Цяпер жа раздай усё тым, хто патрабуе, таму што дзеля гэтага і пазбавіў цябе Госпад ад сьмерці. Я б нічога сам не дасягнуў. І не задумай мяне не паслухацца, каб зноў не пазнаць злога.” І ўзяўшы прынесенае золата, вынес усё з кельлі і кінуў, а сам схаваўся. Князь быў вымушаны аддаць прынесеныя дары ігумену ды распавесьці словы вялебнага манаха. І ўсе зразумелі – ёсьць Агапіт слугой Боскім. Ды ніколі не сьмелі выявіць непослух словам звышгоднага манаха-лекара.

У той жа час жыў у Кіеве адзін армянін, які называў сябе лекарам і ўпэўніваў, што можа прадказаць дзень сьмерці хворага. Прад сваёй цялеснай сьмерцю, звышгодны Агапіт вылечыў аднаго хворага, прыгаворнага армянінам. Калі ж захварэў сам вялебны ойча Агапіт, прыйшоў да яго армянін і сказаў: “Ты памрэш праз тры дні, альбо я прыму пострыг у гэтым манастыры.” Звышгодны зь вераю адказваў яму: “Вось якое твае лекарскае мастацтва: размаўляць аб сьмерці, замест таго каб дапамагаць хворым. Калі гэта ў тваёй уладзе, дай мне жыцьцё, замест таго каб прадракаць сьмерць праз тры дні! Гасподзь паведаў мне, што я праз тры месяцы пайду да Яго!”. У гэты час унесьлі хворага. Звышгодны зь малітвай даў яму пакаштаваць траву і хворы зрабіўся цалкам здаровым. Пасьля гэтага Агапіт зьвярнуўся да армяніна і сказаў: “Паглядзі і скажы, што гэта за трава.” Паглядзеў армянін і адказаў: “Яна не зь нашых траваў, а зь Александрыі”. І, пасьмяяўшыся зь ягонага невуцтва, адказаў армяніну звышгодны лекар Агапіт: “Як жа ты пасьмеў, ерэтык армянскі, увайсьці і апаганіць маю кельлю і трымаць маю грэшную руку? Выйдзі ад мяне, інаверны і нячысты.” І армянін, засароміўшыся выйшаў. А звышгодны Агапіт, пражыўшы яшчэ тры месяцы, зь малітвай адышоў да Госпада.

Пасьля сьмерці звышгоднага манаха-лекара Агапіта, прыйшоў армянін у манастыр і кажа ігумену: “Ад гэтага дня прыму я манаскія зарокі, адмаўляюся ад армянскае веры, праваслаўна веру ў Госпада Ісуса Хрыста. Бо явіўся мне звышгодны Агапіт і мовіў: “Абяцаў ты прыняць манаскі вобраз і, калі абяцанку парушыш, загінеш целам і душой загінеш.” І ўвераваў я, бо калі б гэты Звышгодны пажадаў яшчэ доўга жыць тут, то Гасподзь не забраў бы яго з гэтага сьвету. Калі ж і прыняў яго Гасподзь, даў яму жыцьця вечнае. Веру, што ён яшчэ мог жыць зь намі, але пайшоў ад нас зь уласнай волі – Нябеснага Ўладара жадаючы. Як раней я думаў, што нявытрымаць яму тры дні, то ён дадаў сябе тры месяцы. А кілі б я мовіў “тры месяцы”, то і тры гады пражыў бы ён. Але калі і памёр ён тут, то асяліўся ў нябёсах, дзе трывае жыцьцё вечнае і там жывы ён”. І прыняў армянін пострыг у Пячорскам манастыры Кіеўскім і тут ў добрай славе свае жыцьця скончыў.

Пасьля цялеснай сьмерці, звышгодны Агапіт быў пахованы ў пячорах Кіева-Пячорскай Лаўры. Ад ХІ ст. да сёньня згублены лік хворых, што вылечыўся па малітве да сьвятога і ад дотыку да ягоных мошчаў.


Sunday, June 13, 2010

ПАКЛІКАНЬНЕ АПОСТАЛАЎ

мітрапаліт Антоні (Суражскі)

У імя Айца, і Сына, і Сьвятога Духа.

