Wednesday, August 18, 2010

СЭНС І ЗНАЧЭНЬНЕ ПЕРАМЯНЕНЬНЯ ГОСПАДА

ераманах Серафім (Роўз)

За 40 дзён да таго, як Ён быў адданы ганебнай сьмерці за нашы грахі, Бог адкрыў траім Сваім вучням славу Сваёй Боскасьці.

І праз шэсьць дзён узяў Ісус Пятра, Якава і Яна, брата ягонага, і ўзьвёў іх на гару высокую адных, і перамяніўся перад імі, і зазьзяла аблічча Ягонае, як сонца, а ўбраньне Ягонае стала белае, як сьвятло.” (Мц. 17:1–2) Вось гэту падзею і меў на ўвазе Бог, калі Ён сказаў: “ёсьць сярод тых, што стаяць тут, такія, што не скаштуюць сьмерці, пакуль ня ўбачаць Сына Чалавечага, як Ён ідзе ў Царстве Сваім.” (Мц. 16:28) Такім чынам, вера вучняў была умацавана і прыгатавана да выпрабаваньня хуткіх пакут і сьмерці Выратавальніка; і яны маглі бачыць у іх не толькі чалавечую пакуту, а зусім вольную пакуту Сына Божага. Вучні таксама бачылі Майсея і Ільлю, якія гутараць з Богам, і тады зразумелі, што Ён сам не Ільля ці адзін з прарокаў, а хтосьці нашмат вышэй: Хто мог заклікаць закон і прарокаў быць Яму сьведкамі, бо Ён быў выкананьнем абодвух.

Тры парэміі (старазапаветныя чытаньні) гэтага сьвята датычацца да зьяўленьня Бога Майсею і Ільлі на гары сінайскай, бо вельмі да месца, каб найвялікія Богабачцы Старога запавету прысутнічалі пры зьяве славы Боскай у Новым Запавеце, упершыню бачачы Яго чалавецтва гэтак жа, як вучні упершыню бачылі Ягоную Боскасьць.

Перамяненьне Гасподне, лічачыся Царквой адным зь дванадзесятых сьвят, ужо ў IV—м стагодзьдзі займала бачнае месца ў царкоўным календары, як мы бачым з пропаведзяў і павучаньняў такіх вялікіх Айцоў Царквы як сьвяціцель Ян Залатавуст, звышгодны Яфрэм Сірын і сьвяціцель Кірыла Александрыйскі; вытокі сьвята узыходзяць да першых стагодзьдзяў хрысьціянства. У тым жа IV—м стагодзьдзі сьвятая царыца Алена узьвяла ў гонар сьвята храм на фаворскае гары, на самым месцы Ператварэньня. Нягледзячы на тое, што згаданая падзея адбылася ў лютым, за 40 дзён да расьпяцьця, сьвята было перанесены на месяц жнівень, бо недарэчна было адзначаць славу і радасьць сьвята сярод пакутнай скрухі Вялікага Посту. Шосты дзень жніўня быў абраны таму, што ён знаходзіцца за 40 дзён да сьвята Узьняцьця Крыжа Госпада (14—га верасьня па старым стылі), калі зноў згадваліся Пакуты Госпада.

Праваслаўнае багаслоўе бачыць у Ператварэньні Госпада правобраз Яго Уваскрэсеньня і Другога Прышэсьця, і больш таго — улічваючы, што кожная падзея царкоўнага календара мае дачыненьне да асабістага духоўнага жыцьця — бачыць зьменены стан хрысьціян у канцы сьвету. У правобразе будучай славы, якая згадваецца у гэтым сьвяце, Сьвятая Царква суцяшае сваіх дзяцей бачаньнем вечнай боскае славы, якая зазьзяе пасьля тых часавых бед і нястачы, якімі поўнае наша зямное жыцьцё; у славе гэтай будуць удзельнічаць усе вернікі.

У праваслаўнай Царкве ёсьць набожны звычай прыносіць на гэта сьвята садавіну дзеля асьвячэньня; і гэта прынашэньне Богу таксама мае свой духоўны сэнс. Як садавіна сьпее і узрастае пад праменьнем летняга сонца, так і чалавек закліканы духоўна спэц і зьменьвацца пад уплывам сьвятла Боскага слова і таямніц. Некаторыя сьвятыя (як, напрыклад, сьвяты Серафім Сароўскі), праз дзею жыватворчай мілаты яшчэ пры жыцьці зазьзялі перад людзьмі гэтым няствораным Сьвятлом Боскай славы; і гэта яшчэ адно указаньне нам той вышыні духоўнае, да якой мы, як хрысьціяне, закліканы, і таго стану, які нас чакае — зьмяніцца па выяве і падабенству Таго, Хто зьмяніўся на гора фаворскае.


No comments:

Post a Comment

Note: Only a member of this blog may post a comment.