Tuesday, October 5, 2010

КРЫЖ СВОЙ І КРЫЖ ХРЫСТОВЫ

Сьвяціцель Ігнацій (Бранчанінаў)
Гасподзь сказаў вучням Сваім: Калі хто жадае крочыць за Мной, ды адмовіцца ад сябе, і возьме крыж свой, і крочыць за Мной.
Што значыць крыж свой? Чаму гэты крыж свой, гэта значыць асобны кожнага чалавека, разам завецца і Крыжам Хрыстовым?
Крыж свой: смуткуй і пакуты зямнога жыцьця, якія ў кожнага чалавека — свае.
Крыж свой: пост, дбаньне і іншыя набожныя подзьвігі, якімі зьміраецца цела і скараецца духу. Гэтыя подзьвігі павінны быць адпаведныя сілам кожнага, і ў кожнага яны — свае.
Крыж свой: грахоўныя хваробы, ці запал, якія ў кожнага чалавека — свае! Зь аднымі зь іх мы народзімся, іншымі заражаемся на шляхі зямнога жыцьця.
Крыж Хрыстоў — вучэньне Хрыстова.
Мітусьлівы і бясплодны крыж свой, які б ён ня быў цяжкі, калі праз перайманьне Хрысту ён не пераробіцца ў крыж Хрыстовы.
Крыж свой робіцца для вучня Хрыстовага Крыжам Хрыстовым: таму што вучань Хрыстоў цьвёрда перакананы, што над ім пільна дбае Хрыстос, што Хрыстос дапускае яму скруху, як неабходную і немінучую умову хрысьціянства, што ніякая скруха не наблізілася б да яго, калі б не была дапушчана Хрыстом, што жальбамі хрысьціянін пераймае Хрысту, робіцца саўдзельнікам Ягонае долі на зямлі, а потым і на нябёсах.
Крыж свой робіцца для вучня Хрыстовага Крыжам Хрыстовым: таму што праўдзівы вучань Хрыстовы лічыць выкананьне запаведзяў Хрыстовых адзінай мэтай свайго жыцьця. Гэтыя усясьвятыя запаведзі робяцца дзеля яго крыжам, на якім ён увесь час крыжуе свайго старога чалавека зь запаламі і блудам ягоным.
Адсюль зразумела – чаму дзеля прыняцьця крыжа папярэдне неабходна адмовіцца ад сябе, нават да сьмерці сваёй.
Так моцна і багата засвоіўся грэх паўшай прыродай нашай, што Слова Боскае не спыняецца называць яго душой паўшага чалавека.
Каб прыняць на рамёны крыж, павінны перш адмовіць целу ў яго пераборлівых пажаданьнях, дастаўляючы яму адно неабходнае для існаваньня; павінна прызнаць сваю праўду злой няпраўдаю прад Богам, свой розум — дасканалай неразумнасьцю і, нарэшце, аддаўшыся Богу зь усёю сілаю веры, аддаўшыся няспыннаму вывучэньню Эвангельля, зрачыся волі сваёй.
Зьдзейсьніўшы такое адрачэньне ад сябе здольны да прыняцьця крыжа свайго. З пакорай Богу, заклікаючы Боскую дапамогу для умацаваньня сваёй немачы, ён глядзіць без боязі і зьбянтэжанасьці на надыходзячую скруху, падрыхтоўваецца велікадушна і мужна перанесьці яе, спадзяецца, што пасродкам яе ён зробіцца саўдзельнікам пакут Хрыстовых, дасягне таямнічага спавяданьня Хрыста не толькі розумам і сэрцам, але і самай справай, самым жыцьцём.
Крыж да таго часу цяжар, пакуль ён застаецца крыжам сваім. Калі ж ён перарабляецца ў Крыж Хрыстовы, то атрымлівае незвычайную лёгкасьць: цяжар Мой прыемны, і вага Мая ёсьць лёгкая, сказаў Гасподзь.
Крыж ускладаецца на рамёны вучнем Хрыстовым, калі вучань Хрыстоў прызнае сябе годным жальбы, пасланых яму Боскім Задумам.
Вучань Хрыстовы тады нясе правільны крыж свой, калі вызнае, што менавіта пасланыя яму смуткі, а не іншыя, неабходны дзеля ягонае асьветы ў Хрысьці і выратаваньні.