Па меры нашай веры, па меры адкрытасьці нашых сэрцаў, Гасподзь розна нас заклікае. У глыбіні ночы, зь сну быў выкліканы Аўраам. Яго Гасподзь выклікаў па імю, і Аўраам адклікаўся, і Гасподзь яму загадаў: Выйдзі зь зямлі сваёй, пакінь сваё радзтво, адвярніся ад сваіх богаў, пайдзі туды, куды Я цябе павяду... і Аўраам устаў і пайшоў, і ён застаўся ў гісторыі і ў досьведзе усяго чалавецтва як сапраўдная выява безумоўнай, дасканалай веры.

Не так былі закліканыя апосталы. Мы сёньня чыталі аб тым, як праходзячы міма іх у мора Тывіверыядзкага, Госпад іх паклікаў, і яны усталі і пайшлі, але гэта не была іх першая сустрэча. Да гэтага, на беразе ракі Ярдан яны сустрэлі Хрыста. Памятаеце, як яны пачулі сьведчаньне сьвятога Хрысьціцеля Яна: Гэта Ягня Божы, Які возьме на Сябе крыж сьвету, грэх сьвету, цяжар сьвету... І два ягоных уласных вучня, той, які пасьля стаў Янам Багасловам, і Андрэй Першапакліканы пакінулі свайго настаўніка па ягонаму уласнаму сьведчаньню і пайшлі зь Ісусам, прабылі цэлы дзень зь Ім, і потым прывялі да Яго кожны свайго брата. Андрэй прывёў Пятра, Ян прывёў Якава і сваіх сяброў Піліпа і Нафанаіла. І вось пры гэтай сустрэчы яны нешта пабачылі такое вялікае, што было выяўленае Нафанаілам у яго спавяданьні: Ты Сын БожыАле адразу Хрыстос іх за Сабой не заклікае. Ён іх адсылае дадому, і Сам сыходзіць у пустэльню на пост і спакусы даўжынёю ў сорак дзён, і толькі пасьля нейкіх двух месяцаў Ён зноў іх сустракае. За гэты час першае захапленьне, якое іх ахапіла, пасьпеў астыць. Першыя узрушаючыя уражаньні улягліся, яны пасьпелі падумаць, перажыць, ачуцца, вярнуцца да таго штодзённага, што ў іх было на зямлі: рамяство, дом, сям'я, звычайнае асяродзьдзе. І калі яны заняліся толькі самым звычайным, калі успамін аб Ісусе, сустрэтым у Юдэі, засталося ў іх у сэрцах, а жыцьцё працягвала крочыць сваім чынам, Выратавальнік зноў прайшоў міма іх, і зараз ужо не прапаноўваючы нічога, Ён загадаў: Ідзіце за Мной! і яны пакінулі усё і пайшлі.

Бывае і ў нашым жыцьці, што ў нейкі момант мы пачуем ясны голас Божы, які нас кліча па імю, і тады мы можам устаць і пайсьці. Бывае так, што мы сустрэнем у жыцьці, кранем край сустрэчы са Хрыстом, глыбока узрушаныя бываем тым, што перажылі, гатовыя былі ў той момант на любы подзьвіг, але Выратавальнік ведае, што ні на які подзьвіг ад захапленьня нашага мы не здольныя. Пройдзе парыў, захапленьне, вернемся мы да старога і астынем. І нас Гасподзь Сам адсылае назад ў жыцьцё, назад ў сям'ю, назад да звычайных нашых заняткаў, назад да усяго, што раней існавала без Яго ў нашай сьвядомасьці. Але пасылае Ён нас назад зь веданьнем, што мы сустрэлі Жывога Бога. Гэта бывае пасьля малітвы, пасьля прычашчэньня або ў любы неспасьціжны момант, калі нас кране жыцьцё. І у нейкае час Ён пройдзе міма нас і скажа: А зараз кінь, час крочыць за Мной...

Ці гатовыя мы на гэта? Колькі разоў мы усё, кожны зь нас і усе разам мы маліліся, і глыбока уваходзіла ў нас мілата і слова малітвы, і запальваліся сэрцы, і зьнікаў запал, і розум рабіўся ясным, і воля ў моцным парыве жадала толькі дабра! Колькі разоў?! Колькі разоў гэта надыходзіла пры чытаньні Эвангельлі, пасьля прычашчэньня Сьвятых Дарункаў, пасьля таго, як мы нешта зрабілі годнае сябе і годнае Бога, годнае любовіІ зноў засынаем, дзервянеем. Ці чутны мы словы Боскія, прамаўляючыя: А зараз час! або станем чакаць моманту, калі усё ў нас будзе аднятае: хваробай, сьмерцю, што немінуча насоўваецца, страшнымі акалічнасьцямі жыцьця, каб успомніць, што акрамя Бога не застаецца нічога, у канчатковым выніку, ніякага чалавека каля нас? І цяпер колькі вакол нас людзей а ці ёсьць чалавек?

