Wednesday, December 7, 2011

АКАФIСТ ЗВЫШГОДНАМУ МУЧАНIКУ МЯРКУРЫЮ СМАЛЕНСКАМУ


Кандак 1
Абраны абаронца горада Смаленска, асьвячаны ўладарствам Адзігітрыі, пераможца моцны, мучанік Хрыстовы, як маючы ласку да Паслаўшай цябе на подзьвіг гэты, малі каб выратавацца душам нашым, да ўдзячна сьпяваем табе: Радуйся, сьвяты мучанік Мяркуры, смаленскі цудатворца.
Ікас 1
Анёлаў супрычасьніка, мудрасьцю хітрыкаў пагрэбаваўшы і род княскі, багацьця пакінуўшы і пакліканы дзеля зьдзясьненьня прыслаўнага цуду Боскае Маці ў горадзе Смаленску, цнотай упрыгожанага, апяваем так:
Радуйся, ад юнацтва поясам праўды падпярэзаны.
Радуйся, асалоду зямную адкінуўшы.
Радуйся, славай спарахнеючай пагрэбаваўшы.
Радуйся, кветка добрапахучая зямлі Беларускай.
Радуйся, пераселяны ў дом Боскае Маці і сьвятлозьзяўчы.
Радуйся, абранік Адзігітрыі слаўны.
Радуйся, горада яе ўпрыгожаньня.
Радуйся, цудаў Яе зьдзяйсьненьня.
Радуйся, ваяроў страшных камандзёр, нябёсамі абраны.
Радуйся, мучаніцтвам венчаны.
Радуйся, жыцьцё вечнае атрымаўшы.
Радуйся, сьвяты мучанік Мяркуры, смаленскі цудатворца.
Кандак 2
Бачыць Боская Маці - гораду разбурэньня пагрожвае, бо як хвалі атачылі яго палкі хрыстаборцаў, даслала служку царквы Сваёй, хай пакліча Мяркурыя і кажа яму: Меч перамогі, меч моцны дае табе Усячыстая, ідзі, Мяркуры, куды кліча цябе Ўладарка, Богу сьпявай: Алілуя.
Ікас 2
Зразумеўшы знак Уладаркі, слуга пасьпяшаўся да цябе, звышгодны мучанік, і мовіў наступнае:
Радуйся, пакліканьням Уладаркі венчаны.
Радуйся, зьзяньням Боскай зоркі асьвячоны
Радуйся, моцная горада нашага надзея.
Радуйся, узброяны зброяй набожнасьці.
Радуйся, бо паставіла цябе Ўладарка Нябесная абаронцам.
Радуйся, ня маючы роўнага сябе ў моцы ворага.
Радуйся, перамога наша бясспрэчная.
Радуйся, ганьба няверных моцная.
Радуйся, напалохаўшы сьмялівасьцю вышейшай ворага.
Радуйся, Давыду, што на бой з Галіафам крочыў, пераймаючы.
Радуйся, мучэньня зь любоўю прымаўшы.
Радуйся, сьмерці з радасьцю чакаўшы.
Радуйся, сьвяты мучанік Мяркуры, смаленскі цудатворца.
Кандак 3
Моцью Боскага голасу абуджаны, паўстаў сьвяты Мяркуры, узброяўшыся бранёй і зброяй воінскай, але яшчэ больш на адзінага Ўсятымаючыга надзеяй, пайшоў на голас у храм Багародзіцы, у сэрцы сваім радасна сьпяваючы: Алілуя.
Ікас 3
Маючыя розум зямны не зразумеюць, як ад абраза Твайго, Уладарка, голас мовіў Мяркурыю, загадваючы вырушыць на перамогу над нявернымі. Мы ж з пашанай прад цудатворчай іконай Тваёй, Адзігітрыя, прыкланёныя, ваяру Твайму засьпяваем:
Радуйся, апрануты ў парфіру няспарахненьня.
Радуйся, баграніцу мучаніцтвам атрымаўшы.
Радуйся, меч вогнены Уладаркі Адзігітрыі
Радуйся, дзіда перамогі прыслаўная.
Радуйся, шчыт нас абараняючы.
Радуйся, браня стрэламі злога няпрабіўная.
Радуйся, бура, воблакі маркоты разкідаючая
Радуйся, праўдзіва нас у веры замацоўваючы.
Радуйся, слуга пакорлівы Боскі.
Радуйся, дарэмную гардыню ўладара папраўшы.
Радуйся, на нябёсы ўзышэдшы.
Радуйся, заўсёды аб нас Бога молячы.
Радуйся, сьвяты мучанік Мяркуры, Смаленскі цудатворца.
Кандак 4
Бурай благіх думак апантаны моцна, ганарлівы паганін паўстаў на горад Багародзіцы. Але пераможаны быў моцью воіна слаўнага Мяркурыя, ды праславяць перамогу гэтую грамадзяне смаленскія, прыносячы Госпаду сьпеў: Алілуя.
Ікас 4
Пабачыўшы сябе пераможанымі, войска няверных жахнулася, але не пакінула свайго жаданьня і, бачыўшы цябе загінуўшым, не павярнулася назад, але падыйшло да брамы Смаленска, але і Мяркуры павярнуўся зь мячом няпераможным, яму ж сьпяваем:
Радуйся, гром перамогі прыслаўны.
Радуйся, маланка зь нябёсаў пасланая.
Радуйся, хэрувімаў зброю маючы.
Радуйся, зьзяючы вышейшаю славай
Радуйся, дом Багародзіцы да сьмерці палюбіўшы.
Радуййся, душу сваю за народ свой паклаўшы.
Радуйся, крывёю сваёй венчаны.
Радуйся, пакорай сваёй узьнясённы
Радуйся, арол, у нябёсах думкаю лятаючы.
Радуйся, зь анёламі Госпада славячы.
Радуйся, прыстолу Ўладаркі прадстоячы.
Радуйся, горада свайго не пакідаючы.
Радуйся, ягня Ўсявышейшага Пастыра.
Радуйся, заўсёды аб Ім у малітве перабываючы.
Радуйся, кветка Ерусаліма Нябёснага.
Радуйся, сьветач ад Нябёснага Сьветача запалёны.
Радуйся, сьвяты мучанік Мяркуры, смаленскі цудатворца.

