Saturday, July 31, 2010

“ВЕРУ, ГАСПОДЗЬ, ДАПАМАЖЫ МАЁЙ НЯВЕРЫ!”

мітрапаліт Антоні (Суражскі)

У імя Айца, і Сына, і Сьвятога Духа.

Год за годам па нядзелях мы чуем тыя ж урыўкі зь Эвангельля. І часам людзі пытаюць: чаму яны усё паўтараюцца? Ці не ў тым адказ, што мы чуем, але не робім таго, што пачулі? Ці не даводзіцца Богу паўтараць нам тыя ж запаведзі, а Апосталам — тыя ж падзеі зь жыцьця Хрыста ў надзеі, што раней ці пазьней яны дасягнуць да нашых сэрцаў і выкуюць наша жыцьцё?

Адзін зь айцоў Царквы сказаў, што можна зразумець Эвангельле толькі ў той меры, у якой мы робімся творцамі таго, што кажа Бог, і Яго пасьлядоўнікамі, толькі калі мы робім тое, што пачулі. І як рэдка мы можам сказаць: так, я пачуў — і гэта зьмяніла маё жыцьцё.

У жыцьцяпісах сьвятых мы чытаем, як часам фраза Эвангельля павярнула жыцьцё чалавека ў зусім новае вымярэньне. Хто зь нас можа сказаць, што ён пачуў Бога, які зьвяртаецца са словам да яго асабіста, што уся яго істота: сэрца, і розум, і воля, і цела — адклікалася, сказаўшы: Амін! Так, Гасподзь! Гэта — праўда, і я буду жыць па гэтай праўдзе.

Сёньняшняе Эвангельле — адзін з такіх урыўкаў, ён чытаецца нам кожны год. Бог сыходзіць са Сваімі вучнямі з Гары Ператварэньня, дзе усё было славай і гармоніяй, Царства Боскае паказанае, слава Бская зьзяла, усё вакол абхопленае гэтай славай і адклікаецца на яе. Гэта момант, калі любоў гарэла пажарам, момант, калі Хрыстос гутарыў зь Майсеем і Ільлёй пра Сваё расьпяцьце, момант, калі Ён казаў ім пра Сваю усяканечнае ахвяры, гэта значыць пра дасканалую поўнасьць, канечнае інтэнсіўнасьці Сваёй любові да чалавецтва і да Бога. У гэта імгненьне усё, што было ў Ім: Ягоная Боскасьць, Ягоная чалавечая душа, Ягонае чалавечае цела, якія прыносіліся ў ахвяру, былі самаахвяраваньнем — усё дасягнула вяршыні любові. І тады здарылася, што не толькі Хрыстоў твар, альбо рукі, альбо Ягонае цела празьзялі, але сама вопратка Ягоная зрабілася белая, як сьвятло, таму што яна была абхопленае і уключана ў гэту таямніцу ратуючай любові. Мы бачым тут, як сама матэрыяльнасьць сьвету адклікаецца, быўшы першапачаткова падобна Богу. І мы бачым, як полымя Боскае любові ў яе ахвярны момант зьмяніла усё, што складзе гэту ахвяру.

І вось пасьля гэтага Хрыстос зь вучнямі апыняюцца ў даліне, сапраўды ў нізіне ценю і сьмерці, у даліне сьлёз, дзе яны сустракаюць чалавека ў пакуце сардэчнай: сын яго хворы. Айцец зьвяртаўся да вучняў Хрыстовым, і нічога не здарылася. Хрыстос абгортваецца да іх і кажа: нічога не здарылася, таму што ў вас няма веры!.. Але ў самага чалавека ці была такая вера, якая можа рухаць горамі? Усё, што ён змог сабраць з глыбінь сваёй роспачы, быў давер, давер Хрыстову спачуваньню, давер Хрыстовае любові і давер, што Той, Хто можа так глыбока быць паранены патрэбай іншага чалавека, мае і сілу дапамагчы. “Калі можаш паверыць хоць самую драбніцу, — кажа яму Хрыстос, — вылечыцца тваё дзіця”. І адказ бацькі: “Веру, Гасподзь, дапамажы маёй няверы!”

Якая ж розьніца паміж гэтым чалавекам і вучнямі? Ці не тая ж, якая паміж ім і намі? Мы баімся паверыць, мы не рашаемся на давер, мы не рашаемся сказаць з глыбіні немага спачуваньня, якое злучае нас разам з пакутнікам, якое робіць фізычную альбо душэўную пакуту чалавека невыноснае для нас, — мы не здольныя сказаць: Я МАГУ штосьці зрабіць, і зраблю!..

У гэтым, магчыма, наша галоўная трагедыя; мы баімся, што калі мы скажам: “Памолімся Богу, і Ён дапаможа”, — то нічога не здарыцца, і мы будзем пасаромлены, а з-за нас будзе пасаромлены і Бог. Тады як трэба сказаць: любоў Боская такая, што Ён адклікаецца і на самую нявартую малітву, калі толькі малітва гэта шчырая, нарадзілася зь сапраўднага спачуваньня, зь усёй меры любові, якую мы можам сабраць, як яе ні мала.

Мы не можам дасягнуць узроўню тых знакаў вернікаў, якія пералічваюцца ў канцы Эвангельля паводле Марка. Але мы можам зрабіць хоць бы адно — тое, што Бог Ісус Хрыстос загадаў зрабіць Сваім вучням: Прывядзіце яго да Мяне! Калі вы нічога не можаце зрабіць, калі ў вас няма веры, калі ў вас няма мужнасьці, калі ў вас няма надзеі, калі ў вас няма спачуваньня, калі любоў ваша вагаецца — прывядзіце яго да Мяне!.. І гэта мы маглі б зрабіць у адносінах кожнага, хто вакол нас знаходзіцца ў патрэбе, у пакуце душэўнае альбо фізычнае пакуце і ў небясьпецы для жыцьця. Прывядзі яго да Хрыста, каб ён устаў перад тварам Гасподнім ва усёй сваёй пакуце. І чым больш роспач, чым безнадзейней становішча, тым больш будзе яго здольнасьць сустрэць Бога, калі толькі мы самі празрыстыя, як сьвятло, калі толькі мы — тыя прадвесьнікі Хрыста, якім быў Ян Папярэднік альбо якімі былі Апосталы: тыя прадвесьнікі, якія адкрываюць шлях да Хрыста, каб даць Богу дзейнічаць. Амін.


No comments:

Post a Comment

Note: Only a member of this blog may post a comment.