Вось падумаем аб гэтым, не толькі ў тым сэнсе, што каля мяне можа каго-небудзь не быць, а паставім сабе пытаньне так: А я ці чалавек па стаўленьні да таго, хто побач са мной? Ці чую я Госпада, прамаўляючага: Ідзі да Мяне, дапамажы, нагадуй, суцеш, дай шклянку сьцюдзёнай вады, суцеш словам? Вось пытаньне, якое прад намі стаіць. Гасподзь кажа раз, кажа і два, а прыйдзе час, калі Ён перастане казаць, калі мы станем перад Ім і Ён будзе маўчаць, і мы будзем маўчаць, агорнутыя тым жа смуткам: Мінула час, позна... Няўжо мы дамо часу нам сказаць: Позна!”? Апостал Павел нам кажа: Шануеце час, не падманвайце, сьпяшаецеся дзеяць дабро, сьпяшаецеся жыць вечнасьцю... Пачуем гэты заклік і пачнём жыць! Амін.


Thursday, June 10, 2010

НОВАЕ БЕЛАРУСКАЕ ПРАВАСЛАЎНАЕ ВЫДАНЬНЕ

Пабачыў сьвет трэці том “Беларускага Праваслаўнага Трэбніка”, які цалкам прысьвечаны манаскім чынам: ад “Чыну апрананьня расы і камелаўкі” да “Чыну пахаваньня манаха”. Гэты том, як і ранейшыя, падрыхтаваны на базе Вялікага Трэбніка сьвяціцеля Пятра Магілы, а таксама старажытных беларускіх праваслаўных чыноў.

З тэкстам трэцяга тому "Беларускага Праваслаўнага Трэбніка" можна азнаёміцца ў беларускай інтэрнет-бібліатэцы "Камунікат"

http://www.kamunikat.org/halounaja.html?pubid=14607

Monday, June 7, 2010

КАНОН УСІМ СЬВЯТЫМ ЗЯМЛІ БЕЛАРУСКАЙ

Песьня 1

Ірмас: Возчыка калясьніцы фараона пагрузіў / некалі цудадзейнае Майсея жазло, / крыжападобным ударам падзяліўшы моры, / Ізраіля жа ўцекача, пешага падарожніка выратаваў, / песьню Богу сьпяваючага.

Прысьпеў: Усе сьвятыя зямлі Беларускай, маліце Бога за нас.

Усе ў песьнях апяём сугучна / у набожнасьці празьзяўшых боскіх айцоў нашых, / якіх нарадзіла сьвятая зямля Беларуская, / і каго Царква Беларуская выхавала

Прысьпеў: Усе сьвятыя зямлі Беларускай, маліце Бога за нас.

Радуйцеся, сьвяціцелі Беларускія: / Кірыла, Міна, Лаўрын, Кіпрыян, Сямён, Макары, Герман / зямлю нашу сваёй працай асьвяціўшыя.

Прысьпеў: Усе сьвятыя зямлі Беларускай, маліце Бога за нас.

Прыйдзіце, праваслаўныя, любячыя мучанікаў, / песьнямі ўшануем першамучанікаў Царквы нашай / Фёдара і маладога Яна, /ідалам не служыўшым / і кроў сваю за Хрыста аддаўшых.

Прысьпеў: Усе сьвятыя зямлі Беларускай, маліце Бога за нас.

Радуйся і весяліся, слуга Боскі, / князь беларускі Тур, асьветнік наш: / бо праз цябе мы ўсе вызвалены / ад душазгубнага служэньня. / Таму “Радуйся!” сьпяваем цябе.

Прысьпеў: Усе сьвятыя зямлі Беларускай, маліце Бога за нас.

Зьзяе, як зорка на нябёсах, Боскі герарх Міхайла, / першага мітрапаліта Царквы Кіеўскай, / зямлю Беларусі адукаваўшага сьвятлом вызнаньня боскай веры / і да Ўладара новы народ прывёўшага / абноўлены сьвятым хростам.

Прысьпеў: Усе сьвятыя зямлі Беларускай, маліце Бога за нас.