Кандак 5
Богакіруючай зоркай зьявілася ў велічы славы Сваёй Усячыстая Адзігітрыя, асьвячая палкі свае і бачаньням іх умацоўвая, Хрысту Богу сьпявае Мяркуры: Алілуя.
Ікас 5
Пабачылі зграі няверных Дзеву Сонцазьзяючую і зь Ёй ваяроў маланканосных, закрычалі голасам жаху і пабеглі пасаромленыя ад горада сьвятога. Мы ж, у пашане да цябе вялікай, звышгодны Мяркуры, засьпяваем ад сэрца:
Радуйся, сьветлая наша надзея.
Радуйся, абаронца непераможны горада Смаленска.
Радуйся, бо табой пераможаны няверныя.
Радуйся, зь воямі нябеснымі аб’яднаўшыся.
Радуйся, зорку Боскага ўзыходу прад заходам сваім пабачыўшы.
Радуйся, Яе сьвятлом асьвячоны.
Радуйся, як Адзігітрыя праводзіла цябе ў абіцель нябёсную.
Радуйся, Правіцай узведзены ў славе.
Радуйся, мучанік на нябёсы крочачы.
Радуйся, берагу жаданьня дасягнуўшы.
Радуйся, у сялібу Бога праўзівага прышоўшы.
Радуйся, сьвяты мучанік Мяркуры, смаленскі цудатворца.
Кандак 6
Дабравесьнікам быў ты цудаў Боскае Маці, звышгодны Мяркуры, калі парублены ворагамі, да горада галаву сваю прынёс ты і Ўладарку Ўсямагутную мёртвымі вуснамі славіў, сьпяваючы: Алілуя.
Ікас 6
Узьнесшыся як зорка цнотай і набожнасьцю ў горадзе Смаленску, зараз у крыві сваёй мучаніцкай красуешся, бачачы цябе з любоўю засьпяваем:
Радуйся, мёртвым жывых перамогшы.
Радуйся, жывым пасьля сьмерці падняты.
Радуйся, мучанік набожны.
Радуйся, дыямент у вянку Ўладаркі прыгожы.
Радуйся, бо сьпляцёны вянец тваёй рукой анёльскай.
Радуйся, бо прыславілась цела твае нятленьням
Радуйся, на нябёсы ўзьнясёны.
Радуйся, бо пакладзены быў ты ў храме Багародзіцы.
Радуйся, бо пастаўлены абаронцам непераможным гораду нашаму.
Радуйся, ваяр Уладаркі нябеснай.
Радуйся, сьвяча, Нябесным Сьвятаром запалёная
Радуйся, на Адзігітрыю гледзячы заўсёды.
Радуйся, сьвяты мучанік Мяркуры, смаленскі цудатворца.
Кандак 7
Жадалі жыхары смаленскія, выконваць волю Багародзіцы ўшаноўваючы годна абаронца свайго сьвятога Мяркурыя, прынеслі ў горад слаўнае цела ягонае і паклалі ў царкве Вялікай Багародзіцы, у сьпевах да Бога сьпяваючы: Алілуя.
Ікас 7
Новаяй зоркай прамянёвай зьяўлялешся, звышгодны Мяркуры, гораду Смаленску, спачываючы ў храме Ўладаркі Сваёй, абараняй жа яго, як абаронца верны і моцны, мы ж сьпяваем табе:
Радуйся, улюблёны прыстанак верных.
Радуйся, жахлівы дзеля няверных
Радуйся, хваробы нашы вылекоўваючы.
Радуйся, беды і скарботы нашы перамагаючы.
Радуйся, бо ад старажытнасьці мошчы твае ёсьць крыніцай цудатворчай.
Радуйся, ваярам за Беларусь сьвятую прыклад слаўны.
Радуйся, мучэньням сваім венчаны.
Радуйся, крывёй сваёй зямлю сьвятую Беларускую напаіўшы
Радуйся, рызы сьветлыя маючы.
Радуйся, як слаўная твая перамога ўражае.
Радуйся, у шлюбны палац прыведзены.
Радуйся, як слаўная твая сьмерць шануецца.
