Дарагія браты і сёстры ў Хрысьці!
Ва Ўкраіне крытычна пагоршыліся сытуацыя. У г. Кіеў
сілавікі захапілі плошчу ўжываючы гранаты, аўтаматы і іншае баявая зброя. Людзі
гінуць, тысячы параненых з абодвух бакоў. У Івана-Франкоўску, Цярнопалі і
Львове людзі захапілі гарадзкія саветы і патрабуюць, каб узброеныя сілы і
міліцыя падтрымала апазыцыю.
У Кіеве апазыцыя просіць прэзыдэнта, каб ён забраў
бэркутаўцаў да раніцы, каб пачаць мірныя перамовы. Ад прэзыдэнта пакуль нічога
не чуваць і крывавыя сутыкненьні да гэтага часу працягваюцца.
Украінская Праваслаўная Царква ЗША просіць улады
спыніць гвалт над украінскім народам і аднавіць мірныя дэмакратычныя перамовы!
Мы зноў нагадваем, што шляхі для вырашэньня канфліктных
пытаньняў павінны быць, дыпляматычныя і ўраўнаважаны. Патрэбна сьмеласьць, каб
выйсьці за межы канфлікту і ўлічваць чалавечую годнасьць іншых так, каб
адзінства пераважала над канфліктам - і менавіта тады можна будзе будаваць шлях
да суразуменьня над рознагалосьсямі і канфліктамі. Палітычная дэмагогія, жорсткасьць
і гвалт павінны быць неадкладна спыненыя.
Мы падзяляем заклапочанасьць заканадаўцаў і
грамадзян па забесьпячэньню бясьпекі ўкраінскіх пратэстуючых, а таксама
супрацоўнікаў міліцыі і вайскоўцаў у гэтыя часы вялікі нявызначанасьці і
небясьпекі.
Дыялёг павінен пераважаць і стаць станоўчым знакам
сьвету, і мы спадзяемся на тое, што абодва бакі - урадавыя чыноўнікі і лідэры ўкраінскай
апазыцыі, дзякуючы падтрымцы міжнароднай супольнасьці, прымаць сьмелыя
рашэньні, накіраваныя на пошук справядлівага і трывалага ўрэгуляваньня
канфлікту, які трэба тэрмінова спыніць.
Памятаеце, дэмакратычную будучыню краіны будзе
залежаць ад дыялёг і магчымасьці слухаць галясы грамадзян Украіны. Вельмі
важна, каб лёгік і спакой пераважaлі. Фізычная сіла ніколі не дасьць посьпеху ў
ліквідацыі свабоднай волі і галясы грамадзян! Усе кіраўнікі і грамадзяне Ўкраінскай
нацыі павінны, як Сьвяты Павел нагадвае нам, апрануць сябе ў “міласэрнасьць, дабрыню,
пакору, лагоднасьць і цярпеньне” (Кар 3:12).
З малітвамі нашых братоў і сясьцёр у Ўкраіне,
+ Антоній,
Мітрапаліт Украінскай Праваслаўнай Царквы ЗША
Месцаблюсьціцель Украінскай Праваслаўнай Царквы ў
дыяспары
+ Данііл,
Япіскап Заходняй япархіі і старшыня Кансысторыі Ўкраінскай
Праваслаўнай Царквы ЗША
Украінская Праваслаўная Царква ЗША
No comments:
Post a Comment
Note: Only a member of this blog may post a comment.