Веліч і слава зямлі крывіцкай ты, Вольга богамудрая, / бо праз цябе мы аб паганскай спакусы вызвалены. / Не прыпыняй і цяпер маліцца за народ крывіцкі, / які ты да Бога прывяла.

Слава: О дабрадатныя мучанікі Хрыстовы, / князі Барыс і Глеб, / і Меркурый Смаленскі! / Не забудзьце Радзімы вашай: / голад і бяду адганіце, / ад міжсабойнай вайны і ўсялякага граху / збаўце нас, на вас надзею маючых.

Цяпер: З палкамі анёлаў, Уладарка, / з прарокамі, Апосталамі і зь усімі сьвятымі / за нас, грэшных, Богу памаліся, / Твайго Покрыву сьвята ў зямлі Беларускай праславіўшых.

Песьня 3

Ірмас: Умацаваўшы ў пачатку нябёсы прамудра / і зямлю на водах заснаваўшы! / На скале запаведзяў Тваіх, Хрысьце, мяне зацьвердзі, / бо няма сьвятога, акрамя Цябе, / адзіны Чалавекалюбца

Прысьпеў: Усе сьвятыя зямлі Беларускай, маліце Бога за нас.

Прапаведуе праслаўна і гучней трубы агалошвае / вялікая Лаўра Пячорская, табой пачатак прыняўшая, / ойча звышгодны Антоні, / набожны і слаўны сын зямлі крывіцкай / усяго манаства Царквы Кіеўскай засноўнік; / дом жа Маці Бога радасна хваліць, сьпяваючы Богу: / “Зацьверджаны Табой, Гасподзь!”

Прысьпеў: Усе сьвятыя зямлі Беларускай, маліце Бога за нас.

Апяём радасна вялікага ў набожнасьці і цудах, / манаскага жыцьця Царквы Кіеўскай падмурак, / слаўнага слугу Хрыста і Ўсячыстае Багародзіцы, звышгоднага Феадосія, / зь ім усіх звышгодных айцоў Лаўры Пячорскай.

Прысьпеў: Усе сьвятыя зямлі Беларускай, маліце Бога за нас.

Меркурый мучанік, / зямлі Беларускай абаронца і горада Смаленска слава, / ад паганаў нападаў / усіх нас абараняй.

Прысьпеў: Усе сьвятыя зямлі Беларускай, маліце Бога за нас.

Малітоўнікам будзь за праваслаўя беларускае, / Афанасій звышгодны мучанік! / Навучы нас цьвёрда і бясстрашна праваслаўя спавядаць / і ворагаў яго не баяцца.

Прысьпеў: Усе сьвятыя зямлі Беларускай, маліце Бога за нас.

Ды ўшануецца Ялісей звышгодны, / манастыра Лаўрышеўскага ўпрыгожаньня, / разам зь усімі сьвятымі і цудатворцамі беларускімі, / справамі сваімі і цудамі асьвяціўшыя слаўна / зямлю нашу.

Слава: Песьнямі сьвятымі ўсяславім / Макара, мітрапаліта Беларускага, / жыцьцё свае за ягнятаў паклаўшага / і зямлі нашай свае дабраслаўленьне даўшага / і сьвятыя свае мошчы / як сьветач служэньня пастырскага, / нам даўшага.

Цяпер: Вось, час дзеля абароны Ўсясьвятой Багародзіцы надышоў, / бо памножыліся спакусы; вось, час нашых да Яе малітваў, о браты, / засьпяваем адзінадумна ад усяго сэрца нашага: / “Уладарка, Уладарка, дапамажы людзям Тваім!”

Кандак, тон 3

У гэты дзень хор сьвятых, у зямлі Беларускай Богу дагадзіўшых прастаіць у храме / і нябачна за нас моліцца Богу. / Анёлы зь імі ўсяславяць / і ўсе сьвятыя Царквы Хрыстовай сьвяткуюць — / бо аб нас моляць усе разам Адвечнага Бога.

Ікас: Эдэмскага раю дрэвамі / шматплоднымі і прыгожымі ёсьць сьвятыя, / кветкі водарныя навукі і плады спраў прыносячыя: / ад іх душы нашы сілкуюцца, / і голад наш духоўны задавальняецца. / Прыйдзіце, зьвернемся пад шаты іх / і ўславім, як краіны нашай радасьць і ўпрыгожаньня, / і як узор жыцьця і прыклад дзеля нас: / бо атрымалі яны вянцы нятленныя / ад Адвечнага Бога.