Радуйся, зь анёламі Госпада славячы.
Радуйся, пасаду Ўладарцы прадстоячы.
Радуйся, сьвяты мучанік Мяркуры, смаленскі цудатворца.
Кандак 8
Дзівосны цуд бачалі, мучанік Мяркуры прыслаўны, сьсечаную галаву тваю размаўляючую, цела ўздымаемая моцью Госпада, шляхакіруючую цябе ў горад Смаленск Усячыстую Багародзіцу, у сьвятых сваіх дзівоснаму Богу з жахам сьпяваем: Алілуя
Ікас 8
Перанесяны духам нятленым у палац нябёсны, не пакідаеш на зямлі горада свайго, звышгодны Мяркуры, але зьяўляешся абаронцам царквы Багародзіцы і мовіш: меч мой - перамога над ворагамі, дзіда і шчыт мой - абарона горада гэтага і ўсёй зямлі Беларускай, абнясіце над труной маёй і накрые зямлю нашу Беларускую непераможная перамога, моцью Хрыста Бога і Усячыстае Дзевы. Таму ж абаронцу нашаму ад сэрца сьпяваем:
Радуйся, нязгасны вагонь любові Хрыстовай.
Радуйся, дзеля сьмерці няўлоўны.
Радуйся, зброю нябёснай набожнасьці маючы.
Радуйся, зброю тваю зямную ў асалоду гораду свайму пакінуўшы.
Радуйся, у доме Боскай Маці спачываючы.
Радуйся, у няспыннай малітве аб Госпадзе перабываючы.
Радуйся, дабрадзейны на нябёсах.
Радуйся, праслаўляемы на зямлі.
Радуйся, пярліна дзівосная горада Смаленска.
Радуйся, скарб яго няспаранеючы.
Радуйся, прамянеючы славай нябёснай.
Радуйся, прадбачаньня перамогі маючы.
Радуйся, сьвяты мучанік Мяркуры, смаленскі цудатворца.
Кандак 9
Усё воінства анёльская прыняла табе зь любоўю, Мяркуры звышгодны, як мучаніка Хрыстовага, бо маючы зброю вогненую, аб’яднаўся ты з палком нятленым, у абіцелі Айца Нябеснага, Сьвету Адвечнаму сьпявая: Алілуяю
Ікас 9
Вучоным мудрагелісным невядома моц цудаў Тваіх, Гасподзь! Ды пераймём дзецям, бо іх ёсьць Уладарства Нябеснае і засьпяваем, Табой Хрыстос навучаныя, песьню славы ваяру Твайму Мяркурыю:
Радуйся, перамогшы пакланяўчыхся дэманам.
Радуйся, прыводзячы да праўдзівага Бога.
Радуйся, вагонь, што запальвае сэрца.
Радуйся, прыводзячы іх да Ўладаркі Адзігітрыі
Радуйся, падаючых у бяздоньня сьмерці дзівоснае выратаваньня.
Радуйся, гучная выратаваных удзячнасьць.
Радуйся, зь нябёсаў гледзячы на хістаемых злым ворагам.
Радуйся, умацоўваючы іх у Боскай праўдзе.
Радуйся, у скарботах дзівоснае суцяшэньня.
Радуйся, узьнясеньня прыходзячых да цябе з шанаваньням.
Радуйся, салодкая наша радасьць.
Радуйся, надзейнае ў бедах спадзяваньня.
Радуйся, сьвяты мучанік Мяркуры, смаленскі цудатворца.
Кандак 10
Выратаваць толькі душу сваю жадаючы, зямнымі асалодамі грэбываў ты, Мяркуры звышгодны, і галаву сваю пад меч ворага падставіў ты, пераможца, і як мучанік загінуў, Богу сьпявая: Алілуя.
Ікас 10
Сьцяной пераможнай ёсьць ты, Мяркуры звышгодны, дзеля горада Смаленска і ўсёй зямлі Беларускай, нябачна ў ёй перабываючы і молячы аб нас Хрыста Бога і Яго нарадзіўшую Багародзіцу, ад Яе ж меч маеш нябесны, ім жа дэманаў паветраных і ворагаў зямных перамагаеш, ад сэрца сьпяваем табе:
Радуйся, меч перамогі бясспрэчны.
Радуйся, прыгодная наша надзея.
Радуйся, верны слуга Хрыстовы.
Радуйся, дзівосны Адзігітрыі пасланік.
Радуйся, вузкай брамай увашоўшы ў жыцьцё вечнае.
Радуйся, шырокую браму сьмерці адкінуўшы.
Радуйся, грэбаваўшы славай зямной.
Радуйся, атрымаўшы вялічнасьць ва Ўладарстве Хрыстовам.
Радуйся, цнатлівы, чыстым сэрца Бога пабачыўшы.
Радуйся, мучанік, якая узнагарода твая вялікая на нябёсах.
Радуйся, горада свайго не пакідаючы.
Радуйся, заўсёды аб ім у малітвах перабываючы.
Радуйся, сьвяты мучанік Мяркуры, смаленскі цудатворца.
Кандак 11
Сьпеў радасны прыносім табе, сьвяты Мяркуры, крывю ўласную за Хрыста і горад свій праліўшаму і ў палац нябесны пераселянаму, бо моліш аб нас нягодных Бога і сьпяваеш Яму: Алілуя.
Ікас 11
Сьветам нявымоўным зьзяючы вянок усклала на галаву тваю, мучанік Мяркуры, Зорка Боская Адзігітрыя. Праменьнямі Сваімі распальвая ў сэрцы тваім сьвяты вагонь любові. Цябе, сьвятога ваяра Уладара Нябеснага, Мяркуры, славячы сьпяваем:
Радуйся, асьвячаны зь нябёсаў.
Радуйся, асьвятлёны праўдай веры.
Радуйся, да Сонца Хрыста імкуўшыся заўсёды.
Радуйся, послухам зьзяючы, як зорка сьветлая.
Радуйся, рызы прамянеючыя маючы.
Радуйся, у шлюбны палац прывядзёны.
Радуйся, палюбіўшы Сьвятло Праўдзівае.
Радуйся, нянавідзячы цьму грахоўную.
Радуйся, сьмерць прыняўшы прад тварам Дзевы Прычыстай.
Радуйся, ажыўшы ў сьвятле нявячэрням.
Радуйся, шчырымі малітвамі аб нас прад Богам прадстаяльнік.
Радуйся, абаронца душаў гінуўшых
Радуйся, сьвяты мучанік Мяркуры, смаленскі цудатворца.
Кандак 12
Дабрадатнай Уладаркі верным слугой, Мяркуры звышгодны, зьявляўся ты і Ёй служыў аж да сьмерці мучаніцкай. Ёй жа і надалей служыш на нябёсах, слаўна і выратоўваеш па слову Як заблукаўшых, скіроўвая праздзіва і годна сьпяваць Богу: Алілуя.
Ікас 12
Асьпяваючы подвіг твой і мучаніцтва, звышгодны Мяркуры, ушаноўваем славай Хрыста Бога, падараваўшага табе моц і вытрываласьць, і Усячыстую Маці Боскую, цябе паклікаўшую, табе ж з пашанай сьпяваем:
Радуйся, моцны дыямент веры Хрыстовай.
Радуйся, ад спакусаў сусьвету зьбёгшы.
Радуйся, няпахісна ў набожнасьці праўдзіва жыўшы.
Радуйся, мучэньня і сьмерць прыняўшы годна.
Радуйся, чысьціні анёльскай пераняўшы.
Радуйся, прад зграяй няверных з прамянёвым палком нябёсным аб’яднаўшыся.
Радуйся, непераможная зямлі Беларускай абарона.
Радуйся, агарожа дзівосная горада Смаленска.
Радуйся, да Бога аб нас руплівы малельнік.
Радуйся, нашай зямлі Беларускай і Праваслаўнае Царквы ад ворагаў надзейная абарона.
Радуйся, вечная слава Смаленска.
Радуйся, незаходзячае яго сьвяціла.
Радуйся, сьвяты мучанік Мяркуры, смаленскі цудатворца.