Цярплівае нясеньне крыжа свайго ёсьць праўдзівы зрок і сьвядомасьць граху свайго. У гэтай сьвядомасьці няма ніякага самаспакушэньня. Але які прызнае сябе грэшнікам і разам з тым незадаволены і абураны крыжам сваім даказвае гэтым, што ён павярхоўнай сьвядомасьцю граху толькі лісьлівіць сабе, ашуквае сябе.
Цярплівае нясеньне крыжа свайго ёсьць сапраўднае пакаяньне.
Раскрыжаваны на крыжы! Спавядайся Госпаду ў праведнасьці лёсу Ягонага. Абвінавачаньнем сябе апраўдай суд Боскі і атрымаеш водпуск грахоў тваіх.
Раскрыжаваны на крыжы! Пазнай Хрыста – і адчынена будзе табе брама раю.
З крыжа твайго праслаўляй Госпада, адпрэчваючы ад сябе ўсялякую думку скаргі і незадаволеньня, адракаючыся яе, як злачынства і блюзьнерства.
З крыжа твайго дзякуй Госпаду за бясцэнны Дар, за крыж твой, – за каштоўны лёс, за лёс пераймаць Хрысту пакутамі сваімі.
З крыжа багаслоў: бо крыж ёсьць праўдзівая і адзінае вучэльня, захавальнік і пасад праўдзівага багаслоўя. Па—за крыжам няма жывога пазнаньня Хрыста.
Не шукай хрысьціянскае дасканаласьці ў дабрадзейнасьці чалавечай – Там няма яе: яна схавана ў Крыжы Хрыстовым.
Крыж твой зьмяняецца ў Крыж Хрыстоў, калі Вучань Хрыстоў нясе яго зь дзейнай сьвядомасьцю сваёй грэшнасьці, патрабуючай пакараньня сьмерцю, — калі нясе яго з падзякай Хрысту, зь услаўленьнем Хрыста. Ад услаўленьня і падзякі зьяўляецца ў пакутніку духоўнае суцяшэньне; падзяка і услаўленьне робяцца багатае крыніцай неспасьціжнай, нятленнае радасьці, якая дабрадатна кіпіць у сэрца, праліваецца на душу, праліваецца на самае цела.
Крыж Хрыстоў, толькі па выглядзе свайму, для цялесных вачэй, ёсьць места жорсткае. Для вучня і пасьлядоўніка Хрыстова ён — месца вышэйшай духоўнай асалоды. Такая вялікая гэта асалода, што скруха цалкам заглушаецца асалодай і пасьлядоўнік Хрыстоў сярод найбольш злой пакуты адчувае адну асалоду.
Казала юная Маўра юнаму мужу свайму Цімафею, які цярпеў жахлівыя пакуты і запрашаў яе прыняць удзел у пакутніцтве: “Баюся, брат мой, каб мне не спужацца, калі я пабачу жахлівыя катаваньні гняўлівага ката, каб не зрабіцца мне нямоглае ў цярпеньні па маладосьці гадоў маіх”. Ёй адказваў мучанік: “Спадзявайся на Госпада нашага Ісуса Хрыста, і будуць табе пакуты алеям, пралітым на цела твае, і духам расы ў костках тваіх, аблягчаючым ўсе хваробы твае”.
Крыж – сіла і слава ўсіх ад стагодзьдзя сьвятых. Крыж – лекар запалаў, згуба дэманаў.
Сьмяротны крыж для тых, якія крыжа свайго не зьмянілі ў Крыж Хрыстовы, якія з крыжа свайго наракаюць на Боскі Задум, ганяць яго, аддаюцца безнадзейнасьці і роспачы. Не прызнаўшыя грахі і не прыносячыя пакаяньня грэшнікі на крыжы сваім паміраюць вечнай сьмерцю, пазбаўляючыся нецярпеньнем праўдзівага жыцьця, жыцьці ў Богу. Яны здымаюцца з крыжа свайго толькі для таго, каб сысьці душамі ў вечную труну: у вязьніцы пекла.
Крыж Хрыстовы ўзносіць ад зямлі раскрыжаванага на ім вучня Хрыстовага. Вучань Хрыстовы, раскрыжаваны на крыжы сваім, разумее вышэйшае, розумам і сэрцам жыве на нябёсах і назірае таямніцы Духа ў Хрысьці Ісусе, Госпадзе нашым.
А калі хто жадае крочыць за Мной, сказаў Гасподзь, ды адмовіцца ад сябе, і возьме крыж свой і за Мной крочыць. Амін.

No comments:

Post a Comment

Note: Only a member of this blog may post a comment.