Сядальны, тон 4

Сонца Праўды — Хрыстос, / паслаў вас, як промні, / адукоўваючыя зямлю Беларускую, / дагаджальнікі Боскія, ад роду нашага зазьзяўшыя; / таму захмураную душу маю / боскімі вашымі малітвамі асьвяціце, / у Богу звышгодныя!

Слава, цяпер: тон 4: Прыйдзем, праваслаўныя, / да Боскіх і выратавальных рызаў Збаўцы нашага Бога, / добраваліўшага яе на целе Сваім насіць / і на крыжы сьвятую Сваю Кроў праліць, / якой вызваліў нас з рабства ворага. / Таму зь удзячнасьцю клічам да Яго: / “Выратуй айчыну нашу, Сьвятую Беларусь, і архірэяў, і сьвятарства, / і ўсіх людзей сьвятымі Тваімі рызамі абарані / і збаў душы нашы, як Чалавекалюбца!”

Песьня 4

Ірмас: Ты — мая крэпасьць, Госпад, / Ты — і мая сіла, / Ты — мой Бог, Ты — мая радасьць, / не пакінуўшы нетраў Айца / і нашу галечу наведаўшы. / Таму з прарокам Авакумам сьпяваю Табе: / “Слава моцы Тваёй, Чалавекалюбца!”

Прысьпеў: Усе сьвятыя зямлі Беларускай, маліце Бога за нас.

Царквы Беларускай пэрліна ўсякаштоўная, / сьвяты горад Полацак. / богаабраную калыску Беларускага праваслаўя. / Ён калыска шматлікіх сьвяціцеляў і сьвятых, мучанікаў і праведнікаў. / Яны малітвамі горад гэты / і ўсю зямлю нашу ахоўваюць. / Праваслаўных людзей умацоўваюць і дабраслаўляюць.

Прысьпеў: Усе сьвятыя зямлі Беларускай, маліце Бога за нас.

Молім вас, сьвяціцелі Хрыстовы ,/ Сямён і Міна, / града Полацка і ўсёй зямлі Беларускай упрыгожаньня: / душы нашы смутку пазбаўце / і супакой нам падайце / вашымі да Бога малітвамі.

Прысьпеў: Усе сьвятыя зямлі Беларускай, маліце Бога за нас.

Звышгодная Еўфрасіньня, / асьветніца Беларусі / і манаства беларускага сьвятая маці, / дойлідам Царквы Беларускай была ты, Звышгодная, / Крыж выратавальны народу беларускаму падаравала, / як усясьвяты сымбаль нашай веры. / За подзьвіг асьветніцтва твайго / атрымала ад Бога ўсягодны вянец / і зь сьвятымі і мучанікамі сьвяткуеш.

Прысьпеў: Усе сьвятыя зямлі Беларускай, маліце Бога за нас.

Слава: Цяпер радуецца слаўны горад Полацак, / і вясельлям напаўняецца Беларусь, / на малітвы полацкіх сьвятых надзею маючы. / Храм Сафіі сьвятой красуецца, / і манастыры радуюцца, / маючы ў сябе сьвятыя мошчы вашы, / як скарб нявымоўны і прыдзівосны.

Цяпер: Іконай Тваёй, апосталам Лукой напісанай, / ня толькі Канстантынопаль адукоўваецца, / але і беларускі Полацак, / і іншыя гарады і вёскі асьвячаюцца, / ад яе цудоўную дапамогу атрымліваючы / і крыніцу жыцьцядаўчую ў ёй маючы, / і нам, добрая Ўладарка, браму раю адчыні.

Песьня 5

Ірмас: Для чаго Ты адкінуў мяне / ад твару Твайго, Сьвятло нязгаснае, / і пакрыла чужая цемра мяне, няшчаснага? / Але зьвярні мяне і да сьвятла запаведзяў Тваіх / шляхі мае скіруй, малю.

Прысьпеў: Усе сьвятыя зямлі Беларускай, маліце Бога за нас.

Крывіцкага Ноўгарада першыя пастыры: Мікіта, Ніфонт, Ян, Феактыст, / Маісей, Яфімій, Ёна і Серапіён / і іншыя цудовыя сьвяціцелі, / вы ў доме Прамудрасьці Боскай, як пальмы квітнелі, / словамі богаплоднымі і набожным жыцьцём.

Прысьпеў: Усе сьвятыя зямлі Беларускай, маліце Бога за нас.