Кандак 13
О, прыслаўны абранік Боскі, звышгодны мучанік Мяркуры! Прымі ад нас, нягодных, гэтыя малітвы і ўмалі Госпада нашага Ісуса і Усясьвятую Ўладарку нашу Багародзіцу выратаваць душы нашы, славячых цябе, праўдзіва Богу сьвяваючых: Алілуя.

Гэты кандак сьпяваем тройчы, потым ікас 1 і кандак 1

МАЛIТВА ЗВЫШГОДНАМУ МУЧАНIКУ МЯРКУРЫЮ СМАЛЕНСКАМУ

О, сьвяты мучанік Мяркуры, горада нашага Смаленска і ўсёй зямлі Беларускай дзівосны абаронца! Прымі ад нас гэты сьпеў удзячнасьці, не пакінь горада свайго і зямлі сваёй, у якой ты праліў крывю сваю святую і венчаны быў вянцом перамогі. Але малі Госпада нашага і Збаўцу Ісуса Хрыста і Ўладарку нашу Багародзіцу, маючы асаблівую любоў Яе, захавацца гораду і ўсёй краіне нашай ў дабрадатнам і няпарушнам міры, усім людзям і сусьвету ў веры і дабрыні Хрыстовай, у Царкве Праваслаўнай, і тваімі малітвамі выратуй душы нашы. Будзь нам дапамогай і абаронцам у чыстых і сьвятых маленьнях тваіх тут і ў гадзіну сьмерці нашай на Страшнам Судзе Хрыстовам, ды будзем годнымі і мы з табой, абаронца і малітоўнік наш звышгодны мучанік Мяркуры, асьпяваць страшнае і дзівоснае імя Госпада Саваофа і Прычыстую Боскую Маці на вякі вякоў. Амін.
Трапар, тон 2
Зазьяў ты, як зорка сьветлая, у саборнае царкве прад прачыстым і цудатворчым абразом Усячыстае Багародзіцы, па Яе пакліканьню і за горад Смаленск пацяппеў, злога й паганага хана Батыя спужаўшы; і моцнага злога волата перамогшы; і людзей зьдзівіўшы. Душу сваю, пакутнік слаўны, за набожнасьць і Беларусь паклаў. Цяпер кроў твая, як і Захарыя ды Авеля, зразумела заклікае да Госпада. Як слаўны мучанік і слуга Хрыстовы, маліся няспынна за душы нашы.
Кандак, тон 4
Выявіўся ў змаганьні непераможным ваяром, рымлянін родам, але сын Беларусі і яе горада Смаленска, бо для іх жыў і па пакліканьню Багародзіцы для іх ахоўнік моцны. Таму праваслаўны народ Беларускі Мяркурыя няспынна песьнямі славіць, сьвяткуючы радасна памяць ягоную, бо вызваліў ад ворагаў горад наш.
 

No comments:

Post a Comment

Note: Only a member of this blog may post a comment.