Прыйдзіце, пабачым Эдэмскага раю кветкі / вечна жывыя і Богам ўзгадаваныя / — айцоў подзьвігамі ў зямлі наўгародскай празьзяўшых, / якіх узрасьціў Адзіны Гасподзь.

Слава: Праведны Даўмон і звышгодная Хартына / Пскову сьцяна непрыступная, / малітоўнікі прад Госпадам за Беларусь Сьвятую, / ды сьпевамі ўславяцца.

Цяпер: Абаронцай добрай Ты калісьці зрабілася Крывіцкаму Ноўгараду, / і безнадзейным — Надзеяй, і да людзей, што ў бядзе перабывалі — Дапамогай. / І цяпер вокам міласэрным глянь на нас / і, скруху нашу пабачыўшы і подыхі пачуўшы, / знак міласьці нам пакажы, Усячыстая.

Песьня 6

Ірмас: Зьлітуйся над мной, Гасподзь, — бо шматлікія беззаконьні мае, — і з глыбіні злой вызвалі, малю; бо да Цябе я заклікаў, — і Ты пачуй мяне, Божа выратаваньня майго!

Прысьпеў: Усе сьвятыя зямлі Беларускай, маліце Бога за нас.

Па Эвангельскі Хрыста палюбіўшы, звышгодныя сыны зямлі Беларускай яе манастырамі сьвятымі ўпрыгожылі і ў іх ад сусьвету гэтага адмовіўшыся анёльскае жыцьцё ў малітве і посьце правялі. Гэтым вянец зьзяючы ад Госпада атрымалі і прад Ім прадстоячы моляцца за выратаваньня душаў нашых.

Прысьпеў: Усе сьвятыя зямлі Беларускай, маліце Бога за нас.

Зоркамі праваслаўя беларускага зьзяюць манастыры Наваградскія, Полацкія, Менскія, Віцебскія, Тураўскія і Пінскія. Ад бяды палону злога нас пазбавіўшыя малітвамі айцоў і мацяроў сьвятых.

Прысьпеў: Усе сьвятыя зямлі Беларускай, маліце Бога за нас.

Радуцеся лясы і палеткі Беларускія, раней безлюдныя, але затым як кветка вясной расквінеўшыя і манахаў шматлікіх узрасьціўшыя. Імі славіцца цяпер зямля нашая і людзі нашы збаўляюцца.

Слава: Радуйся, Афон беларускі, квітнейце манастыры нашы, узрасьціўшыя шмат сьвятых і слаўных айцоў і маці, набожным жыцьцём сваім усіх навучыўшых да зямнога не прыляпляцца, але крыж свій на плечы ўзяць і ў сьлед за Хрыстом пакрочыць.

Цяпер: Тваёй іконай Віленскім, які ўся Беларусь, як падарунак боскі прыняла, заўсёды краіну нашу, Уладарка Багародзіца, пакрывай і абараняй, выратоўвая яе ад нападаў варожых.

Кандак, тон 6: У гэты дзень хор сьвятых, у зямлі нашай Богу дагадзіўшых прадстаіць у храме і нябачна за нас моліцца Богу. Анёлы зь імі славасловяць і ўсе сьвятыя Царквы Хрыстовай сьвяткуюць — бо аб нас моляць усе разам Адвечнага Бога.

Ікас: Эдэмскага раю дрэвамі шматплоднымі і прыгожымі ёсьць сьвятыя, кветкі водарныя навукі і плады спраў прыносячыя: ад іх душы нашы сілкуюцца, і голад наш духоўны задавальняецца. Прыйдзіце, зьвернемся пад шаты іх і ўславім, як краіны нашай радасьць і ўпрыгожаньня, і як узор жыцьця і прыклад дзеля нас: бо атрымалі яны вянцы нятленныя ад Адвечнага Бога.

Песьня 7

Ірмас: Божага сыходжаньня / агонь засаромеўся ў Бабілёне некалі; / таму хлопцы ў печы, радаснымі ступнямі / як на лугу радуючыся, апявалі: / “Дабраслаўлёны Ты, Божа бацькоў нашых!”

Прысьпеў: Усе сьвятыя зямлі Беларускай, маліце Бога за нас.

Ды ўсяславіцца Фёдар, звышгодны князь Астрожскі, / за народ беларускі жыцьця ў бітве зь ворагам не шкадаваўшы / і анёльскім вобразам Царкву Беларускую ўпрыгожыўшы; / і Аўраамій церпячы, як эвангельскі купец пакутамі сваімі Ўладарства Боскае атрымаўшы, — / горада Смаленска слава. / Вы Беларусі нябесныя абаронцы / і Царквы Беларускай слава.

Прысьпеў: Усе сьвятыя зямлі Беларускай, маліце Бога за нас.

Дабравернаму князю Альгерду слава, абаронцу айчыны нашай / і Царквы Беларускай вялікаму рупліўцу. / Дасканала княжы абавязкі выканаўшы, / у сьвяты манастыр прыйшоў і вялікую схіму прыняўшы. / Жыцьцё твае — прыклад Радзіме і Богу служэньня, / а таксама вялікае ласкі Збаўцы да прыносіўшага пакаяньне. / Бо спакусы зямныя пакінуў ты, / дзеля служэньня Ўсявышняму / і зараз Яму прадстоячы, / малі каб выратаваў душы нашы

Слава: Зброяй вашых малітваў, дабраверныя і звышгодныя князі, / манахі і сьвяціцелі, / мучанікі і мучанікі, / зямля Беларусі ад злога збаўляецца, / а народ беларускі, збаўляючысь, песьню перамогі сьпявае: / “Дабраслаўлёны Ты, Бог бацькоў нашых!”

Цяпер: Як дабрадатны скарб падаравала Ты Беларусі Сьвятой / абраз Твой Жыровіцкі, / які бацькам нашым шматразова і шматвобразна даброты прыносіў. / Не спыняй цяпер, о Маці Бога, / нас ад бед выратоўваць, / і выратуй зямлю Беларускую.

Песьня 8

Ірмас: Сяміразова печ / Халдзейскі ўладар / для шануючых Бога ў апантанасьці распаліў; / але сілай вышэйшаю выратаванымі іх убачыўшы, / да Творцы і Збавіцеля заклікаў: / “Юнакі дабраслаўляйце, сьвятары апявайце, / людзі ўздымайце ва ўсе стагодзьдзя!”

Прысьпеў: Усе сьвятыя зямлі Беларускай, маліце Бога за нас.

Ад юнацтва шлях служэньня Богу абраўшы, / боганосны Кірылы, сьвяціцель Тураўскі, / палымянымі багасловамі сэрцы людзей запальваў / любоўю праўдзівай да Бога. / Славу Беларускага Залатавуснага атрымаўшы, / послух сьвяціцеля нёс годна. / Цяпер Богу сярод сьвятых і мучанікаў прадстоячы / малітвамі нас ад злога абараняй.

Прысьпеў: Усе сьвятыя зямлі Беларускай, маліце Бога за нас.

Упрыгожваецца горад Тураў, маючы сваіх малітоўнікаў, / сьвяціцеляў Кірыла і Лаўрына / асьвяціўшых зямлю праўдай веры, / і звышгоднага Марціна — у веры непахіснага / і малітвах няспыннага.

Прысьпеў: Усе сьвятыя зямлі Беларускай, маліце Бога за нас.

Радуйся беларускі Наваградак: / бо ў цябе пачатак беларускай памеснасьці пакладзены. / Слаўны сьвяціцелямі беларускімі Кіпрыянам і Рыгорам / У служэньні сваім сьвяціцеляў, / дзеці зямлі баўгарскай — зямлю беларускую асьвяціўшыя. / Прад прастолам Бога прадстоячы, / маліцеся за душы нашы.

Дабраславім Айца, і Сына, і Сьвятога Духа.

Як пчолы мёд салодкі / ад кветак хутка вянуўшых, / сабралі вы, сьвятыя беларускія: / ад тленнага сусьвету — духоўны скарб, / якім усіх нас задавальняеце.

Цяпер: Абаронцу добра ўславім / і сьвятому Яе абразу паклонімся, якім Яна праваслаўя замацавала на Радзіме нашай / і таямніча ў Менску выявіла. / Абраз гэты — горада Менску вялікі скарб / і ўсёй зямлі нашай усяслаўнае багацьця.

Песьня 9

Ірмас: Ашаламіліся таму нябёсы, / і жахнуліся межы зямлі, / што зьявіўся людзям Бог у целе, / і ўлоньне Тваё стала больш за нябёсы. / Таму Табе, Багародзіца, / хары Анёльскія і чалавечыя апяваючы клічуць.

Прысьпеў: Усе сьвятыя зямлі Беларускай, маліце Бога за нас.

Сьвяціцель беларускі Герман, / духоўны пастыр змагароў беларускіх, / прадбачачы вянец цярновы, / крыж сьвяціцеля прыняў ты. / Шлях сьвяціцеля прайшоў годна. / Радуецца горад Чарнігаў, мошчы твае сьвятыя маючы, / славіць цябе Царква Беларуская, / бо, Госпадам вянцом сьвятасьці ўзнагароджаны, / абараняеш малітвамі Сьвятую Беларусь.

Прысьпеў: Усе сьвятыя зямлі Беларускай, маліце Бога за нас.

О добры пастыр і ціхі Анёл Царквы Беларускай, звышгодны мучанік Сэрафім, / слава манастыра Жыровіцкага, / весяліся аб пастве сваёй, / бо табой пасеянае цудоўнымі кветкамі заквітнела. / Малітвамі тваімі прад прастолам Госпада / Беларуская Царква і войска ўздымаецца і цемра азіяцкая перамагаецца.

Прысьпеў: Усе сьвятыя зямлі Беларускай, маліце Бога за нас.

Ойча сьвятамучанік Мацфей, / ад юнацтва аб народзе сваім думаючы, / людзей беларускіх адукоўваў, / Богу і Радзіме служыўшы праваслаўна, / за Беларусь неаднойчы пакуту прымаючы, / Хрыста Бога нашага славіў ты. / За гэта ад азіяцкіх бязбожнікаў сьмерць прыняў, / табой уся Беларусь хваліцца і шануе табе, /вянцом славы Госпадам увенчаны / звышгодны мучанік.

Прысьпеў: Усе сьвятыя зямлі Беларускай, маліце Бога за нас.

Пастыр праваслаўны Георгій, / ад дзяцінства бацьку свайму / ў служэньні Госпаду пераймаўшы, / зброю зямную ў рукі ўзяць мусіў, / каб зямлю Беларускую ад навалы азіяцкай бараніць. / Але і зброяй вышэйшай узброіўся, / крыж сьвятарства ў час выпрабавальны прыняўшы, / так статак свой бараніў праўдзіва / і сьмерць мучаніка прыняў, Бога праслаўляючы. / Крывёю тваёй сьвятой Царква Беларуская ўпрыгожваецца, / і зямля родная з палону вызваляецца.

Прысьпеў: Усе сьвятыя зямлі Беларускай, маліце Бога за нас.

О вытрываласьць і мужнасьць палка мучанікаў слаўных, / ад злых чужынцаў у Беларусі за Хрыста забітых! / Яны Царкву Беларускую праваслаўна ўпрыгожылі / і краіне нашай крывю сваю як семя веры аддалі, / і разам зь усімі сьвятымі ды праславяцца годна.

Прысьпеў: Усе сьвятыя зямлі Беларускай, маліце Бога за нас.

Вышэй словаў і ўсялякай хвалы / новых мучанікаў беларускіх подзьвігі! / Яны жорсткую злобу бязбожных заваёўнікаў / і дзёрзкасьць здраднікаў перацярпелі, / веру Хрыста, як шчыт супраць злога трымалі, / і прыклад цярпеньня і вытрымкі / годна нам паказалі.

Прысьпеў: Усе сьвятыя зямлі Беларускай, маліце Бога за нас.

О вялікія суродзічы нашы, / вядомыя імёнамі і невядомыя, / выяўленыя і нявыяўленыя, / Нябеснага Сіёну дасягнуўшыя і славу вялікую ад Бога атрымаўшыя! / Суцяшэньня нам, у скрусе нашай выпрасіце, / веру нашу ўпаўшую ўздыміце і людзей беларускіх / па ўсім сьвеце раскіданых зьбярыце, / ад нас як падарунак сьпеў удзячнасьці прымаючы.

Слава: Тройца Ўсясьвятая! / Прымі прынесеных Цябе зямлёй Беларускай, як сьвяты падарунак / і як найлепшы фіміям, / усіх у ёй Цябе дагадзіўшых — і ў старажытнасьці, і ў апошнія часы, / вядомых нам і невядомых, / і малітвамі іх ад усялякага зла Беларусь захавай.

Цяпер: Дзева Дабрадатная! / Гарады і вёскі нашы / сьвятога твару Твайго абразамі, / як знакамі дабраваленьня ўзбагаціўшая! / Дабраславеньня нашае прымі, / і ад бед цяжкіх айчыну нашу пазбаў: / бо мы ўсе Цябе, як Покрыў усямоцны, / нашай Беларусі Сьвятой, праслаўляем.